• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл.  Васіль Ліцвінка

    Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл.

    Васіль Ліцвінка

    Выдавец: Універсітэцкае
    Памер: 477с.
    Мінск 1995
    198.25 МБ
    У в. Азярыцкая Слабада маладую, калі яна выходзіць з хаты, бацька на парозе абсыпае жытнім зернем, якое напярэдадні было ўзята з клеці. Звычай гэты наогул адзін з самых распаўсюджаных на Міншчыне. Ад'язджае маладая звычайна ў суправаджэнні шафера, шаферкі, адной-дзвюх дзяўчат, хроснай маці.
    Над варотамі месяц Усю ночку ясна свеціць,
    Усю ночку ясна свеціць, Маладзенькій дзяцінка,
    181
    Маладзенькій дзяцінка Па двары да пахаджая.
    Па двары да пахаджая 1 з зорамі размаўляя:
    — Зорачкі мае ясныя, Да й ветры мае быстрыя!
    Развіця жоўтыя пяскі, Разбіця гнілыя дошкі!
    Выпусцця маю мамачку, Выпусцця маю родную!
    Няхай ідзе прыбірая
    1 к шлюбу выпраўляя!
    251. Каля жоўтага броду...
    Умерана, з рухам * = 96
    Каіля жоў_ та_ га бро_ ду, ка_ ля жо^ та_ га бро_ ду
    Каля жоўтага броду** Піў конь вараны воду.
    Ен піўчы, параготвае, Капытымі пастукотвае.
    А ў Радэўцы адзываецца, Там Ванечка сабіраецца.
    Там Ванечка сабіраецца, У мамачкі да й пытаецца:
    — Мамачка мая родная, Колько мне сватоў слаць?
    — Садзі, сынку, ўсю радзіначку Ўсю сваю да радзімачку:
    Блізкую і далёкую, Бедную да багатую.
    Багатыя па застольейку, А бедныя па заслоньейку.
    Багатыя пышаваць будуць,
    А бедныя жартаваць будуць.
    ** Першы радок кожнай страфы паўтараецца.
    252. Ў дарожку, сваткі ў дарожку...
    Л 144
    182
    У дарожку, сваткі, у дарожку**, Віцячка на вайну загадаў.
    У каго конь ё — карміця,
    А ў каго няма — найміця,
    Віцячку ў дарожку спяшыця Па тыя русыя валасы.
    Па каваныя паясы, Па тую дзевачку красавіцу.
    ** Кожны радок паўтараецца.
    253. He сядзі, малойчык, не сядзі...
    He сядзі, малойчык, не сядзі, Выйдзі, па падвор’ю пахадзі.
    Выйдзі, па падвор’ю пахадзі, На высока неба паглядзі.
    На высока неба паглядзі, Месяца, зорачку панрасі.
    Месяца, зорачку папрасі, Каб яна табе свяціла.
    Каб яна табе свяціла: — Свяці, зорачка, да свету.
    Свяці, зорачка, да свету, Пакуль я да дзевачкі заеду.
    — Я ж табе тады свяціла, Як цябе мамка радзіла.
    Чырвоным паяском ўперазала Да табе дарожку ўказала.
    183
    254.	Із-пад дуба, із-пад корэня...
    Умерана, э рухам J = 104
    WffWWW
    Із- пад ду_ ба, із- пад ко_ рэ_ ня, із- пад ду ба, до£гая wmwwwp5 1з-пад ко_ рэ_ ня там ва_ да ру_ ча_ ём бе_жьшь.
    Із-пад дуба, із-пад корэня** Там вада ручаём бежыць.
    Там вада ручаём бежыць, Там Валодзька да каня поіць.
    Той конь да вады не п’е, Ен яго па галоўцы б’е.
    — He бі мяне па галовачцы, Буду табе я ў прыгоданьцы.
    Як ты будзеш із двара ўязджаці, To я буду памалу ступаці.
    Як ты будзеш гарэлачку піці, To я буду сыру землю біці.
    ** Першы радок кожнай страфы паўтараецца.
    255.	Із-пад саду, вінаграду...1
    Із-пад саду, вінаграду Сівы конь вылятая.
    Сівы конь вылятая, Малойчык выязджая.
    Малойчык выязджая, Пад ім конічак гроя.
    Пад ім конічак гроя, Капыцейкам зямлю кроя.
    Капыцейкам зямлю кроя. — Да ня грой, кося, ня грой.
    Да ня грой, кося, ня грой. Капыцейкам зямлі ня крой.
    Капыцяйкам зямлі ня крой, Кроіцца маё сэрдзячка.
    Кроіцца маё сэрдзячка, Я й адзін да бяз роду, бяз племячка
    Бяз роду, бяз племячка, Да бяз роднага татачкі.
    Да бяз роднага татачкі, Я й радзімкі не маю.
    Я й радзімкі не маю, Сам дружынку збіраю.
    1 Да напеву № 283.
    184
    256.	Ой, борам, борам, як звонам...
    150
    ’’Ой, бо_рам, бо_рам, як' зво_ нам, а да_ ро_жач_кай, як шну_рам.
    ^Hi^’j ^w^w
    Е
    ха
    ла
    ка_за_ коў
    сем
    пал
    коў, а па_пе_ра_ду І_вань_ка.
    Ой, борам, борам, як звонам, А дарожачкай, як шнурам,
    Ехала казакоў сем палкоў, А папераду Іванька.
    Назад хустачкай махае, Здалёку коніка ўнімае.
    — Стойце, баяры, слухайце, Хто ў гэтым ціраме звонка б’е?
    Хто ў гэтым ціраме звонка б’е?
    Гэта мая Танечка песні пяе.
    А пяе песенькі звонкія, А рэжа падаркі тонкія.
    А таней лісціны, што ў клёне, А бялей бумагі, што ў краме.
    — А вяселлечка Бог нам даў: Ажаніўся мех —торбу ўзяў.
    Павесіў на плуг — нехта ўкраў. Каб той вечара не даждаў!
    Торбачка ж тая — Танячка, А мяшочык той — Ванячка.
    257. Хто ў гэтым лесе, хто ў гэтым цёмным гукае?
    Хто ў гэтым лесе, хто ў гэтым цёмным гукае? Маладая Галечка свайго бацюхна шукае:
    185
    — Ой, прыбудзь, прыбудзь, мой бацюхна, да мяне, Бо тут без цябе нема параданьку ў мене.
    — Прыйду, дзіцятко, у суботу вечарам, У суботу вечарам, у нядзелю раніцой.
    У суботу вечарам з цёплымі пірагамі, А ў нядзелю рано з горкімі слезамі.
    258. Да а хто гэтай цёмнай ночачкі не даспаў...
    Да а хто гэтай цёмнай ночачкі не даспаў**, Чэраз магілу чорную сцежачку вытаптаў? Млода Манячка гэту ночачку не спала, Чэраз магілу чорную сцежку таптала. Яна хадзіла, сваю мамачку будзіла:
    — Да ўстань, устань, мая мамачка, не ляжы Да хаця ты мне гэты дзянёчак памажы.
    — Я рада ўстаці свайму дзіцяці на раду, Нямыя доскі сціснулі плечкі — не крану, Сыра зямелька на грудцы пала — не дыхну, Жоўты пясочак засыпаў вочкі — не гляну, Трава-мурава спавіла ножкі — не пайду.
    ** Кожны радок паўтараецца.
    259. Сягодня ў нас ад пана Бога скрасэлле...
    186
    Сягодня ў нас ад пана Бога скрасэлле**, Начынаецца ў нашай Зіначкі вяселле. А ці ёсць ў яе ацец, родная маці, Да ці пазволяць вяселейка згуляці? Да ўжо пара цясовы сталы заслаці, Ужо ж пара мілыя госці саджаці.
    Да ўжо пара і дзевачкам пяяці, Да ўжо пара і музыкам граці.
    ** Кожны радок паўтараецца.
    260. Ня
    стой, Божа, у парозя...
    J - 160
    8 9.
    Па_ кі_ну_ла мя_ не сі_ра_ то_ю
    на тат_ка_ву га_лоў_ ку.
    Ня стой, Божа, ў парозя, Да стань, Божа, на куце.
    Да стань, Божа, на куце Да дай долю сіраце**. Сірата долі не мая, Слёзкамі зямлю прабівая, На сырую зямлю налягая:
    — Зямля мая сырая, Ўзяла маю мамку маладую, Пакінула мяне сіратою, На таткаву галоўку, На людскую размоўку.
    ** Ланцужковая страфа вытрымліваецца і далей.
    187
    261.	. Ой, чаго сядзіш да што думаіш, Манечка?1
    Ой, чаго сядзіш да што думаіш, Манечка?** Чаго татачку да ты ў свадзьбачку ні завеш? А твой татачка адзін на чужой старане, Да ён ні знаіць, да ня ведаець пра цябе. Да ён у сваіх да таварышоў пытаіць: — Ці ні сягоння маю дочычку вінчаюць?
    1	Да напеву № 315.
    ** Кожны радок паўтараецца.
    262.	Да ты, чарнесенькі мачок...
    Умерана скора J = 116
    Да ты, ча_рне_ се_ нькі ма_чок, дзе ні па_сей, то ты у_зый_дзеш.
    Да ты, чарнесенькі мачок, Дзе ні пасей, то ты ўзыйдзеш.
    Дзе ні пасей, то ты узыйдзеш, Да вялікім кусточкам.
    Да вялікім кусточкам, Да шырокім лісточкам.
    Ты ж, маладзенька Манечка, Дзе ні пойдзеш, то плакаць будзеш.
    Дзе ні пойдзеш, то плакаць будзеш, Па сваёй да русай касе:
    — Каса ж мая да русенькая, Як я ў табе да красавалась!
    Як я ў табе да красавалась!
    Да нікога ні баялась —
    Hi старога, ні малога, Hi Валодзькі да маладога.
    188
    263. Яснае сонца калясом ідзе, раненько...
    Яснае сонца калясом ідзе, раненько, Да брат сястру на пасад вядзе, раненько.
    Ен яе вядзе да спыняе, раненько, Да брат сястру праўду пытае, раненько:
    — Да хто ж табе наймілей, найлюбей, раненько, — Род, брацейко, наймілей, найлюбей, раненько.
    264. Наша Людачка на пасад ідзець...
    Наша Людачка на пасад ідзець, Мамачка валоскі стрыжэць.
    Стрыжы валоскі, стрыжы Памалу, галоўкі ні спалі.
    189
    265. Покаціласо перо...
    Покаціласо перо	Да наўперад—Госпаду Богу —
    Па цесовам століку.	Дасць табе Бог добру долю.
    Па цесовам століку.
    Пакланісь, да Олячко.
    Пакланісь, да Олячко,
    I старому, й малому.
    I старому, й малому, Да наўперад — Госпаду Богу.
    А й бацяхну — ў каленцы, А мамачцы — ў белы ножкі
    Цябе матка гадавала, Сорак ночак не спала.
    Сорак ночак не спала, Сорак свечак спаліла.
    Сорак ночак цямненькіх, Сорак свечак ясненькіх.
    266. Божа, Божа! Павучок па сценцы йдзе...
    Божа, Божа!
    Павучок па сценцы йдзе, Павуцінейка вязе.
    Божа, Божа!**
    Леначка да столу йдзе, Мамачцы ў ножкі падзе:
    — А мамачка родная, Перайдзі дарожаньку.
    Перайдзі дарожаньку Бітую, таптаную.
    Бітую, таптаную, Дзіцяці каханаму.
    Бітую, саджоную, Дзіцяці раджонаму.
    ** Прыпеў «Божа, Божа!» абрамляе кожную страфу.
    190
    267. Ой, горна, горна на зязюлечку...
    ча_му я ў я_ е не гу_ля. . . ча_ му я ў я_ е не гу_ля_ ла?
    Ой, горна, горна на зязюлечку:
    Чаго рана закукавала?**
    А йшчэ мне горней на сваю мамку:
    Чаму я ў яе не гуляла?
    Шыла плаццяйка атласовенька, Да й таго не знасіла.
    Первы раз надзела, первы раз надзела, Як на пасадзя села.
    Ручкі згарнула, цяжка ўздыхнула, Горненька заплакала:
    — Ці мне ў таночак, ці мне ў вяночак, Ці да красных дзевачак?
    Да таночкі тануць, вяночкі вянуць — Там нас не прымаюць.
    Малодачкі сядзяць, дзетачак дзяржаць — Там нас ажыдаюць.
    ** Другі радок кожнай страфы паўтараецца.
    191
    268.	Да застукалі кованы вазы на дварэ...
    Д 168
    1.	/І/Да за_ сту_ ка_ лі ко_ва_ ны ва_зы	на два_ рэ,
    да й за_	чу_ ла ма_ла_да Ган_нач_ ка у ка_мо_ры.
    Да застукалі кованы вазы на дварэ, Да й зачула малада Ганначка ў каморы.
    Да й упала свайму татачку на ногі:
    — He ’ддай, не ’ддай, родны татачка, й ад себе!
    He ’ддай, не ’ддай, родны татачка, ад себе, Пералетую ета лецячко й у цебе.
    Ета лецечко навялікаё дзенькамі, Ой, шчо ж бы я да пагуляла з дзеўкамі.
    Ета лецечко невялікаё — адзін дзень, Ой, хоць бы я шчо й пагуляла між людзей.
    Ета лецечко невялікаё — нядзелька, Ой, шчо б жа я да й пагуляла, як дзеўка.
    192
    Чаго ты, малойчык, прыехаў? Мы табе дзевачкі не ’ддадзім!
    Мы табе дзевачкі не ’ддадзім, Мы тваей паходкі паглядзім**, Мы табе ганьбачкі тры дадзім: А першая ганьбачка — конь малы, Другая ганьбачка—сам стары, Трэцяя ганьбачка — п’яніца.
    ** Ланцужковая страфа вытрымліваецца і далей.
    270. Пушна, цешча, пушна...1
    Пушна, цешча, пушна**, Проці зяця не вушла.
    А на зяця да мяцель мяце, Дробненькі й дожджыкі.
    Крыйса, зяцю, крыйса Да кунямі й бабрамі.
    Да кунямі й бабрамі, Маладымі сватамі.
    1 Да напеву № 254.
    ** Першы радок кожнай страфы паўтараецца.
    271. Як казалі, так і ёсць...
    Як казалі, так і ёсць: Вялікія вочы, доўгі нос. Вялікія вочы, доўгі нос, Бруха, як начоўкі,— чуць унёс. Чаму, Манечка, не ўглядалась, За чым жа ты пагналась?
    13. Зак. 979.
    193
    272.	Ня гніся, сватка, ня гніся, ня гніся...
    He вольмі скора d = 120
    Ня гніся, сватка, ня гніся, ня гніся, Палажы чырвонца на міся.
    Палажы чырнонца другога, другога — Будзя табе лаўка гатова.
    Палажы чырвонна трэцяга, трэцяга — Будзя табе лаўка змецяна, змецяна.
    273.	Да звязалі свата, звязалі...