Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл.
Васіль Ліцвінка
Выдавец: Універсітэцкае
Памер: 477с.
Мінск 1995
227
болей не ўбачыцца. А нашто ж ты проціў лецейка цёплага здзелаў нам пераломаньку? Усе пташачкі заспяваюць, усе мурашачкі павыпаў-заюць, а цябе нідзе не будзе, цябе ў пясочак жоўценькі за-капаюць.
333. Па мужу
А мой ты Язэпка, а што ж ты мне нарабіў?! А з кім я буду поле абся-ваць, з кім буду малых дзетак гадаваць? Mae палоскі, як мне вас убіраць. як вас засяваць? А памажыце мне, палоскі, дробных дзетак гадаваць. A мая Галячка, а мая дачушка, ты ж не будзеш знаць, што ў цябе татка быў. А ты ж яшчэ засталася маленькая, ты ж за ўсіх горшая бясчасніца. Mae дзетачкі, мае дробныя, што я з вамі рабіць буду? А ты ж мне ўсё ка-заў, што будзем старацца гадаваць, а яны ж усе нашы. А цяпер ты мяне аставіў з гэткімі маленькімі. А мой ты Язэпка, а папрасі ты сваіх суседцаў, каб яны мяне не астаўлялі, каб што памагалі, мае палоскі ўбіраць. Mae дзеткі будуць абіджаны, ва ўсіх будуць таткі. Што ж я зраб-лю з імі, маленькімі?! Мой Пётрачка, ты ж у мяне самы большы, ты ж у мяне самы гаратнейшы. Табе ж будзе горачка большае за ўсіх. А ты ж яшчэ маладзенькі, ты ж яшчэ нядужанькі, цябе ж плужок будзе валяць. Мой ты Язэпка, я ж цябе прасіла: ты ж вучы сынка, каб ён рабіць умеў. А ты ж мне казаў, што яшчэ рана, што яны маленькія. А цяпер уся цяжбачка ўзвалілася на яго плечкі. А мае дзетачкі, а мае маленькія, вы ж паследні дзянёк відзіце свайго татку. Вы ж, маленькія, будзеце яго дажы-даць, у ваконцы паглядаць, што татка прыходзіць. Вы ж маленькія, вы ж не знаеце, што татка пойдзець ад нас назаўсёды. Mae дзетачкі, мае дроб-ныя, што ж я буду рабіць з вамі? Вы будзеце дробныя слёзкі ліць, будзеце горкія слёзкі глытаць, а я буду з вамі гараваць.
334. Па мужу
Мой ты Сяргейка, я плачу не па Грыгору, а па свайму ropy. Мой ты Сяргейка, ты ж знаў, што мне пажаліцца некаму, пахваліцца нечым. He раз я начавала ў чужой хатцы і пад вуглом. Калі дзетак паспею захваціць, а калі і не. А ты ж як краў мяне, казаў, што будзем, Ма-нечка, добра жыць, я ўжо не буду піць. А цяпер усё тое самае. Я ж не слухала ні таты, ні мамы, я ж за цябе ішла, я ж цябе любіла, я ж думала, што будзем жыць. А ты ж гэту гару не кінуў піць. А п’яны ты мне з дзеткамі трудзіў. Ты ж не раз іх бедных напужаў, ты ж не раз іх паразганяў. У нашай жа хатцы ніколі не было парадку. Ты ж не гля-дзеў, што нашы дзеткі абарваныя, а ты ж не папытаўся, ці накормлены. У цябе ў галаве была толькі чарка, табе ж не думалася гаспадарка. Мой ты Сяргейка, ты ж сваёй смерцю і не памёр. Каб ты мяне з дзеткамі не паразганяў, можа б я цябе да такога няшчасця не дапусціла. Мы ж спалі ў хлеве з кароўкамі, а ты ж навек заснуў у хатцы. Каб я лепі ў таткі сядзела, сівую касу насіла, чым з табой было жыць, горкія слёзкі ліць. А цяпер мае вочкі не будуць цябе відзіць, можа трошкі асохнуць. Я ж табе прабачаю, усё сваё горачка забылася: як ты
228
нас муштраваў, як ты нас разганяў. Мой ты Сяргейка, а я ж усё думала, што ты не будзеш піць, што ты не будзеш разбівацца. Усё ж некалі нап’ешся, наб’ешся, а як цвярозы, дык і паможыш. А цяпер я засталася з гэтай дробяззю. Яны ж яшчэ маленькія, яшчэ ж нядужанькія, ім жа трэба памагаць.
335. Па дачцэ
А мая Танечка, а як жа вам весела, а як жа вам добранька. А вы ж жывенькія, а маёй Манечкі ўжо няма. А куды ж вы яе прыбіраеце, ку-ды ж заплятаеце? Мая дачушка, а ты ж не хвалішся, куды ж ты пойдзеш, куды ж ты ад’язджаеш? А твае дзяўчаткі болі да цябе не прыйдуць. Яны ж цябе паследні разок прыбіраюць. Мая Манечка, проці вясенкі, проці цёплінькай, проці вясёлінькай. Птушкі папрыляталТ, зязюлькі ку-куюць. Усе варочаюцца, усе весяляцца. А ты ж, мая дачушка, ад мя-не ўцякаеш. Болі я цябе не ўвіджу, тваіх песенак не пачую. Ах, мая птушачка, я ж буду прыслухацца, як будуць дзяўчаткі пяяць. Мне ж будзе здавацца, што я галасок сваёй Манечкі пачую. Ах, мая птушачка, ах, маё соўнейка яснае, ты ж мяне засмуціла, ты ж мяне зацямніла. Дачушка мая мілая, дачушка мая родная, з якой староначкі мне цябе дажыдаць, з якой дарожачкі мне цябе пераймаць? Ах, мая Манечка, ах, маё дзетачка, хоць разок адзыўніся. Сабраліся і твае сястрыцы, сабра-ліся і таварышкі, а ты на ўсіх загневалася, ні да каго не адзываешся. А ты ж засмуціла ўсю нашу радзінку. Ты ж зацямніла нашу сямейку. Мая дачушка, нашто ты мяне астаўляеш старэнькую, мяне, нядужую?! Я ж буду рада ісці з табой, каб нас закапалі ў адну ямачку, у адну магілачку.
336. Па сыну
Сынок мой міленькі, Іванька мой даражэнькі, мая дарагая ягадка, мая садовая малінка, мая мілая былінка, а што ж ты мне нарабіў, на-век засмуціў. Для мяне і сонейка закрылася, і птушачкі болі не за-пяюць, і галасок твой не зазвініць. Сынок мой, Іванька мой, як мне да цябе загаварыць, як мне цябе папрасіць, каб ты да мяне прыходзіў, свае бедачкі прынасіў?
337. Па сыну
А мой татулечка, а мой родненькі, а чаму ж ты мяне адну сустра-каеш? А чаму нічога не пытаеш: а дзе сыночак мой, маё сонейка? А мой сыночак, мой галубочак пайшоў ад нас далёка — не прыйдзе больш зусім.
338. Па сястры
А мая сястрыца, чаго ты мяне не страчаеш, чаму ж не пытаеш, як я жыву, што я раблю? А я асталася адна. А да каго я прыйду? Ка-му прынясу чорну бяду? А каму я сваё гора раскажу? А ўжо мне сюды не ісці, а да мяне німа нікому выйсці, ніхто мяне не стрэне, нічым ні пачастуе і дадому не справядуе.
229
339. Па брату
Чаму мы такія няшчасныя?! Чаму мы ўсе выгадаваліся добра, a цяпер у нас усе паміраюць? Мой ты Сашачка, мой ты браток, усю вайну прайшоў. А наш Сашачка, ты нас усё цешыў. А мы ж думалі, што болі не ўвідзімся, што будуць твае костачкі бадзяцца. Ты нам усё пісямцы слаў, а сваю смерць прынёс у сваю хатку, памёр на сваёй па-сцельцы. А мае горачка, добра, што хоць смерць прынясла ў сваю хат-ку, на сваю пасцельку. Мой татачка, мой родненькі, пераймай свайго сыночка. Вас там чацвёра, а нас тут трое засталося.
340. Па брату
А мой брацейка, брацейка-саколіку, чаго ж ты наш домік пакінуў, карміцелька наш, прамяняў на сырую зямельку, на каго ж ты нас па-кінуў?.. А ты ж добры быў, і ты ж усім памагаў, а ты ж усіх шкадаваў, нас, малых, даглядаў, за бацьку-маці нам быў. Адкрый жа вочкі, адкрый жа блакітненькія, паглядзі, як усе па табе плачуць, як цябе, сокала яснага, шкадуюць А хай жа табе там добра будзе і прыходзь да нас, хай табе зямля як маці будзе, хай яна табе пухам будзе.
341. Саміх паміраючых
Мама мілая, наша рутачка ў садочку завяла, зялёная рутачка па-жаўцела. Мамка мілая, я знаю, што я ўжо памру. Галоўка не дзержьшца, ручкі трасуцца. Мамка мілая, памажы Галіяшу гадаваць дзетак. Цешце мяне, не цешце, я знаю, што я ўжо памру, што я ўжо не аджыву. Галіяшка міленькі, глядзі дзетак.
342. Саміх паміраючых
А мая ты Танечка, а мая міленькая, а ты ж пастаянна прыходзіла, ты ж мяне адведвала, а як у гэту няшчасную мінутачку, дык і ты да мяне не прыйшла. А ён жа мяне і рэзаць сабіраўся, і ручкі мне пазбіваў, і зубы выдзіраў, аж пакуль не прыехала міліцыя, ноччы яго ж забрала. Дзякуй жа ім, што яны паслухалі, што яны прыехалі, хоць я спакойнінька паляжу. Мне ж такі боль у грудочкі, а яшчэ і спакойнінька паляжаць няможна. Мамку з хаты выгнаў, а сам усе дзверы парасчыняў, каб я мерз-ла. Бабкі міленькія, дзякуй вам, што адведалі, што вы мяне не баяліся, маёй хваробы. Танечка міленькая, прынясі гарчычнічкі, абагрэй маё цельца.
3 A М О В Ы
Да найбольш старажытных жанраў вуснай народнай творчасці адносяцца іамовы (загаворы, нагаворы, шэпты, прысушкі, адсушкі і інш.) — славесныя фор-мулы, якім надавалася магічнае значэнне. Замова асноўваецца на перакананні забабоннага чалавека у тым, што магічныя дзеянні і адпаведныя словы, здоль-пыя нератварыць жаданне ў рэалыіасць. У гэтым жанры народнай паэзіі пра-
230
явіліся адны з самых ранніх асаблівасней рэлігійнага светапогляду — магія і вера ў сілу слова.
Хоць да замоў у сённяшні дзень па зразумелых прычынах звяртаюцца радзей, чым у папярэднія часы, аднак і цяпер іх выкарыстоўваюць у асноўным для лячэння разнастайных хвароб і захворванняў (рожы, скулы, спалоху, кры-вацёку, уроку і інш.) або і ў іншых мэтах. Больш таго, і сёння часам здараюцца выпадкі, калі ўрачы не ў стане вылечыць хворага, і толькі зварот апошняга (ці яго родзічаў, сваякоў) да шаптуна ратуе яму жыццё. Гэта, верагодна, звязана з тым, што знахар уздзейнічае на пацыента як з дапамогай магічных слоў, дзеянняў, так і выкарыстоўвае цэлы арсенал сродкаў народнай медыцыны. што нярэдка станоўчым чынам адбіваецца на канчатковым выніку лячэння.
Замова адрозніваецца ад іншых жанраў сваёй кампазіцыяй. Шэраг заклінан-няў захавалі сваю старажытную структуру і складаюцца з зачыну, асновы і замацавання.
У зачыне, як правіла, указваецца, куды ідзе загаворваючы і загаворваемы: «Лягу я, памалюся я, устану я, вытруся я, пайду я з дзвярэй у дзверы, з варот у вароты, выйду я ў чыста поле, у зялёны луг, стану на сыру зямлю, пагляджу на ўсходнюю старану». У архіве навукова-даследчай лабараторыі беларускага фальклору Дзяржуніверсітэта маецца ўсяго толькі некалькі замоў-ных формул з падобным зачынам.
Больш паловы замоў складаюцца з асноўнай, эпічнай часткі (без уводзінаў-малітвы, замацавання і зааміньвання). У ёй змяшчаецца зварот-патрабаванне, або дыялог ці дзеянне, з наступным пералічэннем і адсыланнем хваробы.
Заканчваецца закліканне на Міншчыне нярэдка замацаваннем (напр.: «Будзь-це, мае словы, уперад мяне крэпкі, лепкі, заборчывы, загаворчывы і недагаворчывы ва векі вякоў. Замок. Камень») і вельмі рэдка словам «амінь». Часта функцыю замацавання ў замовах Мінскай вобласці выконваюнь словы: «Я - словам, Гас-
подзь Бог — з помаччу» ці падобныя ім.
У замовах Міншчыны выкарыстоўваюцца разнастайныя мастацкія сродкі: эпітэты, гіпербала, паўторы і г. д. Напрыклад, у запісанай на Барысаўшчыне замове для назвы розных відаў рожы ўжыта 9 эпітэтаў-прыдаткаў: маліна, чар-ніца, урочная, спарочная, снявольная, спагаворная. цеплавая, вадзяная, вет-
раная.
Шырока выкарыстоўваюцца ў замоўных формулах параўнанні. Асноўваюцца ж яны на адным з галоўных прынцыпаў магіі: падобным можна выклікаць падобнае. Напрыклад: «Як [імя| з таго свету не ўстаці, так нуду-перапалоху ў [імя] не бываці».
Асаблівае месца ў замовах Мінскай вобласці адводзіцца паўторам, прычым паўтараюцца не толькі асобныя дзеясловы, але і прыназоўнікі (з, із, ад), злучні-КІ (0-