• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл.  Васіль Ліцвінка

    Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл.

    Васіль Ліцвінка

    Выдавец: Універсітэцкае
    Памер: 477с.
    Мінск 1995
    198.25 МБ
    Маці таўстуха, дочка краснуха, а сын перабор ды пайшоў на двор. (Печ, агонь, дым)
    Паміж лісіц свіння вісіць. (Клямка)
    Пад гару ідзе, а з гары і разу не ступіць. (Агонь)
    Два стаяць, два ляжаць, пяты ходзіць і ўсіх водзіць. (Дзверы)
    Поўна дзежачка мукі, а на версе жукі. (Попел з вуголлем)
    Стаіць дуб, на дубе лён, на лёне гліна, а ў гліне свіння. (Стол, абрус, гліняная міска, а ў ёй мяса)
    Старэнькі дзядок на хату гарбок. (Драўляны крук)
    Дзве рыжыя кароўкі злажылі ўместа галоўкі. (Лаўкі)
    Сам голы, а сарочка ў запазусе. (Нітка ў свечцы)
    Тры браты пайшлі на рэку купацца, два купаюцца, а трэці на беразе валяецца. (Два вядры і каромысел)
    Стары дзедзя на печы едзя. (Гаршчок)
    Ніхто не такоў, як Іванька Петракоў — сядзе на каня і едзе ў агонь. (Чыгун на вілах)
    Шыла-бадзіла па хаце хадзіла, у куточку стала, хусту падрала. (Венік)
    Каб не дзедава рамясло, у бабы б па калені абрасло. (Венік)
    Як разгарачуся, дык па палатне імчуся, дзе праеду — стане гладка.
    Вот, дзяўчаты, вам загадка. (Прас)
    Жалезны ток, свіны пераскок, грэцкая пасцель. (Патэльня, падмазка, блін)
    Стучыць, грыміць, верціцца. Ходзіць увесь век, але не чалавек. (Гадзіннік)
    Сіла звініць, лес вянець, на тым месцы гара станець. (Касец, стог) Тысяча людзей адным поясам падпяразаны. (Сноп)
    Сколькі на небе зорачак, столькі на зямлі дзірачак. (Іржышча)
    3 зямлі ўстала, хатай стала, ды гаспадар у ёй не жыве, калі пачнеш адчыняць хату — разбярэш яе па шмату. (Капа сена)
    Лезу, лезу па жалезу, па дзірачках, па бірачках, падай, кума, шапку. (Азярод)
    Рыжыя цяляткі перакінулі хвасты праз градкі. (Цапы)
    Кланяецца, кланяецца, гулка б’е, рукой матляе, людзям зерне на хлеб выбівае. (Цэп)
    Чаго не люблю — не прадам, а што люблю — не куплю. (Мала-досць)
    Цэлы век нашу іх, а ліку не знаю. (Валасы)
    246
    Кіну крывульку цераз тын на вулку, сякачыкі сякуць, Андрэй нава-рочвае. (Лыжка, язык, зубы)
    Дзень з ноччу сутыкаецца — стражнік у норку хаваецца. (Вока) Поўны хлявец белых авец, добра жывецца, добра жуецца дружнаму статку, хто засмяецца — скажу вам загадку. (Зубы)
    К A3 К I
    Змешчаныя ў зборніку казкі — толькі невялічкая частка запісаў, якія былі зроблены студэнтамі, выкладчыкамі і навуковымі супрацоўнікамі Белдзярж-універсітэта ў апошнія дзесяцігоддзі. Знаёмства з імі дапамагае праз стан лакаль-най традыцыі Міншчыны прасачыць дынаміку гістарычных працэсаў, якія харак-тарызуюць агульнае развіццё казачнага эпасу беларусаў на сучасным этапе. 3 аднаго боку, прыведзеныя творы даюць больш поўнае ўяўленне аб сюжэтна-рэпертуарным багацці і разнастайнасці эпічнай традыцыі нашага народа, аб геаграфічнай прымеркаванасці і актыўнасці бытавання паасобных сюжэтных тыпаў, з другога — яны дазваляюць прасачыць у часе глыбінную сувязь цесна знітаваных паміж сабой калектыўнага і індывідуальнага пачаткаў, акрэсліць агульную тэндэнцыю вар’іравання асноўнага сюжэтнага ядра ў адпаведнасці з развінцём сацыяльнага індывіда, а таксама выявіць заканамернасці эвалюцыі паэтыкі беларускага казачнага эпасу.
    Казачная спадчына Мінскай вобласці шырока прадстаўлена ўсімі жанравымі разнавіднасцямі. Аднак франтальнае абследванне апошніх дзесяцігоддзяў паказ-вае, што найбольш распаўсюджаны казкі пра жывёл. Прычым шырокі гістарычны спектр іх функцый паступова звужаецца, і сёння яскрава вылучаюцца толькі дзве: маральна-этычныя і выхаваўчыя. Гэта становішча тлумачыцца тым, што жы-вёльны эпас цалкам скіраваны на дзіцячую аўдыторыю. Узрост слухачоў, іх невя-лікі жыццёвы вопыт, спецыфіка ўспрыняцця навакольнага свету абумовілі, відаць, кола найбольш пашыраных казачных сюжэтаў. Сярод іх на Міншчыне часцей за ўсё сустракаюцца казкі тыпу «Ліса крадзе рыбу з воза», «Воўк ля палонкі», «Ліса абмазвае галаву цестам» і «Біты нябітага вязе», якія могуць расказвацца казачнікамі асобна, а могуць аб’ядноўвацца ў адзіны, лагічна разгорнуты твор. Вялікай папулярнасцю сярод дзяцей карыстаюцца казкі тыпу «Воўк-дурань», «Каза лупленая» і асабліва «Кот, пятух і лісіца». Неабходна адзначыць, што падчас фальклорных экспедыцый збіральнікам пашчасціла запісаць казкі аб тым, як заяц і вожык бегалі навыперадкі і як свіння хадзіла ў Маскву на багамолле, якія вядомы ў адзінкавых запісах. Як правіла, усе яны заснаваны на рытмізаваных паўторах, напоўнены шматлікімі мастацкімі формуламі, якія дапамагаюць дзецям лёгка запамінаць сюжэтныя павароты, у пэўнай ступені персаніфікаваць герояў і, што вельмі важна, адчуць сябе быццам бы саўдзельнікамі разгортваемых падзей.
    Значнай разнастайнасцю сюжэтнага рэпертуару вылучаюцца на Міншчыне чарадзейныя казкі, хаця актыўнасць іх бытавання далёка не аднастайная. Часцей за ўсё казачнікі расказваюць казкі на такія сюжэты, як «Мачаха і падчарка», «Бязручка», «Марка Багаты», «Цудоўныя ўцёкі», «Хлопчык-з-пальчык у ведзьмы». У гэтых творах арганічна спалучыліся фантастычная выдумка і шматлікія рэаліі сялянскага жыцця, апаэтызаваныя ў адпаведнасці з эстэтычнымі законамі народ-най творчасці. Кожная з іх — гэта своеасаблівы гімн дабру, волі, бясконцаму пошуку і веры ў шчаслівую будучыню. Менавіта таму чарадзейная казка адразу палярызуе сваіх персанажаў, разводзіць іх у супрацьлеглыя бакі, не дапускаючы
    247
    пры гэтым ніякіх прамежкавых варыянтаў. Мастацкая эстэтыка вусна-паэтычных твораў цалкам адпавядае крытэрыям народнай этыкі, таму востра асуджаецца эгаізм і несправядлівасць мачахі ў адносінах да падчаркі і разам з тым паэтызуец-ца цярплівасць і высокая маральнасць дзяўчыны-бязручкі, працавітасць і душэў-насць малодшых сясцёр.
    На жаль, запісы апошніх гадоў сведчаць аб значных зменах у паэтыцы чара-дзейных казак. Побач з казкамі, напоўненымі прыгожымі, лёгказапамінальнымі формуламі-апісаннямі, загадкамі, самахарактарыстыкамі, рыфмаванымі і рытмі-заванымі дыялогамі, усё часцей трапляюцца творы, у якіх замест разгорнутых трохразовых паўтораў падаецца спрошчанае фабульнае апісанне, з’яўляюцца на-вацыі, якія не заўсёды стасуюцца да зместу, парушаюць логіку сюжэтнага развіцця, разбураюцца ўстойлівыя каноны кампазіцыйнай пабудовы.
    Беларускі казачны эпас XIX — пачатку XX ст. быў надзвычай багаты наве-лістычнымі і сацыяльна-бытавымі казкамі, якія былі разлічаны перш за ўсё на да-рослага слухача. Фальклорная практыка паказвае, што гэтая жанравая разнавід-насць пакуль што надзейна трымаецца ў памяці казачнікаў-балагураў, але спак-валя яна выходзіць з актыўнага ўжытку, як адышло ў нябыт начное, калядныя вечары з гульнямі і ігрышчамі, паўсюднае ткацтва. 3 калісьці шырокага кола сюжэтаў сёння часцей сустракаюцца казкі пра дзве долі, Праўду і Крыўду, мудрую дзяўчыну, дзяўчынку і разбойнікаў, беднага і багатага братоў, лянівую жонку. У адрозненне ад чарадзейных казак, творы бытавой тэматыкі акцэнтуюць увагу на розных аспектах псіхалогіі чалавека, на няпростых узаемаадносінах паміж людзьмі ў сацыяльна неаднародным грамадстве. У іх высока апаэтызаваны жанчыны, якія захоўваюць свой гонар і праяўляюць жыццёвую мудрасць, кемлі-васць, знаходлівасць. Разам з тым вастрыё народнай сатыры накіравана супраць персанажаў, якія занядбалі агульначалавечыя каштоўнасці, зняважылі чалаве-чую годнасць, пакрыўдзілі малодшага, парушылі законы вясковага суіснавання.
    373.	Кот, пеўнічык і лісіца
    Жыў дзед і баба, быў у іх каток і пеўнічык. Але баба іх не карміла. Каток і кажыць:
    — Пойдзем упрочкі.
    У катка была скрыпачка і тапарок. Ішлі яны, ішлі — стаіць у лесе хатка, але хатка пустая (ці ніхто ў ёй не жыў, ці чорт яе ведаіць).
    Ну, пасяліліся яны ў гэтай хатцы, сталі жыць. Жывуць, неяк каток і кажыць:
    — Я пайду ў дровы, а ты, глядзі,— нікуды.
    Толькі ён пайшоў, прыходзіць лісіца пад вакно і пяець:
    — Петушок, петушок, залаты грэбушок, масляна галоўка, шоўкава ба-родка, пусці, я не буду цябе есці.
    Петушок той паверыў і пусціў. Яна ўзяла яго і папёрла. Тут што ж рабіць, панясла — пачаў петушок крычаць:
    — Каток-браток, залаты лабок, мяне ліска панясла за высокія горы, за далёкія моры.
    Прыляцеў каток, адбараніў.
    Добра, другі раз пайшоў каток у дровы. Ізноў прыляцела ліска пад вакно:
    — Петушок, петушок, залаты грэбушок, масляна галоўка, шоўкава ба-родка, пусці, я не буду цябе есці.
    248
    Той і пусціў. Ізноў яна яго гэтак папёрла, але каток адбараніў.
    Там і трэці раз яна прыйшла і як ухапіла, дык ужо спёрла яго за такія горы і моры, што каток нічога не чуў (петушок жа крычаў).
    Пайшоў каток шукаць петушка. Прыйшоў да лісы, схаваўся за гарой і кажыць:
    — Ліса, ліса, аддавай петушка, што ты ўхапіла.
    А ліса:
    — He, я не хапаю, мая дзядзіна толькі хапаіць.
    А кот зайшоў да гор і дымок відзіць. Гэта ўжо ліса з дочкамі петушка варыць у катле. Кот пачаў у скрыпачку іграць:
    — Дуль-дуль-дуль, адна Мар’я, дуль-дуль-дуль, другая Кунар’я, дуль-дуль-дуль, трэцяя Пасялушніца, дуль-дуль-дуль, а чацвёртая — Няслушніца (гэта ўжо дочкі лісы).
    Ліса тут і кажыць:
    — Хто гэта гэтак стройна іграіць? Ты ідзі, Мар’я, кліч яго.
    А Мар’я пайшла. Кот яе тапаром і засек. Німа і німа Мар’і. Лісіца і Кунар’ю паслала, і Пасялушніцу, і Няслушніцу. Усіх кот пазасякаў. А кот усё пяець:
    — Дуль-дуль-дуль, а ў ліскі новы двор, дуль-дуль-дуль, чатыры дочкі на выбор.
    Ай, прыбралася лісіца, сама пайшла зваць. А каток тут яе і засек. Прыйшоў ён у ліссі двор. Хто яго ведаіць, падзьмуў ужо неяк на петушка. Той і ажыў і цяпер жывець.
    374.	Пра гусака
    Жылі сабе дзедка да бабка, і быў у іх гусак. Пайшоў гусак у Маскву Богу маліцца. Ішоў ён, ішоў і бачыць — бяжыць мядзведзь:
    — Гусак, гусак, куды ты ідзеш?— пытае мядзведзь у гусака.
    — Пайду ў Маскву Богу маліцца!— адказвае яму гусак.
    Падумаў мядзведзь ды кажа:
    — Пайду і я з табою.
    — Ну, ідзі,— згадзіўся гусак.
    Вось ідуць яны ўдваіх, а насустрач ім бяжыць воўк.
    — Гусак, мядзведзь, куды вы ідзяцё?— пытаецца ён у іх.
    — Ды вось ідзём у Маскву Богу маліцца.
    — А ці возьмеце мяне з сабою?
    — Калі хочаш, то пайшлі.
    Вось ідуць яны ўтраіх. Бяжыць ім насустрач лісічка-сястрычка. Уба-чыла іх і пытаецца:
    — Куды вы гэта ідзяцё?
    — Ды вось у Маскву Богу маліцца ідзём,— адказвае гусак.
    — А ці можна мне з вамі ісці?
    — Ідзі.
    Вось ідуць яны ўчацвярых. Насустрач ім бяжыць кабанец.
    — Куды гэта вы ўсе ідзяцё?— пытае ён у іх.