• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл.  Васіль Ліцвінка

    Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл.

    Васіль Ліцвінка

    Выдавец: Універсітэцкае
    Памер: 477с.
    Мінск 1995
    198.25 МБ
    — Хто твой муж? Чаму з ім ты не прыехала?
    Яна кажа:
    — Мой муж абыкнавенны, як і ва ўсіх.
    Тады яна бачыць, што нічога не возьмець, і давай пытаць хлопчыка. Ен кажа:
    — Наш папа, як папа, красівы...
    He сказаў. А дзевачку папрасіла — яна ёй і сказала:
    — Наш папа парою вужам, парою ўжэ папа наш. Ен нам даў платочак. Мы будом вяртацца, ён стрэціць і забярэ нас.
    Браціха адабрала ў яе платочак. Прыйшлі яны к той рэчцы, няма чым махнуць. Ен і не стрэў яе. Яна ўжо стаіць і плача. Тады ён стрэў яе і кажа:
    — Вось ты ўжо не выдала.
    На хлопчыка кажа:
    — I ты, сынок, не выдаў мяне. Ты будзеш салаўём. Будзеш лётаць па садах і спяваць.
    А на дзяўчынку сказаў.
    — А ты будзеш зязюляю. Будзеш скітацца, кукаваць. У цябе мужа не будзе, удава будзеш.
    Яно гэтак і ёсць.
    ПАДАННІ, Л Е Г Е Н Д Ы, БЫ Л I Ч К I, A Н Е КДОТЫ
    Побач з вершаванымі жанрамі вусна-паэтычнай народнай творчасці ў Мін скай вобласці шырока бытуюць і празаічныя жанры, куды акрамя казак увахо-дзяць паданні, легенды, былічкі, анекдоты.
    Найбольш цікавымі і разнастайнымі па тэматыцы з’яўляюцца паданні і легенды. Гэта творы аб стварэнні сусвету, паходжанні людзей, жывёл, назваў населеных пунктаў і г. д. Так, напрыклад, у Пухавіцкім раёне запісана легенда пра
    263
    Авеяныя паданнямі ўзоры Нясвіжскага замка. Фота Я. Казюлі.
    паходжанне і афарбоўку бусла, якая пабудавана ў адпаведнасці з лепшымі фальклорнымі традыцыямі і народнымі ўяўленнямі аб жыцці.
    Больш устойлівым жанрам з’яўляюцца шырока распаўсюджаныя ў бела-рускім фальклоры паданні, звязаныя з мясцовай гісторыяй, населенымі пунктамі, прыродай, людзьмі. Паданні падзяляюцца на гістарычныя і тапанімічныя. У асноўным паданні ўзнікалі ў сувязі з якой-небудзь гістарычнай падзеяй, назвай паселішча і да т. п. Такім прыкладам можа служыць паданне пра дзяўчыну Браніславу, узнікненне вёскі Лукашэвічы, паданне «Мамчына горка». Яны тлу-мачаць паходжанне паселішча, помніка з гістарычнага пункту гледжання, і даволі часта гэтыя паданні называюць гісторыка-тапанімічнымі.
    Запісана многа самых разнастайных па зместу і характару тапанімічных паданняў. Сярод іх ёсць вельмі простыя, пабудаваныя па закону народнай этымало-гіі: пра вёскі Пацейкі, Сямернікі, Крычын, Каўшова і звязаныя з гісторыяй: Галавачы, Галоўні, Лаўніца або з элементамі казачнай фантастыкі — Чараўкі.
    У вуснай народнай творчасці беларусаў існуе група невялікіх апавяданняў пра падзеі, якія цяжка адразу зразумець і растлумачыць, бо галоўнымі ўдзель-нікамі іх з’яўляюцца розныя звышнатуральныя сілы, мерцвякі і г. д. Гэта былічкі або прымхіцы.
    Звышнатуральныя істоты ўмешваюцца ў жыццё людзей, змяняюць яго і ў гэтым характэрная асаблівасць былічак. У зборніку запісана некалькі такіх твораў: пра бабулю-чараўніцу, сям’ю Галубоў і інш. Былічкі звязаны з народным светаўспрыманнем, міфалогіяй, хаця ў асноўным апавяданне ў іх ідзе пра ня-даўнія падзеі.
    Больш распаўсюджаным жанрам няказачнай прозы з’яўляецца вуснае апа-вяданне. Гэта апавяданні аб нядаўнім мінулым або сучасным, прычым без удзелу звышнатуральных сіл, удзельнікам або сведкам якіх з’яўляецца сам ana-
    264
    вядальнік. Цяжкасцю ў вызначэнні жанру можна назваць неакрэсленасць межаў паміж, з аднаго боку, апавяданнямі, якія перадаюцца ў размове, і, з другога — паданнямі, што аб’ядноўваюцца шэрагам агульных мастацкіх сродкаў. Тэматыч-на вусныя апавяданні падзяляюцца на гістарычныя, аб падзеях нядаўняга мінулага і сённяшняга часу, бытавыя. У большасці выпадкаў — гэта сказы бытавога зместу.
    Надзвычай шырокае бытаванне ў апошні час набылі анекдоты. Па ідэйна-тэматычнаму зместу, вобразах яны вельмі блізкія да сацыяльна-бытавых казак, але актуальнасць, невялікі памер, дынамізм апавядання і нечаканы вынік вылу-чаюць іх у самастойны жанр.
    389.	Браніслава
    Гэта было вельмі даўно. Уся гэта легенда звязана са стараствам Анто-на Кошчыца, асобы злавеснай і жорсткай. Аб ім нямала і на сённяшні дзень ходзіць паданняў. Адно з іх расказвае, што гэты магнат быў доўгі час бяздзетным. Маліць Бога аб патомстве ён хадзіў у Кіеўскую Лаўру, ездзіў у Іерусалім. Будучы ў Рыме, магнат паабяцаў Богу, што, калі жонка народзіць дзіця, ён пабудуе ў Старым Мядзеле касцёл. 3 Італіі быў прывезен архітэктар. Ен і кіраваў усімі будаўнічымі ра-ботамі.
    Жонка Кошчыца нарэшце нарадзіла дзіця. Патрэбна сказаць, што потым на гэтых фактах доўга спекулявалі царкоўнікі. Яны ўнушалі ве-руючым, што ўсё можна вымаліць у Бога, асабліва за грошы.
    Дзіця ўвесь час хварэла. Нянька, маладая і вельмі прыгожая з прыгонных дзяўчына Браніслава, аднойчы выпусціла ад бяссоніцы яго з рук. Дзіця памерла.
    I вось за гэту смерць вырашылі пакараць дзяўчыну-няньку. Для гэтага вывелі яе за Мядзель. Загадалі нерухома стаяць на высокай гары, а ў гэты час па загаду Кошчыца сталі абкладваць дзяўчыну цэглай. Так і замуравалі яе жывую ў вялікі каменны слуп.
    Без усякага надпісу гэты слуп стаяў да першай сусветнай вайны каля дарогі, што вядзе на Нарач. Калі яго разабралі рускія салдаты, то ўбачылі, што слуп унутры быў пусты, а на дне яго ляжалі чала-вечыя косці.
    390.	Лукаш
    Было гэта яшчэ ў сівую мінуўшчыну, многа соцень год таму назад. Валуны на нашых землях сустракаліся рэдка. За цэлы дзень ворыва, бывае, два-тры камяні патрапіш. Зямліца наша памяркоўная. У сухі год збажыну не высушыць, у мокры не вымачыць. У лесе звяры вадзіліся, барза мёдам багаты. Зразу за ёўнямі стаяў векавы лес — было з чаго будыніну зрабіць. Увогуле: быў хлеб, была прыварка, такая-сякая гас-падарка. Жылі людцы мірна і спакойна, а звалі нашу вёску Багатая.
    Аднойчы трывожная чутка ўскалыхнула наваколле: брадзячы ваявода з дружынай блукае па вёсках, зараз рухаецца сюды, спадзяецца знайсці багатую пажыву. Бы растрывожаны вулей зашумела вёска. Пачалі рыхтавацца да адпору ворагу. 3 суседніх вёсак на падмогу мужчыны прыйшлі. Усе ўзброіліся: хто сякерай, хто даўбачом ці таўкачом ад ступы.
    18. Зак. 979.
    265
    жанчыны пачалі паходні спальваць. Асабліва завіхаўся і вызначаўся да адпору ворагу каваль Лукша, а ў вёсцы яго называлі Лукаш.
    Прывыклі рабаўнікі крыўдзіць безабаронны народ, а тут раптам нечакана, да багатай пажывы рукой падаць, а тут доступ закрыт... Дрэнна адчувалі сябе чужынцы на беларускай зямлі: то лазутчыкі не вернуцца назад, то абознікі разам з коньмі як праз зямлю праваляцца або пасля ночы застанецца мала воінаў.
    Сярод воінаў быў асілак, і рашыў ён запужаць сялян. Але сяляне не напужаліся, многія маладыя, дужыя хлопцы прасілі паслаць іх на паяды-нак. Параіліся паважаныя старцы вёскі і вырашылі даручыць гэту справу Лукашу: ён розумам хуткі, сілы ў яго не менш, чым у другіх, ды і рука кавальская больш вынослівая і хуткая.
    Раніцай выйшлі на сутычку два асілкі. Цэлы дзень па вербалозніку раздаваўся бразг булаў. Пад вечар Лукашова булава зламалася. Дубовы-мі доўбнямі-калодкамі стаў біць ён ворага. Адна ламалася, а яму ўжо другую падавалі. Зламалася булава і ў праціўніка. Вялізнымі валунамі пачаў кідаць ён у Лукаша. Лукаш не аставаўся ў даўгу. Тры дні і тры ночы насіліся ў паветры саракапудовыя каменні, але ні адзін асілак не адступаў ні на крок. На чацвёрты дзень сабраў Лукаш усю сваю сілу, падхапіў камень пудоў на восемдзесят, запусціў яго са свістам — і засціг ворага. Учуўшы хруст касцей і крык свайго асілка, ворагі бясслаўна ўбяглі прэч.
    3 песнямі вярталіся сяляне дадому. Насустрач беглі дзеці, жонкі. Пад усеагульную весялосць Лукашу ўзлажылі вянкі з палявых кветак — знак удзячнасці і павагі.
    На гэтым месцы, дзе стаяла вёска Багатая, вырасла новая вёска Багацькі. Там, дзе рыхтавалі доўбні да бою, калоды, вырасла вёска Калодна. А на месцы перамогі над ворагам узнікла вёска і назвалі яе ў гонар Лукаша — Лукашэвічамі.
    391.	Беніца
    Было гэта вельмі даўно. Жыў-быў багаты пан. Ехаў ён аднойчы дадому, а коні былі маладыя, хуткія. Вось і пабеглі яны. што было сілы. Спужаўся тут пан, пачаў маліцца: «Калі застануся жывым, то пастаўлю касцёл, дзе спынюцца коні». I коні спыніліся паміж вёскамі Беніца і Сівіца. Але места пану не падабалася. Ен паставіў там толькі вялізны белы слуп. А ў вёсцы быў заснаваны касцёл. У парог пан залажыў шмат грошаў. Калі хацелі дастаць тыя грошы, падняць пліту, то будынак пахіснуўся, разламіўся папалам. Тая пліта яго трымала.
    392.	Пра пана
    Раней паны любілі, каб іх мужыкі будавалі хаты па роўнай вуліцы. I крыху далей ад хат пан будаваў свой дом. Гэта рабілася з той мэтай, каб ён мог выйсці на вуліцу ў любы момант і пабачыць усе мужыцкія хаты.
    Вельмі пільна паны сачылі за малымі дзецьмі. Звычайна дзеці хадзілі ў доўгіх кашулях. Калі хлопчыкі падрасталі, пачыналі насіць штаны. Вось 266
    паны і лічылі, што калі хлопчык надзеў штаны, то ён ужо дарослы і яго трэба браць на работу ў маёнтак.
    Так трапіў да пана адзін хлопчык. Вельмі моцна плакала яго матка, прасіла пана, каб не чапаў сына, але нічога не памагло. Некаторы час хлопчык працаваў у маёнтку, але да пана аднойчы прыехаў сябар з Літвы і выменяў хлопчыка на сабаку.
    393.	Мамчына горка
    Даўней у гэтым замку жыў пан Жаба, багаты дужа быў. Жыхары нашай вёскі рабілі на яго. А ў пана была служанка, у якой сын быў дужа красівы. 1 вот гэты сын улюбіўся ў панскую дачку. Яна яго тожа палюбіла. Але ж бацька не дазваляў ім жаніцца, дык яны ўзялі ды і ўцяклі ўдваіх невядома куды. За гэта пан загадаў пакараць служанку сваю. Яна была закапана ў зямлю жывой на гэтай горцы. Вот чаму яна і назы-ваецца «Мамчына горка».
    394.	Святы калодзежак
    Гэты святы калодзежак знаходзіцца каля вёскі Язвіны Уздзенскага раёна Мінскай вобласці ў полі Ліпаве.
    Колькі раней людзі не хадзілі ў лес, у поле, ніколі не бачылі, каб з-пад зямлі біла вада. Аднойчы прыйшлі яны ў поле Ліпава і заўважылі, што з-пад зямлі б’е фантанчык, а вакол яго на пяску босыя сляды. На гэтым месцы пабудавалі калодзеж.
    Старыя людзі і цяпер ходзяць на трэці дзень Сёмухі туды маліцца. Людзі казалі, што вакол калодзежа хадзіла Насвенчая матка і на пяску засталіся сляды яе ног.
    Гэтае месца лічыцца святым. Людзі бяруць з гэтага калодзежа ваду і кажуць, што яна дапамагае ад хвароб.
    395.	Плямы на Месяцы
    Жылі два браты, адзін бедны, а другі багаты. Багаты і бедны паклалі паліць ахвяру. Беднага ахвяра паднялася да неба. Значыць, Бог забраў беднага ахвяру, а багатага не забраў.