• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл.  Васіль Ліцвінка

    Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл.

    Васіль Ліцвінка

    Выдавец: Універсітэцкае
    Памер: 477с.
    Мінск 1995
    198.25 МБ
    Аднойчы прыбегла дзяўчына-сучка дадому, а маці пякла бліны. Прыгнула сучка на прыпечак, схапіла блін, а маці яе па спіне чапялой.
    — За пг - ж, мамка, б’еш мяне? Я ж вельмі есці хацела,— сказала дачка і пабегла.
    Сыны, браты яе, адпомсцілі за сястру і спалілі чароўную кнігу.
    3 таго часу слова «чараўнік» стала агідным, таму вёску перайначылі ў Чараўкі.
    414. Раманаўка
    Старыя людзі казалі, што назва нашай вёскі вельмі даўняя. Пры царыцы Кацярыне II першым на гэтым месцы пачаў будавацца чалавек па прозвішчу Раман. У чэсць заснавальніка рэчка была названа Раманаў-кай. I вёсцы далі такую ж назву.
    415. Гудзялі
    Яшчэ даўныя-даўно гаварылі людзі, што недалёка ад нашай вёскі стаяла Царква і за адну ноч прапала. Цяпер на тым месцы, калі ідзеш ці кінеш камень, то звініць зямля. Таму нашу вёску і назвалі Гудзялі.
    416. Каўшова
    Вёска была заснавана да вайны, яшчэ пры панах. Раней там быў лес. Мясцовы пан прадаваў людзям кавалкамі лес, і людзі пачыналі будавац-ца. 1 вёска ўзнікла сярод лесу. Яна знаходзіцца як бы ў каўшы і таму назы" м'цца Каўшова.
    417.	Пра смерць
    Бог сказаў людзям, што я ўзыду на неба і вы нічаво не будзеце знаць, кагда будзеце ўміраць. Тады выслаў Бог смерць.
    Прыйдзе смерць да людзей — той і памрэ. Началі людзі клясці смерць, што без усякай прычыны прыйдзе і забярэ.
    Тады Бог сказаў: «Я вышлю прычыну». I вот цяпер ёсць прычына: ці прастыў, ці зламаў што.
    418.	Пра бусла
    Бог сабраў гэта ўсё, даў жанчыне і сказаў: «Занясі на крыжавыя даро-гі і там усё гэта палажы, толькі не развёртвай, не глядзі, што тамака».
    272
    А той жэншчыне інцярэсна паглядзець, што ён там навязаў. А яна як развязала, дык яны ўсе паразбягаліся — гэтыя мошкі, лягушкі, гадзюкі ўсякія, гэтыя яшчуркі, што былі звязаны, і паляцелі ўсе.
    Так ён ёй сказаў: «За тое, што ты не паслухала мяне...» — і пера-тварыў яе ў бусла. Вот ён ходзіць, як жэншчына, у чорнай спадніцы, a тут кофта белая. Ходзіць і збірае, пакуль усё гэтае не пазбірае.
    419.	Самалёт
    Ой, а самалёт як першы раз убачылі! Божа, а ня ведалі ж, што гэта. Ідзёт, равёт высока-высока! Картошку якраз убіралі — ляціць машына. Ня ведаю, куды дзявацца? А брат у хлеў схаваўся. Выгляне, дзе самалёт, і зноў схаваецца. Зараз смешна, а тады ж дурнымі бязменамі жылі.
    420.	У панах
    Зямля была едзіналічная. Сваё хватаеш, хватаеш, а тады ляціш зарабіць, каб на сукеначку якую. А есці шляхта работнікам добра давала, дзе я рабіла, у сямі кіламетрах ад Мінска.
    Я сільна сцяслівая была’ у бяседзе не магла есці. To паны ўжо бачаць, што я нічога ня ем, так паклікаюць, каб я адна паела. А работала я, не хвастаюся, вельмі добра. Така была ўжо работніца! Яшчэ жнейкі толькі пачнуць жаць, а я ўжо далёка абагнала і іду дальша. Так пан бачыць, што я вельмі добра работаю, так яшчэ к заробку дзве капейкі пры-бавіў.
    421.	Паўдурак
    А жыў у нас у Ракаве адзін чалавек. Звалі яго ніхто не ведае як. А называлі ўсе Паўдуркам. Ну, Паўдурак і Паўдурак. А за што яго так звалі? Бо меў карову, якую ён прывучыў да хамута і запрагаў у воз, у сані. I араў на сваёй карове. Казалі людзі, што яна яшчэ і даілася. Але дзеля малака ў яго была другая карова.
    Але ішоў раз Паўдурак цераз кладку. А была ўжо восень, марозік, слізка, то ён упаў і патануў. Так ніхто яго і не зразумеў за ўсё жыццё. А мне яго шкада. Ніякі ён не дурны. Дзівак проста.
    422.	Паляўнічы
    Даўно гэта было, яшчэ за Польшчай. Жыў у Казаках, недалёка ад нас, адзін чалавек. Раеўскі зваўся. To быў ён з’ядлы паляўнічы. А сам з мужы-коў, то зброі трымаць яму няможна было. Але досыць, што меў драбавік, хадзіў на паляванне.
    Пайшоў ён раз у лес. Узімку гэта было. Ажно бачыць: ідзе чарада ваўкоў. Наперадзе матка ішла, а ззаду сямёра меншых ваўчкоў. А Раеў-скі на елцы сядзеў і цікаваў. Ен знаў, што калі па матцы пацэліць, то ўсе астатнія пасядуць кругом дзерава і будуць сядзець, пакуль ён не злезе ці не зваліцца ад холаду. To ён стрэліў па апошняму воўку і ўлучыў. Ваўчок той упаў, а астатнія паўцікалі.
    273
    Злез ён з елкі і пайшоў да воўка. Той ляжыць сівы, вялікі, а з боку кроў цвірчыць патроху, снег тане. Убачыў Раеўскі, што воўк вялікі, трэба санкі, каб прывезці. От ён і пайшоў у Казакі па каня. Пакуль туды, сюды, прыйшоў — няма воўка. Толькі снег прытаптаны і смужка чырво-ная па снезе цягнецца. Пайшоў чалавек па слядох. Ідзе, ідзе — няма воўка. Нарэшце знайшоў. Той за гэты час кіламетры з тры прайшоў, a там бухнуўся ў снег, ісці ўжо ня можа. Але дыхае яшчэ. To Раеўскі прыстрэліў яго і неяк там зацягнуў на санкі.
    Пад’язджае Раеўскі да Казакоў, а сабакі ўчулі воўка і такі брэх паднялі, такі гвалт! Пакуль ён да свайго двара даехаў (а жыў ён на другім канцы вёскі), то за санкамі ўжо цэлая гайня сабак ляцела, усё роўна як за сучкай вясною. На гэткі страшны брэх сабачы сталі людзі з хат вылазіць, глядзець, хто ды што. От пазапальвалі: хто лучыну, хто лямпу газавую, хто ліхтара — па ўсім сяле агеньчыкі, як на каляды.
    А Раеўскі вялікай карысці з таго воўка не меў, бо пакуль вёз, то сабакі, як ён іх ні адганяў, пару разоў паспелі ўхапіць і шматануць воўка, то скуру папсавалі. Але ж затое слава якая! Гэта, пэўна ж, важней за скуру...
    423.	Чараўніца
    Раней жыла ў Язылі бабуля. Была яна сляпая, хадзіла з палачкай. Расказваюць, што яна магла варажыць, нейк чароўна раскладваць травы, ведала замовы, людзі прыходзілі да яе за дапамогай.
    Але аднойчы ў аднаго мужыка карова не стала даваць малака. I гас-падар вырашыў даведацца, у чым справа. Ноччу ён схаваўся недзе і бачыць: ідзе голая жанчына (тая чараўніца) і нібы нешта шукае. Потым яна ператварылася ў вялікую жабу, якая забралася да каровы і выпіла ўсё малако. Дык мужчына падбег у хлеў і выкалаў той жабе вочы. Раніцай людзі заўважылі, што жанчына-знахарка стала сляпая і крывая. Яны перасталі да яе заходзіць. Так яна і пражыла свой век у адзіноце. I памірала зусім адна, доўга памірала, цяжка. Пакуль не прарубілі столю.
    424.	Галубы
    Жылі людзі Галубы. Сярод іх былі мужык з жонкай. I вельмі любілі яны піць гарэлку. Адзін раз сабраліся і пайшлі ў госці, узялі разам з сабою сваё маленькае дзіцятка. Моцна, моцна напіліся, позна, позна вярталіся дадому. Але вельмі доўгі шлях п’яніц дахаты, і вельмі многа гісторый з імі здараецца. Так і тут. Ужо дзеці пачалі выглядаць на дарогу, дзе дзеліся іх бацькі. Але нікога не было відаць. Тады старэйшы сын учуў голас маленькага дзіцяці. I пайшлі яны на голас. Прыйшоўшы, дзеці ўбачылі такое дзіва: чэрці разулі таго Голуба і гавораць: «Лезьце, дзядзечка, на печ, лезьце». А ў кустах вельмі голасна крычала дзіця.
    425.	Бабулі
    Раней былі тут чараўнікі і зараз ёсць. Вось, жыла тут жанчына, брала некалькі разоў у мяне клубніку, ды і запыталася: як я сябе 274
    адчуваю. Я і сказала, што жывот баліць. Яна нешта пашаптала, і нічога, больш не балела.
    Ці каўтун. Кажуць, што калі цяжка працаваць і есці толькі бульбу — будзе каўтун. Тады дапамагаюць такія бабкі. Яны шэпчуць нешта, потым кажуцы «Праз год прыйдзеш да мяне, сам не страгіся». Праз год гэты чалавек заходзіў да яе, і чараўніца састрагала гэтую «шапку» валасоў. Але магло быць так, што каўтун зноў з’яўляўся. Тады яна зноў шаптала і ціхенька-ціхенька састрагала.
    426.	Сваты
    He ведаю, праўда гэта ці не, але мне расказваў мой бацька, а я расказваю вам.
    Сабраўся адзін хлопец у сваты ў далёкую вёску. Маці дае яму сала кавалак, хлеба і наказвае: «Глядзі ж, сын, за сталом многа не еш, a то скажуць, нейкі абжора». Сабраўся ён з дзядзькамі і паехаў.
    На дварэ зіма, мяцеліца. Прыехалі. Іх хочуць адразу ж за стол. Але хлопец кажа: «Я зараз прыйду». Выйшаў ён у сенцы і давай сала з хлебам есці. Чакаюць, няма. Выйшла маці дзеўкі паглядзець, дзе ж ён. Стаіць у сенцах і, не бачучы хлапца, кажа: «Але ж і прэ, ну і прэ»,— ду-маючы пра мяцеліцу.
    А хлопец ёй: «Пру сваё, не тваё».
    427.	Насаліў
    Служыў у пана Дажынскага адзін наш чалавек поварам. I была ў пана вялікая заля, досыць што фурманкі ўвесь пляц вясковы занялі. Ну і вечарам госці банкятуюць, а мужыкі нашы з двара праз дзверы на кухню глядзяць, цікава ўбачыць, што паны ядуць. А там усяго поўна наварана, насмажана, і афіцыянты з талеркамі і міскамі лётаюць, новыя стравы носяць. Аж бабы не ўпраўляюцца пасуду мыць.
    Тут пан нейкую страву патрабуе, а місы няма чыстай. Тады той чалавек, што поварам быў, узяў нямытую, паклікаў сабаку, што пры парозе ляжаў, і яго хвастом раз-два выцер місу ды мужыкам кажа: «Хоць гэтак пану насалю». Ды бух у тую місу мяса нейкага, а афіцыянты лётам панеслі ў залю.
    428.	Хабар
    Мела баба нейкі інтарэс у воласці. Ну і каб справа пайшла лягчэй, панесла яна валасному пісару груш-цукровак, якраз у яе паспелі. Ен кажа бабе: «Мо, не трэба, хай бы лепей твае дзеткі паласаваліся». А баба: «Нічога, паночку, ешце, я дзецям скажу, што свіння паела».
    429.	Пані
    Сустрэліся неяк чалавек і жанчына. Дзецьмі яны разам раслі на вёсцы, а патом яна выйшла замуж у горад, стала такая гжэчная пані, што аж далей няма куды. Разгаварыліся, ды ён і пытае:
    — Слухай, а сколькі гэта табе год?
    275
    — А столькі, на сколькі я выглядаю.
    — Ты гэтыя жарты кінь, людзі гэтулькі не жывуць.
    430.	Сябры
    Сустрэліся неяк двое мужыкоў ды пайшлі ў карчму. Пасядзелі добра, ды адзін і кажа:
    -- Давай яшчэ вып’ем! Хто знае, калі ўбачымся?
    — А другі адказвае:
    — Я цябе ўжо і так не бачу.
    431.	Пан
    Жыў у нас у Пярэжарах пан Дажынскі. I меў ён у судзе нейкую справу. Ажно тут прыслаў адвакат тэлеграму, дзе той піша: «Праўда перамагла». А пан і кажа сам сабе: «Во, і не спадзяваўся саўсім, што прайграю».
    432.	Амерыка
    Прыехаў селянін у Амерыку. Прыйшоў у магазін, а там вісела табліч-ка, што ў магазіне ўсё ёсць. А затым спыталі, калі хто скажа, чаго няма ў магазіне, то таму дадуць сорак долараў. Селянін падумаў і сказаў: «Лапцей няма».
    433.	Аддзячыў
    Заехаў адзін чалавек да другога пераначаваць. Той яго есці не пазваў. Чалавек з’еў моркаў на агародзе. Гаспадар паглядзеў назаўтра і кажа: «Паеў моркаўку, паеж і націнку».
    Цераз год, а можа цераз два паехаў гэты чалавек, і прыйшлося яму да таго заехаць, катораму ён націнку паесці загадваў, але ён яго не пазнаў. А той яго пазнаў, зарэзаў барана, наварыў мяса і частуе. З’еў госць барана, гаспадар і кажа: «Я ў цябе моркаўку з’еў, ты сказаў, з’еш і націнку, а ў мяне ты з’еў мяса, бяры еш і аўчынку».