• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл.  Васіль Ліцвінка

    Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл.

    Васіль Ліцвінка

    Выдавец: Універсітэцкае
    Памер: 477с.
    Мінск 1995
    198.25 МБ
    Ой, да наша Марусячка сына радзіла, Ой, спавіла ў пялёначкі, ў Дунай пусціла.
    — Плыві, плыві, мой сыночак, усё рэкаю, А я буду, маладзенька, яшчэ дзеўкаю.
    Ой, а там жа рыбаловы рыбу лавілі, Hi злавілі шчукі-рыбы, злавілі дзіця.
    Ой, узялі дзіцятачка на белы рукі
    Да й прынеслі дзіцятачка на жалобны двор.
    Да й прынеслі дзіцятачка на жалобны двор, Ударылі, барабанілі ў жалосны звон.
    Загадалі ўсім дзевачкам сабіраціся
    I гэтаму дзіцятачку прызнаваціся.
    Ўсе дзевачкі-паненачкі паперадзе йдуць Да й на сваіх галовачках вяночкі нясуць.
    Адна наша Марусячка пазадзі ідзець Да й на сваей галовачцы вянка не нясець.
    — А чаму ж ты, Марусячка, вянка ні звіла?
    — Ой, бо ў мяне галовачка больна балела.
    Вот узялі Марусячку пад белы рукі, Укінулі Марусячку ў Дунай глыбокі.
    Ішчэ наша Марусячка, йшчэ ні ўтанула, Да сваю мамачку йна ўспамянула:
    — А мая ж ты мамунячка, ішчэ дома пяць, Hi пускай жа па начлегах, ніхай дома спяць.
    А мая ж ты мамунячка, ішчэ дома дзве, Hi давай жа такой долі, як мне, маладзе.
    296
    453. Ой ты, каваль, каваль, каваленьку...
    — Ой ты, каваль, каваль, каваленьку, Чаму куеш ціха, памаленьку?
    Ці у цебе сталі не хватае, Ці ты сабе дзяўчыны не маеш?
    — Ой, нашто ж мне да тая дзяўчына, Есць у мене душа-Кацярына.
    Есць у мене душа-Кацярына, Ой, да яна ж мне тры горы ўчыніла.
    Учора звячора гуляці хадзіла, Ой, а к паўночы дзяціну радзіла.
    А зрадзіўшы — тапіці насіла, А ўтапіўшы, да й Бога прасіла:
    — Ой, дай жа, Божа, снягі да марозы, Каб задуло шляхі да дарогі!
    Каб тудою людзі не хадзілі, Шэрых валоў паіць не вадзілі.
    Шэрых валоў паіць не вадзілі, Каб сыночка майго не будзілі.
    Спі, мой сыночак, спі, не прасынайся, На мамачку ты не абіджайся.
    20. Зак. 979.
    297
    J) = J 44
    454. Свеця месяц і зара...
    RWW=»^
    Свеця месяц і зара, Я молада удава**.
    Па садочку хадзіла, Два сыночка радзіла.
    У кітайку спавіла, Ў ціхі Дунай пусціла.
    На дваццатым на гаду Пашла ўдоўка па ваду.
    Стала ўдоўка ваду браць, Стаў карабаль прыплываць.
    А у тэм жа караблі Два ўдалыя малайцы.
    Адзін стаіць на насу, Чэша русаю касу.
    Другі стаіць на насу, Смотрыць глазам на ўдаву.
    — За старшага сама йду, За младшага доч даю.
    Нідзе ж таго не чуваць, Штоб за сына — родна маць.
    Стала плакаць і рыдаць, Свае годы праклінаць.
    ** Другі радок кожнай страфы паўтараецца.
    455. Вот што гэта за вярба...
    298
    Вот што гэта за вярба, Што без кораню расла, да?
    Вой-вой, о-ха-ха!
    Што без кораню расла?**
    Вот што гэта за ўдава, Сем лет без мужа жыла?
    Камандзіраю была, Два сыночка радзіла.
    Два сыночка радзіла:
    Зваць Ванюша й Васіля.
    Кругом лесу абнясла, На палянца аставіла.
    На палянца аставіла
    Да й на Дунай пусціла.
    — Ох ты, Дунай, не шумі, Маіх дзетак не будзі.
    Ніхай мае дзеткі спляць, А я пайду пагуляць.
    На семнаццатам гаду Вышла ўдава па ваду.
    Стала ўдова воду браць, Стаў карабаль прыплываць.
    Стаў карабаль прыплываць, У ім парні два сідзяць:
    Адзін седзіць на насу, Разганяя ўсю ваду.
    Другі стаіць на карме, У ўдовушкі пытае:
    — Эй, ты, ўдовушка-ўдава, Да й ці пойдзяш за меня?
    — За цябе я сама йду, За другога доч даю.
    — Эй, ты, ўдовушка-ўдава, Дурна твая галава!
    Нідзе ў свеце не чуваць, Каб за сына вышла маць.
    Каб за сына вышла маць, А за брата сястру ’ддаць!
    ** Такі прыпеў утвараецца ў кожнай страфе.
    456. А у полі бяроза стаяла...
    299
    A y полі бяроза стаяла**, Пад бярозай Маруся ляжала, Чорным шоўкам галоўку звязала. Прыехалі тры казакі з полку, Развязалі Марусі галоўку. Адзін кажа: «Я Марусю люблю». Другі кажа: «Я Марусю вазьму». Трэці кажа: «Я з ёй ажанюся». Загадала Маруся загадку: А хто з’ездзя за мора па зелля — I з тым будзя ў Марусі вяселля. Адазваўся Ясю маладзенькі: «Есць у мяне тры коніка на стайне: Адзін конік, як воран чарненькі, Другі конік, як лебедзь бяленькі, Трэцці конік, як голуб сівенькі. На чорненькім поля пераеду, На беленькім мора пераплыву, На сівенькім на земельку стану». Стаў жа Ясю зельечка капаці, Прыляцела шэрая зязюля, Села, пала, стала кукаваці: — Кідай, Ясю, зельячка капаці, Едзь Марусі вяселля гуляці — Твая Маруся за другога вышла.
    ** Кожны радок паўтараецца.
    457. Калі тая нядзелячка будзя...
    Калі тая нядзелячка будзя**, Што я пайду на вулку гуляці? Мілы будзе дзіця калыхаці.
    Падыйду я пад аконца ціха: Ці гаворыць свякровачка ліха. Чую, чую, свякровачка судзіць: — Ці ж ты, сынку, нагайкі не маеш?
    300
    Чаму жонку не б’еш, не караеш? — А я, мамка, я й нагайку маю, А я жонку і б’ю, і караю. Стаіць сынку, як лебедзь бяленькі, Ляжыць жонка тонка, як вугаль чарненька. — Маці ж мая, парадніца ў хаце, Парадзіла мне жонку забіці, Парадзь жа мне, дзе яе схаваці.
    — Схавай, сынку, ў вішнёвым садочку, Там будуць дзеці вішанькі шчыпаці, Й будуць сваю мамку ўспамінаці.
    — Маці ж мая, парадніца ў хаце, Парадзіла мне, дзе жонку схаваці, Парадзь жа мне, дзе другую ўзяці. — Запрагай, сынку, варану кабылку, Аб’едзь, сынку, усю сваю краінку. Знойдзеш сабе жонку, як малінку.
    — Hi хачу я із малінай жыці, Пайду сваю мілаю будзіці. — Устань, мілая, дзетачкі плачуць. — Няхай плачуць, да хоць паўміраюць, Няхай знаюць, што мамкі ня маюць.
    ** Кожны радок паўтараецца.
    458. Ой, паехаў сын Ванюша...
    Ой, паехаў сын Ванюша Да й на Русь на вайну, Да пакінуў Кацярыну Да й удома адну.
    Матка яго старэнькая Села лісты пісаць, Села лісты пісаць Дай на Русь пасылаць.
    — Ой, вярніся, сын Ванюша, Да й із Русі із вайны, Да ўжэ твая Кацярына Да па-своему пашла.
    Да ужэ твая Кацярына Да па своему пашла, Сукні твае дарагія Паразгортывала.
    301
    Сукні твае дарагія Паразгортывала, Коні твае вараныя Пазаезджывала.
    Коні твае вараныя Пазаезджывала, Слугі твае верненькія Пазамучывала.
    Ой, вярнуўся сын Ванюша Да із Русі із вайны;
    Да й не ўспела Кацярына Шчэ й вароты адчыніць.
    Ой, не ўспела Кацярына Шчэ й вароты адчыніць:
    Азірнулась з-поў дарогі, 3 плеч галоўка ляціць.
    Пакацілася галоўка Да й у цёмны куток, Палілася кроў гарача Да й на жоўты пясок.
    — Ой, цяпер жа, мая мамка, Ў мяне грэх на душы, Першы грэх, першы грэх — Кацярыну я убіў.
    Першы грэх, першы грэх — Кацярыну я ўбіў, Другі грэх, другі грэх, Што дзяцей пасіраціў.
    459. Малада дзяўчына па саду хадзіла...
    Малада дзяўчына па саду хадзіла Да ўдарыла ножку аб суху дарожку.
    Баліць мая ножка, баліць яна больна, Любіў барын дзеўку, любіў да не верна.
    Сам сеў да й паехаў у горад-гарадочак, А за ім дзяўчына ўслед-услядочак.
    Гнала дзеўка, гнала, гнала ні дагнала Да й у паўдарожкі начаваці стала.
    Да ехалі ўланы, ўланы маладыя, Да будзілі дзеўку, да й ні разбудзілі.
    302
    — Ой, устань, дзяўчына, ой, устань, ачніся, Да на нашы коні, коні наглядзіся.
    Да на нашы коні, коні вараныя, Да на нашы седла, седла залатыя.
    460. Ой, у полі, полі карчомка стаяла...
    да й у той кар_ чо_ мкі ўла_ ны ма_ ла_ ды_ я.
    Ой, у полі, полі карчомка стаяла Да й у той карчомкі ўланы маладыя.
    Адзін п’е гарэлку, а другі гуляе, Трэці красну дзеўку сабе падмаўляе.
    — Дзяўчыначка мая, паязджай із намі, Паязджай із намі, з намі, з уланамі.
    Паязджай із намі, з намі, з уланамі, Лучшай табе будзе, як у твае мамы.
    Да й у твае мамы кашулі латаны, А у нас, уланаў, шоўкам вышываны.
    Дурна дзеўка была, ўланаў паслухала, Села на чаўночак да й паехала.
    Едуць аны поле, едуць і другое, Прыехалі к гаю да й к чужому краю.
    Прывязалі дзеўку к сасне валасамі, Запалілі сасну знізу да й даверху.
    Да сосенка гарыць, дзяўчына гаворыць, Да сосенка тлее, дзяўчыначка млее:
    — Да хто ў етум лесе, да хто ў етум полі, Йдзіце, паглядзіце маю горку й долю!
    Да хто дочкі мае, ніхай спагадае — Як сонейка зайдзе, ў карчму ні пускае.
    303
    461. Ой, жана мужа знінавідзіла...
    У_ зі_ ла я_ го	да й па_ ве_	сі_ ла. . .
    Ой, жана мужа знінавідзіла, Узіла яго да й павесіла
    Ў зялёным саду, на сухім суку, А сама пайшла да й пашла дамоў.
    Да пашла дамоў, села за сталом, Села за сталом і піша пяром.
    I піша пяром, пяром новінькім: — Ой, гора ж,гора за плахім мужам.
    Ой, яшчэ ж гарней без ніякага.
    Як пайду я ў сад да й будзіць назад:
    — Устань, міленькі, ужэ дзень белінькі, А ці ты вот тут да ня выспаўся?
    А ці ты вот тут да ня выспаўся, Да ўсякіх птушак ні наслухаўся?
    — Ну, а-ну, а-ну, такую жану!
    Такую жану прывязаць к каню,
    Да пушчай жа ён нагарцуіцца, А жана-шэльма намуштруіцца!
    Што то ў лесе гукае, А хто дзяцей шукае.
    — Йдзіце, дзеткі, дадому, Трудно жыці самому.
    — Жыві, бацько, як Бог даў, Што й харошу жонку ўзяў.
    Што й харошу жонку ўзяў, Ты ж нас у ліс праганяў.
    304
    462. Ой, у полі, полі стаяла бероза...
    Ой, у полі, полі стаяла бероза, Дле тое берозы стаяв парэнь гожы.
    Ля тога парэня тры дзеўкі любілі. Адна любіма бело вышывало.
    Другая любіма пасцель белу слала, Трэйця любіма абед гатавала.
    Трэйця любіма абед гатавала, Абед гатавала ды й ачаравала.
    — Ой, Божа ж, мой Божа, што ж ты нарабіла?
    Маладога парня ўзяла атравіла!
    Будзеш жа знаці, будзеш ты ведаці, Як парню маладому даваць абедаці!
    463. Ляцела зязюла цераз сад, куючы...
    Ляцела зязюля цераз сад, куючы, Заплакаў жа хлопец, з вечароўкі йдучы.
    Прыйшоў ён дадому, не сказаў нікому, Палажыўся спаці ды не мог устаці.
    305
    Прыйшоў яго бацька, стаў жа разбуджаці: — Ўставай, ўставай, сынку, пойдзям мы касіці.
    — He буду ўставаці, не пайду касіці, Баліць мне галоўка, не магу падняці.
    Прыйшла яго сестра, стала разбуджаці:
    — Ўставай, ўставай, братка, пойдзем мы гуляці.
    — He буду ўставаці, не пайду гуляці, Баліць мая галоўка, не магу падняці.
    Прыйшла яго маці, стала разбуджаці:
    — Трэба была, сынку, дзевак не кахаці.
    Першая любіла — рубашачкі мыла, Другая любіла — атруты купіла.
    У нядзелю рана званы зазванілі, Маладога хлопца ўжэ й пахаранілі.
    Трэба тую дзеўку ў землю закапаці, Каб не было каму атруты купляці.
    464. Мальчышачка-бедняжачка...
    Мальчышачка-бедняжачка
    А схіліў сваю да галовачку.
    Ен схіліў сваю да галовачку На правую да староначку.
    А з праваі — да на леваю, На грудзь да маю, да на белую.
    А з грудзі устаў, «прашчай!» сказаў. — Прашчай, мая да красавіца!
    306
    Прашчай, мая да красавіца!
    Красата мне твая не наравіцца!
    А з тае таскі пайду ў лужкі, Сарву цвяток, саўю вянок.
    Сарву цвяток, саўю вянок, Свайму мілому на галовачку.
    А насі, мілы, не скідывай, А любі мяне, не пакідай!