Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл.
Васіль Ліцвінка
Выдавец: Універсітэцкае
Памер: 477с.
Мінск 1995
А мяне мой блазнотачка не пускаець, Толькі да работачкі прыціскаець.
А свёкар на вуліцы абгаворыць, Радзіначка хату абыходзіць.
А пайду, пайду да татачкі папрашуся, Калі прыміць татачка — я вярнуся.
А татачка родненькі не прымаець, Мяне да блазнотачкі адпраўляець.
А я да блазнотачкі не вярнуся,
Пайду ў быстру рэчаньку да ўтаплюся.
Як да быстрай рэчачкі падхадзіла, А на мяне сонейка засвяціла.
А на мяне сонейка засвяціла, А там мая мамачка падскачыла.
А там мая мамачка падскачыла, Яна мяне за ручачку падхваціла.
337
Яна мяне з рэчачкі ратавала
I маё замужжачка праклінала:
— Лепей ты, мая дочанька, састарэла, Хоць бы маё сэрдзенька не балела!
499. Аддаў мяне бацюшка вельмі замуж маладу...
Стрымана J = 80
^P^^JU^^
А_длаў мя_ не ба_ цю_ шка ве_льм і за_ муж ма _ ла_ ду
ве_льмі за_муж ма_ла_ ду у вя_ лі_ ку_ ю ся_ м' ю.
Аддаў мяне бацюшка вельмі замуж маладу, Вельмі замуж маладу у вялікую сям’ю.
А ўжо ж мае сям’ецо вячэраці садзіцца, А мяне, маладзіцу, выправілі па вадзіцу.
А ночанька цёмная, а дарожанька ціская, I калодзяж даляко, і вадзіца глыбако.
Пакуль вады прынясла, ўся вячэра адышла, Ўся вячэра адышла, сям’я спаці лягла.
Я й вадзіцы нагрэла да лыжэчкі памыла, Сені, хату замяла, тады спаці лягла.
Заўтра ўстала раненько, умылася беленько, Уцерлася палатном, паслухала пад акном.
Што сям’іца гаворыць да мілога навучыць:
— Чаму жонкі не б’еш, чаму не караеш?
— За што ж маю жонку біць? Яна ўмее ўсё рабіць: I ў печы паліць, і са мною добра жыць.
Калі яна лянівая — навучайце яе, Калі яна санлівая — прабуджайце яе.
338
500. Па саду я хажу, сама сабе гавару...
Д 156
Па са_ ду я ха_ жу, ' са_ ма са_бе га_ ва_ ру:
Па саду я хажу, сама сабе гавару: «Аддала мене маць у чужую старану»**
У чужую старану да ў вялікаю сям’ю, Ой, вяліка сям’я ўся вячэраць пасела.
Ох, мяне, маладу, пасылаюць па ваду.
Я й па воду пашла, нідзе вады не нашла.
Толькі нашла крынічаньку, начарпнула поўвядра, Пакуль дадому дашла, ўсё слёзамі даліла.
А дадому прыйшла, паставіла ля сяней, Паставіла ля сяней, сама стала ля дзвярэй.
Да паслухаю я, што гаворыць сям’я.
Ой, вяліка сям’я навучая мужыка:
— Чаму жонку ня б’еш, чаму волю ёй даеш?
— Ой, за што яе біць? Яна ўмее ўсё рабіць:
I варыць да й паліць, і са мною гаварыць,
1 чытаць, і пісаць да й па садзіку гуляць.
** Першы радок кожнай страфы выконваецца адной спявачкай, а другі — гуртам. Другі радок кожнай страфы паўтараецца.
501. Да я ўчора п’яна была...
339
^^^^^^^^^^^^ ^кО
а ся_гон_ня цвя_ ро_ эа_ я, а ся_гон_ ня цвя_^_ эа^® я.
Да я ўчора п’яна была**, А сягоння цвярозая.
Хацеў мяне свёкар пабіць, Свякровушка вяліць набіць.
Свякровушка вяліць набіць, А дзеверка п’янчуг дзяржыць.
А міленькі каня поіць, Каня поіць, татку просіць:
— А татачка мой родненькі, Ня бі жану п’яненькаю!
А бі жану цвярозаю, Ой, белаю бярозаю.
Бярозачка шумець будзя, Ей, маладзе, балець будзя.
** Кожны радок паўтараецца.
502 . У бару калыска высока, не нізка...
Скора, але спакойна J = 126
У бару калыска высока, не нізка**, Калышуцца дзеўкі, слічныя паненкі. I мне, маладзенькай, туда захацелась. Праз цёмную ночку туда заляцела. Набіў мяне свёкар дратаванай пужкай. А я з таго бою нядзелю хварэла, Нядзелю хварэла: ні піла, ні ела.
У бару калыска высока, не нізка, Калышуцца дзеўкі, слічныя паненкі. I мне, маладзенькай, туда захацелась. Праз цёмную ночку туда заляцела. Набіў мяне мілы шоўкавай істужкай. А я з таго бою ні дня ні хварэла, Hi дня ні хварэла, усё піла да ела.
** Кожны радок паўтараецца.
340
503. Там, у дуброве, зязюля кукавала...
Там, у дуброве,зязюля кукавала, Там, у зялёнай, зязюля кукавала.
Пакінь-пірастань, зязюля, кукаваці, Пакінь-пірастань, татачка, бедаваці.
Па ваду іду босенькамі ножкамі, На зару гляджу ясненькімі вочкамі.
А я думала, што зара перагарая, Ажно мая мамка вялікі банкет мая.
504. Туды-сюды дзве дарожачкі...
J = 84
Ту_ ды-сю_ ды дзве да_ро_Жч_^., а трэц_ ця_ я ў сад,
341
Туды-сюды дзве дарожачкі,
А трэцяя ў сад**,
А там браты мае родныя Шчыплюць вінаград.
Запіліся, загуляліся, Забыліся на мяне,
** Кожная страфа паўтараецца.
Адна мая мамка родная Ўспамянула мяне:
— А дзе ж мая ды дачушачка На чужой старане?
Глядзіць яна ў вакошачка, Слёзкі горкія лье.
505. Вот і сонейка за бор коціцца...
Спакойна 0 =76
Вот і сонейка за бор коціцца, Мне да мамачкі ў госці хочацца**.
Зраблюсь ззюлькай — туды палячу, Ці не ўбачу татку, коні пасучы,
Родную сястрыцу, воду несучы, Сваю мамачку, кароў доячы.
Дзе ж мяне мамка сустракаць будзе, Чым мяне мамка частаваць будзе?
Сустракаць будзе за новым дваром, Частаваць будзе мёдам і віном.
Частаваць будзе, да й пытаць будзе: — Як табе, дачка, у мужа за сталом?
— Як есці, мамка, рэдзьку з палыном, Так жа мне, мамка, ў мужа за сталом.
342
Я ў канцы стала настаялася, Дробных слёзачак назлівалася.
Вот і сонейка заканілася, 3 сваёй мамкаю павідалася.
** Другі радок кожнай страфы паўтараецца.
506. А я ў горы не радзілася...
А я ў горы не радзілася, Ка мне гора прыключылася.
Ка мне гора прыключылася: Ад мамачкі адлучылася**.
К свякроўцы прылучылася, Свякровачка да не мамачка.
А я яе не дзіцятка, Самі селі да вячэраці.
Мяне, млода, шлюць у Дунай па ваду, За Дунаем стаіць хатачка.
А ў тэй хатцы мая мамачка Кліча мяне да вячэраці.
— Дзякуй, мамка, дзякуй, родная, Я із дому не галодная.
Я не ела сухама хлеба, А я ела і з малінкаю.
Запівала ўсё вадзіцаю, Начавала с чужаніцаю.
** Ланцужковая страфа вытрымліваецца і далей.
343
507. Нядоля мая, няшчасця маё...
J = 72
^^^^^^^
8 Ня_ до_ ля ма_ я, ня_ шчас_ ця ма_ ё,
Нядоля мая, няшчасця маё, Пракляла свякроўка іменя маё**.
Мяне, маладу, пашлець па ваду: — Схадзі, нявестачка, ў Дунай па ваду.
Ой, стукну я, грукну, ў Дунай ідучы, Каб пачуў мой мілы, коні пасучы.
Набраў, набраў ён з Дунаю вады: — Нясі, мая мілая, паціхонечку.
Каб твая вада не ўлякнулася, Каб твая свякроўка не прачнулася.
— Ўставай, свякроўка, з Дунаю вада, Сагніся, напіся з поўнага вядра.
— Я цябе, навестка, не з вадой ждала, Я цябе, нявестка, з свету збаўляла.
— Каб ты, свякроўка, з ноўшчы ляжала, Як жа ты мне, маладой, свет завязала!
— Каб ты, нявестачка, дзяцей не мела, Я ж цябе за сына браць не хацела!
** Другі радок кожнай страфы паўтараецца.
508. Вот у роўным полі стаяла карчомка...
344
Л—г-^sv^—fid-4^^M-i-T^^
=^F l>—^4 u « ay тэй ка р/э,Счом_ца ўся ма_ я ра_ дзім_ка.
Вот у роўным полі стаяла карчомка, А у тэй карчомца ўся мая радзімка.
Ўся мая радзімка; п’юць яны, гуляюць, П'юць яны., гуляюць, мяне ўспамінаюць.
— Ці наша сястрыца коніка ні мае, Ці наша сястрыца дарожкі ні знае?
— Я й коніка маю, і дарожку знаю, Я ад свайго мужа волячкі не маю.
Я ад свайго мужа волячкі не маю:
Каня запрагаю, а ён выпрагая.
Каня запрагаю, а ён выпрагая, Да маёй радзімкі ў госці не пуская.
— Пусці, пусці, мілы, ў госці да радзімы.
— He пушчу, не пушчу і сам не паеду.
Вот не пушчу, не пушчу і сам не паеду, Як ты свайму роду раскажыш прыгоду.
Як ты свайму роду раскажыш прыгоду.
— He буду казаці, а буду маўчаці.
He буду казаці, а буду маўчаці, Як агорнуць слёзкі, я выступлю з хаты.
Ніхто не пазнае, толькі родна маці, Будзя даганяці, праўдачкі пытаці.
509. Ой ты, мілы мой, дружына мая
J - 138
345
— Ой ты, мілы мой, дружына мая, Ізвёў ты мене, дзе роду нема.
Hi раджонаго, ні суджонаго, He к каму выцці, пагаворыці.
— Мілая мая, няпраўда твая, Цераз вуліцу там кума мая.
А ў таей кумы стаяць два дубы, А на тых дубах сядзяць галубы.
1 цалуюцца, і мілуюцца,
3 нашага жыцейка ўсе дзівуюцца.
510. Ой, вярба, вярба кудравая...
— Ой, вярба, вярба кудравая, Ой, жана, жана маладая!
Хто ж табе, вярба, кудры развіў, Хто ж табе, жана, слёзы разліў?
— Развілі кудры буйны ветры, Разлілі слёзы ліхі людзі.
Ой, людзі кажуць — мой муж ні п’е, А ён п’е да п’е, з карчмы ні йдзе.
Прапіў каня варанога, Прыйшоў дадому па другога.
— Ой, жана, жана, выкуп каня, Як ні выкупіш — заб’ю цебя.
Як ні выкупіш — заб’ю цебя, А як выкупіш — люблю цебя.
— Ой, ні раз, ні два выкупляла, Пад акенчыкам начавала.
346
Пад акенчыкам начавала, 3 ціхім салаўём размаўляла.
Салавеячко: «Чу-чу, чу-чу», А я й, малада, плачу, плачу.
511. Каб я знала ж, каб я ведала...
Каб я знала, каб я ведала Свае горкае замуж’ейко.
Свае горкае замуж’ейко, А ліхое да й падруж’ейко.
To б я замуж да й навек не пашла, Я б у маткі як жыла, так была.
Я б у маткі красавалася, Штосуботунькі ўмывалася.
НІтосуботунькі ўмывалася, НІтонядзелькі — расчасаласа,
Штонядзелькі — расчасаласа, Касе сваей дзіваваласа:
— Ой ты коска ж мая русянькая, Каму, коска, ты дасталася?
347
Дасталася горкай п’яніцы, От п’яніца напіваецца.
От п’яніца напіваецца, 3 маім родам настыраяцца,
3 маім родам настыраяцца, Перад сваім выхваляяцца.
Ох, і соняйка ты маё ясная, Да мая долюшка няшчасная!
Да мая долюшка няшчасная:
Ў мамкі была, гора відзяла.
Ў мамкі была, гора відзяла, Замуж ішла — не таго ждала.
Замуж ішла — не таго ждала.
Работушкі мне пабольшала.
Работушкі мне пабольшала, Сілушкі ў мяне паменьшала.
Сілушкі ў мяне паменьшала, Да за каго ж ты мяне замуж аддала!
Да за каго ж ты мяне замуж аддала, Да за такую горку пьяніцу!
348
Да за такую горку пьяніцу, Да за такую за недбайніцу!
Да за такую за недбайніцу, Ох, і пьяніца ў кабак ідзёт.
Ох, і пьяніца ў кабак ідзёт, У кабак ідзёт, напіваецца.
У кабак ідзёт, напіваецца, 3 кабака ідзёт, ругаецца.
513. Як пайду я ў сад-вінаград...
J = 120
Як па_йду я ў сад— ві_на_ град, n^^^w лю *ме_лю я_ ро_г87
Як пайду я ў сад-вінаград, Наламлю хмелю ярога.
Наламлю хмелю ярога, Навару піва п’янога,
Навару піва п’янога.
Напаю мужа ліхога.
Аблію кірасінаю, Падпалю я й лучынаю.
Сама выду на вулачку, Крыкну-гойкну ратуначку:
— Вы, людзі, суседзі мае, Вы спіце да не чуеце,
Напаю мужа ліхога, Палажу спаць на караваць.
Абкладу я й пярынаю, Па’блію кірасінаю.
Што ўначы грымота была, Маланнёй двор запаліла!
Маланнёй двор запаліла, А стралой мужа забіла!
514. Дзякуй Богу за добрага мужа...
дзя_ куй Бо_ гу эа доб_ ра_ га
349
Дзякуй Богу за добрага мужа**, Што ён мяне не б’ець, ні караіць, Што ён мяне на вулку пускаіць. — Гуляй, гуляй, мая чарнаброўка, Пакуль мая здарова галоўка. Як мая галоўка здрыгнецца, Як мая галоўка здрыгнецца, Тады тваё гулянне мінецца.