Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл.
Васіль Ліцвінка
Выдавец: Універсітэцкае
Памер: 477с.
Мінск 1995
А ц х ад_ но__ га
мы ро.
ду?*
Сястра ходзіць па вуліцы, А брат па садочку, Брат у сястры пытаецца: «А ці аднога мы роду?»
Як узышло мае гора Густымі кустамі, Усе кусты пустацветы, Адзін — васілечык.
— Мой браціца, мой родненькі, Аднога мы роду, Адна мамка нас радзіла, Адна гадавала.
Адна мамка нас радзіла,
Адна гадавала,
Няроўнаю нам долечку, Долю нам давала.
Табе дала, мой браціца,
Долю купцавую,
А мне дала, мой браціца, Долю слезавую.
Усе людзі жыта сеюць, А я свае гора.
Людзі просюць пана-Бога, Каб жыта ўрадзіла.
Людзі просюць пана-Бога, Каб жыта ўрадзіла, А я прашу пана-Бога, Каб доля не ўсхадзіла.
Усе кусты пустацветы, Адзін — высілечык, — Прыедзь, прыедзь, мой татулька, Хоць на адзін вечарочэк.
Я й думала-разумела — Саколік сакоча, Ажно ж, ажно майго таткі Сівы конь рагоча.
Я й думала-разумела — Сонца ў аконца ўходзя. Ажно, ажно мой татулька Ка мне ў хатку ўходзя.
- Пераначуй, мой татулька, Хаця адну ночку, А я табе, татулечка, Вячэрку згатую.
А я табе, татулечка, Вячэрку згатую, А я табе, мой татулька, Пасцельку пасцялю.
А я табе, мой татулька, Пасцельку пасцялю.
— He пераначую, дачушка. He адной жа я ночкі.
362
533. А ў гародзе дзве ябланкі...
А ў гародзе дзве ябланкі, Трэцяя мяжа, Ішлі-прайшлі два брацейкі, Трэцяя сястра.
— Ой, брацяйкі, вы родныя, Госцікі мае,
Як пойдзеця ў вішнёвы сад, Вазьміце і мяне.
Як будзеця рваць яблычкі, Нарвіце і мне, Штоб не была галодная Ў чужой старане.
Як будзеця піці-есці, Ўспомніця й мяне: А дзе ж наша гаротніца Ў чужой старане?
Ці гаруець, ці пануець, Ці мёд-віно п’ець?
Ці горкія, гарачыя Слёзачкі ліець?
He гаруець, не пануець, Мёд-віно не п’ець, А горкія, гарачыя Слёзачкі ліець.
363
534. Выйду я на вулачку...
Выйду я на вулачку**, Паляджу пад ручачку.
Да лятуць два конікі, Два конікі годныя.
Да едуць два брацяткі, Два брацяткі родныя.
Прыехалі ў падвор’ейка: — Здраствуй, наша сястрыца.
— Здраствуй, мае брацяткі, Здраствуй, мае родныя.
— Ці дома твой п’яніца?
— Ці дома нідбайліца?
— Дома, дома, брацяткі, Дома, мае брацеткі.
Спіць, ляжыць у каморачцы На маёй пасцелечцы.
Пайду памаленячку, Будзіць паціхоненьку.
— Устань, устань, міленькі, Устань, чарнабрывенькі,
Прыехалі два госціка, Два госціка годныя.
Два госцікі годныя,
Два брацяткі родныя,
— Адступісь, нямілая, Твае браты пастылыя.
364
Я млада адхінулася, Слёзкамі аблілася.
— Едзьця, мае брацяткі, Едзьця, мае родныя,
Hi кажыце мамачцы, Што былі ў хатачцы.
Скажыце — не даехалі, Конікі не дабеглі.
** Першы радок кожнай страфы паўтараецца.
О, с-пад лесу, лесу цёмнага, С-пад бярэзнічку зялёнага.
С-пад бярэзнічку зялёнага Выляталі да два конікі.
Выляталі да два конікі, Два конікі, да два модныя.
Два конікі, да два модныя, Выязжалі да два брацяйкі.
Выязжалі да два брацяйкі, Два брацейкі, да два родныя.
Два брацейкі, да два родныя Прыехалі да сястры ў госці.
Прыехалі да сястры ў госці:
— Кланям, кланям, наша сястрыца
— Кланям, кланям, наша сястрыца А ці ў дому ж тая п’яніца?
А ці ў дому ж тая п’яніца?
— Ў дому, ў дому, у пярыня спіць.
Ў дому, ў дому, у пярыне спіць.
— Трэба ж нам яго пабудзіці.
Трэба ж нам яго пабудзіці, Трэба ж нам яго навучыці.
— Браткі мае, браткі родныя, А вы ж яго не пабудзіця.
365
А вы ж яго не пабудзіця Да вы ж яго не навучыця.
Вот пайду ж я да сама будзіць, Каб дзвярымі а не скрыпнуці.
Каб дзвярымі а не скрыпнуці, Каб ножкаю а не топнуці.
— Устань, устань, ты, мой міленькій.
Уставай жа чарнабрывеньк.
Уставай жа, чарнабрывенькій, Прыехалі да нас госційкі.
Прыехалі да нас госційкі, Твае швагры, а мае браты.
— Аступ, аступ, мая мілая, Твае браты табе родныя!
Твае браты табе родныя, А мне швагры апастылыя.
А я ўстала да заплакала, Вышла, браткам да адказала:
- Едзьця, браткі, да вы дадому. He кажыця нашай мамачца.
He кажыця нашай мамачца, Што упала ваша сястрыца.
Што упала ваша сястрыца, А нам яе да ня выкупіць.
А нам яе да ня выкупіць, А нам яе да ня выручыць.
536. Эй, стукі-грукі па памосце...
J = 102
366
Эй, стукі-грукі па памосце, Едзя к брату сястра ў госці.
- Эй, хавай, жонка, хлеб і соль с стала: Едзя ў госці сястра мая.
Эй, сястра гэта як зачула, Назад коні завярнула.
— Эй, я ж, братка, не еду абедаць, Я ж еду цябе адведаць.
Эй, да не так жа цябе, Як жа дзетак тваіх.
Эй, як жа дзетак тваіх, Няма ж дома ў мяне сваіх.
Эй, ты, братка, не ўлякайся, 3 хлебам-соллю не хавайся!
Эй, ў мяне есць абед, ой, у возе, Па’бедаю ў дарозе.
Эй, а ці тута гуду-гуду Я, братка, абедаць не буду,
Эй, я ж пайду пажабрую, Цябе, братка, угастую.
537. Ў чужым двару ваду бяру...
144
^^^^^^^^
8 У чу_ жым два_ ру ва_ ду бя_ ру,
367
Ў чужым двару ваду бяру, Вада не бярэцца;
Радня мая багатая Ка мне не хінецца**.
Сястра к брату, сястра к брату Ідзець начаваці,
А брат сястру, а брат сястру Ня хочыць пускаці.
Стаіць сястра у подвара, А брат у подгароду: — Хадзі, сястра-гаротніца, Нап’емся мы мёду.
— Пі, брацятка, пі, родненькі, Калі табе п’ецца, А мне, беднай гаротніцы, Няма дзе падзецца.
Адна мамка нас радзіла, Адна гадавала, Няроўную долю-шчасце Яна падавала.
Табе дала, мой брацейка, Долю медавую,
А мне, беднай гаротніцы, Долю слезавую.
** Другі і чацвёрты радкі кожнай страфы паўтараюцца.
538. А ў лужэ калінка стаяла...
А ў лужэ калінка стаяла**, Там я, маладзенька, гуляла. Я з яе ветачкі ламала, Я іх у пучочкі вязала.
Праз рэчку масточкі масціла, Да брацяткі ў госці хадзіла.
Аж чую, там братоўка гаворыць: «Нямілая госця к нам ходзіць»
368
Аж чую, мой брацятка ўступіўся: «Ой, пагоніш, жонка, пагоніш — Ня прыйдзе сястрыца ніколі.
** Кожны радок паўтараецца.
Я выкачу бочку мядочку,
Я сяду з сястрыцай ў радочку.
Я выкачу бочку гарэлкі
Для мілай госці швагеркі».
539. Наварылі браткі піва...
Наварылі браткі піва, Пазвалі сясцёр ў госці**.
Па багатую сястру
Па тры паслы пасылаюць,
Па беднаю, худую —
На людзей наказаюць.
Багатую сястру
Ў чыстым полі сустракаюць,
А бедную, худую —
У хаця на парозя.
Багатую сястру
На пакуця саджаюць,
А бедную, худую —
Проціў печы ў куточку.
Багатую сястру
Мёдам-віном частуюць,
А бедную, худую — Горкаю гарэлкаю.
Заплакала ж бедная
I пайшла яна з хаты:
— Сабірайцеся, зверы, Сабірайцеся, воўкі!
Сабірайцеся, воўкі, З’есця мяне у полі!
Адна нас мамка раджала Ня ’дну долю давала.
Пачула ж тая сястра, На пакуцця седзючы.
— Браткі мае родные, Запражыця конікі!
Запражыця конікі Да мае вараныя.
Даганіця вы яе, Пасадзіця ля мяне.
Пасадзіця ля мяне, Частуйця тым, чым мяне.
Адна нас мамка раджала, Ня ’дну долю давала.
** Другі радок кожнай страфы паўтараецца.
369
540. Ox ты, сонца, да сонца ясная...
Ох ты, сонца, да сонца ясная, Да чаго ты ранянька ўвасходзіла?
Да чаго рана ўвасходзіла
Да й пузнянька закацілася?
Да й пузнянька закацілася, Да на мяне матушка бранілася.
— He браніся, да родная матушка, Ўчора ў мене любай госцік быў.
Любай госцік, роднай брацяйка, Вот я ж яго ўсе й праводзіла.
Вот я ж яго ўсе праводзіла, Да за тыя лясы, лясы цёмныя.
Да за тыя лясы, лясы цёмныя, Да за тыя садзікі вівінёвыя.
Дзе палын-траўка совіваяцца:
Брат з сястрою распрашчаяцца:
— Прашчай, прашчай родная сёструшка, Нас немножка — толька двоюшка.
Нас немножка — толька двоюшка, Разлучая нас няволюшка.
370
541. Ой, Выйду за вароцейка...
J = 90
ва_ ро_ жач_ кх не ўця_ ша_ лі ся.
Ой! Выйду за вароцейка, Зірну, гляну на балоцейка.
Ой! Як трава з травой с’ідзіняяцца, Як братка сястры выракаяцца.
— Ой! Да братачка мой родненькай, 1 жывіма мы харашэнячка!
Ой! Каб з нас людзі не смяяліся, Варожачкі не уцяшаліся.
542. Ой, шуміць-гудзе зелена дубровушка...
371
Ой, шуміць-гудзе зелена дубровушка, Плача-рыдае маладая ўдовушка.
Плача-рыдае маладая ўдовушка, Што не кошана зелена дубровушка.
Вой, найму касцоў шэсцьдзесят і чатыры, Штоб пакасілі ўсе лугі і даліны.
Касяры косяць, ветрычок павевае, А мой міленькой на кані паезджае.
— Годзе, міленькой, на кані паязжаці:
Бяры грабелькі да йдзі сено грэбаці.
— Ой, грабі, міла, калі ты накасіла, Я пайду да дзеўчыны, бо мне дзеўчына й міла.
543. Свяці, свяці, месяц, ясная зара...
372
Свяці, свяці, месяц, ясная зара, Прасвяці дарожачку, дзе жыла ўдава**.
А у тае ўдовушкі дочка хараша, Па святліцы ходзіць, чэша валаса.
Яна чэша, чэша, расчэсавая, Галубою лентаю перавязвая.
Дзевачкам-падружачкам пераказвая: — Дзевачкі-падружачкі, кайцясь на мяне.
Дзевачкі-падружачкі кайцясь на мяне, He хадзіць па вуліцы ў чужой старане.
** Другі радок кожнай страфы паўтараецца.
А нам людзі пазавідаваюць, Што с суседзьмі харашэнька жывём.
373
Мы не б’емся, мы не сварымся, Як сайдзёмся, дак вітаемся.
Як сайдзёмся, дак вітаемся, Расходзімся, дак прашчаемся.
** Кожны радок паўтараецца.
545. Ах ты, белая бяроза...
J = 88
Умерана
— Ах ты, бе_ ла_ я бя_ ро_ за,
— Ах ты, белая бяроза, Ці баішся ты мароза?
— Я й марозу не баюся — У лісцікі абаўюся.
J J JJ J J J 4н
ці ба_ 1_ шся ты ма_ ро_ за?
— Ах ты, Маня маладая, Ці баішся свайго мужа?
— А я й мужа не баюся, Лягу спаці — абнімуся.
СІРОЦКІЯ ПЕСНІ
Запісаныя ў Мінскай вобласці сіроцкія песні сведчаць аб тым, што гэты даўні жанр не знікае. Яны зафіксаваны ва ўсіх раёнах вобласці. Некаторыя сюжэты сіроцкіх песень надзвычай пашыраны і ў розных варыянтах сустра-каюцца на ўсёй тэрыторыі Міншчыны («Ой, а хто ж гэта паціхусеньку гукае», «Ці ўсе лугі пакошаны»), Аднак ёсць і арыгінальныя песні, абмежаваныя пэўным рэгіёнам («Ці я ў полі не калінка>).
Вызначальная асаблівасць сіроцкіх песень — іх сацыяльны змест; амаль заўсёды тут прысутнічаюць вобразы бяды, пакут, бязмернага гора. Агульная ганальнасць песень — шчымліва журботныя, поўныя болю, крыўды. Няма каму заступіцца за сірату, абараніць, пашкадаваць. Нават калі радня ёсць, дык падтрымкі ад яе няма, таму што сірата нічога не мае. Таксама, як і ў іншых рэгіёнах Беларусі, у Мінскай вобласці пашыраны матыў гукання, пошукаў бацькі і маці (найбольш часта — маці). Да іх звяртаецца сірата, яна наракае на сваю долю, нярэдка расказвае пра мачыху, ад якой не ведае ні ласкі, ні цеплыні.
Шырока выкарыстоўваюцца ў такіх песнях разгорнутыя дыялогі — раз-мова сіраты і маці на могілках.