• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл.  Васіль Ліцвінка

    Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл.

    Васіль Ліцвінка

    Выдавец: Універсітэцкае
    Памер: 477с.
    Мінск 1995
    198.25 МБ
    395
    КАРАГОДНЫЯ, ГУЛЬНЁВЫЯ
    I ТАНЦАВАЛЬНЫЯ ПЕСНІ
    У Мінскай вобласці карагодныя традыцыі з’яўляюцца менш распаўсюджаны-мі, чым, напрыклад, у Магілёўскай або Гомельскай. Але і тут збіральнікі знай-шлі прыгожыя тэксты веснавых карагодных песень, якія гучаць часцей за ўсё на Вялікдзень («Заярылася пчолачка...», «У першум таночку дзевачкі...» і інш.).
    Танцавальна-гульнёвая стыхія карагода на Беларусі пранізвае і зімовы, і лет-не-асенні каляндарныя цыклы. Але большасць карагодаў выконваецца ў час абуджэння і абнаўлення прыроды, з’явы якой для чалавека спакон веку мелі магічны сэнс, — у час веснавога каляндарнага перыяду. 1 гэта не здзіў-ляе, таму што менавіта веснавое сонца з’яўляецца асновай узнікнення такога жанру народнага мастацтва, як карагод. Аб старажытных вытоках карагода гаворыць ужо тое, што яго ўдзельнікі рухаюцца, як правіла, па крузе. Гэта і сімвалізуе сонца, якому заўжды чалавек пакланяўся як крыніцы ўсяго жыво-га.
    Танцавальныя, гульнёвыя элементы, якія дайшлі да нас з глыбіні вякоў, суправаджалі многія падзеі ў жыцці людзей, былі часткай каляндарных і сямей-ных абрадаў. Але першыя збіральнікі фальклору часта запісвалі толькі тэксты песень і не апісвалі самыя абрады, дзеянні, якія суправаджаліся гэтымі песня-мі. Таму мы сёння не ведаем многія старажытныя карагоды ў тым выглядзе, у якім яны выконваліся ў народзе калісьці.
    У залежнасці ад структуры ўмоўна можна вылучыць сярод існуючых кара-годаў наступныя групы: карагод-гульня, карагод-танец, карагод-песня. У кара-
    Танец «Грачанікі» выконвае фальклорны калектыў в Маркава Маладзечанскага раёна. Фота В. Харчанкі.
    396
    годзе-песні менавіта тэкст з’яўляецца галоўным сярод кампанентаў, а мелодыя, простыя рухі ўдзельнікаў робяць такі карагод больш выразным.
    Тэксты карагодных песень насычаны паралелізмамі, эпітэтамі, зваротамі-сімваламі, паўторамі. Галоўная рыса карагодных тэкстаў — іх рытміка, яны цесна звязаны з музыкай інтанацыяй і эмацыянальнай афарбоўкай. Адны з пе-сень гэтага жанру маюць сацыяльна-бытавую тэматыку, прадстаўляюць выбар нявесты («У караводзе мы былі...»), у другіх апісваецца веснавы працоўны працэс («А мы проса сеялі, сеялі...»).
    У Мінскай вобласці зафіксаваны цікавы варыянт веснавой карагоднай гуль-ні з песняй «А мы вішню пасадзілі..», у якой праявілася імкненне людзей заставіць дрэва пладаносіць. Дарэчы, падобная гульня існуе і ў іншых аб-ласцях Беларусі, і ў цэнтры гульні часцей за ўсё не вішня, а груша, ролю якой выконвае дзяўчына. Выканаўца імітуе тое, аб чым спявае агульны хор: вось вішню (грушу) пасадзілі, а вось яна прымаецца, расце і г. д.
    Такія састаўныя часткі карагода, як дзеянне, а таксама рухі, якія выкон-ваюць удзельнікі карагода ў суправаджэнні песні (так званыя «вароты», «вуж», «смоўж», «ручаёк» і г. д.), робяць карагод яшчэ болып цікавым.
    Песенна-гульнёвая прырода, сінкрэтычнае адзінства элементаў карагода вылу-чае яго на асобнае месца сярод жанраў народнай творчасці, паказвае на яго унікальнасць.
    Рухі і дзеянні салістаў карагодаў з цягам часу вылучаюцца ў самас-тойныя танцы, дзе на першае месца выходзіць знешні малюнак рухаў. Жанр танца сфарміраваўся на аснове танцавальных карагодаў. Многія з тых кароткіх песень або прыпевак, якімі ўдзельнікі танцаў суправаджаюць свае рухі, калісьці былі карагоднымі песнямі.
    Песні да танцаў могуць быць рознымі па тэматыцы — лірычнымі, ся-мейна-бытавымі. Але часцей за ўсё гэта песні жартоўныя, такія як «Цераз гай, цераз гай, цераз Бандароўку...», «Ой, сад-вінаград, зялёная вішня...», «Я ха-дзіла беражком, беражком...» і інш.
    Карагодныя, гульнёвыя і танцавальныя песні аб’ядноўвае гісторыя паходжан-ня, жанравага развіцця, асаблівасці ўжывання ў народным жыцці.
    571. Ў караводзе мы былі...
    J) “ ISO
    397
    Ў караводзе мы былі**, Эй, люлі, мы былі, Люлі-люлі, мы былі!*** А што мы там відзялі?
    ** Кожны радок паўтараецца.
    *** Прыпеў
    спяваецаа з падхопам апошняга слова кожнага радка.
    Мы відзялі парачку — Кавалера, дамачку.
    Стань, дамачка, прытанцуй Каго любіш — пацалуй.
    572. Ў першум таночку дзевачкі...
    Ў першум таночку дзевачкі, А ў другім таночку жоначкі.
    У трэццім таночку Ціхоня, Там наша Ціхоня гуляла.
    Там наша Ціхоня гуляла, Залаты каралік згубіла.
    Залаты каралік згубіла, Залаты пярсцёнак зламіла.
    Ніхто ж таго дзела не бачыў, Толькі чуў-бачыў большы брат
    Да й на стаянцы стоячы, Варанога коніка поячы.
    398
    Прыйшоў у хату, скланіўся, Ен і сваёй мамцы хваліўся:
    — Ой, мамачка мая родная, Што ж наша Ціхоня ўчыніла!
    Што наша Ціхоня ўчыніла: Залаты каралік згубіла.
    Залаты каралік згубіла, Залаты пярсцёнак зламіла.
    чка, пчо_ ла_	чка.
    ка,	со_ сан_	ка
    Заярылася пчолачка, Пчолачка, пчолачка.
    Я й завяла каня ў стаўніцу, Ў стаўніцу, ў стаўніцу.
    Да й у вяршочку сосанка, Сосанка, сосанка.
    Свайго бацюхну
    Ў святліцу, ў святліцу.
    ў святліцу,
    Да прыехаў бацька с Ноўгарада, С Ноўгарада, с Ноўгарада.
    А я, маладзенька, й учула, Й учула, й учула.
    Дала, дала коню аброку, Аброку, аброку.
    Свайму бацюхну збан м’ёду Збан м’ёду, збан м’ёду.
    574. А ў варот верба калыхалася...
    399
    А ў варот верба калыхалася, Ой, рано й рано, калыхалася**. Дачка да таткі прабіралася'. I сама ідзе, і мужа заве. Муж і сам не ідзе, і каня не дае. — Прападзі ты, муж, з вараным канём, 3 вараным канём, з залатым сядлом. Я к свайму татку і пяшком зайду, I пяшком зайду, і пяхотаю, I пяхотаю, і з ахотаю.
    Ішла я поле, ішла другое, А на трэцяе узыходзіла, Бліжэй да татачкі падыходзіла. Аж мой татачка ў варотах стаіць, Ў варотах стаіць, пад ручкі глядзіць: — Ветка — ня ветка, ці ж маё дзіцятка? Ці ж маё дзіцятка, сем год лятала? — Да душы, татачка, я ж лятала.
    Доля такая, доля такая: Свякроў ліхая, мужык п’яніца, Пойдзе ў карчомку — распіваецца, А прыйдзе з карчомкі — разараецца.
    ** «Ой. рано й рано» і другая палова кожнага радка ўтвараюць прыпеў. ' «Прабіралася» — тут «прыбіралася».
    575. Як садзілі дзеўкі кветнік...
    J - 108
    Як садзілі дзеўкі кветнік, Садзячы гаварылі.
    Садзячы гаварылі: — Расці, расці, хмелю!
    Расці, расці, хмелю, Кораням караніся!
    Кораням караніся Да шырочэнькім лістам.
    А што жэ мовіў хмелю?
    — Калі мяне не ўпарыця,
    Калі мяне не ўпарыця, Вы ж мяне не ўтрымаеця.
    Вы ж мяне не ўтрымаеця Hi ў дубовай бочаццы.
    Hi ў дубовай бочаццы. Hi ў жалезных абручыках
    400
    Я з бочкі дно выб’ю, Зялёнае віно вып’ю.
    Зялёнае віно вып’ю.
    Па двару расіцаю,
    Па двару расіцаю, За варота — крыніцаю.
    Як мовіў сужонка: — Калі мяне ня жэніця,
    Калі мяне ня жэніця, Вы ж мяне не ўдзержыця
    Hi на вараным коніку, Hi на залатым сядзелцы.
    Я паеду на Ўкраіначку, Вазьму сабе валыначку.
    Вазьму сабе валыначку, Краснаю дзяўчыначку.
    Жана мужа шанавала, Люлі-люлі, шанавала** На папары праважала. Кіту сена палажыла,
    Цэбар вады паставіла.
    На трэцці дзень адведала: Кіта сена цалюсенька, Цэбар вады паўнюсенькі, Мой мілы сыцюсенькі!
    ** Прыпеў спяваецца з падхопам апошняга слова кожнага радка.
    577. Ва лугах, ва лугах...
    401
    Ва лугах, ва лугах,
    Уж ва этых ва зеленых лугах**
    Вырастала, вырастала, Вырастала трава шолкавая.
    Расцвялі, расцвялі, Расцвялі цвяты узорлівыя.
    Врозь нашлі, врозь пашлі, Врозь пашлі духі малінавыя.
    Вот я эту, вот я эту, Вот я эту траву выкашу касой.
    Выкашу, выкашу, Вот я выкашу. высушу её.
    Выкармлю, выкармлю, Выкармлю ворана каня.
    Павяду, павяду,
    Павяду я каня к бацюшке, Павяду я каня к роднаму:
    — Бацюшка, бацюшка, Ох ты, бацюшка, судар мой, Ох ты, бацюшка, прыяцель дарагой,
    Ты прымі, ты прымі,
    Ты прымі-ка слова ласкавая, Ты прымі слова прыятная:
    Ты не ’ддай, ты не ’ддай,
    Ты не ’ддай мяне за старага замуж, Ты аддай мяне за роўніцу.
    Старага, старага,
    Ой, я старага смерць не люблю, Ой, я з роўніцай плясаць пайду!
    ** Першыя сем куплетаў спяваюцца з паўторам другога радка.
    578. Наляцелі, наляцелі шэры гусі і з расы...
    J = 132
    На_	ля_ це_ лі, па_ пя_ це_ лі
    402
    шэ_ РЫ гу_ сі і □ ра_ сы. Се_	лі- па_ лі, да
    ^І^^^^^^^^^^^^^ се_ лі - па_ лі й у	удо_ вуйі_ кі на два_ ры.
    Наляцелі наляцелі, Наляцелі шэры гусі і з расы**.
    Селі-палі, да селі-палі, да Селі-палі й у ўдовушкі на двары.
    Крылушкамі, крылушкамі, Крылушкамі й увесь дворык укрылі.
    Лапачкамі, лапачкамі,
    Лапачкамі й увесь дворык ўслядзелі.
    Вочачкамі, вочачкамі, Вочачкамі свяцёлушку й усвяцілі.
    Галасочкам, галасочкам, Галасочкам й удовушку й будзілі:
    — Й устань, устань, й устань, устань, Й устань, устань, удовушка малада.
    Ўстань да паслушай, ўстань да паслушай, Ўстань да паслушай, што суседзі гавараць. ** Другі радок кожнай страфы паўтараецца.
    579. На уліцы бабы сядзелі, сядзелі...
    J) = 126
    403
    На уліцы бабы сядзелі, сядзелі, Аб нявестках судзілі, судзілі.
    Адна нявестка шэльма была, шэльма была: Запаліла печ, ў клець пайшла, у клець пайшла. А ў той печы мяса было, мяса было, А ўсё ж яно згарэла, згарэла.
    Каб мая нявестка згалела, згалела!
    — А мы проса сеялі, сеялі, Пойдзім, лада, сеялі, сеялі.
    — А мы проса вытапчым, вытапчым, Пойдзім, лада, вытапчым, вытапчым.
    — А чым жа вам вытаптаць, вытаптаць? Пойдзім, лада, вытаптаць, вытаптаць?
    — А мы коней выпусцім, выпусцім, Пойдзім, лада, выпусцім, выпусцім.
    — А мы дадзім сто рублей, сто рублей, Пойдзім, лада, сто рублей, сто рублей.
    — Нам не нада тысячы, тысячы, Пойдзім, лада, тысячы, тысячы.
    — А чаго ж вам надабна, надабна? Пойдзім, лада, надабна, надабна?
    — А нам нада дзевіцу, дзевіцу, Пойдзім, лада, дзевіцу, дзевіцу.
    581. Летаў голуб, летаў шызы... 1 14
    1.	I ле_ таў го_ луб, ле_ таў шы_ зы, ле_ таў шэ_ ры
    404
    ^^^^^^^^^^^
    - га_ лу_ бо_ чак. 2. Ле_ таў шэ_ ры га_ лу_ бо_ чак
    цем_
    Летаў голуб, летаў шызы, Летаў шэры галубочак.
    Летаў шэры галубочак Чыраз цёмненькі лясочак.
    — Скажы, голуб, скажы, шызы, Скажы, шэры галубочак:
    Каму шчасця й каму доля, Каму шчасця шчасліваё?
    Дзеўкі голуба звязалі, Дзеўкі голуба пыталі:
    — Дзеўкам шчасця, дзеўкам доля, Дзеўкам шчасця шчасліваё!
    582. Пад яліною, пад зяляною...
    Пад яліною, пад зяляною, Люлі-люлі, пад зяляною**
    Расла кветачка ўсе й баравая. Вышла дзеўчына чэрнабровая, Вывяла каня да й асядлала,
    405
    Вынясла сурду да й камязэльку.
    — Куды паедзеш, Ясю міленькі? Калі да дзеўкі — жыві са мною, Калі да жоны — едзь дарогаю. Праехаў Ясю чатыры мілі.