Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл.
Васіль Ліцвінка
Выдавец: Універсітэцкае
Памер: 477с.
Мінск 1995
554. Як на рэчке, на масце...
Як на рэчке, на масце Насця платок мыла.
Чувер, мой чувер, Чувер, на-вер-вер-вер-вер, Яшчэ чуда-первачуда, Чуда родзіна мая**.
Яна мыла й паласкала, Й на ваду яго пускала.
3-пад гарушачкі крутой Шол Ванюшка маладой.
Шол Ванюшка маладой, Нёс вуселькі пад палой.
Нёс вуселькі пад палой, А гітару пад другой.
Стал Ванюшачка іграць, Стала Насця танцаваць.
Стала Насця танцаваць, Увідала её маць.
Ох, ты, маменька мая, He ругайся на меня.
Было меня тагда ўчыць, Як я маленька была.
А цяпер я веліка, Старайцеся жаніха.
Hi старога, ні малога — Парнішачку маладога.
** Прыпеў спяваецца пасля кожнай страфы.
383
555. Там на горца, каморка стаяла...
Там, на горца, каморка стаяла**, А ў тэй каморцы кравацька стаяла.
Шурбалка-бурбалка, набівалка-стукалка, Сама б’ець-буркаець, набіваець-стукаець***.
А ў тэй краваццы Маруська ляжала, Да тэй Маруські тры парні хадзілі.
Адзін кажа: «Я Марусю люблю», Другі кажа: «Я Марусю вазь.му».
А трэці кажа: «Я Марусю згублю», А трэці кажа: «Я Марусю згублю».
** Кожны радок паўтараецца.
*** Прыпеў паўтараецца пасля кожнай страфы.
556. Ехаў бацька па лучыну...
Е_ хаў ба_ цька па лу_ чы_ ну, 1 ох, ох, сн - ха - ха!
384
Ехаў бацька па лучыну, О-ха, о-ха-ха!
Ехаў бацька па лучыну, Ох, ох, о-ха-ха!
А сын ехаў па дзяўчыну, О-ха -ха!**
Бацька мае, чым рубаці, А сын мае, што сказаці.
Бацька ў лесе работае, Сын з дзяўчынаю гуляе.
** Паўтор першага радка і прыпевы
Бацька едзе з лучыною, А сын едзе з дзяўчыною.
Пытаецца бацька ў сына:
— НІто каштуе та дзяўчына?
— Табе, бацька, не пытаці, Што каштуе — трэба даці.
Што каштуе — трэба даці: Гаспадыня будзе ў хаце.
захоўваюцца ў кожнай страфе.
557. Ой, у сенях, сенях за кадушачкаю...
Умерана, з рухам J =96
Г^і I I I I . I I-
Ой, у сенях, сенях за кадушачкаю Стаяла ложа із падушачкаю**.
А на том на ложы кавалер прыгожы, Чорныя вусы, сам ён харошы.
Вусікамі свісня, плячукамі сцісня, На дзяўчыну гляня — яго сэрца ўяня.
— Дзяўчыначка гожа, прыхадзі да ложа, Дам табе яблык, дам табе грушак.
25. Зак. 979.
385
Дам табе яблык, дам табе грушак Да й насыплю повен фартушак.
Па pace хадзіла, бо раса была, Хлопцаў любіла — хароша была.
Хлопцы любілі, спадніцу купілі, Спадніца мая гранатовая.
Спадніца мая гранатовая, Сама я чарнабровая.
Спадніцу насіла, хлопцаў кляла, Бадай жа вас, хлопцы, трасца трасла.
Бадай на вас, хлопцы, трасца напала, Як мая спадніца кароценька стала.
** Другі радок кожнай страфы паўтараецца.
558. Як пайду я, малада...
Як пайду я, малада, Ў ціхі Дунай па ваду,
Ах я, малада, Ў ціхі Дунай па ваду**.
А у печы чэгунок Разгараецца.
Сядзіць свёкар на печы, Як ня лопня, крычучы!
А сустрэну, малада, Старых мужаў грамаду.
А я стану, малада, Разгавараваці.
А свякроўка на палу Памагаючы яму.
А залоўкі-калатоўкі Падкалачываюць.
А дзевяр’ё як звяр’ё, Бокам паглядаюць.
** Прыпеў «Ах я, малада» спяваецца з другім радком кожнай страфы.
386
559. Як паедзем, дык паедзем...
Як паедзем, дык паедзем: Мой муж к цёшчы, Я, молада, к мамца, Дзеткі к бабца.
Як паедзем, дык паедзем!
Як нап’ёмся, дык нап’ёмся: Мой муж вінца, Я, молада, піўца, Дзеткі гарэлкі.
Як нап’ёмся, дык нап’ёмся!
Як засядзем, дык засядзем: Мой муж на куце, Я, молада, дле яго, Дзеткі па лаўкам.
Як засядзем, дык засядзем!
Як зайграем, дык зайграем: Мой муж на дуду, Я, молада, праз дуду, Дзеткі ў жалейкі.
Як зайграем, дык зайграем!
Як запляшэм, дык запляшэм: Мой муж крыжачка, Я, молада, трэпачка, Дзеткі ўпрысядкі.
Як запляшэм, дык запляшэм!
560. Жана мужа прадала...
He вельм і скора 0 ® 116
387
Жана мужа прадала**, Прадала, прадала, Прада.., прада.., прадала, прадала***
Йна купіла пітуха Да й купіла два пыля. Пасеяла грэчыху, He ўрадзіла грэчуха. А ўрадзіла лібіда Да й вярнула мужука.
** Першы радок паўтараецца.
*** Такія ж паўторы апошняга слова кожнага радка ўтва-раюць і ўсе астатнія куплеты.
561. Ой, як была у папа...
Ой, як была у папа Сярдзітая пападдзя.
Эх, самадзёрка, Эх, маладая!**
Да й дала яна папу, Да й сякеру тупую.
Да й сякеру тупую, Да й кабылу храмую.
Пасылала папа
Ды ў лес па драва.
Ой, да non тарахціць, На сабе драва ташчыць.
А пападдзя рагоча, Як non драва валоча.
** Прыпеў спяваецца пасля кожнай страфы.
562. Да й разлілася па вуліцы лужа...
388
^- гне_ ва_ ла_ ся жо_ н(ы)_ка на му_ жа.
Да й разлілася па вуліцы лужа, Загневалася жонка на мужа.
Да міленькі ходзіць, да ручачкі ломіць, А міла на печы ніц не гаворыць.
— Устань, устань, міла, прынясу я піва!
— Ой, не ўстану, ня буду я жыва!
Да міленькі ходзіць, да ручачкі ломіць, А міла на печы ніц не гаворыць.
— Устань, устань, міла, прынясу гарэлкі!
— Ой, не ўстану, шукай сабе дзеўкі!
Да міленькі ходзіць, да ручачкі ломіць, А міла на печы ніц не гаворыць.
— Устань, устань, міла, прынясу я мёду!
— Ой, не ўстану, шукай сабе роду!
7 Да міленькі ходзіць, да ручачкі ломіць, А міла на печы ніц не гаворыць.
— Устань, устань, міла, прынясу дубінку На твае косці, на тваю спінку!
Да мілая ўстала, як бы не ляжала, Абняла мужа да й пацалавала.
— Дзякуй табе, мілы, за тваё бяздолля, Што ты натрапіў на маё здароўя.
He балелі мае ні рукі, ні косці, Гэта я ляжала з вялікае злосці.
563. Баба Еўка, дзед Тумаш...
389
6 Гэ_ та труд_ на у_ га_ даць, о - ха-ха - ха - ха!
Баба Еўка, дзед Тумаш, го-го-го, Паехалі на кірмаш, го-го-го!
Што павезлі прадаваць? Го-го-го!
Гэта трудна угадаць, о-ха-ха-ха-ха!**
Што павезлі прадаваць?
Гэта трудна угадаць: Дзве курачкі, петушка I малога парсючка.
Як прадалі ўвесь тавар, I паехалі у бар, Напіўшыся і наеўшыся ўраспрох, Ледзь пралезлі яны праз парог.
Дзед сеў за пана, А баба за фурмана. Пакуль бабка не спала, Дык кабылка трапятала.
А як бабка заснула, Дык кабылка нацягнула. Як прачнецца той дзед, Глядзь, — кабылкі ўжо нет.
Еўка села вярхом 1 паехала дамоў, Як вярнулася без дзеда, Пазвала к сабе суседа.
Як вярнулася без дзеда, Пазвала к сабе суседа, Пілі, елі і гулялі I Тумаша ўспаміналі.
*♦ «Го-го-го!» паўтараецца ў кожнай страфе пасля першага, другога і трэцяга радкоў; «о-ха-ха-ха-ха!» — пасля чацвёртага.
390
564. Ой ты, стары старычышча...
Скора, жартаўліва J = 132
гры_
пу_ ю
ПУ_ ска
ста
Ой ты, стары старычышча**, Hi пускае маладую мяне на ігрышча. Я й старога да й прыспала, А сама ж я, маладая, на ігрышча ўдрала. Ляжыць стары, ні варушыцца, Я ж думала, маладая, што задушыцца.
** Кожны радок паўтараецца.
— У блі_ не, у млы_ не, мой до_ бры па_ не.
— Дзе ты бываеш, чорны баране?
— У бліне, у млыне, мой добры пане**.
— Што ж ты там робіш, чорны баране?
— Муку млю, муку млю, мой добры пане.
— Чым цябе білі, чорны баране?
— Бічыкам, коньчыкам, мой добры пане.
— Як жэ ты крычаў, чорны баране?
— Ме-ге-ге, ме-ге-ге, мой добры пане.
** Другі радок кожнай страфы паўтараецца
391
566. Ой, ляцеў камар па полі...
8
™_ ту.
чы, пры_ та_ міў_ ся.
Ой, ляцеў камар па полі, Ен, лятучы, прытаміўся.
Та-дры-та, Ванюша, ура-ура!
Ен, лятучы, прытаміўся**.
Ен, лятучы прытаміўся, Сеў на дубе, сапачыўся.
Сеў на дубе на вяршочку, Скланіў сваю галовачку.
Схадзіліся шуры-буры, Камарэйка з дуба здулі.
Да й упаў камар на мосцік, Пабіў свае рэбры й косці.
Прыляцела муха-маці Камарэйка ратаваці.
Узялі яго пад ручкі
Да й павялі і ў падушкі.
Да й павялі і ў падушкі,
Да й глядзелі яго дружкі:
Ці маёр да ці палкоўнік, Ці камарычак-пакойнік?
Hi маёр да ні палкоўнік, А камарычак-пакойнік.
** Прыпеў з другім радком паўтараецца ў кожным куплеце.
567. Я цяцерку пасу...
168
На зя_ лс_ ным лу_ гу, ух я!
Я цяцерку пасу, Ух я!**
На зялёным лугу. А цяцерка за куст,
392
Я цяцерку за хвост, Ды як вырву перынў, Як пашыю дудў! Ах ты, дудка мая, Весялушка мая, Весяліла ты мяне На чужой старане. Як звалілася дуда Із зялёнага дуба, Як пабіла бакі Аб дубовыя сукі! Запрагу я вала, — Мой і вол не вязе, Нехай яго раздуе!
Запрагу я каня, — Мой і конь не вязе, Нехай яго распражэ! Запрагу я камара, — Мой камар маладзец: Ен і воз павязе!
Як узлез на хлявец: 1 хлявец абвярнуў, I цялятак пабіў, I цяляткі равуць, Гаспадынькі бягуць. Гаспадынька з ложку, Як пабіла ножку! Гаспадар з печы, Як пабіў плечы!
** Прыпеў «Ух я!» паўтараецца пасля кожнага радка.
568. Мая мамачка-пераборачка...
Мая мамачка-пераборачка: Выбрала зяця — неработнічка.
Выбрала зяця-неработнічка: Араць ня ўмея, касіць ня смея.
Араць ня ўмея, касіць ня смея, — Хто мне, маладой, поля засея?
Засею поля хоць пшаніцаю
Да ўбараную хоць курыцаю.
Курачка мала гужы парвала.
Да мне, маладой, так жалка стала!
26. Зак. 979.
393
569. Была ў мужа шчаслівая жонка...
Была ў мужа шчаслівая жонка**, Ды ня мела ва што прыбірацца. — Прадай, мілы, каня да й кароўку, Купі, мілы, шубу ды шнуроўку. Прадаў мілы каня да й кароўку, Купіў мілы шубу да шнуроўку. Як не стала ні дроў, ні лучыны, Запрог мілы шчасліваю жонку Да й паехаў у лес за дрывамі. — Прадай, мілы, шубу да шнуроўку, Купі, мілы, хаця жарабётка. Буду слухаць, буду шанаваці, Каб на плечках дроўцы не цягаці.
** Кожны радок паўтараецца.
394
Парадзіла Чачотачка сямёра дзяцей, Парадзіла невялікіх сямёра малых: Яўгеню, Аксеню I Таццюху й Натуху, I Рыпеню й Макрэню, Сёмую Хімку**.
Парадзіўшы і зрасціўшы, замуж аддала, Бадай сама Чачотачка здарова была! Яўгеню за Мірона, А Аксеню за Сапрона, А Таццюху за Дзяміда, А Натуху за Свірыда, Радзівону — Рыпеню, Харытону — Макрэню, Хімку за Кузьму.
Як начала Чачотачка пасагу даваць, Як начала невялікіх да ўсіх надараць: Яўгені — паясок, А Аксені — кажушок, А Таццюсе — рукавічкі, А Натусе — чаравічкі, А Рыпені — пасцельку, А Макрэні — калыбельку, Хімцы — стужкі ўсе.
Паззывала Чачотачка брацяйкаў сваіх, Паззывала Чачотачка брацяйкаў усіх: Адзін быў Савасцей, Другі быў Цялямней, Быў Барыс і Дзямёд, I дудар, і ўдавец, I слуга Карпец.
Былі дзеўкі на вяселлі і малодкі, Яшчэ былі стары бабкі і ўдоўкі: Кася, Яся, Барбуся, Ды Хвядора, Настуся I суседкі ўсе.
А Чачотачка не гуляла — варыла блаху, Тры дні госці блаху елі, пакуль з’елі ўсю. А на трэццюю нядзелю Госці дамой захацелі, Дзенкавалі за вяселле, Ехалі дамой.
** Апошні радок кожнай страфы паўтараеіша.