Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл.
Васіль Ліцвінка
Выдавец: Універсітэцкае
Памер: 477с.
Мінск 1995
— Прыстаў мой конік, Божа мой мілы. Каб ня жоначка, ня дробны дзеці, Добра духаці, добра сядзеці.
Жоначка жура, дзетачкі плачуць, Што яны ў вочы хлеба не бачуць.
— Ейіце ж вы, дзеткі, маннаю кашу, Я для вас хлеба не прызапашу.
** «Люлі-люлі» і другая палова кожнага радка ўтвараюць прыпеў.
583. Пасаджу ігрушку ў садзе, ў садзе...
He вельмі скора J “ 126
Па_ са_ джу
ГРУ_
шку
ня_ хай ма_ я гру_ шка ра_ cue, ра_
Пасаджу ігрушку ў садзе, ў садзе, А я, маладзенька, скачу, скачу.
Няхай мая грушка расце, расце.
Я гэтай ігрушкі хачу, хачу.
584. Сядзі, сядзі, яшчар...
Сядзі, сядзі, яшчар, Гэй, нам, гэй!* На залатым крэслі, На шчаслівым месцы. Бяры сабе пані,
Каторую хочыш, Каторую любіш, За белаю ручку, За русаю коску.
585. Служыў я у пана першая лета...
J = 90
Слу_ жыў я у па_ на
пер_ ша_ я ле_ та,
^^^^^^^^^^^
вы_ слу_ жыў я ў па_ на
КУ_ рач_ ку за гэ_ та.
406
Служаў я у пана першая лета, Выслужыў я ў пана курачку за гэта.
Мая курка-злотапюрка Па дзядзінцу хадзіла, Пылянятак вадзіла I ў хахол надзімала, Свайго пана пацяшала. Курка, кудах!
Служыў я у пана другоя лета, Выслужыў я ў пана пятушка за гэта. Мой пятух-ракатух...**
Служыў я у пана трэцяя лета, Выслужыў я ў пана вутачку за гэта Мая вутка: вуці-вуці...
Служыў я у пана чацвёртая лета, Выслужыў я ў пана гусаЧку за гэта. Мая гуска: гагі-гагі...
Служыў я у пана пятая лета, Выслужыў я ў пана свіначку за гэта. Мая свінка: кві-кві-квікі...
Служыў я у пана шостая лета, Выслужыў я ў пана кароўку за гэта. Мая кароўка: мукі-мукі...
** Далей — з трэцяга радка папярэдняй страфы; і гэтак да канца песні: працяг — з трэцяга радка кожнай папярэдняй страфы.
407
586. Ой, пайду я на мяста, на мяста...
Не вельмі скора. Жартаўліва 3 = 126
Ой, пайду я на мяста, на мяста, Куплю сабе курачку, курачку. А курачка ходзячы: ту-ру-ру! А курачка ходзячы: ту-ру-ру, ту-ру-ру!
Ой, пайду я на мяста, на мяста, Куплю сабе качачку, качачку.
А ў качкі ножкі плоскі**, А курачка ходзячы: ту-ру-ру! А курачка ходзячы: ту-ру-ру, ту-ру-ру!
Ой, пайду я на мяста, на мяста, Куплю сабе ’вечачку, ’вечачку. Авечачка: гер-гер-гер...***
Ой, пайду я на мяста, на мяста, Куплю сабе козаньку, козаньку. А козанька: скіку-брыку...
Ой пайду я на мяста, на мяста, Куплю сабе кароўку, кароўку, А кароўка: рыку-рыку...
Ой, пайду на мяста, на мяста, Куплю сабе коніка, коніка.
А конічак: тупу-тупу...
408
Ой, пайду я на мяста, на мяста, Куплю сабе возічак, возічак.
А возічак: та-ра-ра...
Ой, пайду я на мяста, на мяста, Куплю сабе бабачку, бабачку. Тая баба — баба-драба...
** Пашыраная кампазіцыя: новыя словы ў другой — сёмай строфах спя-ваюцца за кошт паўтору напеўкі, адзначанай знакам**.
*** Далей трэба паўтараць з трэцяга радка кожнай папярэдняй страфы, павялічваючы працягласць наступных строфаў.
587. А на небе зорка ясна...
J)= 144
^^^^^^^
А на не_ бе зор_ ка яс_на 5. Чым я й не па_ зор_ на — а ў су_ се_ да дзеў_ ка крас_на. — ка_ шу_ ляч_ ка чор_ на.
А на небе зорка ясна, Чым я й не пазорна —
А ў суседа дзеўка красна. Кашулячка чорна.
Хоць жа я ў нуду ўпаду, А ў суседа дзеўку ўкраду.
Хоць жа я невялічанька, Абы маё бела лічанька.
Хоць жа я на лічанька дробна, Абы мая работачка добра.
Бяры мяне смела, Я й вымаю бела.
Е ў мяне бялізны, Чатыры падушкі, Спадніца у кружкі. Пятая — пярына, Сама — як маліна.
Шостая маленька, Сама маладзенька!
А Лявоніха-Сымоніха была, А Лявону хлеба-солі не дала.
А Лявона ды ні чорт не бярэ — Несалёную капусту жарэ.
Несалёную, неваранаю, Толькі трошэчкі паджаранаю.
409
589. А Лявон ды Лявоніху любіў...
) - 180
^^^^^ш
8 І-А Ля_вон ды Ля_во_ ні_ху лю_ біў, ён ёй ча_ ра_віч кі ку_ піў.
8 3 - -А дзе_вяр- дзе_вя_ ру_сень_ ка,
А Лявон ды Лявоніху любіў, Ен ёй чаравічкі купіў.
Лявоніха, душа ласкавая, Чаравічкамі паляскавая.
— А дзевяр-дзевярусенька, Вядзі мяне памалюсенька.
He вядзі мяне па пожаньцы, Вядзі мяне па дарожаньцы.
вя_дэі мя_ не па_ ма_ лю_сень_ка,
Я, молада, лі цябе спала, Рукі-ногі на цябе клала.
Я ж думала, ты ў Сібір пабяжыш, А ты кала боку ляжыш.
А мой мілы ды віно, віно п’е, Ен мяне, маладзеньку, б’е.
Пакінь, мілы, ды віно піці, Пакінь мяне, маладзеньку, біці.
Па пожаньцы мае ножкі ня йдуць, Па дарожцы яны самі бягуць.
Па пожаньцы яны колюцца, Па дарожцы самі коцюцца.
А мой мілы адурачыўся.
Чо ты ка мне не атварачыўся?
Пірожычкамі закусаваць, Мяне, моладу, пакутаваць
Mae ручкі ды бяленькія, Пярсцёначкі залаценькія.
Mae ручкі памараюцца, Пярсцёначкі паламаюцца.
J - 180
590. Машу, машу караватачку...
ку.
Ма_ шу, ма_ шу ка_ ра_ ва_ тач
ПУШ_ чу, пуш_ чу пзі_ ві_ ра_ тач_
Машу, машу караватачку, Пушчу, пушчу дзівіратачку.
410
— Ой, дзевяр-дзевярусенька, Вядзі мяне памалюсенька!
He вядзі мяне ні ў лес, ні ў сад, Завядзі мяне к татульку назад.
He вядзі мяне ні ў лес, ні ў бор, Завядзі мяне к татульку на двор
591. Цячэ рэчка невялічачка...
Цячэ рэчка невялічачка, Вядзець мяне маладзюсеньку
А за рэчачкай бярэзнічак. Разуваць-раздзяваць яго.
А за рэчачкай бярэзнічак. Там плавалі шэры гусачкі.
Шэры гусі не наплаваліся, А я, молада, наплакалася.
Разуваць-раздзяваць яго, Дробны гузічкі расшпіліваць.
А мне, моладзе, ня хочацца Каля п’яніцы варочацца.
Што мой мілы горкі п'яніца.
У карчомцы распіваецца.
У карчомцы распіваецца, Прыдзець дамоў, разбіваецца
Mae ручачкі бяленькія, Пярсцёначкі залаценькія.
Mae ручкі памараліся, Пярсцёначкі пагубляліся.
Гыля, гыля, шэры гусачкі, Мне вас трэба накарміць і загнаць.
Мне вас трэба накарміць і загнаць
1 з п’яніцай ў адным ложку легчы спаць.
* * *
592. Ў дробным ельнічку-бярэзнічку...
Ў дробным ельнічку-бярэзнічку,
У зялёненькім асіннічку,
У зялёненькім асіннічку, Ды ў калючынькім шыпшыннічку,
411
Дзе я молада пахажавала, Шэры гусачкі папасывала.
— Гылю, гылю, мае гусачкі, Гылю, гылю, мае шэранькія,
Ці вы яшчэ не наплаваліся?
А я, молада, наплакалася.
Папалася злому духу мужыку, Ссушыў мяне, як ліпіначку ў духу.
Ссушыў мяне, як ліпіначку, Маладзенькаю дзяўчыначку.
У карчомцы распіваецца, Прыйдзе дамоў, разбіваецца.
Загадаіць разуваць, раздзяваць, Дробны гузічкі расшпіляваць.
А мне, моладзе, ня хочыцца Каля п’яніцы варочацца.
Белы ручкі памараюцца, А пярсцёначкі пасціраюцца.
А Божа мой, а мілюсенькі,
Вязі мяне да татусенькі,
Вязі мяне цераз бор, цераз сад, Вязі мяне да татусенькі назад,
Дзе я, молада, пахажывала, Шэры гусачкі папасывала.
593. Я хадзіла беражком, беражком...
J = 108
412
а эа гро_ шы ду_ да_ ры_ ка на_ ня_ ла.
Я хадзіла беражком, беражком Да ганіла качурка ланцужком.
— Ідзі, ідзі, качур, дадому**, Прадам цябе жыду рудому!
За тры капейкі качура прадала, А за грошы дударыка наняла.
— Іграй, іграй, дударына, на лугу, Я сваю бедуньку забуду.
— Ой, якую бедуньку ты мела?
— Да дзвярыма курачку прыбіла.
Запытаюся, суседунькі, у вас, Да ці бродзіць мая курачка да вас?
Ў мае куркі жолта шыячка й чубок, Ды яшчэ на правай ножке ланцужок.
* Пачынаючы з другой страфы, кожны радок паўтараецца.
пад_ ма_ ню_ ла ка_ чу_ ра пі_ раж_ ком, пі_ раж_ком...
413
Ішла, ішла дзевачка беражком, беражком, Падманюла качура піражком, піражком: — Ідзі, ідзі, качур, дадому, дадому, Прадам цебе жыдуньку рудому, рудому. За качура шэляга узяла, узяла, За шэляга дудачку наняла, наняла: — Іграй, іграй, дудачка, на дуду, на дуду, Пакуль сваю ўсю бедуньку забуду, забуду. Невяліку шкодачку зрабіла, зрабіла: Ў агародзе курачку забіла, забіла.
Да пастаўлю хатуньку з лебеды, з лебеды, А ўсе к таму сенячкі прыпляту, прыпляту 3 высокага дзерава — з асату, з асату. Будуць ка мне купчыкі заязжаць, заязжаць, Будуць майго пеўніка таргаваць, таргаваць. Я пеўніка не прадам, не прадам, Ў мене певень гаспадар, гаспадар, Ен мене раненько пабудзіць, пабудзіць, Да ён мене разуму давучыць, давучыць: — Устань, устань, дзевачка, годзі спаць, годзі спаць, Ужо паюць пеўнікі: пара ўстаць, пара ўстаць!
595. А дзе тыя чобаты, што дзед даў...
Не вельмі скора J = 120
чом дзе_ ла не ро_
це за мя_ не?
А дзе тыя чобаты, што дзед даў, А за тыя чобаты дачку ўзяў?
Я naeeniv чобаты на кручку Сама пайдў рабіці за дачку.
Чобаты, чобаты вы мае, Чом дзела не робіце за мяне?
Чобаты, чобаты вы мае, Чом дзела не робіце за мяне?
414
Як на рэчку шла — чобаты рыпелі, Чобаты, чобаты вы мае, А як з рэчкі шла — чобаты хлюпелі. Нарабілі хлопату да й вы мне!
596. Цераз гай, цераз гай, цераз Бандароўку...
J = 1OO
Цераз гай, цераз гай, цераз Бандароўку Вёз, вёз стары дзед маладую жонку**.
Вёз, вёз, не давёз да стаў яе біці,
Пытаецца у людзей, ці ўмее рабіці.
А ні рабіць, ні прыбіць, жаці не сагнецца, Як угледзіць кавалера, — мала, не спражэцца.
А пацёрак поўна шыя, а каўнера не зашыя, А рубчыка не зарубіць, — кавалераў добра любіць.
А ты стары, барадаты, бараду валочыш, А сам, стары небарака, маладую хочыш.
597. Ой, сад-вінаград, зялёная вішня...
Ой, сад-вінаград, зялёная вішня, Стаіць хлопец пад акном, каб дзяўчына вышла**.
На вішаньцы белы цвет на дол аблятае, Стаіць хлопец пад акном, з жалю ўмірае.
Ня стой пад акном, не таройкайся, Прыйдзі ў хату, знімі шапку, паздароўкайся.
Ня стой пад акном, а заходзь у хату, Мы сягоння х.н'б пяклі, абліжы лапату.
** Другі радок кожнай ітрафы паўтараеца.
415
598. Усе людзі вячэраюць...
а мой ста_ ры за_ снуў — я гу_ ляць па_ йшла.
Усе людзі вячэраюць, а я спаць пайшла**, А мой стары заснуў — я гуляць пайшла. Я ж там доўга не бавілася, Вячэрняя зорка закацілася.
Іду дадому — развідняецца, А мой стары ўмываецца.
А мой стары ўмываецца
Да й на мяне, маладую, прызіраецца.
А я, маладзенька, дагадалася:
За пярыну да й на ropy да й прабралася. А мой стары ўслед за мною Да й зваліўся з гары з драбіною. Я ж думала, што задушыцца, Прызіраюся я — ён варушыцца.
** Кожны радок паўтараецца.
С А Ц Ы Я Л Ь Н А-Б Ы Т A В Ы Я П Е С Н I
Найбольш блізкія да нашага часу сацыяльна-бытавыя песні шырока рас-паўсюджаны на тэрыторыі цэнтральнай Беларусі і маюць тут багатую сю-жэтную, мастацкую і рэгіянальную разнастайнасць. Адносна непрацяглы перыяд іх бытавання не даў магчмасці давесці да належнага ўзроўню іх мастацкасць, у іх адчуваецца дастаткова інтэнсіўнае ўзаемадзеянне з адпаведнікамі ў фальк-лоры суседніх народаў. Але ў гэтай позняй песеннасці істотна адчуваецца го-лас народа, яго імкненне да нацыянальнай незалежнасці, трагізм паўсядзён-нага жыцця. Багата прадстаўлены тут рэаліі гісторыі, прыроды, побыту на-рода, таму перадача ўнутраных пачуццяў лірычных герояў у сацыяльна-быта-вых песнях значна дапаўняецца багатым інфармацыйным матэрыялам.