• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл.  Васіль Ліцвінка

    Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл.

    Васіль Ліцвінка

    Выдавец: Універсітэцкае
    Памер: 477с.
    Мінск 1995
    198.25 МБ
    Лакальныя адметнасці Міншчыны ў сацыяльнай лірыцы больш разнастай-ныя, чым у другіх рэгіёнах. Усход, поўнач і захад пры гэтым багаты на песні, звязаныя з войнамі, паходамі, аднак калі ў першых двух рэгіёнах спяваецца пра салдат, рэкрутаў, то на захадзе яны замяняюцца, у тым ліку ў варыян-тах адных і тых жа сюжэтаў, на мазураў, уланаў, жаўнераў.
    Лірыка, звязаная з адыходніцтвам (чумацтвам, батрацтвам), больш бытуе на поўдні Міншчыны, але па колькасці сюжэтаў яна значна ўступае бага-тай у гэтых адносінах палескай традыцыі.
    3	вялікай колькасці сучасных запісаў сацыяльна-бытавых песень на Міншчыне
    416
    (усіх іх з варыянтамі больш паўтысячы) тут вылучаны разбойніцкія, казац-кія, рэкруцкія, салдацкія, чумацкія, батрацкія і прымацкія.
    Разбойніцкія песні, сюжэты якіх вельмі рэдкія ў беларускай песен-насці, прадстаўлены трыма цікавымі творамі. Калі ў апошнім з іх, значна пераробленым у стылі беларускай традыцыі, адчуваецца першааснова — украін-ская песня пра Кармалюка, то першыя два сюжэты самабытна беларускія.
    К а з а ц к і я песні на Міншчыне, шырока зафіксаваныя ў паўднёвых раё-нах, — самабытная і дасканалая ў мастацкіх адносінах з’ява. Асабліва многа запісаў са Случчыны, дзе ў першай палавіне XVII ст. у час нацыянальна вызваленчай барацьбы дзейнічалі значныя казацкія злучэнні пад кіраўніцтвам Севярына Налівайкі, на дапамогу якім у 1649 г. Багдан Хмяльніцкі паслаў трохтысячны атрад. Ен хутка перарос у трыццацітысячны.
    He выключана, што сюжэт вядомай на Беларусі песні «Ой, сабралася бед-на галота, мёд-гарэлку п’е» ўзнік пад уплывам прозвішча кіраўніка гэтага атра да I. Галоты.
    Сярод беларускіх казацкіх песень вылучаюцца паходныя, рытмізаваныя, за-дорныя песні саміх казакоў і лірычныя, бытавыя, часта трагічныя з баладнымі элементамі песні іх родных: маці, сястры, жонкі. У зафіксаваных на Міншчыне сюжэтах пераважаюць апошнія. Апавядальнасцю, выдатнымі мастацкімі гіперба-лічна-метафарычнымі іншасказаннямі адрозніваецца сюжэт аб гібелі казака ў па-ходзе, на вайне. На пытанне маці, калі ён вернецца дамоў, казак часцей за ўсё адказвае: «Вазьмі, маці, пяску жменю, Пасей яго на каменю. Як пясок той жытам зыйдзе — Твой сыночак з войска прыйдзе».
    3	матывам сіроцкіх песень пераклікаюцца казацкія аб гібелі героя на вайне. Калі маці просіць яго падаць з магілы руку, ён адказвае: «Не магу ж, мамка, устаці ды рукі падаці: Сасновыя дошкі прыціснулі ножкі, А сырая маць-зямля на грудзь белу налягла».
    Маляўнічыя мастацкія сродкі, якімі ствараецца вобраз каня ў казацкіх песнях (часцей за ўсё герой пасылае яго да родных як вестуна смерці). Вестка аб смерці ўяўляе сабой у такім сюжэце скарыстаную яшчэ ў «Слове пра паход Ігаравы» метафару. Вось толькі адзін прыклад такога 'дыялога маці з канём сына:
    — А мой конік, мой вараненькі, Дзе ж сынок мой мілюсенькі?
    — Твой сыночак ажаніўшыся, У край мары пасяліўшыся: Былі сваты — зялёны дубы,
    Былі сваханькі — белы бярозанькі, Прыпявала шэра зязюлька, 3 белага бору вылятаючы, Казачэньку паклікуючы.
    Узяў жонку ён Марыначку, У сырой зямлі магілачку.
    Многа казацкіх песень-трагедый, дзе на магілу прылятаюць і садзяцца на сэрца, у галоўцы і ножачках тры зязюлі: маці, сястра, жонка.
    Рэкруцкія і салдацкія песні, найбольш багата зафіксаваныя сярод сацыяльна-бытавых на Міншчыне, як бы развіваюць тэму набору і служ-бы ў войску. Развязваюць гэтыя сюжэты часцей за ўсё, як і ў казацкіх песнях. метафарычныя апісанні смерці як вяселля.
    На другім месцы сярод сучасных запісаў стаяць бадзёрыя, маршава-паход-ныя песні салдат, якія пабудаваны ў дакладным рытме. Частыя ў іх гіперба-лізавана-трагічныя малюнкі баявых сцэн, гістарычныя дэталі, казачныя элемен-ты: «Ляжаць туркі ранены, пабіты, Нам праходу з-за іх нет...»
    27. Зак. 979.
    417
    Мясцовым каларытам адрозніваецца сюжэт песні «І-ой, сюды-туды тры дарожанькі», па якіх ідуць тры салдацікі:
    I што к мамцэ ідзе — песеньку пяе,
    I што к жане ідзе — на скрыпачку грае,
    1	што к мачысе ідзе — сільненька плача.
    Маршавы рытм мае і адзін з найбольш папулярных сюжэтаў аб арлах, сакалах-салаўях і іншых «пташачках», якіх «крылеччкам двор шырокі, змяталі, галаскамі ўдовушку збудзілі». Багата распрацаваны салдацкі баладны сюжэт, дзе «ў трэцім войску... брат брата ўбіў». У лісне да маці ён тлумачыць гэта тым, што яны любілі адну дзяўчыну: «А ён да мне, меншаму, з ложы не ўступіў, А я жа яму, большаму, галоўку зрубіў...» Павучальную канцоўку мае сюжэт, дзе салдат, які вярнуўся з вайны, «зды,мае галаву» жонцы за тое, што «закон змяніла, ад чужога мужа сына радзіла». Маці асуджае жорсткасць сына.
    Элементамі закляцця, якія арганічна спалучаюцца з замоўна-трагедыйнымі інтанацыямі ў мелодыі, вылучаецца песня-плач маці над магілай «Трава палягае, віхура галосіць».
    Ч у м а ц к і я песні добра вядомы і шырока распаўсюджаны на Міншчыне, асабліва ў Слуцкім, Старадарожскім, Салігорскім і Любанскім раёнах. Яны маюць і агульнавядомыя, і самабытныя сюжэты з мноствам мясцовых прык-мет і адлюстроўваюць асноўныя этапы паходаў чумакоў за соллю: зборы, доўгі шлях у Крым і назад на валах, продаж солі, цяжкую зімоўку. Але асабліва многа сюжэтаў, у якіх чумак гуляе дзе-небудзь «у Слуцку на рыначку», часам прапівае «ўсё чумацкае дабро».
    Папулярны на Міншчыне таксама сюжэт аб адмене прыгоннага права і цяжкай долі батракоў і прымакоў.
    На прыкладзе надзвычай папулярнай па ўсёй Беларусі прымацкай песні «Ў саду, ў саду чарэмшына» можна прасачыць трансфармацыю трады-цыйнай песеннай лірыкі, асабліва ў яе позніх плынях. Названы сюжэт апавя-дае аб горкай долі прымака, лёс якога быў яшчэ больш трагічны, чым батрака, бо гэта была кабала ў доме багатай жонкі на ўсё жыццё. У наш час, у сувязі са знікненнем гіетарычных абставін патрыярхальнай сям’і таго часу, песня-трагедыя набыла жартоўна-забаўляльны характар у тэксце, а трагедыйнасць гучання ў мелодыі заменена скокавымі інтанацыямі. Гэты працэс вельмі інтэн-сіўны ў традыцыйнай лірыцы ў наш час.
    599.	За Сібірам сонца ўсходзіць...
    J = 63
    418
    За Сібірам сонца ўсходзіць, А вы, хлопцы, знайце, Да й на мене, Кармалюгу, Ўсе надзею майце.
    Чарнявыя, белявыя — Да ўсе белаліцы, Чарнявыя, белявыя — Да ўсе маладзіцы.
    Кармалюга, добры хлопец, Ен па свету ходзіць, He й адну ён чарнявую Шчэ й з розуму зводзіць.
    Маю жонку, маю дзетак, Я ж іх і не бачу, Як уздумаю пра іх долю — Сам горка заплачу.
    600.	Паехаў малойчык у чыстае поле...
    Паехаў малойчык у чыстае поле, Спаткала малойца няшчасная доля. Спаткала, спаткала, гаворыць стала: — А дзе будзеш, малойчык, ночку начаваці? — Начаваў бы я ночку ў зялёным лужочку, Прывязаў я коніка к белай бярозе, I прашу бярозу, каб яна не шумела, Залатое лісцейка на Дунай не ляцела. Выспаўся ў белай бярозе на лісточку, Як у роднай мамкі ў жываточку.
    Выспаўся ў белай бярозы на карэннях, Як у роднай мамачкі на каленях.
    601.	Ой, на моры, на сінюсенькім...
    Ой, на моры, на сінюсенькім, Ой, люлі, люлі**.
    Купаліся два брацікі, трэці — чужазем. Адзін кажа: «Загубім яго».
    Другі кажа: «Мы спытаем яго — А ці есць у яго айцец, матушка, Айцец, матушка, брат з сястрой». — Брат з сястрой — уся родзіна, Мой ацец радной — сіняе мора.
    419
    Мая матушка — сырая зямля, Мой брацейка — у садзе салавей, А сястрыца — у бару зязюля. Сіняе мора, скалыхні мяне, Уся родзіна, дробны пташачкі, У бару зязюлька, пакукуй па мне, Дробны птушачкі, пашчабячыце па мне.
    ** Прыпеў «Ой, люлі, люлі» паўтараецца пасля кожнага радка.
    А ў нядзельку раненька, рана на зару** Выпраўляла мамачка сына на вайну. А старшая сястрыца коніка вядзець, Сярэдня сястрыца сідзельца нясець, А меншая сястрыца брата пытаець: — А, брацятка, брацятка, брацятка радной, А ці скора вернешся са службы дамой? — А тады я вярнуся са службы дамой, Як белы камушак наверх усплывець, Як трусіна пер’яйка на мора падзець.
    А старшая сястрыца да мора глядзець: Як белы камушак наверх усплывець, Як трусіна пер’яйка на мора падзець. А па тым камушку тры казакі йдуць. — Казакі, маладыя, брацяткі мае, Ці відзелі брацятку майго на вайне?
    — Ці не твой брацятка, што тры войскі біў, А на трэцім войску ён галоўку скланіў?
    А заржалі конікі, яго вязучы, Застагнала зямелька, яго беручы, Заплакалі жаўнерыкі, за нім ідучы.
    ** Кожны радок паўтараецца.
    420
    603. Ой, на гарэ ячмень, а ў даліне жыто...
    Стрымана J - 80
    Ой, на гарэ ячмень, а ў даліне жыто, Прышлі слыхі да мілое, што мілы убіты**.
    Ой, убіты, убіты, заброшаны ў жыто, Чырвонаю кітайкаю лічэнько накрыто.
    Прылетала пава, серод двара ўпала, Крыльечкамі ўстрапенула да й зашчабетала:
    — Ці ты, мілы ўпіўся, ці з каня зваліўся, Ці на мене, маладзеньку, сільно зажурыўся?
    — Ой, да я ж не ўпіўся, ні з каня зваліўся, А я на цебе, маладзеньку, сільно зажурыўся.
    ** Другі радок кожнай страфы паўтараецца.
    — Павей, вецер-вецерочак,
    Іс поля, із гаю,
    Прыедзь, прыедзь, мой міленькі, 3 далёкаго краю!
    — He падуну й не павею, — Я й не перакіну.
    — He прыбуду к табе, дзеўка Бо я й там загіну.
    421
    605. Із-за леса, леса цёмнага...
    Із-за леса, леса нёмнага, Із-пад гая, з-пад зялёнага.
    Цекла рэчка, цекла быстрая рака, На той рэчке да й калінавы масток.
    На той рэчке да й калінавы масток, На том мосце да й тры войскі стаяла.
    У першым войску сівы конічак заржаў,
    У другім войску красны малойчык засвістаў.
    У другім войску красны малойчык засвістаў, А з трэцяга — сіза пташачка ляціць.
    А з трэцяга — сіза пташачка ляціць, Па ўсяму свету ўсе указы разнасіць.
    Дзе адзін братко — там ні нада яго браць, Дзе два браткі — там ні нада разлучаць.
    Дзе два браткі — там ні нада разлучаць, Дзе тры браткі — там аднаго нада ўзяць.
    Самы большы — адмаўляецца, А сярэдні — адкупляецца.
    606. Дарагая мая мамка...
    да_ ра_ га_ я ма_ я мам_ка, ва_ ры ка_ шу 1 з а_ ле. . . /ем/.
    422
    ^^^^^^^^^
    Ва_ры ка_ шу і з а_ ле_ ем, >_след_ні год мя не жа лейі”
    Па_ след_ні год, па_след_ ні раз, йду ў сал_да_ ці_ кі сі_ час
    He ску_чай, ма_я va_ ма_ ша, я ні_ дзе не пра_ па_ ду’
    ^^^^^^^^^^
    Боль_шэ гра_ ма_це на_ ўчу_ ся, ў ах_ ві_цэ_ ры
    Дарагая мая мамка, Вары кашу і з алеем,
    Паследні год, паследні раз, Йду ў салдацікі січас.
    Вары кашу і з алеем, Ііаследні год мяне жалей!
    He скучай, мая мамаша, Я нідзе не прападу!