• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл.  Васіль Ліцвінка

    Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл.

    Васіль Ліцвінка

    Выдавец: Універсітэцкае
    Памер: 477с.
    Мінск 1995
    198.25 МБ
    У сіроцкіх песнях Міншчыны асабліва пашыраны вобраз сіраты-дзяўчынкі, дзяўчыны (не сталай жанчыны), а вобраза сіраты-хлопца няма. Сірата звяртаен-ца да маці, просіць памыць кашулю, расчасаць валасы, нават узяць да сябе, бо гэты свет поўны для яе пакут і безвыходнасці.
    Надзвычай распаўсюджаны звароты сіраты да жывёл, птушак, раслін. Напрык-лад, салавей, журавы, гусі, каліна заўсёды спачуваюць сіраце.
    374
    У адрозненне ад іншых рэгіёнаў, у сіроцкіх песнях Міншчыны сустракаем звароты сіраты да анёлаў, Бога, размову з імі. I Бог, і анёлы спачуваюць, але дапамагчы не могуць, адно радзяць — цярпець.
    Нельга не адзначыць наяўнасць ў мове сіроцкіх песень вялікай колькасці назоўнікаў з ласкальна-памяншальнымі суфіксамі: каплічанька, вярбінка, мамач-ка, галовачка, дарожачка, ручкі, ножкі і г. д. Назоўнік «сірата» ўжываецца ў такіх варыянтах: сіротачка, сіротанька, сіраціначка. Насычанасць мовы сіроцкіх пе-сень такімі назоўнікамі ўзмацняе іх эмацыянальнасць, іх шчырую пранікнё-насць і пачуцці спачування сіраце.
    546. Пыліць, дыміць дарожачка...
    Пыліць, дыміць дарожачка,	Умый жа маё ты лічайка!
    Тудэю ідзе сіротачка.	Умый жа маё ты лічайка!
    Тудэю ідзе сіротачка.
    — Куды бяжыш, маленькая?**
    - Куды бяжыш, маленькая?
    — To я бягу, мамку ішчу.
    Прыбяжала к царскім дзвярам: — Адчыніся, мамка мая!
    Дай жа ты мне сарочачку, Расчашы русу косачку!
    Каб ты яе і Да каб болі
    — Есце ў цябе ліха мамачка, Няхай табе сарочку дае,
    Няхай табе коску чэша, Няхай табе лічайка ўмыя.
    — Коску часала — валасы рвала, Лічайка мыла — скрывавіла.
    Сарочку давала — праклінала: «Каб ты яе не знасіла!
    знасіла, не прасіла!»
    ** Ланцужковая страфа вытрымліваецца і далей.
    375
    547. 3 суботы на нядзельку...
    3 суботы на' нядзельку** Захварэла мачыха,
    А ў полі быліначка, Пад былінкай магілачка.
    Выправіла сіротку Ў крыніцу па вадзіцу.
    I сіротка ня йдзець
    I вадзіцы не нясець.
    Там сіротка сядзіць, Сваю мамачку будзіць:
    — Устань, устань, мамачка
    Устань, устань, родная.
    Назаўтра ранюсенька Пайшоў татачка іскаць:
    — Дачушка-сіротачка, Дзе ж ты падзелася?
    Каб цябе воўкі з’елі —
    Ўсё поле скрывавілі,
    Да каб ты заблудзіла —
    Ўсе бары пасушыла
    Да каб ты ўтанула — Ўсе б марьі ўскалыхнула.
    Да ўстань ранюсенька,
    Да ўчашы слізюсенька.
    — Дачушка-сіротачка, Есць у цябе мачыха.
    — Як мачыха мыець,
    Дык маё сэрца ныець,
    Як мачыха чэшыць, Аж мае косткі трашчаць,
    Як дае сукеначку, кажэць: «Каб не знасіла і другой не прасіла»
    ** Першы радок
    кожнай страфы паўтараецца.
    548. Кукавала зязюлячка...
    376
    Кукавала зязюлячка,
    У сад летучы.
    Ой, плакала сіротачка,
    На службу ідучы**.
    Ей соўняйка, ёй ясная
    3 высокага неба:
    — He плач, не плач, сіротачка, Табе гэтак трэба.
    Есць у цябе ручкі, ножкі I ясныя вочкі, Рабі, рабі работачку Аж да цёмнай ночкі.
    — Ай, Божа мой мілюсенькі, Ці я не рабіла?
    Цяпер мая работачка Нікому ня міла.
    ** Другі і чацвёрты радок кожнай страфы паўтараюцца.
    549. Салавейко маленёк...
    Умерана, з рухам. Жалобна • - 96
    Салавейко маленёк**, Твой галасок таненёк.
    Ой, пайду я гуляці, Свайго роду шукаці.
    Hi садзіся на вакне, Hi задавай жалю мне.
    Што я ў чужой старане, Німа роду пры мне.
    Hi найшла я радзімы, А найшла я магілу.
    На магіле камянёк, На камені каласок.
    377
    На камені каласок — Ета ж мамкі галасок.
    Мне дарогу пакажы, Куда ехаць, куда йці.
    — Устань, мамка, ні ляжы,	Куда ехаць, куда йці,
    Мне дарогу пакажы,	Дзе радзіму шукаці.
    ** Першы радок кожнай страфы паўтараецца.
    Д 132
    550. Усе горы зялянеюць...
    толь_ к І й а_ а/ы/ на
    г0_ ра
    чор. . . /на/.
    Усе горы зелянеюць**, Толькі й адна гора чорна.
    Толькі й адна гора чорна, Дзе сеяла бедна ўдова.
    Дзе сеяла, пасявала, Свайго братку й намаўляла:
    — Мой брацяйка, ня ўлякайся Маех дзетак не пужайся.
    Сядзяш, братка, й абедаці, Пойдуць дзеці ў сад гуляці.
    Пойдуць дзеці ў сад гуляці, Свайго таткі гукаючы.
    — Ой, ты братка, й сакалочку, Прымі мяне й на зімачку!
    — Сястра ж мая, пярапёлку, Ў цябе дзетак толька троя.
    Нашлі ў полі быліначку — Свайго таткі магілачку:
    — Устань, устань, татка, з гробу
    Трудна жыць нам каля роду.
    Устань, устань, татка, з ямы. Трудна жыць нам каля мамы.
    ** Першы радок кожнай страфы паўтараецца.
    378
    Ляцеў голаб цераз мора, Падаў ў мора піці, Ой, як цяжка сіротунцы Да на свеце жыці.
    Даў Бог ручкі, даў Бог ножкі I светлыя вочкі —
    Гаруй, працуй, сіротунька, Аж да цёмнай ночкі!
    — Да гарую, сіротунька,
    Гарую, маладая, Што аб маём няшчасцейку Ніхто не спагадае.
    А Божа ж мой мілюсенькі, Ці я не рабіла?
    Чаму мая работанька Нікому не міла?
    Ой, сяду ж я, падумаю, Пайду за варота, Да хто ж едзе, да пытая: — Што плача сірота?
    — Да я плачу, сіротунька, Плачу, маладая, Што аб маём няшчасцейку Ніхто не спагадае.
    552.	Як памёрла матулька...
    He спяшаючыся A - 60
    Як памёрла матулька, Ды замеўся татулька, Ды забралі сіраціну У сыр-бор па маліну.
    Ужэ сонца заходзя, Сірата ні прыходзя. — Ідзі, бацька, паглядзі Сваяго ты дзіцяці.
    Ў чыстым полі, у раўніне, Там стаяла каліна, Там сіротка хадзіла, Сваю мамку будзіла:
    — Устань, мамка, мамка, Твая плача дзіцятка.
    Пашкадуй ты сіротку, Пачашы ёй галоўку.
    379
    553.	Ці я ў полі не калінка...
    He спяшаючыся d = 60
    Ці я ў полі не калінка, Ці я ў свае мамкі не дзяцінка?
    Памёр айцец-маці, ўся радзінка, Асталася бедна сірацінка.
    Да каго ж я, бедна, прыхінуся, Да каго ж я, бедна, прыгарнуся?
    Ой, пайду ў садочак, заблуджуся.
    Хадзіла, хадзіла да й заснула.
    Прыехаў мой мілы, я й не чула...
    — Спіш, душа Маруся, спіш, не чуеш,
    Што ўсе людзі ходзяць грамадою, Што цяпер гавораць нам з табою.
    - Няхай сабе судзяць, не баюся, Каго верна люблю, з тым ажанюся.
    ЖАРТОЎНЫЯ П ЕС Н I
    У вялікім і разнастайным рэпертуары песеннай лірыкі Міншчыны прыкмет-нае месца займаюць песні вясёлага зместу. Існуе багата жартоўных і саты-рычных песень, якія не былі заключаны ў рамкі пэўных рытуалаў, а бы-тавалі незалежна ад іх існавання. Смехавая палітра ў жартоўных песнях над-звычай неаднародная: ад з’едлівай сатыры і да мяккага, бяскрыўднага гума-ру, у залежнасці ад характару паэтычнага зместу.
    Невычарпальнае мноства ўзораў народна-песеннага гумару, багацце іх самых разнастайных варыянтаў з’яўляюцца сведчаннем таго, што жартоўныя песні — адны з самых любімых і жыццяздольных у народзе. 3 цыкла сямейна-бытавых значная колькасць жартоўных песень выконвалася моладдзю. Нярэдка жартоў-
    380
    «На вуліцы дудка йграе...» (майстар з Мінска У. Пузыня). Фота В. Харчанкі.
    ныя песні высмейвалі палахлівага нерашучага кавалера ці, наадварот, — якога-небудзь пераборлівага валацугу, што ніяк не ўпадабае сабе жонку.
    He менш цікавымі і рознабаковымі ў жартоўным рэпертуары Міншчыны выступаюць жаночыя вобразы. Папрокі дзяўчат у гультайстве, няўмельстве, вольных паводзінах гучаць у песнях, бадай, яшчэ больш сурова, чым калі гаворка ідзе пра хлопцаў. Сюжэт пра тое, як дзяўчына прыносіць дадому ў прыполе дзіця, надзвычай распаўсюджаны ў беларускім фальклоры. У іра-нічнай форме тэкст выразна паказваў непажаданыя для маладой дзяўчыны вы-нікі яе блізкіх адносін з хлопцам. У гумарыстычных песнях, як і ў народ-най лірыцы наогул, даволі часта ўзнікае тэма замужжа. Калі ў жыцці рашэнне ўзяць шлюб ішло ў першую чаргу ад хлопца і ад бацькоў, то ў песнях дзяў-чына сама імкнулася выбраць сабе мужа, які ёй быў даспадобы. Немалаваж-нае значэнне для стварэння камічнай асновы набывае ў песнях і ўзрост жа-ніха, бо ведама ж — стары муж не роўня маладой жонцы.
    Народны смех умеў добра весяліць, але не ў меншай ступені караць. Высмейваючы людскія заганы, песня тым самым несла ў сабе надзейна выхаваўчы зарад. Годнасць чалавека ў адпаведнасці з сялянскай мараллю вымяраецца перш за ўсё яго адносінамі да працы. Вось чаму ў жартоўных песнях часта высмейваюцца безгаспадарлівы муж і гультаяватая жонка.
    У большасці жартоўных песень галоўнай віноўніцай усіх сямейных бедаў выстаўляецца жонка. Яна — гуляка, п’яніца, пра сям’ю і гаспадарку не дбае, а значыць — заслугоўвае самага знішчальнага смеху. У падобных сітуацыях
    381
    Майстар музычных інструментаў з в. Калодзішчы Мінскага раёна В. Прата-севіч. Фота Я. Казюлі.
    «збавіцелем» жончыных нядугаў з’яўляецца звычайна муж, які «вылечвае» яе далёка не самымі вытанчанымі сродкамі: запрагае яе замест кабылы. Здараец-ца, што гэтакім жа чынам распраўляецца з мужам і жонка.
    Значнае месца сярод жартоўных песень займаюць песні пра старых. Дзед і баба — героі выключна гумарыстычных песень. Сітуацыі, у якія яны трапляюць, у большасці сваёй немагчымыя ў жыцці. Парадаксальнасць абставін і дзеян-няў персанажаў складае аснову камізму гэтых песень. Іх сюжэты не закранаюць вострых сямейна-бытавых праблем, а толькі паказваюць дзівацтвы старых. Таму, натуральна, гэтыя вобразы выклікаюць у нас добразычлівую ўсмешку. Дастат-кова папулярныя ў жартоўных песнях Міншчыны таксама канфлікты між свекры-вёй і нявесткай, зяцем і цешчай.
    Да разраду выключна пацешлівых можна аднесці песні, пазбаўленыя кры-тычнага патэнцыялу, дзе ў якасці дзеючых асоб выступаюць прадстаўнікі жы-вёльнага свету. Кола вобразаў жывёл у гумарыстычных песнях ахоплівае, бадай, усіх асноўных прадстаўнікоў фауны, што жывуць у нашым краі. Характэр-ныя асаблівасці іх паводзін, суаднесеныя з пэўнымі ўласцівасцямі чалавека, дапамагалі ствараць у фальклоры непаўторныя па сваёй абаяльнасці вобразы. Фантастычны свет заўсёды прывабліваў чалавечы розум. Гэта яскрава відаць і на прыкладах цэлага шэрагу гумарыстычных песень. Жыццё жывёл, пака-занае ў іх, нібы змадэліравана па ўзору чалавечага існавання.
    У групе фантастычных можна выдзеліць таксама алагічныя песні, у якіх выдуманы свет намаляваны зусім супрацьлеглымі сродкамі. Калі ў творах пра жы-вёл, птушак і насякомых мы сутыкаемся са спробай пранікнуць у невядомы свет і надзяліць яго чалавечымі ўласцівасцямі, то тут назіраецца адварот-ная з’ява: у цэнтры песні чалавек і быт, што акружае яго, але паказ кар-ціны свядома скажае рэальнасць. Алагічныя песні дзякуючы сваёй забаўляль-382
    най функцыі дапамагалі чалавеку забыцца на цяжкія думкі. Песня раскрыва-іа перад ім ідылічную карціну, поўную нябачных цудаў, дзе цалкам адсут нічала немагчымае.
    Сёння мы з’яўляемся сведкамі вялікай папулярнасці традыцыйнай жар тоўнай песні, што здаўна бытавала на Беларусі. Прывабная для шырокага кола слухачоў сваім жыццярадасным зместам, гэта песня не ведала межаў і моу ных бар’ераў, арганічна пераходзіла ад аднаго народа ў моўную стыхію другога. Таму так многа цяпер назіраецца агульнага ў тэмах, сюжэтах жартоўных пе-сень усіх славянскіх народаў.