Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл.
Васіль Ліцвінка
Выдавец: Універсітэцкае
Памер: 477с.
Мінск 1995
А хто там едзіць вечараною?
А едзя, едзя Іванька п’яны:
— Адчыні, Манечка, я твой каханы!
— Я й ня ’дчынюся, мамкі баюся!
— Я тваёй мамцы нізка скланюся.
Нізка скланюся, нізка скланюся, Я с табой, Манечка, спаць укладуся.
— Ай, дочка, дочка, бі качаргою, Каб не лёг, дочанька, спаці с табою.
— Ай, маці, маці, не трэба біці, Харошы, прыгожы, — буду любіці.
22. Зак. 979.
329
491. А я выду на даліну...
Д 162
А я выду на даліну, На прыўдаленькі лужок, Зірну-гляну ў ту старонку, да, Дзе мой міленькі дружок.
Дзень працуя, ноч стаўбуя, Панапрасна слёзкі лье;
Слёзка таня, снег растаня, да, Расці, траўка, зяляна!
— Расці, траўка, зяляная, Ніхто цябе не сарвёт;
Жыві, дзеўка маладая, да, Ніхто цябе не вазьмёт!
— Ці ты мяне сам не любіш, Ці мамаша не вяліць?
— А я цябе верна люблю, да, Мне мамаша не вяліць.
Як убачу, так заплачу, Серца-душанька баліць, Баліць серца і душа, да, Што дзяўчына хараша!
492. А ў канцы сяла там стаяла вярба...
А ў канцы сяла там стаяла вярба, А пад таю вярбою там жыла ўдава.
А ў тае ўдавы была доч хараша, Яна вывадзіла варанога каня.
Яна вывадзіла варанога каня, Яна вынасіла залатое сядло.
330
— Пасадзі, мілая, а ў варотах вярбу:
А дзе будзяш ніць-гуляць, буду ў госці заязджаць.
Высцялі, мілая, да кітайкаю двор, Каб я не папыліў да сваіх сапагоў.
— He на тоя мяне мамка радзіла, Каб я нягадзяю вярбу садзіла'
С Я М Е Й Н А-Б Ы Т A В Ы Я ПЕСНІ
Сямейныя песні Міншчыны разнастайныя і багатыя па зместу н функ-цыянальнай прыналежнасці. У іх выражаны шчырыя пачуцці замужняй жан-чыны-працаўніцы, якая апавядае пра свой лёс, узаемаадносіны са сваімі і мужавымі бацькамі і родзічамі. Гэта пранікнёная' споведзь маладзіцы прыму-шае слухача не толькі спачуваць гаротніцы, але і яскрава ўспрыняць самі сямейныя і сацыяльныя абставіны, у якіх яна жыла.
гіямала ёсць песень-роздумаў аб будучым замужжы, якія тэматычна ні-быта не звязаны з сапраўднымі сямейнымі калізіямі патрыярхальнай сям’і. Але яны як бы падрыхтоўваюць слухачоў да ўспрыняцця разваг аб будучым рэальным жыцці жанчыны ў чужым доме, у нязвыклых для яе абставінах. Песні-роздумы дзяўчыны і хлопца пра будучае сямейнае жыццё ў адроз-ненне ад вясельных песень, якія спяваліся да сватання, падчас сватання і на заручынах амаль пазбаўлены іншасказання. У іх пераважае бытавая вобраз-насць, і пабудаваны яны ў большасці ў маналагічнай форме. Дзяўчына раздум-вае над сваёй доляй, просіць у Бога даць харошую чалядзіну («Каб не біўся, не ругаўся, 3 мяне, млоды, не здзекаваўся») або «мілага шчаслівага» («А свяк-ратка багатага, А свякроўку рабочую Ды на дзела ахвочую, Што б я дзела не рабіла, Бело, хорашанька хадзіла». У некаторых дзявочых песнях ёсць павучан-ні, як паводзіць сябе ў чужой сям’і. Гэтыя творы могуць мець таксама іншаска-зальны пачатак:
Быстрая рэчка беражыстая, Пакідай берагі ды ідзі ў лугі. А ты, дзевачка, наравістая, Пакідай наравы, што ў маткі былі, А бяры наравы свякроўчыны.
Трэба рана ўстаць ды цяляткам даць, Сені і хату падмясці і вады прынясці, Усё дзела парабіць і свякроўцы ўнаравіць.
У гэтай песні вобразны паралелізм не такі разгорнуты, як у вясельных песень. Тут паралель толькі пазначана ў агульным плане, але затое адразу выразна выяўлена галоўная думка твора: імклівая рэчка з крутымі берага-мі павінна змяніць сваё рэчышча, роўна прайсці праз лугі, а дзяўчыне неаб-ходна адкінуць свае кепскія звычкі, прыладзіцца да новых невядомых ёй абста-він у чужой сям’і. У песні сцвярджаецца думка аб тым, што як нелыа змя-нінь рэчышча ракі, так і немагчыма змяніць прыроджаны і гадамі выпра-наваны характар чалавека. Пра гэта гераіня адной з песень гаворыць: «Маёй натуры не перастановяць. Мая натура — айца і матулі».
331
Тэмы і матывы дзявочых песень тыпу выказванняў і лірычных роздумаў бываюць розныя: ад нараканняў на няўдалае каханне, горкае бяздолле да значных разважанняў-абагульненняў на падставе шматлікіх жыццёвых фактаў. У пераходных песнях ад любоўных да вясельных з сямейнай тэматыкай глыбока і шматгранна паказана вольнае і шчаслівае жыццё дзяўчыны да замужжа ў бацькоўскай хаце. Дзяўчына паказваецца паслухмянай, яна паважае сваіх баць-коў, ва ўсім просіць у іх дазволу і парады, разважае з імі: «Што мне рабіць: Ці замуж ісці, Ці дома быць? Замуж пайшоўшы — вялікае гора, А дома быць — людская мова». Песні гэтай падгрупы ўсебакова раскрываюць крыш тальна чыстую душу дзяўчыны, у іх шырока і змястоўна выявілася гама пачуц-цяў дзяўчыны перад замужжам, якое з’яўляецца для яе загадкай: «Ручанькі мае, ручанькі белыя, Каму ж вы будзеце, мілыя? Калі старому — бронь Божа!
«Нам цымбалы надаелі, зайграем на акарыне...» (майстар з Івянца Ф. Целішэўскі). Фота Я. Казюлі.
332
Калі пароўні мяне — дай Божа!» Дзяўчыну палохаюць магчымыя абста-віны, якія прымусяць яе выйсці замуж за старога, малога, п’яніцу ці ўдаўца. Іншы раз яна асмельваецца звярнуцца да бацькоў з просьбай аддаваць замуж толькі за роўнага, бо:
He за роўным быць — сухата мая, А за любым быць — красата мая.
У дзявочым уяўленні найбольшы страх выклікаюць лютая свякроў і свёкар з іх павучаннямі і нараканнямі, бо ім маладзіца павінна будзе ва ўсім пад-парадкоўвацца. На нявестку мужава радня глядзіць перш за ўсё як на ра-бочую сілу, даўно жаданую ў сям’і:
А ў мяне дома ды й ліхі свёкар, Ды ліхі свёкар ды й свякруха.
Ой, сустрэнуць мяне на варотачках, Ой, пашлюць мяне ды й па вадзіцу, Ой, ў шчыры бор у крыніцу.
У песнях-роздумах жанчына звычайна звяртаецца ў думках да маці, якая можа яе пачуць і ўспомніць, сядаючы за стол вячэраць. Дачка не апавядае ёй пра свае пакуты, а толькі ў марах адмаўляецца ад запрашэння ісці вячэ-раць:
Я ўжо дома вячэрала, Слёзкамі палівала, He сухі ж хлеб ела, Сваю долю праклінала.
Роздум аб долі тут не толькі ўмоўны, сімвалічны, але і набывае рэаль-ную аснову. Клічучы долю, якая невядома дзе дзелася, «ці ў моры ўтапілася, ці ў агні згарэла», маладзіца ўспамінае родны бацькоўскі кут і раздумвае над сваім лёсам.
Песень-роздумаў хлопца пра будучую жаніцьбу значна менш у беларуекай сямейна-бытавой лірыцы, чым у любоўнай. Хаця на Міншчыне і «хлапечых» і «дзявочых» песень бытуе шмат.
У песнях падрыхтоўчага перыяду хлопца да жаніцьбы шмат разважлівасці. У іх часта дарадчыкамі ў выбары пары выступаюць не толькі бацькі, але браты і сёстры.
Песні-роздумы аб будучым замужжы і жаніцьбе адлюстроўваюць глыбо-кія інтымныя пачуцці маладых людзей. Яны жывуць надзеяй на лепшую долю і трывожацца з-за магчымых няшчасцяў у будучым сямейным жыцці.
Больш дэталёва сямейныя калізіі раскрываюцца ў вялікай тэматычнай групе песень замужняй жанчыны аб жыцці ў няроднай сям’і. Тут яскрава вылучаюц-ца матывы ўдумлівага разважання замужніцы над сваёй доляй, радзімай старон-кай у нялюбым чужым краі, дзе «трудно жыці, трудно быці, з чужым гава-рыці», а таксама з вялікім драматызмам раскрываюцца адносіны родзічаў мужа да нявесткі.
333
493. Ой, белая бярозачка, бялей майго цела...
8 за ка_ го ха_ це_ ла, за ка_ го ха_ це_ ла.
Ой, белая бярозачка, бялей майго цела**, Не' ’ддаў мяне мой татачка, за каго хацела.. He ’ддаў мяне мой татачка, каб я гаравала, Аддаў мяне мой татачка, каб я гаравала. He ’ддаў мяне мой татачка, каб бела хадзіла, Аддйў мяне татачка, каб дзела служыла. Hi я пела, ні я ела, ні бела хадзіла, Я за сваім за мужайкам леты патраціла. Запражыце-залажыце коні вараныя, Паеду я даганяці годы маладыя.
Даганяю я свае годы ў калінавым мосце: — Вярніцеся, мае годы, хаця ка мне ў госці. — Ня вернемся, ня вернемся, бо няма да каго. Трэба табе шанаваці здароўейка сваё.
Ня вернемся, ня вернемся — было не спяшацца, Такой табе маладзенькай замуж не ’ддавацца.
** Другая палова кожнага радка паўтараеццг
494. Ой, жураўка, жураўка...
334
— Ой, жураўка, жураўка, Чаго грачаш так жалка? — Ой, як жа мне не гракаць, Трэба высока лятаць.
Ой, высока, высако Ад радзімы даляко. Адбілася ад роду, Нібы камень у воду.
Упаў камень да й ляжыць, На чужбіне гора жыць. He дай Божа забалець — Няма й каму пажалець.
He дай Божа паміраць — Няма й каму пахаваць.
Пахавае чужына, Знаць не будзе радзіма.
495. Ой, жураўка, жураўка...
J = 90
°®. *У_ раў_ ка, жу_ раў_ ка, ой, жу раў_ка, жу_раў ка,
Н"Н“#Н"в"і«
што й кра_ чыш ты на ран_ ка?
Ой, жураўка, жураўка**, Што й крачыш ты на ранка?
— Ой, як жа мне не крачыць? — Трэба высако лятаць.
Шчэ й высока-высако, Шчэ й да дому далеко.
He дай Божа забалець, Нема каму пажалець.
Есць на свеце людзі, есць, Яны будуць шчэ й жалець.
Кіну камень у ваду, — Адбілася ад раду.
He дай Божа паміраць, Нема каму пахаваць.
Пахавае мяне non, Возьме грошай восем коп.
Пахавае мяне дзяк, Пахавае ён за так.
Пахавае чужына, He узнае радзіна.
* Першы радок кожнай страфы паўтараецца.
496. Сулавейка маленькі...
335
Сулавейка маленькі**, Ў яго голас тоненькі.
He садзіся на вакне. He задавай жалю мне.
He задавай жалю мне —
Я й на чужой старане.
Я й на чужой старане Без братачкі, без сястры.
Самі слёзы коцяцца, Мне к радзіне хочацца.
Запражы, мілы, каня, Я й паеду хоць адна.
Я й паеду хоць адна Цераз поля і ляса,
Цераз быстраю раку, Падай, мілянькі, руку.
** Першы радок кожнай страфы паўтараецца.
497. Ой, ляцела, не даляцела...
t J = 108____________________________________________________________
/ 1/Ой, ля_ це_ла, не да_ля_де_ла Й 1 к ма_муч_ ца я сва_ ёй,
Ой, ляцела, не даляцела Й і к мамучцы сваёй, Ой, села я, ой, пала У вішнёвенькім саду.
— Ой, чужая старана Гарчыцаю сеяна, Гарчыцаю сеяна, А кукалём саджана.
Ці ня выйдзя татачка пытаць, Й а мамачка слухаці:
— Скажы, донюшка мая, Як чужая старана?
Вот расцвёў жа той куколь, Ой, рознымі цвятамі, Ой, рознымі цвятамі —
Сінімі васілямі.
Нема цвету сінейшого, Як сіні васілёк;
Нема друга любейшого, Як мой мілянькі дружок.
336
498. Была я ў мамачкі на выгодзя...
Д 168 _____ ____
|ІІ£ІІІ|1?І^^
8 Бы_ ла я у ма_ мач_ кі на вы_ го_ дзя,
^^^^^^^^^^^^Sl
8 са_ даі_ ла а_ рэ_ шэнь_ кі у га_ ро_ дзя.
Была я у мамачкі на выгодзя, Садзіла арэшанькі у гародзя.
Расціце, арэшанькі, вышэй плоту, Аддаў мяне татачка за блазноту.
Аддаў мяне татачка за блазноту У ліхую хатачку на работу.
Чужыя малодачкі п’юць, гуляюць, А мяне мой блазнотачка не пускаець.