Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл.
Васіль Ліцвінка
Выдавец: Універсітэцкае
Памер: 477с.
Мінск 1995
Сын у матулі ночку начаваў, Ночку начаваў, дзіўны сон відзяў**
285
Каму ні сказаў, ніхто не згадаў, Матуля ўстала, сон разабрала:
— Ох, сынку, сынку, няшчасце тваё, Няшчасце тваё, нядоля твая.
Жана маладая сына радзіла, Сына радзіла, сама нежыва.
Еду я праз сад, мой сад не зялён, Мой сад не зялён, сакол не вясёл.
Еду праз лес, мой лес не шуміць, Мой лес не шуміць, сакол не звініць.
Прыйшоў я ў сені: цяслоў цяслуюць, Цяслоў цяслуюць, труну гатуюць.
Прыйшоў я ў хатку — там мамкі-нянькі, Там мамкі-нянькі дзіця калышаць.
Краваць заслана, Кася прыбрана, А ў галоўцы свечачкі гараць.
А ў галоўцы свечачкі гараць, А ў ножачках дзетачкі плачаць.
Свечачкі гараць, прыпалаючы, Дзетачкі плачаць, прымаўляючы.
— Сціхнеце, дзетачкі, зрублю хатачку, Зрублю хатачку, вазьму матачку.
— Табе, татачка, нова хатачка, А нам, татачка, чужа матачка.
** Другі радок кожнай срафы паўтараецца.
442. Да сын у мамкі ночку начаваў...
286
Да сын у мамкі ночку начаваў, Ночку начаваў, сон дзіўны відзяў**.
— Мамачка, устань, ды сон разгадай: 3-пад правай ручкі сакол вылятаў, А з-пад левай саколачка.
Мамачка ўстала, сон разгадала:
— Ой, сынку, сынку, што наймілейшы, Запрагай каня, што найскарэйшы.
Ды ў тваім доме бяда случылася, Ды твая жана сына радзіла, Сына радзіла, ды сама няжыва.
Ехаў я лесам, мой лес ні шуміць, Ехаў я полям, мой конь ні бяжыць.
Ехаў я садам, мой сад не цвеціць, Прыехаў на двор, мой двор невясёл.
Мой двор невясёл, мой конік зарзаў, Мой конік зарзаў, ўсю праўду сказаў.
Прыйшоў я ў сені — цяслы цяслуюць, Цяслы цяслуюць, труну гатуюць.
Прыйшоў я ў хату—ложак засланы, Ложак засланы, жана прыбрана.
Ў яе ў галоўцы свечачкі гараць, Свечачкі гараць нястухаючы.
Свечачкі гараць нястухаючы..
Дзетачкі плачуць, прымаўляючы.
Прыйшоў ў камору — калыска вісіць, А у тэй калысцы дзіцятка ляжыць.
— Ой, жана, жана, ці жаніцца мне?
— Жаніся, мілы, дык жонка будзя, Маім жа дзеткам мамкі ня будзя!
Ты будзіш, мілы, за сталом сядзець, Mae дзетачкі на палу бразджэць,
Ты будзеш, мілы, мёд-віно піці, А мае дзеткі слёзачкі ліці.
Строфіка ў песні пераменная; пры двухрадкоўі паўтараеіша другі радок
287
443. Сын у матулі ночку начаваў...
J = 162
сын v ма_ ту_ лі ноч_ ку на_ ча_ ваў. . .
Сын у матулі ночку начаваў**, Ночку начаваў, страшны сон сасніў. Сон не разгадаў, матулі сказаў. Матулька ўстала, сон разгадала: — Ў тваім дамочку бедачка стала, Твая жонка сына радзіла, Сына радзіла, сама няжыва. Вы служкі ж мае найвярнейшыя, Залосьня каня найскарэйшага. Сяду, паеду, хоць сёрад начы, Ці ні застану жану жывучы. Ехаў я полям — поля ні звініць. Ехаў я садам —мой сад ні цвіціць. Прыехаў — падвор’я цясным цясноё, Маей жоначца труну гатуюць. Ўхаджу я ў сені — ўсе служкі ў чэрні. Ўхаджу ў святліцу—ложак заслана, Ложак заслана, жана прыбрана. Ў яе ў галоўца свечачкі гараць, Да ў яе ножках дзетачкі сядзяць. Свечачкі гараць, патухаючы, Плачуць дзетачкі, прымаўляючы.
- Hi плачця, дзеткі, пастаўлю хатку, Прывязу вам другую мамку.
— Згары ты, татка, і з сваёй хаткай, Прападзі, татка, і з другой мамкай. Табе, татачка, жоначка будзіць, А нам, сіроткам, мамкі ня будзіць.
** Кожны радок паўтараецца.
444. Жыла ўдава ў канцы сяла...
Жыла ўдава ў канцы сяла, Мела сабе тры дачкі. Пайшлі яны ў лес па ягады. Саму большу звяры з’елі,
Селядорша ўтапілася, Саму меншу туркі ўзялі. Туркі ўзялі, замучалі, Па свайму не навучылі.
288
Чужаземка па сенечках ходзіць, У міленькага вядра просіць: — Дай, міленькі, вядзёрушка, Пайду ў крыніцу па вадзіцу. Туркава матка яшчэ не спала, Яна гэта пачула:
— He давай, сынку, вядзёрушка, Чужаземка знудзілася, Яна пойдзе, утопіцца!
Чужаземка знудзілася, Па сенечках ходзіць, даёначкі просіць: — Дай, міленькі, даёначку, I яшчэ к таму вяровачку.
Я пайду даіць каровачку. Туркава матка яшчэ не спала, Яна гэта пачула:
— He давай, сынку, даёначку, Чужаземка знудзілася, Па сенечках ходзіць, ножыка просіць: — Дай, міленькі, нож гастрэнькі, Пайду рэзаць тры кашулі, Адну ту, што падсцілаецца, Другую ўціраецца, трэцюю адзяваецца. Туркава матка, яна заснула, Яна гэта не чула.
Сынок даў нож гастрэнькі, Пайшла рэзаць тры кашулі. He папала ў палаценца, Да папала ў шчыра сэрца. Як папала так і ўпала.
Турка мамку абуджае:
— Уставай, уставай, мамка родненька. Чужаземка знудзілася, Яна ўжо зарэзалася.
— Рабі, сынку, залатую трунку, 1 нясі яе на крутую горку. Прыляцелі тры зязюлі.
Адна села ў галаве, другая на грудзь, Трэцяя села ў ножках.
Сталі яны кукаваць, Турку жалю надаваць. Што ў галаве, то тб мамка, Што на грудзі, то тб сястра старшая, А на ножках селядорша.
19. Зак. 979.
289
445. Вот жыў-пражываў да й багаты купец...
Вот жыў-пражываў да й багаты купец, Ен імеў пры сабе да дзве дочары радной.
Ой, старшая доч так, як цёмная ноч, А младша дачка так, як роза расцвіла.
От старша да младшу маліла тако:
— От, пайдзём-ка, сястра, от пайдзём-ка, радна!
Да на той беражок, да дзе жоўцянькі пясок, Там халодна вада, стаіць грабніца мала.
Там халодная вада, стаіць грабніца мала, — Ты, сястрыца радна, падступі-ка сюда.
От сястрыца падступіла і грабніцу скалыхнула, I грабніцу скалыхнула, і сястрыца утанула.
— Да ці добра, сястра, да ці ў моры на дне? — Як майму жаніху на чужой старане.
446. У саду-саду пад яблынкаю...
290
У саду-саду пад яблынкаю Сядзеў галубок з галубіцаю.
Яны сядзелі, любаваліся, Сваімі крыламі й абдымаліся.
Сваімі крыламі й абдымаліся, Сваімі дзюбкамі цалаваліся.
Прыляцеў сакол і сы крутых гор, Разбіў-разлучыў пару галубоў.
Галубка забіў, галубку злавіў, Узяў за крыльцо, прынёс дадому.
Прынёс дадому, пусціў на волю, Насыпаў пшанца аж па каленца.
Насыпаў пшанца аж па каленца, Наліў вадзіцы аж па крылачцы.
— Галубка мая, чаму не така?— Пшанца не клюеш, вадзіцы ня п’еш?
Пшанца не клюеш, вадзіцы ня п’еш, На крутыя горы ўсё плакаць ідзеш.
447. Ой, там, на гарэ, ой, там, на крутой...
Ой, там, на гарэ, ой, там, на крутой, Ой, там літала пару галубоў.
Яны леталі да й цалаваліся, Сызымі крыламі абдымаліся.
Адкуль жа ўзяўся ахотнік-стрэлец, Разбіў-разагнаў пару галубей.
291
Галуба ўбіў, галубку злавіў, Узяў пад палу, прынёс дадому.
Насыпаў пшэнца аж па каленца, Наліў вадзіцы аж па крыліцы.
Галубка ня есць, галубка ня п’е, А ўсё на ту ropy да й плакаць ідзе.
—Галубка мая сізакрылая, Чаму ж ты такая клапатлівая?
— Ой, як жа мне быць да й не клапатаць, Была я ў пары, цяпер — я адна.
А ў мяне ёсць сад блізка для мяне, Блізка для мяне да ў маім сяле.
Ой, я там была і там літала, Каго ўцірала—таго ні нашла.
Ня тыя крыла, ня той жа палёт, Ня той разгавор, ня міл, ня дружок.
448. Ой, з-пад горы, з-пад крутое...
Ой, з-пад горы, з-пад крутое, Буйны вецер вее**.
А мой мілы ў чыстым полі Пшанічаньку сее.
Ой, ён сее, пасявае, Баразны не знае.
А за ім жа два галубкі Зёрнышкі збірае.
292
Скуль ўзяліся два смышлёнца, Хочуць іх пабіці.
Ой, Божа ж мой міласцівы, Дзе мой мілы дзеўся?
Яны хочуць іх пабіці, Пару разлучыці.
Ой, калі ж бы на базары, To б людзі сказалі.
А галубка як зачула, Ўзяла паляцела.
Крылышкамі ўстрапянула, Ня бярозе села.
Калі б яго ваўкі з’елі, To б лугі шумелі.
Ой, калі б ён утапіўся To б Дунай разліўся.
** Другі радок страфы паўтараецца як пачатак наступнай.
449. Ой, там, пры дарозе, бяроза стаяла...
на то_ е бя_ ро_ зе зя_ зю_ ля ку_ ка_ ва_ ла.
Ой, та.м, пры дарозе, бяроза стаяла, На тое бярозе зязюля кукавала.
Во, йна кукавала, ўсю праўду казала, Маці свайго сына ў войска выпраўляла:
— Вот пайдзі, сыночак, ў войска, адслужыся, Чэраз год, на другі дадому вярніся.
Вот прайшоў гадочак, другі наступая, Маці свайго сына з войска сустрачая.
— А дзень добры, маці, ці рада ты мною, Ці рада ты мною, маею жаною?
— Я рада табою — ты мая дзяціна, Малада нявестка — чужа чужаніна.
Маці свайму сыну дала піці-есці, Маладой нявестца — на парозя сесці.
293
Маці свайму сыну піва наварыла, Маладу нявестку навек атруціла.
Вышла сама ў сені, ціха гаварыла: — О, Божа ж мой, Божа, што я нарабіла!
О, Божа ж мой, Божа, што я нарабіла! Ўсю сваю сямейку навек загубіла!
Маладога сына пахаваю ў садочку, Маладу нявестку — ў жоўценькім пясочку.
Па сваём сыночку пасажу каліну, Па чужой дзяціне — горкую асіну.
Чырвона каліна будзя расцвітаці, Горкая асіна будзя ўпасыхаці.
Горкая асіна будзя ўпасыхаці, Малада дзяўчына замуж праклінаці.
450. Паехаў сынок на Русь жаніцца...
Паехаў сынок на Русь жаніцца**, Забыўся сынок мамцы скланіцца. Прыехаў сынок і з нявестачкай. Сынка пераймалі з чырвоным віном, А нявестачку з горкай атрутай. Сын віна ня піў, на каня паліў, А горку атруту папалам дзяліў. Сынка вязлі чатыры кані, А нявестачку на адным коніку. Сынка пахавалі перад цэркаўкай, А нявестачку аж за цэркаўкай. Па сынку саджалі клянок і дубок, А па нявестачцы вербу кудраву. Па сынку плакала ўся радзінка, Па нявестачцы — ні людзіначка.
** Кожны радок паўтараецца.
294
451. Удава сына ды парадзіла...
Спакойна, мякк ім гукам, пявуча A = 72
Д31_
даі_ ла.
Удава сына ды парадзіла, Люлі-люлі, ды парадзіла**. А парадзіўшы, ды гадавала, Выгадаваўшы, шубку пашыла, Шубку пашыла, каня купіла. Каня купіла, у свет пусціла. Ждала йна гадок, ждала йна другі. На трэці гадок аж едзіць сынок, Аж едзіць сынок з нявестачкай. Ой, маці сына ды піраймала, Залатым віном пачаставала.
Залатым віном пачаставала, А нявестачку — горкай ’трутачкай. Сын віна ня піў, пад каня выліў, Горку ’трутачку папалам выпіў. — Ня ўмела, маці, нас пераймаці, Умей жа, маці, нас пахаваці!
Пірад цэркаўкай, пірад ганачкам, Ў адну труначку, ў адну ямачку. А маці гэта ды й ня слухала, Узяла дзеці ды й пахавала: А свайго сына — пірад цэркаўкай, А нявестачку — аж за цэркаўкай. На сынку вырас зялёны дубок, На нявестачцы — бела бярозка. Ой, раслі ж яны, спахіліліся, Чэраз цэркаўку сашчапіліся.
Усе ж з гэтага да дзівіліся, Што на тым свеце спалюбіліся. А маці гэта не ўпадабала, Ўзяла сякеру ды й парубала. Трэскі сыплюцца, косці валяцца, Ды й ня сок цячэць — гэта ж кроў ідзець. Людзі з гэтага усе дзівіліся, Што на тым свеце спалюбіліся.
** Прыпеў «люлі-люлі» паўтараецца з другой часткай кожнага радка.
295
452. Ой, да наша Марусячка сына радзіла...