Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл.
Васіль Ліцвінка
Выдавец: Універсітэцкае
Памер: 477с.
Мінск 1995
Потым багаты беднага закалоў сахаром. Калі прыгледзецца на Месяц, то можна ўбачыць на ім вочы, нос, рот, а таксама бачна, як адзін брат дзержыць другога на сахары. Вось што азначаюць плямы на Месяцы.
396. Рынкава балота
Недалёка ад вёскі Пярэжар Валожынскага раёна ёсць Рынкава бало-та. Праўда, балота там мала, досыць, што болей як палавіна — сена-жаць.
Дык от некалі даўней, ужо ніхто не помніць калі точна, было на гэтым мейсцы мястэчка, у якім штонядзелі збіраўся вялікі торг. Быў там вялікі пляц, на ім стаяла Цэрква са званіцай, а кругом — базар.
I от, кажуць, першы час людзі і ў Цэркву хадзілі, і на торг, а потым
267
разбэсціліся, сталі грашыць, адзін аднаго ашуківаць, забіваць нават за грошы. У Цэркву перасталі хадзіць. Бог на іх разгневаўся, і ў адну нядзелю, калі людзі на рынку бойку вялікую ўчынілі, правалілася ўсё мястэчка пад зямлю, і стала там балота. А людзі празвалі яго — Рынкава балота.
Яно і цяпер у месячную ноч, калі поўня толькі пачынае сходзіць на ветах, прылажыўшы вуха да зямлі і добра прыслухаўшыся, можна ўчуць, як там, пад зямлёй, б’юць званы на званіцы.
397. Замак
Мядзель акружалі тры замкі на астравах азёр Мядзель, Мястра і Нарач. Усе яны і зараз называюцца мясцовымі жыхарамі «Замак». Тое, што на ўсіх трох астравах былі сярэдневяковыя замкі, можна заў-важыць яшчэ і зараз. Захаваліся рэшткі фундаментаў, скляпенняў, земляных валоў. Сустракаюцца тут адзічэўшыя пладовыя дрэвы і хмыз-някі. Заснаванне замкаў прыпісваецца каралеве Боне, якая жыла ў адным з іх — на Мястры. У іншых жылі яе сёстры. Гэта была чараўніца. Гэту цудадзейную сілу даваў ёй залаты Бог з брыльянтавымі вачыма, які быццам захаваўся з часоў язычаства на замку.
Сцвярджаюць, што каралева ажыўляла мёртвых, вылечвала людзей ад усіх хвароб, што яна заваражыла Мядзель і яго ваколіцы ад змей.
Замак быў грозны і недаступны. Увесь час у ім знаходзіўся моцны гарнізон. 3 усіх бакоў ён акружаўся вадой, а з берагам злучаўся мастом. На ноч мост падымаўся, а днём апускаўся ў ваду, таму яго нельга было бачыць. Некалькі разоў замак асаджаўся войскамі, але ўзяць яго не маглі. Нарэшце, вайна са шведамі. Войскі непрыяцеля за-хапілі горад, але да замка ніяк не маглі даступіцца. Дапамагла ім выпадковасць: карова ад берага па падводным мосце пайшла на востраў. За ёй кінуліся шведы. Так замак быў узяты. Каралева выратавалася па тайнаму падземнаму ходу, што быў пракапаны пад возерам ад замка да старамядзельскага касцёла. Перад сваім бегствам яна кінула цуда-дзейнага залатога ідала ў студню. Так болей ніхто нічога не ведае аб каралеве.
398. Пра русалку
Неяк прыехаў хлопец на Нарач, пахадзіў навокал, паглядзеў на блакіт неба, сінь вады, зелень берагоў, паслухаў шэпт хваль, песні салаўя, і палюбіў ён Нарач. He мог спаць па начах. Як толькі ўзыходзіў месяц, бег да Нарачы, кідаўся ў возера. Гадзінамі плаваў, а калі зусім стамляўся, засыпаў на хвалях. Хвалі адносілі яго да берага і захоўвалі ад начной прахалоды.
Аднойчы юнак спаткаў на беразе дзяўчыну-русалку. Пасля яны сустра-каліся кожную ноч, купаліся ў вадзе, бегалі па лузе. Русалка падарыла юнаку каралі з жоўтага і чырвонага бурштыну і сказала пры гэтым, што жоўты бурштын — яе слёзы, а чырвоны — кроў, што каралі абароняць яго ад няшчасцяў, і пакуль яны будуць цэлыя, будзе жыць іх каханне.
Неяк запрасіў юнак дзяўчыну-русалку на танцы. Яна прыйшла ў туф-
268
лях з ракавін. Туфлі выклікалі агульную ўвагу, да яе пачалі прыглядац-ца. Нехта заўважыў, што ў дзяўчыны незвычайнае адзенне, убачылі водараслі ў валасах.
— Русалка!— крыкнуў нехта. I тут здарылася нечаканае — дзяўчына скакнула цераз дзверы і знікла, упаўшы ў возера.
— Утапілася, утапілася!— закрычалі навокал. Кінуліся ў ваду хлопцы ратаваць яе. Прыехалі на лодках рыбакі з сеткамі, пачалі шукаць та-пельніцу. Але дзе хто калі знаходзіў русалку ў возеры?
Адны кажуць, што ўтапілася дзяўчына, другія — што русалка прыхо-дзіла на танцы.
Аднойчы, туманнай ноччу, юнак шукаў і клікаў па нарачанскіх берагах русалку. Яна падплыла да берага і сказала, што з вады ёй цяпер ніколі не выйсці, а калі ён яе кахае, няхай ідзе назаўсёды ў возера. Пачала русалка юнака пад ваду клікаць. Кінуўся юнак да русалкі ў возера а яна далей адплыла, пад месецам мыецца, прыхарашываецца, глядзіцца ў люстэрка вады. Так некалькі гадзін юнак па вадзе за русалкай ганяўся, а як зусім стаміўся, паплыў да берага; не хацелася яму тапіцца. А русалка побач плыве, сваволіць, у вочы зазірае.
— He ідзі ад мяне,— просіць юнака. Але ён штурхнуў русалку, пад-плыў да берага, яе падарунак — каралі — у возера кінуў. Возера ў тую хвіліну ўдарыла хвалямі юнака, ён у непрытомнасці на бераг зваліўся. 1 тут на возеры бура пачалася. А русалка знікла пад вадой. Закрычала тужліва і назаўсёды знікла.
Вось з таго часу некаторыя шчасліўцы знаходзяць на Нарачы бурш-тын. Людзі знаходзяць на Нарачы жоўтыя кавалачкі бурштыну, якія заўсёды цёплыя, а гэта і ёсць слёзы русалкі, якая плачыць па-сённяшні дзень аб сваім каханым.
399. Завод
Завод быў у 1703 гаду. Быў дом, а на яго коміне заслонка. Лічбы «1703», якія знаходзіліся на заслонцы, сведчаць аб тым, што ўжо ў гэтым годзе завод існаваў.
Людзі строілі завод уручную. Збіралі на лугу руду, на баржах прывозілі і плавілі тут у доменных печах. Завод строіў нейкі ўкраінскі князь. А яго хрэснік быў надзірацелем тут.
Потым князь напісаў пісьмо свайму хрэсніку, што завод не дае дахо-ду... Трубы, машыны павывазілі ў Днепрапятроўск, а сцены завода заста-ліся. Сцены прадавалі вёсцы Лаўніцы, але не купіла яна. А потым нехта прыехаў і ўзяў пад арэнду ўсё: і землі, і луг вакол будынка, і сам будынак.
Рабочыя, якія працавалі на заводзе, жылі ў зямлянках. Зямлянкі рабілі ў гары. На паліва рэзалі навакольны лес. Зараз вырас ужо новы...
400. Сабачая горка
Даўно гэта было, яшчэ як пан Радзівіл жыў. Вельмі ж гэты пан любіў сабакаў, з імі ён ездзіў на ахоту. 1 от калі ён ехаў, то тут у нас у вёс-цы прыпыняўся ў сваім палацы.
269
Аднойчы ехаў ён ужо з ахоты і захварэў у яго ў дарозе сабака любімы. I сказаў тады пан: «Калі гэты сабака здохне, то заб’еш усіх астатніх і закапаеш». Вось і закапалі іх на гэтым месцы, дзе цяпер горка тая стаіць. I пачалі людзі называць яе «сабачай».
401. Панна
Ехала аднойчы пані на конях, а гэта было недалёка ад вузкакалейкі, што зараз ідзе з Праўдзінска ў Рудзенск. I вось ехала калісьці даўно пані па гэтым месцы, і здарылася так, што насмерць разбілася. I ў памяць па ёй насыпалі на тым месцы бальшы курган, на якім паставілі вялікую вежу. і з тых часоў тое месца называюць «Панна».
402. Сямернікі
А ведаеце, адкуль вёска Сямернікі называецца? У маткі было сем сы-ноў. I назвала яна іх пад адно імя. Вот адсюль і вёска так называецца — Сямернікі.
403. Івянец
Было гэта многа год назад. Яшчэ дзяды нам гэта расказвалі. Ехала чэраз гэта месца знатная нявеста са знатным жаніхом да вянца. I нада было ім раку пераехаць. Заехалі яны на высокі мост. Мост праламаўся пад лашадзьмі. Далей ехаць стала немагчыма.
Нявеста сказала: «Ну, вось наш і вянец». Так узнікла назва нашага паселішча Івянец.
404. Колкі
Адкуль пашла назва вёскі Колкі? Даўней вёска была размешчана за кіламетр ад ракі Морач і называлася Любашоў. У час адной з войнаў вёску поўнасцю спалілі, а ўсіх жыхароў перабілі і закапалі на беразе ракі, дзе і да сённяшніх дзён захаваліся вялікія курганы.
Аднаму ж чалавеку ўдалося выратавацца. Пасля гэты чалавек пера-сяліўся бліжэй да вады і пабудаваў сабе зямлянку. Ен сярод лесу і балота быў адзін, як кол. Вось ад гэтага слова «кол» і пайшла назва вёскі «Колкі».
405. Какорычы
Адкуль узялася назва вёскі Какорычы?
Некалі пан прывёз сюды людзей перасяленцаў. А ў гэтым месцы было шмат карчоў. Людзі іх карчавалі, і адсюль пашла гэта назва.
406. Прозвішчы
У вёсцы Языль ёсць такія прозвішчы, якія нельга знайсці больш нідзе ў Беларусі. Напрыклад: Міхаленя, Шпіленя, Раманеня, Капачэня, Яшчэня. Пучэня і г. д. Есць у Язылі прозвішчы такія, якія звязаны з жывёламі або якімі рэчамі: Воранаў, Каровін, Дубік.
270
Прозвішчы языльцаў маюць старажытнае паходжанне і адносяцца да часу прыгоннага права.
Многія жыхары не мелі прозвішч, і для гэтага, верагодна, у вёску прыслалі пісара-гумарыста аднекуль з воласці. Магчыма, напаілі яго га-рэлкай і той пачаў раздаваць прозвішчы жыхарам Языля. А пасля таго, як прыехаў на месца службы, магчыма, доўга рагатаў, як рагочуць запа-рожцы, якія пішуць ліст турэцкаму султану.
Я ўпэўнены, што з прозвішчамі здарылася іменна так.
407. Крычын
Вёска наша, Крычын, так завецца таму, што спачатку гэта хутар быў у лесе, і, кажуць, часта воўк рваў то жанчыну, то чалавека (мужчыну), яны вельмі крычалі ад болю і жаху.
408. Назвы
У нас кажуць: «Як едзеш са Старых Дарог да Слуцка, дык спачатку солана, потым горка, а ўжо потым добранька».
Ад назваў вёсак: Солан, Горкі, Добрынка.
409. Верхуціна
Назва вёскі Верхуціна тлумачыцца так: у 1902 гаду рабілі чыгунку, але да канца яе не зрабілі, а апошні прыпынак па схеме быў у самым версе, адсюль і бярэ пачатак назва. Вярхушка чыгункі — адсюль і Верху-ціна.
410. Галавачы, Галоўні
Галавачы і Галоўні — вёскі, якія знаходзяцца бліз вёскі Магільна, зараз Нёман, Уздзенскага раёна. Назва гэтых вёсак звязана з бітвай пад Магільна. Так у Касцяшы звозілі і захаранялі косці, а ў Галоўні і Галавачы — адсечаныя галовы.
411. Чэрнеўка
Калісьці, да рэвалюцыі, гэту вёску насялялі яўрэі. Асноўным занят-кам быў той, што яны займаліся фарбаваннем матэрыі. Ад слова «чарніць», красіць, фарбаваць. Вот адсюль і паходзіць назва вёскі Чэрнеўка, ад слова «чорны», «чарніць».
412. Лаўніца
Вёска Лаўніца паходзіць ад слова «лаўнікі». Лаўнікі — гэта людзі, якія займаліся сплавам лесу.
Калісьці землі гэтай вёскі былі вельмі бедныя, неўрадлівыя, і сяляне пражыць на гэтай зямлі не маглі, таму большасць жыхароў вёскі вымушана была займацца лесасплавам. Высякалі лес, вязалі яго ў плыты і ганялі па рацэ Бобр да Бярэзіны, а потым з Бярэзіны аж да
271
Бабруйска. Вот адсюль і паходзіць вёска Лаўніца. Лаўнікі — эначыць плытагоны.
413. Чараўкі
Раней вёска называлася Чараўнікі, таму што ў ёй жыло многа чараўні-коў. Адзін з іх быў пан, які ажаніўся на дзяўчыне з бедных. Пан ператва-раў яе ў сучку і хадзіў з ёй на паляванне.