• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл.  Васіль Ліцвінка

    Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл.

    Васіль Ліцвінка

    Выдавец: Універсітэцкае
    Памер: 477с.
    Мінск 1995
    198.25 МБ
    Вылезла з норкі і мышка, просіць:
    — Дзявіца-руса касіца, дай ложачку кашкі!
    Мядзведзь кажа:
    — Дай, Маша, па лабашы, каб і лоб трэснуў!
    Бабіна дачка гэтак і зрабіла. Піскнула мышка, палезла ў норку. A тым часам звяр’ё спаць клалася. Даў мядзведзь лянівіцы ключыкі, наказаў, каб усю ноч танцавала. Бабіна дачка — «дзінь-дзінь» ключыка-мі, мядзведзь — «бух» каменем. На трэці раз папаў мядзведзь у галаву бабінай дачцэ, забіў яе.
    А баба тым часам пякла бліны, гатавалася да сустрэчы з дачкой. Адпраўляе дзеда ў лес за кравіначкай. Паехаў дзед у лес.
    Баба бліны пячэ. Пад сталом сядзіць Жучка, зацяўкала:
    — Цяў-цяў, дзедава дачка ў золаце сядзіць, а бабінай дачкі костачкі вязуць!
    Баба кінула ў Жучку калодку драўляную, перабіла ёй лапу, а сама далей стаіць каля печы. Жучка ізноў зацяўкала:
    — Цяў-цяў, дзедава дачка ў золаце сядзіць, а бабінай дачкі костачкі вязуць!
    Баба другую лапу перабіла. Жучка трэці раз зацяўкала, а тут — і дзед на парог. А ў руках мяшочак з костачкамі бабінай дачкі. Загаласіла баба, з хаты пабегла. А ў гэты час на двор заехаў малады купец каня паіць. Убачыў прыгажуню — дзедаву дачку ды давай прасіць яе рукі. Забраў са двара дзяўчыну, павёз у прыгожыя палацы. Вяселле зладзілі. Усяго на сталах было, усім вяселле гулялася. 1 я там быў, мёд-віно піў, па барадзе цякло, у рот не папала. Дзедавай дачцэ добры папаўся маладзец. Вось і казачцы нашай канец.
    254
    379.	Пра кароўку
    Быў дзед з бабай і была ў іх дачка. Але баба памёрла. Дзед ажаніўся. Узяў бабу другую. А мачыха благая. А дзедава дзяўчына невялікая была.
    — Гані на паству дачку,— кажыць мачыха.
    Вось яна і сягоння каровы, свінні, авечкі пагнала, і заўтра. Тады мачыха ёй дала сем кудзелін і сем верацён, каб спрала, выткала, выбеліла і ў трубачку звярцела гэтага палатна. Дзяўчына сядзіць і плачыць: дзе ж яна гэдак зробіць за дзень? Дык карова кажыць:
    — Чаго ж ты плачаш?
    А дзяўчына гаворыць:
    — Дык мяне мачыха дала сем кудзелін, сем верацён, каб я спрала, выткала, выбеліла, і ў трубачку палатно звярцела.
    Карова кажыць:
    — Лажыся.
    — He, я баюся.
    — He, лажыся.
    Вось каровы гэтыя і авечкі ўсё спралі, выткалі, выбелілі і ў трубачку звярцелі. Пабудзілі яны дзяўчыну і кажуць:
    — Гані дамоў нас ужо.
    Яна прыгнала і кажыць:
    — Mae вы кароўкі.
    I гладзіла іх. Глядзіць мачыха — усё зрабіла дзяўчына, што яна загадала.
    — Ай-яй-яй, як ты гэта зрабіла?!
    А дзяўчына ў адказ:
    — Памаглі авечкі, кароўкі.
    На другі дзень загадвае мачыха сваёй роднай дачцэ:
    — Гані і ты з ёй кароў, хай і табе гэдак зробяць.
    Дык гэта поўзала, пугай увічыла іх там — і кароў, і авечак.
    — А,— кажыць,— каб вас воўк паеў.
    Тыя кажуць:
    — Лажыся.
    Яна і лягла спаць, а як лягла, дык і заснула. А каровы з авечкамі сарва-лі, стапталі гэтую кудзелю за тое, што матчына дачка біла іх пугай. Устала дзяўчына і бачыць, што ссысолілі тую кудзелю, сажралі тамака. Прыйшла дадому, а мачыха кажыць:
    — А, каб яе воўк, мы яе зарэжам, гэту карову.
    Пачула гэта дзедава дачка і пабегла да кароўкі.
    — Мая кароўка, мая мамка, цябе ж будуць рэзаць.
    А тая адказвае:
    — Ну што ж, нехай рэжуць, алі не дай нікому чароў перабіраць, сама перабірай. Там найдзеш два зярняткі яблачныя. Пасадзі іх у садзе.
    Яна і пасадзіла. Дык з аднаго зярнятка вінны калодзеж зрабіўся, а з другога — вінная яблынька. 1 вось аднойчы прыехалі сваты да іх у хату і кажуць:
    — Хто дастаніць яблык з яблыні і з калодзежа вады і віна, таго замуж браць буду.
    255
    Пайшла бабіна дачка. Дык тут яблыня зрабілася высокая, і ніяк яна яблык не дастала, а як падышла да калодзежа — той зрабіўся глыбокі. Тады падышла дзедава дзяўчына і кажыць:
    — Можа, я дастану.
    — Да ну, ты дастанеш!
    — He, пайду.
    I вось, як гэта дзяўчына прыйшла, дык яблынька зрабілася нізенькая, а калодзеж — мялюсенькі: і дна дастала, і яблык, і ў хату прынесла. Дык тыя сваты яе і засваталі. А бабіна дачка засталася.
    Усё ж байка.
    380.	Дзве сястры і брацік
    Былі дзве сястры і маленькі брацік. Пайшлі яны адзежу паласкаць, а хлопчык лез у ваду. А ведзьма яго ўзяла і ўкрала. Пайшла большая сястра шукаць. Ідзець яна, ідзець — стаіць кароўка:
    — Дзеўка-дзявіца, русая касіца, падаі мяне, табе малачко будзіць.
    — Няма мне калі, пайду браціка шукаць.
    Ідзець яна, ідзець, аж бачыць — гусі:
    — Дзеўка-дзявіца, .русая касіца, пакармі нас, табе яечкі будуць, а нам лягчэй будзіць.
    — Няма калі, трэба брата шукаць.
    Ідзець яна, ідзець, аж тут — яліна:
    — Дзеўка-дзявіца, русая касіца, абдзяры смаліцу, табе — смала, a мне лягчэй.
    — Няма мне калі, трэба брата шукаць.
    Прыходзіць дзяўчына да ведзьмы ў хату. Бачыць: ведзьма сядзіць, a каля яе брацік іх маленькі.
    — Чаго прыйшла? Па брата?— пытаецца ведзьма.
    — А не,я па грыбах хадзіла, увідзела дымок, зайшла пагрэцца.
    Ведзьма кажа:
    — Дык пашукай мяне.
    Яна шукае ведзьму, а ведзьма заснула, тады яна — за браціка і па-бегла. А ведзьма як агледзелася, як пазвала гусей, кароўку, ялінку — усе пабеглі і адабралі хлопчыка і аддалі ведзьме.
    Прыйшла большая сястра дадому, кажыць:
    — Бачыла браціка ў ведзьмы, але не адабрала.
    Пайшла тады меншая сястра па браціка. Сустрэла кароўку:
    — Дзеўка-дзявіца, русая касіца, падаі мяне, табе — малачко, а мне лягчэй будзіць.
    Падаіла яе дзяўчына і пайшла далей. Аж тут гусі:
    — Дзеўка-дзявіца, русая касіца, пакармі нас. Табе — яечкі, а нам лягчэй будзіць.
    Пакарміла іх і пайшла далей. Аж тут ялінка:
    — Дзеўка-дзявіца, русая касіца, абдзяры смаліцу, табе — смаліца, a мне лягчэй будзіць.
    Паслухала яна і яе.
    Прыйшла да ведзьмы, а ведзьма і кажыць:
    — Чаго прыйшла? Па брата?
    256
    — А не,я па грыбах хадзіла, увідзела дымок, зайшла пагрэцца,— сказала дзяўчынка.
    — Дык пашукай мяне.
    Стала яна ведзьму шукаць, а ведзьма і заснула. Тады- сястрыца за браціка і пабегла.
    Прачнулася ведзьма і сказала гусям, кароўцы і ялінцы, каб адабралі хлопчыка. Але яны не паслухалі ведзьму, а дапамаглі сястрыцы дадому шчасліва дайсці, бо яна і ім памагла.
    381.	Пра невялікага хлопчыка
    Быў у бабы з дзедам хлопчык. Невялікі яшчэ быў — гадоў пяць, можа, чатыры. Аднойчы бацька паехаў араць. Дык гэты хлопчык і кажыць:
    — Я тады тату прынясу есці — снедаць.
    А бацька рана паехаў араць. Маці ў печы паліла і бліноў напякла і лічак, налажыла тэго-сего, кілбасы, і ён панёс, як у нас кажуць, вунь да таго, Шклёнікаўскага азярка ўжо.
    Ішоў, ішоў хлопчык, а з кустоў воўк выйшаў:
    — Куды ідзеш?
    — Тату есці нясу.
    — А што ты нясеш? (А воўк галодны.)
    — Ну, мама ж тату нешта ўлажыла есці.
    Воўк вырва£сумку, паглядзеў, што там, і з’еў бліны, і яйкі з’еў — усё паеў, і ні пад’еў. Узяў хлопчыка глынуў. Алі добра, што маці і спічкі ўлажыла ў карманчык яму, бо ён думаў ля бацькі касцёр раз-лажыць.
    Вось воўк паляцеў у лес і гэтага хлопчыка панёс. А хлопчык жывы: што ж рабіць? Надумаўся, выняў спічкі з кармана і давай там паліць. Ваўку тожа солана, а той і па дзве запаліць спічкі. Тады воўк у лесе пады-шоў — ды аб сасонку задам:
    — Хто ў чаровах, хто ў гужме — лезь вон!
    А хлопчык адказвае:
    — He, не палезу. Нясі на татаву вуліцу мяне.
    Ваўку ж горача, блага, думае, можа не замецяць там каля сяла. Прынёс на вуліцу — і аб плот:
    — Хто ў чаровах, хто ў гужме — лезь вон!
    А хлопчык усё:
    — He, не палезу. Нясі на татава дварышча мяне.
    Воўк і ў дварышча прынёс, тожа гэдак таўчэць задам:
    — Хто ў чаровах, хто ў гужне — лезь вон!
    А хлопчык:
    — He, не палезу, нясі ў татаву віранду мяне.
    Воўк лапай адчыніў неяк віранду памаленьку, а хлопчык выскачыў і дзверы — хляп — зачыніў. (А бацька з мацярай ужо яго шукалі, ду-малі — прапаў.) Тады хлопчык і закрычыць:
    — Ай, тата, скарэй, воўк у вірандзя.
    Бацькі пачулі голас — іхняга хлапца. Бацька выляцеў.
    — Во, — кажыць хлопчык,— воўк.
    А воўк, хлопчык яго ўжо ў чаровах спёк, убачыў, што прапаў, лёг
    17.	Зак. 979.	257
    пад сцяну і ляжыць. Бацька тапаром яго і засек і скуру злупіў. Дык хлапца прыбралі: і бацінкі, і касцюм купілі, і штаны, і бабе спадніцу яшчэ, і грошы гэдак за скуру набраў.
    382.	Ярынка і Раманька
    Былі дзед і баба. Былі ў іх Раманька-сынок і Ярынка-дачка. Матка памярла, а бацька зноў ажаніўся. Мачыха не любіць дзяцей мужа. Ярынка тады кажыць:
    - Раманька-брацятка, пойдзем у свет. Я недзе буду рабіць, а ты будзеш ля мяне.
    Ішлі яны дарогаю, гарачыня гэдакая, піць хлопцу хацелася. У конскім капытку стаіць вада, дык ён кажыць:
    — Ярынка-сястрыца, нап’юся.
    — Раманька-брацятка, ня пі ты,— кажыць Ярынка,— будзіш конікам.
    Ня піў. Прайшлі, прайшлі — у кароўім сляду стаіць вада.
    — Нап’юся,— кажыць Раманька.
    — Раманька-брацятка, ня пі, будзіш кароўкай.
    Ня піў. Тады прайшлі, дык у баранням капытку стаіць вада. Рамань-ка ўзяў ціхенька і напіўся, і перавярнуўся (вада зачараваная была) баранькам. Парасла на ім воўна ўжо гэткая пазлацістая.
    Ідуць далей удваіх — стаіць панскі стог. Узлез.іі на стог. Гэты баранька сена есць, а дзяўчына ксёнжачку чытаіць.
    Прыязджаюць панскія парабкі па сена. Дык хаце.іі забраць бараньку, а Ярынка кажыць:
    Я не аддам, вазьміце і мяне, і я буду рабіць, і бараньку, дык толькі тады.
    Паехалі парабкі да пана. А той адказаў:
    — Сена хваціць, бярыця.
    Прывезлі парабкі дзяўчыну з баранькам. Ярынка работу робіць, a баранька з ёй.
    Панясла аднойчы Ярынка бялізну мыць на раку, дык ведзьма яе ўта-піла, а сама ў яе адзежу надзелася і прыйшла ўжо, як быццам бы гэта Ярынка. Ухадзілася, за стол села. і віно перад ёй, і мёд стаіць, сядзіць яна, есць. Нешта ж парабкі заўважылі, што не гэдакая, як Ярынка трошку.
    А яна на пана кажыць:
    — Рэж гэтага бараньку. Нашто ён? Рэж!
    Ну, ён тады парабкам і кажыць:
    — Ну, што яна кажыць — рэзаць, зарэжця.
    Дык тыя парабкі пайшлі рэзаць, а баранька і кажыць:
    — Панічкі-ражнічкі/пусціця да рэчкі напіцца — болей крыві бу-дзіць.
    I парабкам шкода: надта прыгожы баранька. Пусцілі яго. Ен бяжыць да ракі і ўсё:
    — Ярынка-сястрыца, мяне пан будзіць рэзаць, ножыкі вострыць, ка-рытцы мыіць.
    А Ярынка адзываецца:
    — Раманька-брацятка, ня бось, ня бось, ні на год, ні на два, a назаўсёды.
    Вось ён са два разы злётаў, а тады ідзець трэці раз да ракі (і гэдак
    258
    парабкі не рэжуць — шкадуюць). Тым часам ідзець старычок із сеткай рыбу лавіць.
    — Чаго ж ты гэдак плачаш?— пытаецца.