Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл.
Васіль Ліцвінка
Выдавец: Універсітэцкае
Памер: 477с.
Мінск 1995
ЧАЛАВЕК I ЯГО ЯКАСЦІ. МАРАЛЬ
Глухі не пачуе, праўды не скажа.
Сваіх вачэй не дасі таму, хто радзіўся касы.
Хвароба чалавека ў дугу сагне.
Галава, як каробка, а дурны, як пробка.
Галава, як кацёл, а розуму няма.
Чалавек невучоны, што тапор нетачоны.
Красата прыглядзіцца, а ум прыгадзіцца.
Розум не кулеш — у галаву не ўвальеш.
He злуй вельмі, a то вантробы перагараць.
Пуджаная варона хваста свайго баіцца.
Авечку стрыгуць, а баран дзівіцца.
Яму гаворы, а ён — брык дагоры.
Я яму пра козы, а ён мне пра лозы.
Маной свет пройдзеш, назад не вернешся.
Будзеш часта маніць — будзеш дрэнна жыць.
Лепш чыстая праўда, чым хлусня з грашыма.
У ціхім балоце чэрці растуць.
He бойся звяглівага — бойся маўклівага.
Пры сустрэчы — лісою, а за вочы — воўкам.
Праўду гавары ў вочы, ды не ляпячы за вочы.
Бяздонную кадушку не напоўніш, а багатага не накорміш.
Пей песні, хоць трэсні, толькі есці не прасі.
Скупы свежае не есць.
Ад свайго — іжжога, ад чужога — нічога.
Хоць жыватом накачацца, абы дабру не валяцца.
Пакасіў бы, каб касу насіў.
Пайшла лында ў поле жаць, а серп забыла ўзяць.
241
Hi за to прапалі, што пілі-гулялі, а за то прапалі, што на печы ляжалі.
Песні пець — ногі крывыя, плясаць — голас не даець, вось пайшоў бы к цёшчы ў госці, ды не знаю, дзе жывець.
Бяло не бяло, абы толькі ў вадзе было.
Народу цьма, а работы няма.
У няўмелага рукі не баляць.
Калі ўлез у дугу, не кажы: «Не магу».
Пакуль іх свая вош не ўкусіць, дык яны нічога ведаць не будуць.
Як наварыла Люця, дык не паесць і цюця.
Із-пад серады пятніца відаць.
Поўнае бруха да навукі глуха.
Хоць салому еш, а хвост дудою нясі.
Хто сам сябе хваліць, той ходзіць, як апляваны.
Хто высока нясецца, той нізка сядзе.
He non — не ўбірайся ў рызы.
Малы жук, ды вялікі гук.
Язычо, язычо, куды цябе чорт тыча?
Нагаварыла, як свіння ў бярлогу нарухкала.
Языком гавары, што хочаш, а рукам волі не давай.
Хто з языком, той і з пірагом.
Маўчы язычок — будзеш кашку есці.
Адна кума скажа, а другая дзесяць разоў перакажа.
Сяўрук і Барбара — родная пара.
Хто сала краў, таму ў вочы дым ідзе.
Хочаш прапасці, дык ідзі красці.
Каб гэта быў не мой дурань, то я б рагатала разам з усімі.
Галава гуза шукае.
На чужы раток гузікі не нашыеш.
He б’е мужык, а б’е язык.
Языком меле, як хвастом сцеле.
He срам піць за сталом, а срам піць за сталбом.
АГУЛЬНЫЯ РАЗВАЖАННІ
Аднаму аж з горла прэ, а другі з голаду мрэ.
Аднаму шчасце ракою плыве, а другі ў няшчасці цэлы век жыве.
Беднаму рай на небе, а багатаму на зямлі.
Лепш раз згарэць, як два разы жаніцца.
Бог сірату любіць, але шчасця не дае.
Цяпер рай, хоць жыві ды не ўмірай.
Пражыла, як у ступе пратаўкла.
Ад смерці не ўцячэш, дак і не бойся.
Еш, пакуль рот свеж, як умрэш, то калом не ўб’еш.
He бяры нічога і не бойся нікога.
Жыць дык жыць, але дажываць цяжка.
Як пажывеш, так і праслывеш.
242
РОЗНЫЯ ПАВУЧАННІ I HA31PAHHI
Якая кудзеля, такая прадзеля.
У людзей пытай, але і сваю галаву май.
Як пасцелішся, так і выспішся.
Салодкі будзеш — расклююць, а кіслы будзеш — расплююць.
Будзь не салодкі і не горкі, бо салодкага з’ядуць, а горкага вы-плюнуць.
He капай ямы для другога, бо застанецца для самога.
He цешся чужой бядзе, бо свая едзе.
Што стары кажа на глум, ты бяры, маладое, на ум.
He кайся, позна лёгшы, а рана ажаніўшыся.
I на здаровым целе болька ёсць.
Лепш упасці брухам, чым духам.
Які ўдод, такі і даход.
3 адной кветкі вянца не спляцеш.
Нешта будзе: або рыбка, або скрыпка.
I на гладкай дарозе можа быць няшчасце.
Адной рукой і вузла не завяжаш.
Усе чэрці адной шэрсці.
Гаршочак з гаршка смяецца — абодва чорныя.
Як топішся, дык і за брытву ўхопішся.
Дзе наша не прападала — хай і тут лясне.
Свіран згарэў, але ж колькі і мышэй ляснула.
Як пугай па вадзе правёў.
3 А ГАД К I
Загадка — разнавіднасць мініфальклору з кароткім апісаннем у іншасказаль-най форме прадметаў, з’яў, якія трэба апазнаць, адгадаць.
3 вялікай колькасці загадак, зафіксаваных у Мінскай вобласці, мы адабралі найбольш характэрныя менавіта для яе фальклору, дзе яны ўжываюцца жыхара-мі ў адпаведных жыццёвых сітуацыях.
Тэмы гэтых загадак самыя разнастайныя: побыт людзей, акаляючы іх рас-лінны і жывёльны свет, гаспадарка, хата і яе абсталяванне, сам чалавек.
Паэтыка загадак Міншчыны, як і загадак увогуле, заключаецца ў тым, што амаль кожная з іх адлюстроўвае метафарычны, вобразны падыход чалавека да тых рэчаіснасцей, якія зашыфраваны ў іх. Метафарычнасць узнікае на аснове скрытага ці яўнага параўнання аднаго прадмета, з’явы або іх уласцівасцей з другімі адпаведнымі ім рэаліямі. У якасці параўнанняў могуць выкарыстоў-вацца канкрэтныя прадметы, паміж якімі ёсць колькаснае супадзенне (Расце ў лесе дзерава, на ём дванаццаць галінак, на каждуй галінцы па чатыры сучкі, на каждум сучку па сем лісткоў.— Год, месяцы, тыдні, дні)ці падабенства іх формы (Што за паненачка, што ў гармошку сукеначка?— Сыраежка), колеру (Як была я малада, дык была я белая, а як пастарэла, дык пачырванела.— К а л і н а), знешняга выгляду (Галава, як у шчукі, хвост, як у рыбы. He ён дарагі, a яго шуба.— Б а б ё р). Прадметы могуць параўноўвацца па характару ўздзеяння на чалавека (Выйшла пані ў чырвоным кафтане. Сталі раздзяваці, сталі плакаці,
243
рыдаці,— Цыбуля), па функцыі (Як разгарачуся, дак па палатне імчуся, дзе праеду — стане гладка. Вот, дзяўчаты, вам загадка,— П р а с), па якасці (Весь век у вадзе ляжыць, а ніколі не гніе,—К а м е н ь), па прасторавым (Сколькі на небе зорачак, столькі на зямлі дзірачак.— I р ж ы ш ч а) і часавым прыметам (Што гэта за вочы: адно свеціць удзень, а другое ўночы?—С о н ц а і М е с я ц).
У адным радзе пры параўнанні могуць стаяць канкрэтныя неадушаўлёныя прадметы (На дварэ гароха, а ў хаце вадоха.— Снег), адушаўлёныя прадметы (У начатку мая прылятае птушка такая, хто яе заб’е, той сваю кроў пралье.— Ка мар), адушаўлёныя прадметы і абстрактныя (Чорная кабылка ўсіх людзей палажыла, белая кабылка ўсіх людзей падняла.— Ноч і дзень), чалавек і жывёла (У Маруські сем кажушкоў, вецер падуе — і цела гола.— Курыца), адушаўлёны і неадушаўлёны прадмет (Дзве рыжыя кароўкі злажылі ўместа га-лоўкі,— Л а ў к і).
372. Загадкі
Сігала — блеск, за блескам — трэск, за трэскам — плеск. (Малан-ка, гром, дождж).
Зара-зараніца, красная дзевіца, па небу гуляла, слёзы пагубляла. Месяц убачыў — не падняў, сонца ўстала — падабрала. (Раса)
Белы, чысты, як крышталь, рэдка калі бывае, сам ад матулі рождзен і яе раждаіць. (Лёд)
Без голасу, а вые. Без рук, а абрусы сцеле. (Завіруха)
На дварэ гароха, а ў хаце вадоха. (Снег)
Два браты век адзін на аднаго глядзяць, а падысці не могуць. (Берагі).
Есць у Бога коні — ніхто не суніме. Есць у Бога скрыня — ніхто не падыме. (Вецер і зямля)
Весь век у вадзе ляжыць, а ніколі не гніе. (Камень)
Доўгі, як качалка, круглы, як качан. (Месяц)
Што гэта за вочы, адно свеціць удзень, а другое — уночы? (Сонца і Месяц)
Кацілася катушка — ні звер, ні птушка, ні камень, ні вада, не адгадаеш нікагда. (Сонца)
Рыкнуў вол на сем сёл, на сем рэчак, на сем печак, на тысячу балот. (Гром)
Ішоў даўгавяз, у самую зямлю ўвяз. (Дождж)
Чорная кабылка — усіх людзей палажыла, белая кабылка — усіх людзей падняла. (Ноч і дзень)
Расце ў лесе дзерава, на ём дванаццаць галінак, на каждуй галінцы па чатыры сучкі, на каждым сучку па сем лісткоў. (Год, месяцы, тыдні, дні)
Ляжыць Стася — расцягнася, каб устала, дык неба заслала б. (Да-рога)
Доўгі Мітрошка бразгае ў акошка. (Дождж)
Што за паненачка, што ў гармошку сукеначка? (Сыраежка)
Круглатварае дзіцятка спіць спакойна на баку ў шараватым кажушку.
244
Яно сястрычак мае шмат, адно імя ва ўсіх блізнят. (Бульба)
Тонка стоя, слабка віся, сам касматы, кончык лысы. (Арэх)
Маленькі галышок упаў з вышок. He так пабіўся, як шапачкі забыўся. (Жалуд)
Стаіць стаюк, вісіць вісюк, прыйшоў парсюк да стаюка, просіць: «Пазыч вісюка». (Жалуды)
А што за трава, што сляпой знае? (Крапіва)
He сучок, не лісток, не кветка, а на дрэве расце. (Кара).
Як была я малада, дык была я белая, а як пастарэла, дык па-чырванела. (Каліна)
Стаіць пані на гары ў 4ырвоным каптуры. Хто ідзе — не міне: кожны паклоніцца. (Суніцы)
За лесам, за каралесам сіненькі агонь гарыць. (Лён)
Сіненькая, маленькая, увесь свет адзяе. (Лён).
Рыгор ляжыць між гор, плотам накрыўся. (Гарбуз)
Стаіць дзед нізан, а на ім сто рызан. (Качан капусты)
Чырвоненькі петушок закапаўся ў пясок. (Бурак)
Паранджовая і злая на Вялікдзень памагае. (Цыбуля)
Выйшла пані ў чырвоным кафтане. Сталі раздзяваці, сталі плакаці, рыдаці. (Цыбуля)
Сядзіць Хадося, распусціўшы валоссе, кожны, хто ні ідзе, не міне, як забачыць, так і заплачыць. (Цыбуля)
Стаіць калок, а на тым калку домік, а ў тым доміку сямсот дзетак. (Макаўка)
To па дзесяць, то па пяць, залупіўшыся, вісяць. (Маліна)
Чырвоны колер, вінны смак, каменнае сэрца. (Вішня)
Паверх лесу дзяжа кіснець. (Яблыка на яблыні)
Улетку ёлка, зімой кароўка. (Каноплі)
Усе ў полі ў завушніцах. (Авёс)
Залацісты і вусат. У ста карманах сто рабят. (Колас)
Галава, як у шчукі, хвост, як у рыбы. He ён дарагі, а яго шуба. (Бабёр)
Ішло тотало цераз плотало, пыталася ў жмуры, ці дома лёпало? (Воўк, сабака, свіння)
У цёмнай цямніцы ткуць паненкі красніцы, ніхто так ні вытча, як яны. (Пчолы)
Чатыры паненачкі ў адну дзірачку цурчаць. (Вымя і даёнка)
Возіць усіх на сабе і за сабой, сам жа заўсёды ідзець пехатой. (Конь)
У Маруські сем кажушкоў, вецер падуе — і цела гола. (Курыца)
Ляцеў лятутар, сеў на палютар, пытаецца ў кохтаркі: «Дзе твае пыхтаркі?» (Каршун, курыца, цыпляты)
3 белага касяля, жоўтага воска радзіўся прарок, стаў праракаць, сталі людзі ўставаць. (Певень)
У адной бочцы два розных піва, баўтаюцца, баўтаюцца, а ніколі не змяшаюцца. (Жаўток і бялок)
Хто два разы нараджаецца: першы раз гладкі, другі раз мяккі? (Яйцо, кураня)
245
У пачатку мая пралятае птушка такая, хто яе заб’е,той сваю кроў пралье. (Камар).
Сіта — не сіта, рукамі не віта. Пража — не пража, хто знае, той скажа. (Павуціна)
Ідзе ў баню камінарам, а выходзіць — пыша жарам. (Рак) Лунавокая Матруна, вечна мокрая макруна. (Жаба) Пад кустом сіпуля, за нагу шчыпуля. (Гадзюка)