• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл.  Васіль Ліцвінка

    Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл.

    Васіль Ліцвінка

    Выдавец: Універсітэцкае
    Памер: 477с.
    Мінск 1995
    198.25 МБ
    Замовы вылучаюцца сваёй багатай, распрацаванай народнай мовай. Разам з тым у іх часам сустракаюцца царкоўнаславянізмы, русізмы, паланізмы. Апошнія трапляюцца часцей на захадзе Міншчыны.
    Большасць замоў паходзіць з Бярэзінскага, Мядзельскага, Чэрвеньскага раё-наў. Натуральна, што пераважная іх частка — ад розных хвароб, аднак часам сустракаюцца любоўныя (прысушкі, адсушкі), на лепшы, здаровы сон. У прапануе-мым зборы ёсць некалькі шэптаў ад хвароб жывёлы. Сярод замоў ад хвароб адно з першых месц займаюць заклінанні ад звіху (вывіху), ад залатніка, на сцаленне малака ў каровы, рожы і скулы, уроку. Менш запісана замоўных формул ад зубнога болю, крывацёку, увярэду, змяінага ўкусу і інш.
    231
    343.	Ад пчалінага ўкусу
    Сыра зямля-матушка, Ізасіма-Саўвація пчолья маці. Пчолачкі-матуш-кі, вы мяне не жальце, у бела цела не ўпівайцесь, кроў руду на зямлю не пускайце. Крэпка-накрэпка, ныне і прысно ва векі вякоў. Амінь.
    344.	На сцаленне малака ў каровы
    Есць на свеце белае мора, на моры сібірская вада, на сібірскай вадзе шаўковая трава, на шаўковай траве ляжыць белы камень, на камні стаіць касцёл, а ў касцёле стаіць прыстол, за прыстолам сядзіць Бог, урокі замаўляе, кароўцы рабой малако сабірае. Ляцеў сызон па чыстаму полю, па беламу мору, кароўцы малачко збіраючы. Бог — з духам, а я — з помаччу.
    345.	На сцаленне малака ў каровы
    Прашу Госпада Бога і Духа Святога, і ўсіх святых апосталаў, і Прачыстай Мамкі, і ўсіх святочкаў, і будзенных дзянёчкаў, і пят-нічку-мамачку. Госпадзі Ьожа, благаславі, прачыстая, памажы! Прачыс-тая па цэрквях лятала, абразы смывала. Раінай (любое імя) рабой карове вымя падмывала, каб малачко прыбывала: з жыл, з суставаў і гаручай крові. На моры вярба стаіць, за гэтым прэстолам красна дзеўка сядзіць, кніжку дзяржыць, урокі вычытае, вымаўляе, [імя] карове вымя падмывае, каб малако прыбывала: з жыл, з суставаў, з гаручай крові.
    346.	На сцаленне малака ў каровы
    На воснянскіх гарах стаіць Цэрква, на гэтай Цэркве — крэст, на крэсце стаіць святы Міхаіл Архангел з залатымі трубамі. Як затрубіць святы Міхаіл Архангел у свае залатыя трубы, так займець чараўнікам, ча-раўніцам, ведзьмарам, урочнікам, прыгаворшчыкам усе зубы і губы. Як ведзьме цераз мора не пераплысці і з грыў травы не сарваць, і з цэрквы залатога крэста не сняць, так у гэтай каровы [масць] ведзьме малака не ўзяць ні вечарам пад ясным месяцам, ні ўдзень пад ясным сонцам ці пад цёмнымі начамі, ці пад яснымі зорамі, ці пад ясным сонцам. Святы отча Мікіта, мудрасці ўмудрыся, Хрыстом абгарадзіся, адгані ад гэтай каровы [масць] усе д’ябалскія помачы, усе нячыстыя духі, усю нячыстую сілу, усіх ворагаў, усіх чараўнікоў, ведзьмуроў і ведзьмуравак, спасі, Госпадзі, маю кароўку на рацэ, на ключавой вадзе і на мяккай траве.
    347.	Ад лесуна
    Хаджу па лясах, па кустах, па імхах, па балотах, па гніліцах, па чарніцах, па малінах; куды ні хаджу, ніколі не блуджу: сонца — па сонцу, месяц * па месяцу, нры частых зорках, пры вячэрніх зорках хаджу — не блуджу, а табе, лясны хазяін, пакорнасць аддала, ад мяне рабы, атшатніся, у бярозу абярніся. Амінь.
    232
    348.	Ад змяінага ўкусу і вужа
    Прашу Госпада Бога і Святога Духа, і ўсіх святых апосталаў, і Прачыстай Мамкі, і ўсіх святочкаў, і так будзённых дзянёчкаў, і пятнічку-мамачку. Ездзіў Бог па полю і сабіраў зелле ад дзевяці гадзюк: ад баравой, ад палявой, ад вадзяной, ад межавой, ад каменнай, ад чорнай, ад семянной, ад канаплянай, ад макавай. Каб яе расторгала, расморгала на макава зелле! Шло тры панны ад сонца да сонца, ад месяца да месяца. Адна ў злоце, другая ў срэбры, а трэцяя абнугі несла. Словамі замаўляць, абцугамі вынімаць.
    349.	Ад зубнога болю
    Ой вы зубы, зубы! Чаму ж вы белы, ды руды? Хіба вы што кепска жавалі, што хваробы дасталі. Перастаньце ж вы хварэці, будзеце як велькі пан у гарэце. А калі не перастанеце балеці, то мы будзема вас жалезамі цягнуці. Ідзі ж ты, хвароба, у шырокае поле, у сухія лясы, ды ў мокрае балота. А хваробы нам жаднай не трэба, бо яна прыйшла ад чорта, але не з неба.
    350.	Ад рожы
    К [імя] прыступаю, Госпада Бога прызываю. Прашу Госпада Бога, Духа Святога, святых святочкаў, гадавых празнічкаў. Рожа-ражыца, красна дзевіца, ад чаго падпала? Ці з падуму, ці з падзіву, ці з прыгаво-ру? Па целе не хадзі, касцей не ламі, сэрца не тамі. Ідзі ў чыста поле, на быструю рэчку, на крутыя берагі, на гібкую кладку. Там табе ўмывацца, там табе красавацца, чырвонай хустачкай уцірацца. Ішоў Бог полем, нашоў тры рожы: адна — бяла, друга — вяла, трэця — сухая. Каб у [імя] рожа прапала. Я — словам, Гасподзь Бог — з помаччу, Госпадзі, прыступіся, [імя] на помач станавіся.
    351.	Ад рожы
    Прачыстая Маці, на помач устаці. Рожа-маліна, рожа-чарніца, рожа ўрочная, рожа спарочная, спавольная, спагаворная, цеплавая, вадзяная, ветраная. Цеплавая на цяпло, вадзяная на ваду, ветраная на вецер— Прачыстая Маці, на помач устаці, Бог на помач.
    352.	Ад рожы
    Рожа-ражавіца, красная дзявіца. Высылаю цябе, вымаўляю цябе з жыл, касцей, румянага цела на балоты, на мхі, на ніцыя лозы, дзе людзі не ходзяць, сабакі не брэшуць, певень не пяе, гусак не крычыць. Там цябе, рожа, дажыдаюць, столікі накрываюць, чарачкі наліваюць. Там табе, рожа, красавацца, век на [імя] не атрыгацца.
    353.	Ад скулы
    Скула балючая, скула пякучая, скула калючая, скула і ўрочная.
    16. Зак. 979.
    233
    загаварваю з буйнай галавы [імя], з жыл, з касцей, на ніц і ложа ссылаю. Там вам жыць-пажываць, а [імя] галавы не чапаць. А Бог — по-маччу, a — я словам. А, Прачыстая Маці, прашу помачы даці. Хух, Святы Дух!
    354.	Ад звіху (вывіху)
    Йшоў святы Юры на кані па межах, па барознах. Конік спатыкнуў-ся, дай, Божа, каб [імя] звіх і ўшыб амінуўся. Я ж цябе, звіх і ўшыб, высылаю на сухія лясы, на буйныя вятры. Там табе, звіх і ўшыб, красавацца і век на [імя| не атрыгацца.
    355.	Ад звіху
    Ехаў Ісус Хрыстос праз залаты мост, мост скалыхнуўся, конь спатык-нуйся, — звіх звіхнуўся. Стань косць у косць, кроў у кроў, вада ў ваду, зямля ў зямлю. На дапамогу Госпад Бог і Дух Святы і дух мой. Ху-ху-ху.
    356.	Ад касталому
    К [імя] прыступаю, Госпада Бога прызываю. Прашу Госпада Бога, Духа Святога, святых святочкаў, гадавых празнічкаў. Ішоў касталом чыстым полем, чыстай дарожкай. А ў чыстым полі там стаяць касталомы; вымаўляць, выбаўляць, касталомы. Ідзі, касталом, у чыста поле, ламі там асіну, ялінку, хваінку, дубок. He ламі [імя] касцей. Я—словам, Гас-подзь Бог — з помаччу, Госпадзі, прыступіся, [імя| на помач стана-віся.
    357.	Пры родах
    Госпадзі Божанька, Матачка Насвенчая, прасвятая Багародзіца, прыхініцеся, прыступіцеся. Сінія жылачкі, расцапіцеся, жоўтыя костачкі, расхініцеся, душачкі, разлучыцеся. Калі галубок — няхай выплывае, калі галубка — няхай скоранька вылятае.
    358.	Ад залатніка
    Залатнічок-увярод, ты ж не ідзі напярод, разайдзіся, расхініся, мака-вым зернем пакаціся, на сваім месцечку астанавіся. Дзе цябе мамка радзіла, бабка бабіла, кумка куміла, на тваім месцы астанавіла, на залатым месцечку пасадзіла.
    359.	Ад залатніка
    К [імя] прыступаю, Госпада Бога прызываю. Прашу Госпада Бога, Духа Святога, святых святочкаў, гадавых празнічкаў. Залатнічок-стары-чок, каля пупа віся, крэпенька дзяржыся. Ідзі ў чыста поле на касцяную гару. Там стаіць прэстол, на прэстоле крэсла, там тваё места. Там цябе маці радзіла, на залатым месцы пасадзіла. Там табе красавацца, там
    234
    табе развівацца, залатой палачкай апірацца. Я— словам, Гасподзь Бог — помаччу. Госпадзі прыступіся, [імя] на помач станавіся.
    360.	Ад спалоху
    Прашу Госпада Бога і Духа Святога, Насвенчаю Матачку. Там у канцы сяла стаяла вярба, ня ўмела ні мыць, ні шыць, толькі перапалохі і ўрокі лячыць, урокі: жаночы, мужчынскі, хлапецкі, дзявоцкі, цыганскі, татарскі і жыдоўскі. Я—з духам, Бог — з помаччу.
    361.	Ад спалоху
    Ехаў Бог па поліку на сівым коніку. А ў тым полі стаіць хатка на курынай лапцы. А ў тэй хатцы тры ўдавы: ні шыюць, ні мыюць, толькі перапалох размаўляюць і адмаўляюць: хлапецкі, удавецкі, дзі-цячы, кашачы, мышачы із-пад нагцей, із-пад серца, із-пад жылак, адмаў-ляюць і прыгаворваюць. Хай ідзе на цёмны лес, на горкі асіннік і на жоў-тыя пяскі.
    362.	Ад спалоху
    К [імя] прыступаю, Госпада Бога прызываю. Прашу Госпада Бога, Духа Святога, святых святочкаў, гадавых празнічкаў. У пятнічку раніч-кай ішоў Ісус Хрыстос на мукі. У яго пыталіся: «Ці баішся ты, ці пужаешся, ці цябе калоце ці цябе трасе?»— «Не, я не баюся, я ні пугаю-ся, мяне ні калоце, мяне ні трасе. Хто мае мукі помніць, той не будзе баяцца, таго не будзе ні калаціць, ні трэсці». Ішоў Бог чэраз мост, пытаўся ў Тамаша: «Хто ў вас хворы?» [імя] «скажы, каб яна была здарова». Я —словам, Гасподзь Бог — з помаччу. Госпадзі, прыступіся, [імя] на помач станавіся.
    363.	Ад жабы
    Сядзела жаба на ліпавым кусце, віла вянок. Вянок спадзе, жаба прападзе. Жаба-жабішча, тут табе не быць, сэрца не нудзіць [імя], не сушыць. Сядзець табе, жаба, пад кустам са сваімі жабкамі: паля-выя — на полі, межавыя — на мяжы, а лесавыя — у лясу, а ў [імя] жаба з языка злезь. Бог — з помаччу, а я — з сваім духам.
    364.	Ад каўтуна
    Каўтун-каўтунец, прышоў табе канец: пасяку, пачапаю і на плот пачапляю, а заўтра на ваду папускаю. Каб цябе ў [імя] у галаве не быць, галовачку не тлуміць і па целу не хадзіць. Дай Гасподзь, здароўе [імя], каб ён не бываў, не атрыгаўся, каб ад [імя] цела адказаўся.
    365.	Ад лішая
    Іду я ў гумно і бяру палову і свінням мяшаю. А ты. лішай, рабу Божаму не мяшай і выхадзі з яго: із касцей, із мажджэй, із ясных ва-
    235
    чэй, із гарачай крыві, із чыстага цела і карэння не пускай. Уздымала цябе маці Божая духам сваім і ссылала цябе на імхі і балоты, і на дзікія лозы — там яны гуляюць і сталы засцілаюць, і ўсіх лішаёў дажыдаюць: і красных, і белых, і лупленых, і каленых, і падзіўных, і прастудных, і пасмешных, і ветраных, і вадзяных, і знаючых, і нязнаю-чых. I чур цябе, хрышчонага, нараджонага!
    366.	Ад уроку
    Запрашаю Госпада Бога і Духа Святога, усіх святочкаў, гадавых празнічкаў. Прачыстая Маць, да помачы стаць. У чыстым полі, на сінім мо-ры стаіць дуб, а на дубе тым 12 сукоў, а ў тых суках 12 гнёздаў, на тых гнёздах па 12 галубоў, а ў тых галубоў — 12 языкоў. Выгаворваю ўрок прыгаворны, суморны, мужчынскі, жаночы, дзявочы, хлапечы, рабячы, панскі, цыганскі, удовін. Праз пень, праз калоду, скачы, урок, скачы ў ваду.