• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл.  Васіль Ліцвінка

    Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл.

    Васіль Ліцвінка

    Выдавец: Універсітэцкае
    Памер: 477с.
    Мінск 1995
    198.25 МБ
    — Ідзём у Маскву Богу маліцца.
    — А ці возьмеце мяне з сабою?
    — Ну, калі хочаш, то пойдзем з намі.
    Вось ідуць упецярых. Ішлі яны не мала, не многа, дарогу ім перашко-
    249
    дзіў глыбокі роў. Сталі яны думаць, што рабіць і як яго перайсці. Гусак падняўся, пераляцеў і пайшоў сабе далей. Мядзведзь разагнаўся -ды ў роў і ўваліўся. Воўк разагнаўся — ды ў роў таксама ўваліўся. А ліса стаіць і смяецца:
    — Эх, ты, ваўчышча-дурачышча, вось як я пабягу, дык і пераскочу, не то што вы!
    Разагналася яна, пабегла — ды ў роў і ўвалілася. За ёй кабанец разагнаўся — і той туды паляцеў.
    Сядзелі яны, сядзелі ў рове, захацелася ім есці. А што рабіць — не ведаюць. Думалі-думалі, а ліса тут і кажа:
    — Давайце, хто старэйшы за ўсіх нас, таго і з’ядзім.
    Згадзіліся ўсе. Кабанец кажа:
    — Мне ад роду пяць гадоў.
    Воўк кажа:
    — Мне ад роду чатыры гады.
    Мядзведзь кажа:
    — А мне ад роду тры гады.
    А ліса кажа:
    — А мне ад роду ўсяго два гады.
    Вось сталі яны кабана есці. Пасля ўзяліся за ваўка. А лісіца хітрая бы-ла — выкапала ямачку і пахавала ў яе кішак. Калі ваўка з’елі, лісіца, седзячы на ямачцы, цягне з-пад сябе кішкі ды есць. А мядзведзь глядзеў-глядзеў ды не ўтрымаўся, папрасіў у лісы:
    — Лісічка-сястрычка, дай мне хоць адну кішачку!
    А ліса адказвае яму:
    — Ах ты, касалапішча, ты ж бачыш, як я лапай цягаю з жывата свае кішкі, вось вазьмі ды лапай сам з сябе свае кішкі цягай ды еш!
    Мядзведзь паслухаў, лапай кішкі зачарпнуў з сябе і цягне, ды сам сябе і разарваў. Лісіца і яго з’ела. Пайшла яна па дну рва. Бачыць — стаіць дуб. А на тым дубе — гняздо дзятла. Ліса і кажа:
    — Дзяцел, выдаўбай мне лесвічку. Калі зробіш гэта, тады не трону тваіх дзетак, а калі не выдаўбаеш, дык узлезу і дзяцей тваіх паем.
    Паслухаў дзяцел, выдаўбаў лесенку, а ліса ўзлезла па ёй, з’ела дзят-ліных дзетак і сама на зямлі апынулася.
    375.	Піражок
    Быў дзед і баба. Абодва яны былі сляпыя і не было ў іх дзяцей, самі былі. От адзін раз кажа дзед:
    — Бабка, вазьмі ты да й спячы піражок, да й пойдзем мы к валапасі-кам-канапасікам.
    Спяклі піражок, ідуць. Прыйшлі, кажуць.
    — Валапасікі-канапасікі, дайце нам вала, а мы вам піражка.
    А тыя кажуць:
    — Бярэце, дзідку.
    Узялі яны таго вала і ідуць. Ідуць-ідуць і ўвайшлі ў лес. Ідзе лісічка і пытае:
    — Бабка, куды вы ідзеце?
    — Ой, ліска, куды ідзем? Вось хочам сабе саначкі зрабіць.
    Ліса ім у адказ:
    250
    — Ідзіце ў вялікі лес і кажыце: «Сані, сані, рабіцеся самі з вялікага дрэва і з малога».
    Тыя так і зрабілі. Пасля запраглі таго воліка і едуць. Ідзе воўк на-сустрач:
    — Кумка-галубка, вазьмі мяне з сабою.
    — Ой, куме-бісе, паломяцца сані.
    — Кумка-галубка, ну хоць адну лапку.
    — Ой, то лажы.
    Паехалі, а сані патрэскваюць.
    — Куме-бісе, злазь — сані трашчаць.
    А ён:
    — He, кумка-галубка, гэта я арэшкі кусаю. Дай я яшчэ адну лапку палажу.
    — Ну, добра.
    Едуць яны, а сані зноў трашчаць.
    — Кумка-галубка, я гэта арэшкі кусаю. Дай я яшчэ лапку і хвост-даўгунец палажу.
    — Ну, добра.
    Як сеў, так сані і паламаліся. Бабка пытае:
    — Што ж нам рабіць?
    Воўк ім кажа:
    — Прывяжэце вала да карча, а самі ідзіце ў вялікі лес санкі прасіць.
    Яны пайшлі, а воўк узяў да й з’еў гэтага вала. З’еў у вала ўсё ў сярэдзіне, а ў кожу саломы напхаў. Прыйшлі бабка і дзед — стаіць вол.
    — Ну-у-у, волік, паехалі, бо дамоўка далёка, а ты ўжо начаў салом-каю ср...
    А як тая саломка ўпала — а вала нет. Ідуць, галосяць:
    — А што нам рабіць? I воліка няма, і піражка няма.
    Ну, усё. Больш няма казкі.
    376.	Дзед і воўк
    Жылі дзед і баба. Жылі добра яны. Баня была. Так дзед у суботу баню выпаліў, выбрыўся. А грыбоў было, дык гэта ж многа, дык ён рана і пайшоў у грыбы. Набраў кошык грыбоў, ідзець. Гэта ж стаіць воўк.
    — Го, дзедзька,— кажыць,— я цябе з’ем.
    — Дык, а як ты,— кажыць,— будзеш мяне есці?
    — А чаму ж ты во які,— кажыць,— стройны, а я касматы?
    — Дык ты ж прыхадзі ка мне, і я цябе пабрыю.
    — А калі?
    — У суботу, і баня будзіць.
    Ну, воўк у лесе паждаў, прыйшоў яшчэ завідна. А ён кіпятку накі-пяціў, чалавек, і крошку саломай заслаў.
    — Ну, вот, хадзі, садзіся,— кажыць.
    Нешта ён пачуў цяпло, гэты воўк, кажыць:
    — Мусіць, горача.
    — He,— кажыць,— і я во які, упадабаў жа і ты, пабрыўшыся.
    251
    Гэты воўк як шукнуў задам. Ен яшчэ папхнуў яго. Дык пакуль ён з бані выскачыў, дык аблез (ну, вар) і паляцеў.
    Дзед яшчэ пасля яго памыўся: быў цэбар вады.
    А назаўтра ж — свята. Пайшоў дзед у грыбы. Нясець, дык стаіць гэты воўк голы. Кажыць:
    — Го, дзедзька, во цяпер я цябе з’ем.
    — А як жа ты будзеш есці: старыя косці і свянцоныя? Ідзі, навастры зубы.
    — А аб што?
    — Аб камень.
    Вот ён лётаў, лётаў (у лесе ж не надта гэтых камней), найшоў-ткі нейкі камень і стаў вастрыць. А дзед грыбы паставіў і на сасонку ўзлез. Воўк прыляцеў: грыбы ёсць, а дзеда няма. Тады глядзіць ён на сасну — як завыў, дык сто ваўкоў прыляцела. I воўк на ваўка станець, каб дастаць дзеда. А воўк голы — пад самым нізам. I аднаго ваўка не хапіла. Дзед відзіць, што могуць дастаць, дык ён як крыкнуў:
    — Баба, вару, вару!
    А гэты голы знаіць у вары ўжо смак. Як скочыў з-пад нізу — як абрыліся, і пакалечыліся, і на смерць пазабіваліся.
    Ну, дзед злез, у яго нож быў, палупіў з гэтых ваўкоў скур (а даўней скуры ваўкоў былі дорага), дык багата надта жыў і жывець і цяпер.
    377.	Каляда
    Быў дзед і баба. Была козачка ў іх. Дзед выйшаў, карміў скаціну, і козачка выскачыла. Выскачыла козачка і лётала да вечара. А дзед і баба забыліся запёрці.
    Козачка лётала, лётала, а воўк, як сцямнелася, і прыляцеў па яе. Каза ўбачыла воўка і схавалася на вербу і сядзіць. Воўк падышоў пад вербу, кажыць:
    — Каляда, злезь, козачка, пагукаім, каляда.
    А каза, седзючы:
    — Каляда, чаму ў цябе, воўча, вочы вялікія, каляда?
    А воўк кажыць:
    — Каляда, я ў караля ўсю ночку пакоі асвяшчаў, каляда. Каляда, злезь, козачка, пагукаім, каляда.
    А каза:
    — Каляда, чаму ў цябе, воўча, зубы вялікія, каляда?
    Воўк ужо казе кажыць:
    — Каляда, я ў караля ўсю ночку парасяткі калоў, каляда. Каляда, злезь, козачка, пагукаім, каляда.
    — Каляда, чаму ў цябе, воўча, лапы вялікія, каляда?
    А воўк:
    — Каляда, я ў караля ўсю ночку перапечкі пляскаў, каляда. Каляда, злезь, козачка, пагукаім, каляда.
    — Каляда, чаму ў цябе, воўча, хвост вялікі, каляда?
    — Каляда, я ў караля ўсю ночку пакоі падмятаў, каляда. Каляда, злезь, козачка, пагукаім каляда.
    Падманяваў, падманяваў, алі стала віднецца, і ні падманіў воўк. I ўсё-такі каза засталася на вербе. Гэта каляда.
    252
    378.	Дзве дачкі
    Жылі-былі дзед да баба. У дзеда была дачка, і ў бабы была дачка. Баба вельмі любіла сваю кравіначку, рабіць нічагуткі не давала, спаць позна дазваляла. А дзедаву дачку неўзлюбіла.
    Аднойчы баба пазвала да сябе дзеда і кажа яму гэтак:
    — Вязі, дзед, сваю дачку ў лес на снеданне ваўкам. А не завязеш, то і цябе са свету звяду!
    Заплакаў дзед ад гора, але не стаў пярэчыць ліхой бабе. Рана-ра-нюсенька, калі яшчэ не ўзышло нават красна сонейка, калі толькі на небе расступіліся хмаркі, запрог дзед каня, пасадзіў на воз сваю любіміцу і павёз у цёмны гушчар. Але не змог стары кінуць дачку ў лесе адну, не прывязаў да тоўстага дуба, як наказвала баба перад дарогай. Ен знайшоў сярод елак невялічкую хатку, куды і прывёз сваё дзіця. На развітанне сказаў:
    — Ты гатуй, дачка, мне вячэру, а я паеду ў лес далей па дровы.
    А сам направіў каня дамоў. Каб дачка не магла зразумець пра хлусню, дзед прывязаў палена да дрэва. Вецер — «шух-шух», палена — «тук-тук». Вецер — «шух-шух», палена — «тук-тук» — нібыта дзед дровы сячэ.
    Асталася дзяўчына адна-адзінёшанька ў цёмным лесе. Нанасіла сухіх елачак, распаліла печ, пачала гатаваць вячэру. Хуценька ўправілася з гэтай работай. Выйшла на ганачак, гукае:
    — Татуль, татуль, ідзі есці — вячэра ўжо гатова!
    Але не пачуў яе бацька, не прыйшоў на вячэру. А палена ўсё «тук» да «тук». Агледзела яго дзяўчына, усё зразумела. Выйшла ізноў на ганачак, гукае:
    — Хто ў лесе, хто ў цёмным — ідзі ка мне на вячэру!
    Пачуў пра гэта мядзведзь, адказвае з цёмнага гушчару:
    — Я ў лесе, я ў цёмным — іду к табе на вячэру!
    Пачаставала дзяўчына мядзведзя кашай і зноў стала клікаць:
    — Хто ў лесе, хто ў цёмным — ідзі ка мне на вячэру’
    Пачуў пра гэта воўк, адказвае:
    — Я ў лесе, я ў цёмным, іду к табе на вячэру!
    Пачаставала дзяўчына і ваўка. Выйшла трэці раз на ганак, пачала зноў гукаць. Прыйшлі да яе на вячэру кабан, заяц, ліса, вожык, вавёрка. Усіх пачаставала дзедава дачка смачнай вячэрай. Выскачыла з норкі і мышка, просіць кашкі:
    — Дзявіца-руса касіца, дай ложачку кашкі!
    А мядзведзь кажа:
    — Дай, Маша, па лабашы, каб і лоб трэснуў!
    He паслухала Маша мядзведзя, дала мышцы кашкі.
    Стала зусім цёмна. Час і спаць класціся. Мядзведзь кажа:
    — Дзявіца-руса касіца, сцялі пасцель: рад камення, рад палення і ступу пад галаву. Спаць будзем класціся. А ты не спі — танцуй па хаце. Вось табе ключыкі, звані імі!
    Палажыла дзяўчына ўсіх спаць, а сама не спіць — танцуе па хаце. Зробіць крок дзяўчына, ключыкі — «дзінь-дзінь», а мядзведзь — «бух» каменем. Ключыкі — «дзінь-дзінь», а мядзведзь — «бух» каменем. Раз-губілася Маша. А тым часам мышка з норкі выскачыла, шэпча:
    253
    — Лезь, дзявіца-руса касіца, у маю нару, а я за цябе званіць буду. Я маленькая, мяне цяжка апоўначы злавіць, а цябе заб’юць яшчэ.
    Гэтак і зрабілі. Мышка — «дзінь-дзінь», мядзведзь — «бух» каменем.
    Усю ноч званіла мышка, але не ўдалося звярам забіць яе. Раніцай мышка паказала дзяўчыне дарогу дамоў і дала клубочак нітак, каб не заблудзілася, яшчэ і поўны мех золата з сабою дала.
    Прыйшла Маша дамоў, з радасцю сустрэў яе бацька. А злая мачаха аж ад зайздрасці нагамі затупала, рукамі замахала:
    — Вязі і маю, дзед, дачку ў лес! Хачу і я, каб у яе было многа золата!
    He стаў і на гэты раз пярэчыць дзед бабе. Запрог каня, пасадзіў бабіну дачку на воз. Ледзьве конь здолеў з месца крануцца ад тых клункаў, што дала баба з сабой у дарогу дачцэ.
    Прывёз дзед на тое самае месца і бабіну дачку. Нічога гультайка не стала рабіць. Села, склаўшы рукі, а як есці захацела, пачала шарыць па гаршках і місках, што на прыпечку стаялі. Знайшла кашку, што зварыла Маша. Стала есці, запаліўшы лучыну. На агонь сталі збірацца звяры. Але нічым не частавала бабіна дачка гасцей. Пачалі самі звя-ры аблізваць міскі.