Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл.
Васіль Ліцвінка
Выдавец: Універсітэцкае
Памер: 477с.
Мінск 1995
367. Ад уроку
Госпаду Богу памалюся, Хрысту пакланюся. Прыступіце, памажыце, святая Пакрова, святы Спасіцель, Хрыстова, прыступіце, памажыце [імя] урок зняць. Урокі спешныя, смешныя, падуманыя, радзімыя, судзі-мыя, страшныя, злыя. Тут вам не калоць, не пароць сэрца, не таміць сэрца, не валнаваць і з жыл кроў не сасаць, у гарачку не кідаць, балючаю кроў разагнаць: із жыл, з касці, з разумнага цела. Тут Божая Маці стаяла, дапамогі давала. Я — з Духам Святым, Гасподзь — з дапамогай.
368. Ад начніц (крыксы, плаксы)
Першым разам, добрым часам. Госпаду Богу памалюся, Матцы Пра-чыстай пакланюся. Матка Божая, святая, стань жа ка мне на помач, рабу Божаму, маладзенцу, крыксы гаварыці. Зоры-зарніцы, красныя дзявіцы, вазьміце вы крыксы-начніцы, і бацькавы, і маткіны, і дзявоцкія, і парабац-кія, і жаласныя, і карысныя, і ўцешныя, і дзяныя, і светавыя, і заравыя. I вам, зорачкі, на стаянне, а рабу Божаму, младзенцу, на здароўе, вам, зорачкі, пасвяціце, а рабу Божаму, младзенцу, паспаці.
369. На лепшы сон
Лажуся спаць, даю Богу знаць. Анелкі мае, станьце пры мне, што вам, то і мне. Карысна, радасна, здарова, вясёла назаўтра ўс’гаць.
370. Прысушка
Лягу я, памалюся я, устану я, памыюся я, вытруся я, пайду я з дзвярэй у дзверы, з варот у вароты, выйду я ў чыста поле, у зялёны луг, стану на сыру зямлю, пагляджу на ўсходнюю старану. Як красна сонейка ззяе, так і ты прыбягай ка мне, прысыхай ка мне. Вочы ў вочы, сэрца ў сэрца, мыслі ў мыслі. Спіш — не засынай, гуляй — не загуляйся, а ўсё ка мне прыбягай.
236
ПРЫКАЗКІ. ПРЫМАЎКІ, В Ы С Л О Ў I
Парэміяграфічная спадчына Міншчыны — жывая, цікавая, прадуктыўная з’ява нашых дзён, якая можа стаць у сучасных умовах надзейным сродкам выхавання лепшых агульначалавечых якасцяў, развіцця нацыянальнай самасвядомасці, узба-гачэння літаратурнай мовы, пазбаўлення яе, сродкаў масавай інфармацыі і мовы паўсядзённага ўжытку газетных, палітызаваных, вульгарна-сацыялагічных штам-паў, канцылярызмаў, жаргонаў і аргатызмаў.
Папярэднія публіканыі прыказак, прымавак, выслоўяў на тэрыторыі цэнтраль-най Беларусі налічваюць сотні тысяч запісаў, дзесяткі тысяч публікацый. Велі-зарная колькасць іх як вынік больш чым трыццацігадовай збіральніцкай працы студэнтаў і выкладчыкаў захрўваецца ў архіве навукова-даследчай лабараторыі беларускага фальклору і дыялекталогіі Белдзяржуніверсітэта. У гэтым раздзеле сістэматызаваны лепшыя з запісаў гэтага архіва.
3 прыказкамі, прымаўкамі і выслоўямі па шырыні ахопу рэчаіснасці не можа параўнацца ніводзін жанр народнай творчасці, таму існуе многа ?Ітосабаў класіфі-кацыі. Сучасныя запісы Міншчыны раскласіфікаваны тут у 8 раздзелах, што ахопліваюць тыя вобласці акаляючай рэчаіснасці, чалавечай дзейнасці, паўся-дзённага побыту, духоўнага жыцця і поглядаў народа, якая гучыць у сучаснай вобразна-афарыстычнай мове. Здаецца заканамерным, што ў сучасных запісах большае развіццё атрымалі прыказкі і прымаўкі,, якія адлюстроўваюць праявы духоўнага жыцця народа, яго мараль, этыку, сучасныя ўзаемаадносіны паміж людзьмі. Таму невыпадкова, што самым прадстаўнічым аказаўся раздзел «Чалавек і яго якасці, мараль».
Прыказкі і прымаўкі — адзін з найбольш абагульненых жанраў фальклору, які адлюстроўвае агульначалавечыя каштоўнасці. Таму рэгіянальныя адметнасці, лексічныя і фанетычныя, іншыя дыялектныя асаблівасці ў парэміяграфп не з’яўляюцца паказальнымі. Самабытнасць праяўляецца тут у той бясконцай раз-настайнасці асацыятыўных значэнняў, якія з’яўляюцца вынікам мнагазначнасці прыказак.
Такім чынам, цэнтральны рэгіён Беларусі ў парэміяграфіі адрозніваецца тым, што ён увабраў у сябе найбольш характэрныя рысы ўсіх іншых этнаграфіч-ных раёнаў і з’яўляецца ў нейкім сэнсе ўзорным у тэматычных, жанравых, мастацкіх і моўных адносінах.
371. Прыказкі, прымаўкі, выслоўі
ПРЫРОДА, ГАСПАДАРЧАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ, ПРАЦА
Дзе дубы, там грыбы.
На ваўка стрэльбу рыхтуй, а не пугу.
Плюнь на лес, каб язык аблез.
3 голага куста і ягада пуста.
Варона напрамую лятаіць, ніколі дома не бываіць.
Без пары няма травы.
Калі рана прылятаюць буслы — да цёплай вясны.
Ластаўкі нізка лятаюць, кабеты дажджу чакаюць.
Калі раса — да абеду, на другі дзень дождж будзе.
Калі павуціна доўгая ўсюды, пагода будзе.
Калі шышкі пад верх — то зіма вялікая будзе пад вясну.
237
Калі шышкі ўніз — то зіма вялікая будзе спачатку, з восені.
Вецер бушуе — нарве дажджу.
Якая птушка — такое і гняздзечка.
Што ў лесе родзіцца — у хаце спадобіцца.
Колькі, вутка, не мудрыся, а лебедзем не быць.
Шэра сава не радзіла сакала, а гэткага ж чорта, як сама.
Гара багата каменнямі, дрэва — карэннямі.
Вялікаму каню вялікі і хамут.
Прайшла Прачыстая — стала поле чыстае.
На Пятра хлеба толькі прыпякла, а на Льлю поўну печ напальлю.
На грамніцы пявун нап’ецца, на Юр’я вол напасецца.
Прыдзе люты, папытае, ці ты абуты?
Ад Пятра да Іллі тры дні.
Прыйшла Прачыстая — і стала чыстая.
Бусько прылятае адзін да Благавешчання, пасля Благавешчання — з бабаю.
Зімовы дзянёк, што камароў насок.
Калі перад калядамі на небе многа зорак—будзе многа грыбоў.
Снегу навее — хлеба прыбудзе.
Сухі марац, мокры май — будзе жыта, нібы гай.
Прайшоў Ілля, накідаў у рэчку гнілля.
Жураўлі лятуць высока — зіма яшчэ далёка.
Восень на рабым кані ездзіць.
Хвалі садок восенню, а не вясною.
Дзяры лыка ўлетку, пляці лапці ўвосень, а насі ўзімку.
Калядкі — добрыя сваткі: пад’еў куцці — і на палаткі.
На Пятра хлеба толькі прыпякла, а на Льлю поўну печ напалю.
Прышоў Успас — пашло лета ад нас.
Прышлі Грамніцы — скідай рукавіцы.
Прышлі Варвары — ног уворвалі.
Жураўлі ляцяць нізка — зіма ўжо блізка.
Жураўлі ляцяць высока — да зімы яшчэ далёка.
На Пакрову стаў у хлеў карову.
Сёння Купалле, заўтра — Ян, набярэм, дзеванькі, ягад поўны збан.
Прыйдзе каза да ваза, папросіць сена.
Карова з поля — пастуху воля.
Лепш ралля ранняя, чым позняя: на ранняй — пшаніца, на позняй — мятліца.
Што летам ножкай коп, то зімой ручкай хоп.
Калі добра ўзарэш, то і ўраджай збярэш.
He той хлеб, што ў полі, а той, што ў свірне.
Зімою згодзіцца, што летам родзіцца.
Косі, коса, пока роса, роса долой — коса домой.
Дзе гультай ходзіць, там зямля не родзіць.
He сей пшаніцы, калі людзі ідуць у суніцы.
Страчанага вясною дня не купіш.
Днём раней пасееш — тыднем раней збярэш.
He карміўшы буракамі, не пасылай за быкамі.
238
Хто рана сее, той насенне не губляе.
Кінь авёс у гразь — будзеш князь.
Дзе арэ сошка, там хлеба нямножка.
Хто не сее, той не вее.
У порачку сей, зерня не жалей, жыта зжынай і зярняткі з каласкамі падбірай.
Як сам нагаруеш, дык своей працай смело жыць будзеш.
На Бога спадзявайся, але сам старайся.
Як пасцелішся, так і выспішся.
Па рабоце майстра відаць.
Калі хочаш смашна есці, трэба толькі раз у дзень прысесці.
Калі зерне ў каласку — не спі ў халадку.
Зімняя ночка — бацьку сарочка.
Зімняя ночка — дзеткам сарочка.
He той харош, хто тварам прыгож, а той харош, хто на справе гож.
Ранняя птушачка зубкі калупаіць, а позняя птушачка вочкі пра-ціраіць.
Казка дзелаецца быстра, а дзело ідзе доўга.
Пакуль вочы — патуль свет, пакуль рукі — патуль хлеб.
He чакай з неба дараванага хлеба.
Хоць ручкі чорныя, да работа бела.
Якая заслуга, такая і пашана.
He мялі языком, а калі штыком.
Хто які есць, таму такая і чэсць.
У Вільні, як і здзесь, як пасееш, так і з’еш.
МАТЭРЫЯЛЬНЫ БЫТ
Хто дбае, той і мае.
Нават і ў дурня ёсць сена да Юр’я.
He гані каня пугаю, а гані аўсом.
Сабака гаспадару прыяцель, а кот — вораг.
Hi вады, ні яды, і сабака босы.
Хто хоча зажыцца, без вячэры спаць лажыцца.
Ніхто не ведае, як хто абедае.
Каб ні ежка і адзежка, то была б грошай дзежка.
Будзе час — будзе і квас, не ўсё за раз.
He еўшы — лягчэй, а пад’еўшы—лепей.
Лепш хлеб ды вада, чым мёд, пірог і бяда.
Як мукі скрыня, то і свіння гаспадыня.
ГРАМАДСКАЕ ЖЫЦЦЁ
He той свет, што ў вакне, за акном яшчэ большы.
Добрая птушка ў сваё гняздо не паскудзіць ніколі.
Чым за морам віно піць, лепш з Нёману вадзіцу.
Дораг той куток, дзе рэзалі пупок.
Што сядло, то нараўцо.
У сваім краі, як у раі.
239
Дзе нарадзіўся, там і прыгадзіўся.
У чужым краю, як на пагарэллі.
На чужой старонцы рад і сваёй варонцы.
Адна маці хлеб пячэ — дзяжа ўсяму свету.
За сваё жыта я стала біта.
Цар указам, а пан бізуном.
Багаты дзівіцца, чым бедны жывіцца, а бедны смяецца — дзе ў бага-тага дзяецца.
Пан пану вока не выпара.
Скачы ўража, як пан кажа.
Папа ўсе знаюць, non нікога.
Поп сваё, а чорт сваё — аддай маё кадзіла.
Людзям засуха, папу — сноп.
Беражыцесь, куры, калі ліса становіцца свяшчэннікам.
Бяда шчэ, браце, не бяда, калі яна не гора.
Ад бяды не схаваешся.
Як мы к людзям падыходзім, так яны нас угашчаюць.
У харошай кампаніі розуму набярэшся, а ў плахой і той згубіш.
Свет дасць па нітцы — голаму сарочка будзе.
Hi да парасят свінне, калі яе смолюць.
Мужык не верыць, пакуль не памацае.
Цыган за плот валіць, а сваё хваліць.
СЯМ Я I СЯМЕЙНЫ БЫТ
He глядзі на дзяўчыну, на фэст ідучы, а глядзі на дзяўчыну, лён біручы.
Горка рэдзька, а ядуць; замужам блага, а ідуць.
Хоць за лапаць, толькі б не плакаць.
Жэняцца — смяюцца, разводзяцца — б’юцца.
Жэняцца — скачуць, разводзяцца — плачуць.
Свой са сваім біся, кусайся, а чужы не мяшайся.
Хто бацьку і маці зневажае, той дабра не знае.
Як ёсць матка, дык поліўка гладка.
Аднаму і ў кашы няспорна.
Адной рукой вузел не завяжаш.
Свая сярмяжка — не цяжка.
Бабе дарога — ад печы да парога.
Хлеб прымачы худзей, чым сабачы.
Ад благога семя не чакай добрага племя.
Які лён, такая і сарочка; якая маці, такая і дочка.
Які свердзел, така дзюрка; яка матка, така цурка.
Яка матка, тако ягнятка.
Які ты да старасці, так да цябе ў старасці.
240
У каго дачок сем, то есць долі ўсем, а ў каго адна—то тая долі жадна.
У адной маткі дзеткі рознай закваскі.
Маеш дачку— трымай гарэлачку ў глячку.
Як няма роду, ідзе хоць у воду.
Брат для сястры —госцік мілы, сястра брату — як воўк сівы.
ДУХОЎНАЕ ЖЫЦЦЁ
Хочаш знаць навіны свету — чытай газету.
Бачыць бажок, адкуль ражок.
Балота без чорта не бывае.
Навука хлеба не просіць, а хлеб дае.
Хочаш многа знаць, трэба мала спаць.