• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл.  Васіль Ліцвінка

    Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл.

    Васіль Ліцвінка

    Выдавец: Універсітэцкае
    Памер: 477с.
    Мінск 1995
    198.25 МБ
    ** Кожны радок паўтараецца.
    Казалі людзі, казалі людзі, Што ў моры вады многа**.
    А як сталі браць, ваду выбіраць, Дык і няма нічога.
    Казалі людзі, казалі людзі, Што ў Іванькі радні многа.
    Як сталі дарыці, сталі падхадзіці, Дык няма нікога.
    ** Другі радок кожнай страфы паўтараецца.
    219
    318. Едзьця, сваткі, дадому...
    J = 120
    Едзьця, сваткі, дадому, Каля тыну — крапіву, Бо паелі коні салому.	Каля саду — расаду.
    Вот дарожка, як дошка, Вот калаінка, як струнка.
    319. Ой, сваціцы, вы мае сястрыцы, просім вас...
    Ой, сваціцы, вы мае сястрыцы, просім вас, Пераехала наша Манечка жыць да вас.
    А хоць яе таўчы, малоць застаўляйця, Але ж часта вы да нас ў госці пускайця.
    — Да яна ж у нас таўчы, малоць ня будзя, Да яна свае частыя госці забудзя.
    320. Ой, свацця свацці да пакарылася...
    J = 150
    220
    Ой, свацця свацці да пакарылася, Каб на маё дзіцятка да не сварылася.
    Каб ня будзіла, як певень пяе, Каб пабудзіла, як пастух гоніць.
    Як певень пяе, дак рана будзя, Як пастух гоніць, дак само будзя.
    321. Брацятка родненькі, паездзем дамоў!
    Брацятка родненькі, паездзем дамоў!** Мы тут начаваць ня будзім:
    У свата лаўкі гібкія,
    У свата пярына цвёрдая,
    У свата вячэрка нясмачная;
    А дома лаўкі кляновыя, А дома пярына пухова, А дома вячэрка смашна.
    ** Кожны радок паўтараецца.
    322. Да брат сястрыцу харошанька просіць...
    221
    Да брат сястрыцу хорашанька просіць: — Едзем, мая сястрыца, да разам дадому, Ўжо паелі конікі да ўсю салому.
    — Ой, едзь, едзь, мой братка, да адзін дадому, Бо мне тут пасцелька да ўжэ ж паслана, Смашная вячэрка ўжэ прыгатавана.
    Мы паедзім горы-даліны раўнаваць**, Мы аддалі сваю сястрыцу гараваць: — Гаруй, гаруй, наша сястрыца, не кайся. Як прыедзіш к нам у госцікі — не жалься Калі прыедзіш ў гадочык разочык
    Да пасядзіш за нашым сталом часочык.
    ** Кожны радок паўтараецца.
    222
    324. Ехалі перазвяне...
    Ехалі перазвяне** А калінавам мостам.
    А калінку ламалі,
    А за шапкі таркалі. Каб іх людзі зналі, Што яны перазвяне.
    ** Кожны радок паўтараецца.
    * * *
    325.	А йшоў піразоў лёдам...
    А йшоў піразоў лёдам**,	I с усякім прасмакам,
    Каціў бочку з мёдам,	А трэццію з півам,
    А другую з макам	I с усякім дзівам
    326.	3 віннага да калодзезя...
    3 віннага да калодзезя Манечка да воду брала.
    Манечка да воду брала, Ў свой край да пазірала.
    Ў свой край да пазірала, 3 сакаламі размаўляла:
    — Вы ж мае два саколікі.
    Паляцеце на маю старану.
    Паляцеце на маю старану, Накажэце бацьку майму:
    Калі мяне занродае, Ніхай едзе, пераведае;
    Калі да навек ’ддае, Ніхай едзе да выкупляе.
    1	Да напеву № 251.
    - Манечко, маё дзіцятко, Я ж цябе не продаю.
    Я ж цябе да навек ’ддаю, Я ж еду пераведаю.
    Манечко, маё дзіцятко, Пераначуй хаця ночаньку.
    Пераначуй хаця ночаньку Да пераднюй хаця дзянёчак.
    Да пераднюй хаця дзянёчак, Ператыднюй хаця тыдзеньчык
    Табе горы да паніжаюць, Калодзезі да наблізаюць.
    Калодзезі да паблізаюць, Суседачкі да палепшаюць.
    223
    327.	Прыехала маці ў госці к дзіцяці...
    Прыехала маці ў госці к дзіцяці, Прывезла іголку і маточак шоўку:
    — Шый, мая дачухна, як вышывала. — Німа калі.маці, шыць-вышываці.
    Німа калі, маці, шыць-вышываці,
    Трэба рана ўстаці да ўсё дзело знаці:
    I вады прынесці, і хату падмесці,
    I ложкі памыці, свякроўкі гадзіці.
    ПАХАВАЛЬНЫЯ ГАЛАШЭННІ
    Са старажытнай эпохі на Беларусі распаўсюджаны народны пахавальны абрад. Нягледзячы на тое, што царква з даўніх часоў асуджала гэты рытуал, ён захаваўся на тэрыторыі нашай рэспублікі з большай ці меншай паўнатой да пяперашняга часу. У аснове пахавальнага абраду і яго паэзіі ляжаць дахрысціян-скія ўяўленні народа пра смерць, замагільнае жыццё, а таксама вера ў тое, што чалавек і пасля сваёй смерці можа дапамагаць або шкодзіць людзям. Аднак з цягам часу старажытная вера ў замагільнае жыццё памерлых і рэлігійна-магічныя элементы ў абрадах паступова страчваліся, пастаянны абрад аплак-вання нябожчыкаў усё больш набываў характар толькі бытавога абраду. 3 даўнейшых часоў людзі імкнуліся забяспечыць сабе дапамогу і заступніцтва памерлых, выкарыстоўваючы ў пахавальным абрадзе магію і гэтым самым задоб-рываючы нябожчыка (пакіданне для яго месца і ежы на помніках, тапленне лазні, дзе першая пара прызначалася памерламу).
    Хоць нам удалося запісаць не так і многа пахавальных галашэнняў на Мінскай вобласці, аднак частка з іх з’яўляецца сапраўднай вяршыняй паха-вальнай лірыкі. Асабліва хочацца адзначыць творы гэтага жанру, сабраныя сту-дэнткай філфака Белдзяржуніверсітэта А. Яновіч. Яна запісала ў сваёй вёсцы Кузьмічы Мядзельскага раёна на працягу шэрагу гадоў ад маці, бабулі,адна-вяскоўцаў 66 галашэнняў. Важна тое, што А. Яновіч упершыню сярод збіральнікаў нашага фальклору сабрала галашзнні саміх паміраючых.
    Паэтычна ярка і шматгранна ў пахавальных галашэннях Мінскай вобласці адлюстравана сацыяльнае жыццё народа, яго быт, таму галашэнні па шырыні ахопу жыцця і глыбіні выражанай у ім народнай псіхалогіі з’яўляюцца адной з важнейшых крыніц вывучэння нашай рэчаіснасці ў не вельмі далёкім і блізкім мінулым.
    Галашэнні маюць разнастайную структуру, але ў іх мсжна вылучыць і найбольш тыповыя часткі: зварот да нябожчыка, апавяданне аб яго жыцці, цяжкасцях сям’і, выказванне надзеі на сустрэчу, развітанне.
    Для пахавальных галашэнняў Міншчыны характэрна шырокае ўжыванне разнастайных мастацкіх сродкаў (псіхалагічны паралелізм, метафарычная інша-сказальнасць, паўторы слоў, звароткі і да т. п.), што служыць сродкам узмацнення іх эмацыянальнай выразнасці і драматычнага напружання. Як правіла, пахаванне
    224
    нябожчыка называецца дарожкай дальняй або ад.іётам, труна — хатачкай, домі-кам. Шырока выкарыстоўваюцца ў галашэннях словы з памяншальна-ласкаль-нымі суфіксамі, лексіка-стылістычныя паўторы, у тым ліку анафара, эпіфара, шматзлучнікавасць і да т. п. Галашэнні хоць і адрасаваны канкрэтным нябож-чыкам, аднак нярэдка ў іх ужываюцца адны і тыя ж вобразы-сімвалы, сталыя эпітэты і іншыя мастацкія сродкі, што сведчыць аб іх цеснай сувязі з традыцыямі народнай паэзіі.
    У канцы галашэння звычайна падводзіцца вынік і гаворыцца аб цяжкай без-зваротнай страце.
    328.	Па маці
    15. Зак. 979.
    225
    Ox мамачка ж мая, родная ж мая, мае ножкі ж залатые! Куды ж вы хадзіць будзеце? А чаго ж мене ніхто ні ўстрачае? Ніхто ж мене нраважаць не будзе! А ручкі ж маі рабочые, ручкі ж маі харошые, а куда ж вы ат нас уходзіце?
    329.	Па маці
    А мая мамачка, а мая мілая, а прабачай мяне, што я рэдка цябе адвед-вала. Я ж далёкая, я ж адзінокая, з малымі дзеткамі. А мая мамачка, чаму ж ты не адзываешся, пра сваіх унучыкаў не пытаешся? Як жа ты мне іх гадаваць памагала, як жа ты імі цешылася, як жа ты іх пераймала! Хоць я раз у гадочак, але шчырае слоўка ад мамкі чула. А цяпер да каго ж я прыеду, хто ж мяне пярэйміць, хто мяне ўстрэціць?! He будзіць у мяне мамкі. Ты ж мяне аж за кусточкі правадзіла, аж каля рэчачкі ўстрачала. А цяпер, мамка мілая, ляжыш, ні слоўцам не адзываешся, нічога не пытаешся. Мая мамачка, зарастуць сцежачкі, зарастуць дарожачкі, як нет маёй мамачкі. Ці папрасіла ты сваю ня-вестачку, майго брацітку, каб ён мяне не вычурваўся, каб ён мяне за ся-стрыцу шчытаў? Ах, мая мамка родная, як жа мне цяжанька, як жа мне трудненька. Мы ж ніколі не думалі на такую бедачку. Мы ж усё думалі, што наша мамка крутая, што наша мамка крэпкая. Як прыедзеш да мяне, ты ж адной мінуткі не пасядзела, ты ж адной мінуткі не пагуляла. To дварышчайка мяцеш, то ў гарод ідзеш. А ўсё работку сама сабе знаходзіш, ты ж мяне ўсё цешыла, ніколі не прызналася, ніколі не пахва-лілася, што ты была гэткая хворая, што ты не магла хадзіць, не магла рабіць. А нам усё казала, што ты здаровая. Ах, мая мамачка, ах, мая мілая, ах, мая родная, паследні дзянёчак, паследні часочак відзім сваю мамачку.
    330.	Па маці
    Мая мамачка, а мая госціца, а з якой старонкі дажыдаць будзім, у каторае аконца паглядаць будзім, ці ідуць нашы татка з мамкай нам памагаць, нас навучаць? Мая мамка, папрасі сваіх браціткаў, сваю ся-стрыцу, каб нам, круглым сіроткам, яны што памагалі. А мая мамка, хоць бы ты хворанькая, хоць бы ты якая каб ты ў нас была, хоць бы ты не рабіла, хоць бы ты нас на работку выпраўляла, сваімі слоўцамі пацяшала, сваімі слёзкамі абмывала, сваімі гарачымі сагравала. Ва ўсіх дзяўчатак і папкі і мамкі, а мы ж засталіся адны, як калочкі, як пянёчкі. Нет у нас ні таткі, ні мамкі. А мы ж яшчэ малыя, як жа мы будзем жыць? Чаму наша доля такая няшчаслівая?
    226
    331.	Па бацьку
    А мой ты татачка, ты ж гадаваў мяне з торбачкі. А ты ж нада мной ночкі не спаў, ты ж мяне маленькую калыхаў. А можа ж ты маліўся, а можа ж ты прасіўся, а я ж цябе не дагледзела, я ж табе нічога не памагла, я ж табе піцькі не падала. Ты ж мяне, маладзенькую, выгадаваў, я ж цябе, старэнькага, не дагледзела. Я ж не знаю сваёй мамачкі, я ж не знаю яе жаласці. Ты не раз прасіў чужых мамачак, чужых бабачак, чужых суседачак, каб мяне глядзелі. А ты ж мяне жалеў, каб я не была го-лая, каб не была босая, каб не была галодная. Як табе цяжанька было мяне, маленькую, гадаваць. А мы ж ужо цешыліся, мы ж ужо сваю хатку паставілі. Яна ж была нам вясёлая, цёплая, а цяпер некаму ў ёй жыць. Што ж я буду рабіць у ёй без цябе? Яна ж на полі ў нас стаіць. Я ж ніколі не думала, што будзе такая бедачка, што не будзе майго татач-кі. Прасці мяне, татка, што не дагледзела. Mae дзяўчаткі, як вам добра: у вас ёсць татачкі, а я бедная няшчасная, бязродная, у мяне нікога нет. А мой татачка, мы ж стараліся, каб паставіць хатачку. Я ж служыла, людцам гадзіла, я ж думала, каб жыць. А цяпер у ёй некаму жыць. А мае цётачкі, дайце мне парадачку, як жа мне жыць без свайго татачкі? А дзякуй вам, цётачкі, а дзякуй вам, дзядзечкі, што памагаеце хаваць мне татачку, што ка мне прыхінуліся. Што б я адна рабіла?
    332.	Па бацьку
    Пячэя цячэ, Іванка дровы сячэ, з мосту зваліўся, насмерць забіўся, дзеткі крычалі, татку ратавалі, мамка памагала, галаеілі, галасілі, татку прасілі, калі ты к нам прыйдзеш, ці ў суботу, ці ў нядзелю, мы будам ждаці, будам пазіраць, да татку частаваць, каб ён нас навучаў, каб ён нас гадаваў. Татулечка наш, мы ночку не спалі, татулечку лісточкі пісалі ды іх адсылалі. Але татулечка не прыходзіць, хіба што пісьмо да яго не даходзіць, ці хіба што адрасочак не сыходзіць, а можа дарожка доўгая, камяніста, а можа дарожка гарыста? Дык мы, татка, калі дарога доўгая, то конікаў падашлём і самі прыбяжым. А калі дарожанька камяніста, то камні раскачаем, а калі дарожка гарыста, дык мы тыя горы раскапаем. Прыйдзі, прыйдзі да нас, татачка, устань, устань, ты наш татачка. Мабыць, у труне дошкі прыціснулі табе ножкі, што нельга табе ўстаць. Гора наша, на сэрцы цяжка. Таткі з магілы вярнуць ня можам. Гало-ванькі нашы бедныя, асталіся мы сіраты вечныя. Татачка'наш родны, татка наш мілы, куды ж ты ад нас адлятаеш, з кім ты нас пакідаеш? Ці ты адлятаеш у лес за пташку, дзе мы цябе глядзець будзем? Цвяточак наш родненькі, што ж ты ад нас адсыпаешся? Ці цябе ветрыкі адбілі, ці цябе дожджыкі адмылі? Але ж і загадаў ты нам загадачку. Мы збудавалі табе хатачку, хатачку новую, за адзін дзянёчак гатовую. Хатачка твая цёмная. 1 схадзіць к табе нелыа будзе. А як прыйдзе цёпла лецейка, мы пойдзем у зялёны лясок. Там кукулькі кукаваць будуць, салавеечкі шчабятацьмуць, а мы слухацьмем. Можа гэта наш татачка з пташкамі песенькі пяе. Куды ж ты гэта прыбраўса, у якую дарожаньку і ў якую староначку проціў лецейка цёплага? Проціў урэмячка вясёлага? А татка наш, галубчык наш! А хто ж нам цяпер лапцейкі спляце? А хто ж нам або-рачкі саўе? А хто ж нам дроў насячэ? А цяпер нам з табой, татка.