Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл.
Васіль Ліцвінка
Выдавец: Універсітэцкае
Памер: 477с.
Мінск 1995
** Кожны радок паўтараецца.
245. Ты, каліна-маліна...
8
Ты, ка_ лл_ на— ма_ лі_ на, ты ня стой /е/, рас_ цві_ тайс. . . /я/!
174
Ты ня стой /е/, рас_цві_тай_ся, на бе_лы цвет за_кладайс.,/я/.
Ты, каліна-маліна, Ты ня стой, расцвітайся!
Ты ня стой, расцвітайся, На белы цвет закладайся!
Мне твайго цвету трэба Хоць на адзін вечарочак.
Хоць на адзін вечарочак, Танячцы на вяночак.
Яна й таго не знасіла, Завінула ў паперачку.
Завінула ў паперачку, Налажыла ў куфэрачку:
— Ляжы, ляжы, мой вяночак, Аж да Божай расіцы.
Аж да Божай расіцы, Аж да меншай сястрыцы.
246. Маладзенька дзевачка...'
Маладзенька дзевачка, Ці хадзіла па лужочку? — Дзевачкі, мае сястрыцы, Па лужочку хадзіла.
Ці хадзіла па лужочку, Ці ламала каліначку? Па лужочку хадзіла, Каліначку ламала,
Ці ламала каліначку, Ці змятала магілачку? Каліначку ламала, Магілачку змятала.
Ці змятала магілачку, Ці прасіла сваей мамачкі? I магілачку змятала, Я й мамачкі прасіла.
Ці прасіла сваей мамачкі Да сябе на вясельяйка? Я й мамачкі прасіла Да сябе на вясельяйка.
Да сябе на вясельяйка, Татачку на парадачку? Да сябе на вясельяйка, Татачку на парадачку.
Татачку на парадачку, Развесяліць сваю хатачку? Татачку на парадачку, Развесялінь нашу хатачку.
1 Да напеву № 283.
* * *
247. Шэрая зязюлячка...
Шэрая зязюлячка, He ляці рана ў поля.
He ляці рана ў поля, Бо спаткае саколя.
175
Бо спаткае саколя, Возьме цябе на крылляйка.
Возьме цябе на крылляйка, Растрасе тваё пер’яйка.
Растрасе тваё пер’яйка На ўсялякае зелляйка.
Маладзенькая дзевачка, Ня йдзі рана ў садочак.
Ня йдзі рана ў садочак, Будзя ехаць малойчык.
Будзя ехаць малойчык, Возьме табе на коніка,
Возьме табе на коніка, На яснага саколіка.
На яснага саколіка, Распляце тваю косачку.
Распляце тваю косачку, Разалье тваю слёзачку.
248. Па вуліцы, да па шырокай рассыпалісь трэскі...
Па вуліцы, да па шырокай рассыпалісь трэскі, Мінаюцца табе, Олячка, ўсе дзявоцкія жарты.
Па вуліцы, да па шырокай рассыпалісь карты, Мінаюцца табе, Олячка, ўсе дзявоцкія жарты.
Дзеўкі будуць ў сад гуляці, А ты, маладая, ў краваць спаці.
Дзеўкі будуць ў сад гуляці, А ты, маладзенька, і з дзіцяці.
Дзеўкі будуць вянкі віці, А ты, маладзенька, шапкі шыці.
Ой, сядзь сабе, падумай сабе, Ці не жаль будзе табе?
— Ой, жаль жэ мне не ўжаляваць, Да й ужэ пара пакідаць.
176
249. Ідуць, ідуць кавалеры...1
Ідуць, ідуць кавалеры Да нясуць венчык на талеры. Гэты венчык — абманшчык, А ён цябе абмане.
Нясуць венчык на талеры, Дзе,дзевачка, дагадайся. А ён цябе абмане, Ад мамачкі адвязе.
Ты, дзевачка, дагадайся, За гэты вяночак не хватайся. Ад мамачкі адвязе, Да свякроўкі прывязе.
За гэты вяночак не хватайся, Гэты венчык—абманшчык. Ад мамачкі далёё, Да свякроўкі бліжэё.
1 Да напеву № 260.
ВЯСЕЛЛЕ Ў МАЛАДОЙ
Звычайна вяселле пачыналася ў нядзелю зранку амаль адначасова і ў мала-дога, і ў маладой. У кожнай хаце збіраліся госці (радня са свайго боку, суседзі, сябры). У маладога — крыху раней, бо яго неабходна было належным чынам выправіць да маладой. Калісьці шмат дзе на Міншчыне хлопца саджалі на пасад. Адбывалася гэта абрадавае дзейства ўсюды амаль аднолькава: ставілі скрыню з зернем ці дзяжу, пакрытую кажухом, усаджвалі на яе маладога, яго хросная маці (ці хросны бацька, часта — сястра) застрыгала яму пасмачку валасоў на патыліцы і падсмальвала яе свечкай. Пры гэтым гучалі адпаведныя песні. У некато-рых месцах пасля пасаду маладога дарылі'. Перад ад’ездам «вясельны поезд» часцей за ўсё абсыпалі жытам ці, абыходзячы тры разы, палівалі вакол яго вадой. Рабіла гэта маці маладога, радзей — бацька. Пасля ўсіх гэтых цырымоній можна было адпраўляцца ў дарогу.
Маладая перад прыездам маладога, як сведчыць большасць апісанняў з Міншчыны, ідзе апранацца ў суседнюю хату. Апраналі маладую дзяўчаты, спя-ваючы ёй пры гэтым тужлівыя песні аб развітанні з дзявоцтвам, каб яшчэ больш расчуліць яе сэрца. Асабліва жаласныя песні спявалі сіраце. Нявеста-сірата перад апрананнем ішла на магілу сваіх бацькоў, каб «паспытаць» блага-славення перад шлюбам. Пагаласіўшы на могілках, яна вярталася ў хату, пера-апраналася і чакала тут прыезду маладога.
Сустрэча маладога ў доме маладой усюды нагадвае торг, спрэчку. У. в. Азя-рыцкая Слабада Смалявіцкага раёна дружкі маладога павінны былі выкупіць уваход ва двор, у хату, ім трэба было заплаціць выкуп і шафяркам нявесты за кветкі, зробленыя на дзявочым вечары. Толькі тады маладога і дружыну запра-шаюць у хату. Сват тым часам накіроўваецца туды, дзе хаваецца маладая, каб выкупіць яе ў дзяўчат-дружак. Выкупам служаць цукеркі, гарэлка, дробныя манеты, каляровыя стужкі і інш. Сват дае іх столькі, колькі патрабуюць дзяўчаты.
1 Увогуле і маладую, і маладога на працягу ўсяго вяселля дарылі некалькі разоў: пасля пасада, на каравай. Усе гэтыя віды дарэння аналагічныя адзін аднаму.
177
Затым ён вымае рушнік (ці хустку), дае адзін канец яго маладой, сам бярэцца за другі і такім чынам вядзе яе ў хату, дзе ўсе прысутныя ўжо размясціліся за сталамі.
Вяселле ў Анопалі Мінскага раёна. Фота Г. Маскалёвай.
Абрад пасада маладой даволі распаўсюджаны на Міншчыне, аб ім рас-казваюць усе наяўныя апісанні з гэтага рэгіёна. У в. Шчэса Вілейскага раёна ён адбываўся наступным чынам. Калі з’яўляецца маладая, прысутныя ўстаюць. Дзяўчына падыходзіць да сваіх бацькоў, цалуе кожнаму з іх, а таксама і кожнаму з хрышчоных бацькоў руку, кланяецца ўсім і просіць прабачэння грахоў. Госці хорам адказваюць: «Хай Бог прошае». Каб маладая была багатая ў сямейным жыцці, яе апранаюць у кажух, вывернуты воўнай даверху. Маці або старэйшы брат, калі няма маці, а нават і тады, калі ёсць, бярэ рушнік і абводзіць дзяўчыну тры разы вакол хлебнай дзяжы. Пры гэтым спяваюць:
Брат сястру на пасад вядзе, Сястра брату на ногі падзе...
Маладая садзіцца на пакрытую кажухом дзяжу, да яе падыходзіць шафер і расплятае ёй касу. Потым хрышчоная маці пакрывае дзяўчыну якой-небудзь матэрыяй, працягвае праз пярсцёнак пасмачку валасоў, застрыгае іх і падсмаль-вае свячой. Затым выпівае з маладой трошкі віна і садзіцца побач з ёй. Тут да нявесты падыходзіць яе маці з іконай у руках і благаслаўляе сваю дачку на шлюб. Шаферка заплятае дзяўчыне касу.
178
А вось як апісвае пасад маладой жыхарка в. Ракаў Валожынскага раёна М. М. Набароўская (1922): «Пачыналі ад таго, што слалі на стале абрус і спускалі яго на пол - чым даўжэйша, аж пад дзверы... Колькі хватала. А на стале ставілі абраз, часцей — Матку Боску ці Мікалая-цудатворца. А пры абразе свечкі палілі. I з боку пры абрусе ставілі калоду дубовую, а як не было дубовай, то хоць якую. Калоду прыносіў бацька і слаў на яе кажух айчынай дагары. Маладую заводзілі цераз дзверы, яна кленчыла пры стале перад абразом і малілася. Тады да яе падыходзіў брат, браў за касу і вёў да калоды, што із кажухом. Ен садзіў яе на кажух, яна падбірала ногі, каб на зямлі не стаялі, а ён у той час неш-та казаў шэптам. Калі ў маладой брата не было, то на пасад яе вёў хрышчоны бацька. Што казала маладая перад абразом, я не знаю, бо мяне саму на пасад ужо не вялі, як я замуж ішла — мяне і не вучылі. А што брат кажа — то я зусім не магу знаць: гэта мужчынскі сакрэт быў».
Пасад — даволі напружаная і ўрачыстая частка вясельнага дзейства, калі дзяўчына альбо хлопецбыццам пераступаюць мяжу паміж падлеткавым узростам і даросласцю і становяцца такім чынам раўнапраўнымі і самастойнымі членамі роду. Маладая ў гэты момант амаль ніколі не магла ўтрымацца ад слёз.
Перад ад’ездам маладых да вянца бацька ці маці маладой тры разы абыходзілі каня, пасыпаючы вакол яго жытам або паліваючы вадой, часта бацька крысой сваёй вопраткі браў каня за аброць і выводзіў за вароты.
Адразу пасля вянчання малады, калі ён жыве недалёка, вяртаўся дадому збіраць дружыну, калі ж ён прыбыў здалёк — ехаў разам з маладой у яе хату. Маладых сустракаюць бацькі з хлебам-соллю, гарэлкай.
Калі малады вяртаецца з дружынай, яго запрашаюць у хату. Там рассадж-ваюцца за сталы, вячэраюць — ядуць юшку; крупеню, капусту і інш. У в. Азярыц-кая Слабада ў час застолля кожнаму хлопцу і кожнай дзяўчыне з дружыны маладога, а таксама свату спявалі па песні альбо велічальнага, альбо жартоўнага зместу. Акрамя таго, тут існаваў і такі цікавы звычай. У той час, як ішло вяселле ў маладой, кожны з яе дружыны павінен быў запрасіць да сябе на пачастунак усю кампанію. Госці з боку маладога пры гэтым «давалі чэсці»
Вясельны танец у в. Вузла Мядзельскага раёна. Фота У. Таланава.
179
гаспадару — плацілі выкуп. А ў час вяселля ў доме маладога госці маладой так-сама «давалі чэсці» кожнаму з яго дружыны.
Увечары або раніцай наступнага дня маладую адпраўляюць да маладога. Папярэдне яе дораць на каравай. Дзеля гэтага расстаўляюць сталы. Часта маладую водзяць вакол стала ці дзежкі тры разы і абсыпаюць збожжам. У в. Шчэса чалавек, які водзіць маладую, называецца «надкоснікам». У некаторых месцах (в. Лаўніца Барысаўскага раёна) гэта рабіў сам малады.
У в. Языль Старадарожскага раёна дарэнне адбывалася так. Дзяўчына станавілася ў канцы стала (або садзілася за стол), хто-небудзь з гасцей га-варыў:
— Бацька і маці, благаславіце каравай несці!
Бацькі адказваюць: — Бог благаславіць!
— Ці дазволіце каравай у камору схаваці,
Ці на людзі раздаці?
Маці маладой кажа:
— На стол падаваці,
Людзям раздаваці!
Госці ж адказваюць песняй:
А сват каравай нясе
Ды песенькі пяе.
А вы, госцейкі, жуйце
Ды падарачкі рыхтуйце. Хто будзе каравай есці, Таму прыйдзецца кішэню трэсці.
Вяселле ў в. Вузла Мядзельскага раёна. Фота А. Нікалаева.
180
Першай дорыць Маці, затым бацька, родныя і ўсе астатнія.
У в. Шчэса пасля дарэння малады накрываўся чым-небудзь, каб яго не пазна-ла маладая, падыходзіў да яе і хацеў пацалаваць, але гэта яму ўдавалася не з першага разу.
Паступова вяселлле набліжалася да сваёй кульмінацыі — развітання маладой з роднымі, з бацькоўскім домам, са шчаслівым дзявоцкім жыццём. Маладой у гэты час падаюць сімвалічную «вячэру», за сталом яна аддае ўсім родным «дабранач» — «не на нач, а на ўвесь век».
Ад’езд маладой да маладога — адзін з самых драматычных момантаў вяселля, бо раней, як вядома, дзяўчына ішла ў чужую сям’ю, дзе яе не заўсёды чакала лёгкае жыццё. Ніхто ў гэты час не можа стрымаць хвалявання, усе плачуць і спяваюць развітальныя песні.