• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл.  Васіль Ліцвінка

    Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл.

    Васіль Ліцвінка

    Выдавец: Універсітэцкае
    Памер: 477с.
    Мінск 1995
    198.25 МБ
    — У мяне ж,— адказвае баранька,— ведзьма сястру ўтапіла, Ярынку, а мяне хочаць рэзаць.
    - Ну, пачакай жа,— кажыць старычок.
    Упусціў сетачку ў раку і выцягнуў Ярынку. Яна тамака адзетая была. Прыйшлі яны ціханька да пана. А парабкі глядзяць, што вось -Ярынка, і пану сказалі, што тая — ведзьма. Тады ведзьму да конскіх хвастоў прывязалі. Аднаго каня туды, другога — сюды, і раздзёр-лі яе.
    А Ярынка і сягоння там жывець, і баранька той з ёй.
    383.	Разумная дачка
    Жылі-былі дзед і баба. Жылі яны надта бедна. Нарадзілася ў іх дачка Ганулька. Яны не зналі, за што пахрысціць дзяўчынку. Неда-лёка ад іх жыў багаты мужык. Што не годнае ў гаспадарцы ў яго, ён выкідаў у кусты. Пайшоў некалі дзед каля гэтых кустоў за вадой, чуе -нешта там шапячыць. Прыгледзеўся — аж там жывое цялятка, ды такое прыгожае, толькі худое. «Ну,— думае дзед,— будзе чым радзіны спра-віць». Вярнуўся дамоў за пасцілкай і прынёс цялё дамоў. Жонка за-радавалася.
    Яны рашылі гадаваць цялушку, а радзіны як-небудзь справіць.
    Расла Ганулька, расла і цялушка. I тут багач агледзеўся і пазнаў у карове тое слабае цялё. I пачаў патрабаваць назад карову. А дзед кажа:
    — He, ты яе выкінуў, яна табе была не патрэбная, а цяпер, як я яе выгадаваў, яна табе патрэбна. He аддам.
    Багач падаў у суд. Вызваў суддзя абодвух да сябе, выслухаў іх і, каб рашыць, каму карова, загадаў ім тры загадкі: што за ўсё быстрэй? што за ўсё саладзей? штб за ўсё жырней?
    Прыйшоў дзед дамоў і пытаецца ў сваіх. Ганулька падумала, паду-мала і адгадала: быстрэй за ўсё чалавечыя думкі, саладзей за ўсё сон, жырней за ўсё зямля.
    А багач з жонкай адгадалі так: наш жарабец быстрэй за ўсё, наш мёд саладзей за ўсё, наш парсюк за ўсё жырней.
    I пайшлі яны да суддзі з гэтакімі адгадкамі. Суддзю лепей спадаба-ліся адгадкі беднага, і ён папытаўся ў яго, хто такі ў яго сям’і мудры.
    — Дачка мая Ганулька.
    Суддзя даў дзесяць яек і сказаў, каб за ноч яго дачка выседзіла дзесяць цыплянят.
    Дачка спекла з яек яечню, а праз бацьку паслала просьбу, каб суддзя даў, чым карміць цыплянят.
    Суддзя падумаў і рашыў, што за дзень гэта зрабіць немагчыма. Тады ён даў жменю ільну і сказаў, каб з гэтага ільну выйшла рубашка яму. А Гануля паслала яму палена дроў і сказала, каб ён ёй з гэтага палена зрабіў кросны.
    — Гэта ж нелыа,— сказаў суддзя.
    259
    На трэці раз суддзя запрасіў Ганулю ў госці, але каб яна прыехала ні на коні, ні пяшком прыйшла, каб ні голая, ні адзетая, каб прывязла падарак, які б суддзя не змог узяць.
    Гануля абкруцілася сеткай рыбацкай, села на калок, злавіла зайца — і да суддзі. Суддзя ўбачыў яе і спусціў сабак. Гануля ж выпусціла зайца, сабакі і пабеглі за ім, а Гануля прыйшла да суддзі. Пагаварылі яны, ды ўжо патрэбна Ганулі дамоў варочацца. Яна запрасіла суддзю да сябе ў госці. Прыехаў суддзя і пытаецца, да чаго прывязаць каня.
    — Да зімы або да лета.
    Пан не зразумеў.
    Яна ўзяла лейцы і прывязала каня да лета (да воза). Пагасціў суддзя і паехаў дамоў. Праз некаторы час запрашае ён Ганулю да сябе ў госці. Прыехала Гануля. Пачаставаў ён яе гарэлкай. Але Гануля ма-ладзец — спаіла пана. Суддзя сказаў, што ён падорыць Ганулі ўсё, што яна папросіць.
    Назаўтра прынеслі яму пісьмо. Суддзю патрэбна было ехаць у сваю далёкую вёску, дзе жылі яго бацькі, а Ганулю ён пакінуў на сваё месца суддзі. У першы ж дзень яна выпусціла з цюрмы многа асу-джаных.
    Да Ганулі прыйшлі раз два мужыкі. Яны ехалі на базар, ды ажарабіла-ся кабыла. Воз быў аднаго мужыка, а кабыла другога. I заспорылі яны, каму што пакінуць. Гануля сказала:
    — Раз так, то вазьміце кожны сваё ды і расцягніце ў розныя бакі, за кім жарабё пабяжыць, таго і будзіць.
    Зрабілі яны гэтак і прыйшлі дзякаваць ёй за добры савет.
    Прыехаў суддзя і зноў пачаў гасціць Ганулю, ізноў сам спіўся. А Гануля ўзваліла яго на воз і прывезла дамоў. Спаць палажыла на гнілы бульбоўнік. Прачнуўся суддзя, агледзіўся, а Гануля яму тапор у рукі:
    — Ідзі, паночак, пасячы дроў, а той мой бацька стары ды нядужы. Суддзя згробся ды наўцёкі.
    384.	Лёс чалавека
    Быў чалавек багаты. Надумаўся ён пашукаць свой лёс. Ішоў, ішоў, далёка пайшоў. Бачыць — сядзіць чалавек і ўсё клубочак у клубочак звівае. Пытае багаты ў яго:
    — Што ты робіш?
    Той адказвае:
    — Судзьбу з судзьбой звіваю.
    — А дзе ж мая судзьба?
    — Твая судзьба сем год ляжыць у пасцелі хворая.
    Пайшоў багаты далей. Ідзе, ідзе, ідзе. Заходзіць у сяло, у першую хату. Ляжыць там хворая. Запытаўся ён у яе, што з ёй. Яна адказала, што ўжо сем год ляжыць, хварэе, бо ў яе пляўрыт. Гаворыць ён:
    — А дзе ж твае бацька з маткай?
    — Пасуць авечкі.
    Выйшаў з хаты і думае, што калі гэта мая судзьба, то зарэжу я яе. Вярнуўся, узяў нож ды парнуў у бок. Гной у яе і выцек. Але ж ён
    260
    адумаўся, што можа бацькі яе бедныя, то і пахаваць не будзе за што. Паклаў пад падушку сто рублёў, бо сам быў багаты, і пайшоў дадому.
    А яна ўстала, паздаравела. Прыходзяць бацькі дадому — што зрабіла-ся, што ўчынілася! Яна і расказала, што прыходзіў такі і такі чалавек. Знайшлі пад падушкай сто рублёў.
    Прайшоў час. Дзяўчына стала здаровая, вырасла, прыгожая стала. А той чалавек жыў сабе дома адзін.
    Быў фэст. Усе дзяўчаты ішлі пад царкву, і тая дзяўчына з імі. I той багаты чалавек ехаў з кучарам. Крычыць кучару:
    — Спыніея!
    Сталі. Запрашае чалавек тую дзяўчыну з ім паехаць. Распытаўся пра яе ўсё ды -ў хуткім часе ўзяў яе замуж.
    А аднойчы пайшлі яны ў баню. Яна ўсё хавае шрам ад нажа. Але ж ён угледзеў, запытаўся ў яе. Яна ўсё і расказала. I тады ён успомніў, што гэта быў ён, а дзяўчына гэтая і ёсць яго судзьба.
    385.	Тры браты
    Жылі на белым свеце тры браты — два старэйшых багатых ды малод-шы брат бедны.
    Багатыя браты жылі-пажывалі ды грошы ў куфры сабе складалі, a малодшы брат рабіў на сваіх старэйшых братоў ад рання да рання.
    Доўга ці коратка, але падышоў братам час жаніцца. I так яно адбылося, што пайшлі яны сватацца ўсе ўтрох да адной дзяўчыны — тонкай арабіны.
    Раз пад вечар пайшлі браты да адной хаты, дзе жыла тая дзяўчына— тонкая арабіна. Пастаялі на ганку, пастукалі ў дзверы ды зайшлі ў хату. Старэйшыя браты-жаніхі селі на шырокай лаве ля светлага вакенца, каб усім было відно, якія яны тоўстыя ды добра апранутыя. Малодшы ж брат ціха сеў у цёмным кутку, што ледзь відзен быў адтуль.
    Тады запытала маці дзяўчыны ў братоў, хто яны такія, што параб-ляюць?
    — Ну і змарыўся я сёння,— кажа старэйшы брат,— увесь дзень пша-нічку сваю мерыў, і канца краю ёй няма, гэткі ўраджай сёлета вялікі — мерай не перамераеш.
    — Ну і змарыўся я сёння,— кажа сярэдні брат,— увесь дзень грошы лічыў. Ад вялікага прыбытку столькі грошай — лічы не пералічыш.
    — А ты што маўчыш?— спытала старая ў малодшага брата.
    - А я ўвесь дзень працаваў на сваіх братоў,— адказаў той.
    Паглядзела маці дзяўчыны на жаніхоў ды й сказала:
    — Пшаніца годам, а грошы пераходам.
    1	пайшла дзяўчына — тонкая арабіна замуж за малодшага брата — працавітага і стараннага работніка. Згулялі вяселле маладыя ды жылі яны доўга і весела. Можа, і зараз яшчэ жывуць.
    386.	Поп і браты
    Адзін бацюшка наймаў касцоў. Ен ужо дамовіўся з імі па торбе пшаніцы. Сам павёў іх на пакос.
    I косяць, і косяць, і косяць. Прыходзіць абед. Яны паабедалі. Давай
    261
    зноў касіць. Ужо заходзіць сонца, і людзі ідуць дамоў, а і эты бацюшка не рушыцца дадому. Браты гавораць:
    Бацюшка, ды ўжо месяц узышоў. Ужо ж пара дамоў ісці.
    Дык ён кажа:
    — Ды гэта сонца брат.
    Ну, яны думаюць: «Абаждзі. Ты такі хітры, і мы не будзем дурачкі». Скасілі яны гэты пакос пры месяцы і пайшлі.
    Назаўтра бацюшка гаворыць:
    Пабярыце торбы і прыхадзіце на разлік. Я вам дам па торбе пшаніцы.
    Яны што: «Мы ж касілі і пры сонцавым брату». Узялі ды папры-шывалі к торбе мяшкі, а торбу папрапорвалі. I ідуць з гэтымі торбамі. Прыходзяць.
    Бацюшка кажа:
    — Нясіце торбы.
    Яны трымаюць гэтыя торбы. Ен сыпле, сыпле — няпоўныя гэтыя торбы.
    — А гэта іііто? Каля торбы што?
    — А гэта торбін брат. Мы касілі к сонцаваму брату, ты сып к торбі-наму брату.
    Ен ім і насыпаў па мяшку пшаніцы, і яны пайшлі.
    387.	Гора
    Раз жылі на свеце маці, сын і бацька. I яны — бацька і маці — казалі, што е Гора, а сын, што — не. А потым ён сабраў торбу і пайшоў палямі, лясамі, луга.мі і даламі. I ўбачыў хату. Зайшоў у тую хату, а там яно і жыло — Гора. А ён так узяў выцягнуў з печы чыгун мяса авечага, бо вельмі есці хацеў, і з’еў усё. Толькі спаць стаў, чуе — нехта, як трактар тухкае: хух-тух-хух, хут-тух-хух — то Гора ідзе.
    — Што за руская косць пахне?— кажа яно.
    А хлопец кажа:
    — Я кузнец, я шавец, я і лекар-маладзец.
    Яно ўзрадавалася і кажа:
    — Устаў мне адно вока.
    Яно крывое было. А хлопец кажа, каб знайшло вяровак якіх ці скур з быка.
    Прывязаў ён Гора моцна-моцна, узяў прут стальны, якім кабаноў коляць, і яму ў другое вока. Гора як кінецца на яго, а ня відзіць нічога, дык зачыніла дзверы, і давай усё хапаць. А ў іх авечкі былі, дак хлопец узяў кажух, вывернуў на другі бок, а сам у яго ўлез. Гора яго і выпусціла. А ён, дурань, яшчэ рагоча, як выйшаў:
    — Абдурыў я цябе.
    - Ну, што рабіці, бяры ўжо тады і мой скарб: залатую сякеру з сярэбранай ручкай. У вярбе яна,— адказала Гора.
    Ну, ён і пабег, схапіў і — прыліп. А тут чуе — Гора бяжыць. Дак ён адрэзаў сабе руку і цякаць. А з тае пары стаў верыць, што е Гора. Толькі людзям бяды нарабіў: Гора цяпер не бача, да каго прыстае.
    262
    388. Муж-вуж
    Жылі ўдваіх брат і сястра. Гэта сястра была ўжо пажылая, замуж не выйшла. Пайшла яна к рацэ купацца, раздзелася ды й уздыхнула, кажа:
    — Хоць бы вуж да быў муж.
    Пайшла ў рэку. Вылезла адзявацца — ляжыць на адзёжы вуж. Яна проста разгубілася. А ён зрабіўся такім красаўцам і гаворыць:
    — Што ж ты пужаешся? Ты ж сама мяне звала. Цяпер ты — мая жонка, а я — твой муж.
    Ен ёй даў платочак і сказаў:
    — Ты будзеш прыходзіць к рацэ, махнеш — і я заўсёды буду страчаць.
    Яна ўжо хадзіла туды к яму. Ен яе забраў к сабе. А цераз тую рэчку нікому нельга было перабрацца. Яны жывуць там удваіх. Вось нарадзілася ў іх двое дзяцей: хлопчык і дзяўчынка. Яна захацела да радні:
    — Я паеду к брату ў госці.
    Накупляла гасцінцаў, усяго і паехала з гэтым у госці. Брацісе вельмі панравілася. Яна і разадзета, і багата. Браціха пытае: