• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл.  Васіль Ліцвінка

    Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл.

    Васіль Ліцвінка

    Выдавец: Універсітэцкае
    Памер: 477с.
    Мінск 1995
    198.25 МБ
    ПАЗААБРАДАВАЯ ЛІРЫКА
    Б А Л А Д Ы
    Балады на Міншчыне — жывая ў народным побыце, разнастайная і разві-тая ў сюжэтах з’ява, якая мае ў сваёй мастацкай структуры напластаванні найстаражытных эпох. Тут ёсць анімістычныя пераўтварэнні чалавека ў дрэва, птушку, выпрабаванні чалавека загадкамі, матрыярхальнае кроўнае сваяцтва, антрапаморфныя ўяўленні, персаніфікацыя прыродных стыхій. Многія балады за-хавалі нрымеркаванасць да абрадавых цыклаў веснавых, купальскіх і пятроў-скіх, а таксама жніўных песень, у нетрах якіх яны ўзніклі і развіліся. Есць сярод іх трагедыйныя сюжэты, якія блізкія да тэм любоўных, сямейных, ка-рагодных, казацкіх і салдацкіх песень. Але балады на больш__познім этапе, чым названыя песенныя цыклы, у сюжэтах, мелодыі і мастацкіх дэталях разві-ліся ў самастойны цыкл. Аснову яго склалі драматычныя бытавыя канфлік-ты з трагічнай развязкай сюжэта. Яны адлюстраваны ў напёве на багата арнаментаванай мелодыцы, у пераважнай большасці многагалосай, хоць незразу-мела, чаму часта не толькі не трагедыйнай, але і танцавальна-гарэзлівай.
    На Міншчыне больш чым дзе некаторыя сюжэты захавалі сувязь з рэалія-мі тых ці іншых гістарычных падзей, што характэрна для большасці рускіх балад. Беларускія ж балады размяжоўваюцца па сувязі з ужо названымі стара-жытнымі вераваннямі.Сярод вядомых на Беларусі звыш 150 сюжэтаў у цэнтраль-най частцы зафіксавана больш палавіны ўсіх пяці разнавіднасцей: з міфала-гічнымі ўяўленнямі, казачна-легендарныя, балады-загадкі, карагодна-гульнёвыя і навелістычныя. Самы папулярны сюжэт сярод першых — «дачка-птушка», які зафіксаваны на ўсёй тэрыторыі ў дзесятках самых разнастайных варыян-таў.
    He менш папулярны на Міншчыне, як і па ўсёй Беларусі, сюжэт, у якім чуецца ўладарная еіла старшай жанчыны — роданачальніцы перыяду мат-рыярхату, дзе магіяй слова свекрыві нявестка ператвараецца ў каліну, та-полю... Сучасныя запісы варыянтаў гэтай балады пры іх вялікай колькасці ўнікальныя тым, што кожны з іх мае свае адметнасці.
    Арыгінальны сюжэт «Ой, ляцелі жураўлі» дзе ў «травіцу брат-сястрыца» перат-вараюцца дзеці, бацька якіх з першай жонкай «...дзеці маў, А з другою гадаваў, А з трэцёю разганяў». He менш унікальныя запісы з водгукамі далёкіх гіста-рычных часоў: «Жонка турка», «Сын паехаў на вайну» і інш.
    Самымі папулярнымі на Міншчыне ў наш час сталі больш рэалістычныя
    277
    па зместу навелістычныя балады, але не ў выглядзе так званага жорсткага або сентыментальнага раманса, а ў дастаткова драматычных жыццёвых сю-жэтах: «Пара галубкоў», «Сыны-карабелы», «Няшлюбнае дзіця», «Муж-раз-бойнік». Арыгінальныя балады «Муж жонку прапіў», яе варыянты («Рэчачка крынічная», «Ой, адзін казак вёў каня паіць») вядомыя ў запісах з Гомель-шчыны як «Із-пад каменя, із-пад белага».
    У трагедыйным гучанні балады «Жонка не дужа любіла мужа, Узяла востры меч і зарэзала», у постдыялогу яе з’яўляюцца гумарыстычныя ноткі:
    — Ой, гора-бяда з ліхім мужам жыць, Яшчэ горшае гора, як і таго няма.
    Відаць, упершыню зафіксаваны сюжэт «Невяроўшчына», дзе муж забівае няверную жонку і вязе цела да сваёй і жончынай маці. I нарэшце, найбольш папулярны сюжэт сярод сучасных навелістычных балад — «Сын праганяе маці».
    Такім чынам, балады на Міншчыне — папулярныя і любімыя ў наро-дзе песні, якія больш, чым у іншых мясцінах, разнастайныя па сюжэтах. Аздоб-леныя выдатна распрацаванымі мелодыямі, у вялікай колькасці варыянтаў, яны гучаць песенным гімнам дабру, справядлівасці, чалавечнасці, адмаўляюць зло, жорсткасць, бесчалавечнасць.
    434.	У лузе каліначка рана зацвіла...
    па_ ра_ даі_ ла ма ма_ чка, до_ лі не да_ ла.
    У лузе каліначка рана зацвіла, Парадзіла мамачка, долі не дала.
    I долечкі ні даўшы, замуж аддала.
    He вялела мамачка ў госцікі хадзіць.
    He вялела мамачка ў госцікі хадзіць, А вялела мамачка свякроўцы гадзіць.
    Гадзіла я гадочык, гадзіла я два, А на трэцім гадочку саскучылася.
    А на трэцім гадочку засмуцілася, Да мамачкі ў госцікі захацелася.
    Абвярнуся, малада, шэрай зязюляй
    Да й паляту я, малада, к мамачцы ў госці.
    278
    Ды сяду я, малада, ў вішнёвым саду,— Ці ня выйдзе мамачка рана па ваду?
    От ня вышла мамачка, вышла сястрыца, Па дварэ пахадзіла і ў сенцы пашла.
    Уставайце, брацяткі, мае сакалы, Прыляцела птушачка з чужой стараны.
    Адзін кажа брацятка: «Стрэльбачкай заб’ю», Другі кажа брацятка: «Я й так улаўлю».
    Мне, моладзе, жаль стала, я й паляцела, Прыхінулася, малада, к белай бярозе.
    Прыхінулася, малада, к белай бярозе, He ведае мамачка, што я ў дарозе.
    Лугамі ляцела я, вадзіцу піла, Бо я ў сваей мамачкі ў гасцях не была.
    Да й у полю-полюшку каліна цвіла, эх!** Ў тую мяне порушку матка радзіла.
    Да й радзіўшы мэне, да й узрасціла, А ўзрасціўшы мяне, замуж аддала.
    Да й аддаўшы замуж, да й прыказала: — He хадзі, дачухначка, часта у госці.
    He пашла гадочак, не пашла другі, На трэці гадочак захмурнілася.
    На трэці гадочак захмурнілася, Мне к матачца ў госцейкі захацелася.
    Да й пашла ж бы пешшу — пешшу не ўзайду, Папрасіла б каня — каня не дадуць.
    279
    Да й кінуся-рынуся сівой зязюляй, Да й палячу-палячу к матца й у госці.
    Як к матачца ляцела, мора сушыла, Ад матачкі ляцела, мора тапіла.
    Да лячу я полюшка, лячу другоя,
    На трэцяя полюшка узлятаючы.
    На трэцяя полюшка узлятаючы, На матчын садочак паглядаючы.
    Да села я, пала, закукавала:
    — Што ж там за слайдзюлячка й у нашум саду?
    Калі сіва зяўзюлячка, ляці ў шыры бор!
    Калі наша дачухначка, ляці к нам за стол!
    ** Першы радок кожнай страфы заканчваецца словам «эх!».
    436. Шумлівая дубровушка, шумлівая...
    8 — І_ дэі, ма_ я да ня_ вех_нач_ ка, а_т/ы/ мя_ не упроч!
    Шумлівая дубровушка, шумлівая, Была ў мяне свякровушка сварлівая.
    Сварылася яна на мяне як дзень, дак ноч: — Ідзі, мая да нявехначка, ат мяне ўпроч!
    He садзіся ў цёмнум лузе калінаю, А садзіся ў чыстум полі арабінаю.
    280
    Будзе ехаць мой сыночак с Украіны Да убачыць арабіначку за тры мілі.
    Да прыйшоў ён к арабіначцы, стаў дзівіцца, А як прыйшоў дадоменьку, стаў хваліцца.
    — He хваліся, мой сыночак, не хваліся, А бяры ж ты, мой сыночак, сякірачку.
    Да бяры ж ты, мой сыночак, сякірачку
    Да парубай жа ты ету арабіначку!
    Ўзяў сякіру, пайшоў рубаць арабіначку, Секануў жа ён першы раз — цела бела.
    Секануў жа ён другі раз — кроў канула, Секануў ён у трэці раз — азвалася:
    — He сячыся, мой міленькі, не сячыся, А ідзі ж ты дадоменьку, ажаніся.
    А табе ж, малодзенькаму, жонка будзя, А маім жа дробным дзеткам мамкі ня будзя.
    Пэклівая крапівушка, пэклівая, Сварлівая да свякровушка, сварлівая.
    Сварылася з нявехнаю як дзень, так ноч: — Ідзі, ідзі, нявехначка, ад мяне ўпроч.
    Да не станавіся ў лузе калінаю, Стань сабе ў чыстым полі рабінаю.
    Будзе ехаць мой сыночак з Украіны, Да й угледзіць рабінушку за тры мілі.
    281
    Прыехаў мой сыночак да й гаворыць: — Матачка, мая мамка, увесь свет прайшоў,
    Матачка, мая мамка, увесь свет прайшоў, To такое рабінушкі нідзе не нашоў.
    — Да вазьмі ж ты, мой сыночак, тапарочак, Ды парубай рабінушцы каранёчак.
    Секануў жа ён разочак — цело бело, Секануў другі разочак — кроў канула,
    Секануў ён трэйці разочак — прамовіла: — Да чаму ж ты, мой міленькі, так рубаеш?
    Будзе табе, мой міленькі, жонка звонка, А маім жа малым дзеткам доля горка.
    438.	Свякроў нявехну біла-карала...
    J = 72
    Свякроў нявехну біла-карала, Біла-карала, ўпроч выпраўляла:
    — Йдзі, нявехна, ўпроч на ўсю цёмну ноч, Стань сабе ў полі хоць калінаю,
    282
    Стань сабе ў полі хоць калінаю, Хоць калінаю, хоць чырвонаю.
    Будзя йці сыну, будзя дзівіцца:
    Прыдзя дадому, будзя хваліцца:
    — Ой, мама, мама, увесь свет прайшоў, Увесь свет прайшоў і назад прыйшоў.
    Нідзе такога дзіва не відаў — На нашым полі каліна стаіць.
    На нашым полі каліна стаіць, Каліна стаіць, ўся чырвоная.
    На ёй ягадкі без сонца спеюць, На ёй лісцяйка бяз ветру шуміць.
    На ёй лісцяйка бяз ветру шуміць, На ёй расіца без дажджу стаіць.
    Секануў я раз — цела белая,
    Секануў я два кроў чырвоная,
    Секануў я тры — аказалася: — He сячы меня — а жана твая.
    Эта ягадкі — дзетачкі мае, Эта лісцяйка — валаскі мае.
    Эта лісцяйка — валаскі мае, Эта расіца — слёзачкі мае.
    Студню не капаўшы — вады не піці, Матку слухаўшы — жонку не меці.
    439. Быў у бацькі адзін сын...
    283
    Быў у бацькі адзін сын**
    1	той бацькі не слухаў.
    I той бацькі не слухаў Да на вайну паехаў.
    Там яму Бог не памог, Яго конік гарой стаў.
    Яго конік гарой стаў, А сядзелца — камянем.
    А сядзелца — камянем, А сам малады яварам.
    Праз той явар сцежачка, Тудой ішла дзевачка.
    Тудой ішла дзевачка, Гаварыла з яварам:
    — Ой, явару, явару, Цяпер з табой гавару.
    Ой, зялёны ты, харош, Прыйдзе люты да й мароз.
    Тваё вецце памерзнець, А лісточык ападзець.
    А лісточык ападзець, Ў ціхі Дунай уцячэць.
    — Ой, дзевачка, дзевачка, Цяпер жа ты хароша.
    Цяпер жа ты хароша, Як у сваей мамачкі.
    Будзе табе ліхі муж, Тваю коску надатрэць.
    Тваю коску надатрэць, Твайго ліца надаб’ець.
    — Бадай явар не даждаў, Як жа ты мне звестку даў!
    Есць у мяне два браткі, Да абодва мужыкі.
    Скажу явар сеч-рубаць, На скрыпачцы пазгібаць.
    Скрыпачкі будуць іграць, А я, молада, гуляць.
    — Ой, дзевачка, дзевачка, Ты не праўду гаворыш.
    Скрыпачкі будуць іграць, А ты, молада,— плакаць,
    Ад мамачкі ідучы, Да свякроўкі ступлячы.
    ** Першы радок кожнай страфы паўтараецца.
    440. Паехаў Марусь, Марусь на вайну...
    284
    Паехаў Марусь, Марусь на вайну, Пакінуў дома Марусю й адну.
    А сам паехаў вайну ваяваць, Марусю аставіў гора гараваць.
    Заехаў к цешчы, ў цешчы начаваў, Ў цешчы начаваў, дзіўны сон сасніў.
    — Устань, цешча, устань, мой сон разгадай, Цешча устала, сон разгадала:
    — У цябе, мой Марусь, дома навіна, Твая Маруся сына радзіла.
    Твая Маруся й сына радзіла, Сына радзіла — сама не жыва.
    — Дзетачкі мае наймілейшыя, Закладайце коні найбарздзейшыя.
    Ехаў я, ехаў, мой конь не бяжыць, А ўехаў я ў сад, мой сад не шуміць.
    Я ўехаў на двор — мой двор не вясёл, Я да святліцы — дзеткі ў цямніцы.
    Я да каморы — жана не жыва, Ручкі злажыла, вочкі зжмурыла.
    Ручачкі мае, чаго злажыліся, Ці ж мы з табою не любіліся?
    441. Сын у матулі ночку начаваў...
    Л 144
    а Сын у ма. ту ' лі НОЧ- ку на ча_ ваў, ночку на_ ча_ раў,
    Івііііііііііі^^
    8 дэіў ны сон ві дэяў, ноч ку на_ ча_ ваў, дзіў_ ны сон ві_ дзяў.