• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл.  Васіль Ліцвінка

    Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл.

    Васіль Ліцвінка

    Выдавец: Універсітэцкае
    Памер: 477с.
    Мінск 1995
    198.25 МБ
    Адну любіў — шчаслівым быў, А другую стаў — ў цюрму папаў.
    У цюрме сяджу, ў акно гляджу: Ці ня ідзя хто, ці ня нясе што?
    Ой, ідзе мая да красавіца, А ў правай руцэ цвяток алянькі.
    А ў правуй руцэ цвяток алянькі, А ў лявуй руцэ сынок малянькі.
    Ой, не рад я цвятку, цвятку аламу, Ох, рад я сынку, сынку маламу.
    465. Зялёны дубочак на бор пахіліўся...
    Зялёны дубочак на бор пахіліўся, Малады казачэ, аб чом зажурыўся?**
    Малады казачэ, аб чом зажурыўся, Ці валы прысталі, ці з дарожкі збіўся?
    307
    — Валы не прысталі, з дарожкі не збіўся, Ох, я маладзенькі без долі ўрадзіўся.
    Ой, пайду я ў поле шукаць сабе долю. He знайшоў я долю, знайшоў быстру рэчку.
    А ў той быстрай рэчке шчука-рыба йграе, Шчука-рыба йграе, сабе пару мае.
    Ой я, маладзенькі, не п’ю, не гуляю, He п’ю, не гуляю, парачкі не маю.
    He п’ю, не гуляю, парачкі не маю, Ох, пайду, ўтаплюся у сіням Дунаю.
    — He тапісь, казачэ, бо душу загубіш, Хадзем павянчаймось, калі верна любіш.
    Ох, пайшлі вянчацца — німа папа дома: — Ці тваё нішчасце, ці мая нідоля?
    Забалеў казача ў зялёнай дуброве, Пракрасна дзяўчына ў мамкі на парозе.
    Пракраснай дзяўчыне мёд, віно падносяць, Малады казачэ ў зямлі вады просіць:
    — Зямліца-сырыца, дай вады напіцца, Няхай людзі знаюць, як з дзевай любіцца.
    ** Другі радок кожнай страфы паўтараецца.
    466. А ў нядзелю ранюсенька...
    А ў нядзелю ранюсенька Сынок мамку упроч прагнаў.
    Дарожкаю раўненькаю, Травіцаю зеляненькаю.
    — Ідзі, мамка, да дарожкаю, Дарожкаю раўненькаю.
    Да сядзь, мамка, пад кусточкам Да накрыся хвартушочкам.
    308
    А ў нядзелю ранюсенька Ідзе сынок, гукаючы.
    — Ідзі, мамка, дадомачку, Ў мяне дома беда стала.
    Ідзе сынок, гукаючы, Сваю мамку шукаючы:
    Ў мяне дома беда стала: Жонка сына да прыспала.
    Яшчэ к таму і другая: Да на стайне канёк упаў.
    467. А што ж гэта за свет настаў...
    Спакойна J = 76
    А што ж гэ_ та за свет на_ стаў, сын ма_ це_ ры жа_лець ні стаў.
    А што ж гэта за свет настаў, Сын мацеры жалець ні стаў.
    Сын мацеры жалець ні стаў, Узяў яе да проч паслаў!
    Пашла ж яна ў роўна поля, Памаленьку ступаючы,
    Памаленьку ступаючы, Дробны слёзкі раняючы.
    Села ж яна пад кусточкам, Накрылася хварасточкам.
    Адну ночку праседзіла, Другую — праплакала,
    А на трэцю — на рассвеце. Йдзе сынок, гукаючы:
    —Йдзі, мая мамка, дамоў, Ў мяне дома біда стала.
    Ў мяне дома біда стала, Жана сына да прыспала.
    — Гэта цябе Бог наказаў, Што ты маці упроч паслаў.
    468. Цёмна хмарка наступае...
    309
    Цёмна хмарка наступае**, Дробны дожджык накрапляе.
    Дробны дожджык накрапляе, Сын мацеру праганяе.
    — Ідзі, маці, проч ад мяне, He для цябе хата ў мяне.
    Пашла ж маці гаранкамі, Абліўшыся слёзанькамі.
    Яшчэ маці з гор не зышла, А на сынка бяда нашла.
    Больша дачка захварэла, Яго жонка памірае.
    Яго жонка памірае, Сын мацеру даганяе:
    — Ой, вярніся ж, мая маці, Буду цябе ж паважаці.
    Пашла ж маці сцежачкаю, Сын ўстрачае із дочкаю.
    — Чаго ж, маці, тады кляла, Як та зямля пачарнела?
    — Доню, доню, прымі к сабе, Буду жыці я ў цябе.
    — Ох, рада б жэ я прыняці, Горка доля ў мяне ў хаці.
    Будзем, доню, зарабляці, Ліхой долі дагаджаці.
    Падсякаці рукі, ногі — Тым дагодзім горкай долі.
    ** Першы радок кожнай страфы паўтараецца.
    469. Ой, лецелі жураўлі...
    Ой, лецелі жураўлі**, Селі-ўпалі на раллі.
    Да й гавораць пра раллю, Каторая ралля лепш.
    Каторая ралля лепш — Ці ранняя, ці позня?
    А на раннёй пшаніца, А на пузнёй ветліца.
    Сабраліся удоўцы
    Да й гавораць пра жонкі.
    Каторая жонка лепш Ці первая, ці друга?
    Я з перваю дзеці маў, А з другою гадаваў.
    А з другою гадаваў, А з трэцёю разганяў.
    310
    — Йдзіце, дзеткі, ў цёмны лес, Нехай вас там звір паесць.
    — Хадзем, братка, ў дуброву Да й скіньмося травою.
    Прыдуць дзеўкі цвет ірваць Да й будуць жа ўспамінаць.
    А што ж гэта за цвяток —
    I сястрыца і браток?1
    ** Першы радок кожнай страфы паўтараецца.
    1	Пра кветку «Іван-да-Мар’я».
    ЛЮБОЎНЫЯ П ЕС Н I
    Сярод вялікай колькасці любоўных песень, якія бытуюць на Міншчыне, сустракаюцца сапраўдныя жамчужыны народнага песеннага мастацтва: «Чаму не прыйшоў, як месяц зышоў?», «Вецер з поля, туман з мора», «А ў полі, полі зеляненькім», «Кукавала зязюленька ў лузе на пакосе», «За туманам нічога не відна» і многія іншыя.
    Песні пра каханне характарызуюцца эмацыянальна-духоўнай напружанасцю ў перадачы інтымна-лірычных пачуццяў і перажыванняў. Яны ўвабралі ў сябе цэлы комплекс чалавечых узаемаадносін з іх этычнымі і эстэтычнымі праб-лемамі. Адсюль разнастайнасць іх тэматыкі.
    Галоўныя героі любоўных песень — дзяўчына і юнак. Дзяўчына прыго-жая не толькі сваёй знешнасцю, але і працавітасцю; яна прыгожая ў працы, і тым звяртае на сябе ўвагу хлопца. Маці раіць свайму сыну браць у жонкі не багатую дзяўчыну, у якой «валы да каровы», а бедную сіраціначку, у якой «толькі чорныя бровы». Хлопец марыць пра разумную, верную і пяшчот-ную сяброўку, і тады іх сумеснае нялёгкае жыццё не будзе такім цяжкім. Дзяўчына марыць пра сустрэчу з хлопцам, чакае любага, ёй «часок ды здаец-ца, Ой. да за дзянёчак». Яна марыць выйсці замуж за такога «пана, як сама». Але жыццё складанае і цяжкае. I ў песнях дзяўчына скардзіцца, што мілы яе бо.іьш не любіць, хоць яна і не горшая за сваю саперніцу.
    Матыў долі распаўсюджаны ў любоўных песнях («Зялёны дубочак, куды пахіліўся?», «Ты, ранняя кукулячка», «Ой, я хаджу да пахаджаю» і інш.).
    Часта дзяўчыну наперадзе чакае разлука з каханым. Вінаватыя ў гэтым родныя, і чужыя людзі. Але ніхто не можа разлучыць тых, хто любіць адзін аднаго: «Ніхто нас не разлучыць: Hi свет, ні зара, Hi блізкія суседзі. Hi маці мая. Hi сыра зямліца. Hi вада-вадзіца».
    Вялікае пачуццё дзяўчыны нярэдка прыводзіць яе да бяздумнасці, за што яна горка расплачваецца: «Ой, Божа, мой Божа, што я нарабіла, Усяму свайму роду неславу зрабіла». 1 невыпадкова маці папярэджвае нявопытную дачку ад паспешных і неабдуманых учынкаў, каб дачка не падманулася ў пачуццях.
    У іншых песнях маці папракае сына ў тым, што быў лёгкадумны і кахаў адразу трох, за што і быў жорстка пакараны адной з іх.
    Сюжэты і матывы любоўных песень можна працягнуць, але ўсе яны раз-біваюцца на два полюсы: матыў светлага і радаснага кахання ў матыў горычы і смутку.
    Калі звярнуцца да паэтыкі любоўных песень Міншчыны, то знойдзеш у іх тыя ж сродкі і прыёмы вобразнай выразнасці, якія характэрны для ўсёй любоў-най лірыкі беларусаў. Вось некаторыя з іх: эпітэты, якія раскрываюць і вызна-чаюць якасці і ўласцівасці прадмета адлюстравання («сухі дуб», «рання куку-
    31 1
    «Мая беларусачка...» (майстрыца з Маладзечна В. Чыр-ванцова).
    лячка» «удалыя малайцы», «сосна тонкая», «доля ліхая», «коні вараныя» і г. д.); сімволіка, якая дазваляе замяніць жыццёвую з’яву ці паняцце ўмоўным абазна-чэннем (у песні «Зарадзілі чорныя ягады ў бары»— перавоз праз раку — дзяўчыну «за жоначку ўзяць»; «А ішлі, ішлі валы да палавыя»); такі прыём паэтычнай мовы, калі з’явы прыроды супастаўляюцца з момантамі і з’явамі чалавечага жыцця; увасабленне, калі з’явы прыроды, жывёльны свет надзя-ляюцца пачуццямі і думкамі чалавека («Ты, палоса, ты, палосанька мая»); метафара — паэтычны троп з яго пераносным значэннем; таўталогія, якая паўтарае адно і тое ж меркаванне рознымі словамі («стукаціць, гракац'ць», «горад-гарадо-чак», «след-слядочак») і г. д. Усе гэтыя паэтычныя сродкі ўзбагачаюць народ-ную мову ў любоўных песнях.
    Кампазіцыйна песні пра каханне ў асноўным будуюцца ў форме манало-га. дыялога, маналога-дыялога. Іншы раз сустракаюцца песні ў апавядальнай форме, якая даецца ад трэцяй асобы.
    Выканаўцамі любоўных песень з’яўляюцца ў большасці жанчыны, пачы-
    312
    наючы з маладых, якія засвоілі традыцыйную любоўную песню ад сваіх род-ных, і канчаючы старымі. Кожная жанчына валодае індывідуальнай манерай выканання. Жыццё і песня атаясамліваюцца выканаўцамі, таму што любоўная песня праўдзівая, што робіць яе блізкай і зразумелай, жывучай і папуляр-най.
    470. Зарадзілі чорныя ягалы ў бары...
    J = 90
    Зарадзілі чорныя ягады ў бары, Заблудзіла красная дзевіца ў лесу.
    Заблудзіла красна дзевіца ў лесу, Прыблудзіла і к Дунаю-берагу.
    Ля Дунаю перавозчык маладой:
    — Перавязі быстру рэчку і Дунай!
    — Во, што ж ты мне перавознага дасі?
    — Нету ў мяне срэбра-злота на руке.
    Нету ў мяне срэбра-злота на руке, Вот, каб табе перавознага аддаць.
    — He хачу я перавознага, ой, браць, А хачу цебе да й за жоначку узяць!
    313
    471. Ой, бяроза мая раскудравая...
    ^^^^^^^
    Ой, бя_ ро_ за ма_ я	рас куд ра ва_я,
    ой, ка_ лі ж ты ўзы_шла, ка_ лі вы_ рас_ ла?
    — Ой, бяроза мая раскудравая, Ой, калі ж ты ўзышла, калі вырасла?
    — Я вясною ўзышла, летам вырасла, На высокій чарот пахілілася.
    Там гуляла Маша позна звечара, Зажыгала свячу з воску ярага.
    Зажыгала свячу з воску ярага, Прыжыдала дружка разудалага.
    Стукаціць, грукаціць ўсёй па вулушкі, Ой, ці вор там гручыць, ці разбойнічак?
    — Я ні вор, ні па-вор, ні разбойнічак, Я да Машы-душы палюбоўнічак.
    Я й да Машы-душы распрасіціся, Ці пазволіш, Маша, мне жаніціся?
    — Ой, жанісь, маладзец разудаленькай, Вазьмі сабе жану — дачку царскую.
    Вазьмі сабе жану — дачку царскую.
    — Мне ня нада жана — дачка царская,
    А мне нада жана — доч хазяйская, Каб рабіла дзела гаспадарская.
    472. Із-пад гор-гары едуць мазуры
    314
    Умерана скора J = 120
    WWffWW
    Е_ дуць, е_ дуць ма_эу_ ро_ чкі, вя_зуць, вя_зупь нам вя но чкі.
    Із-пад гор-гары едуць мазуры.
    Едуць, едуць мазурочкі, Вязуць, вязуць нам вяночкі, Вянок залаты**.
    Прыехаў мазур к мазурцы на двор, Стук-бразь у вакенца:
    — Выйдзі, сэрца, на крылечка, На крылечка.
    Прыехаў мазур к мазурцы на двор: Стук-бразь у другое: — Выйдзі, сэрца дарагое, Дай каню вады.
    — He магу я ўстаць, каню вады даць. А мне матка прыказала, Штоб я з панам не стаяла.
    Я маткі баюсь.
    — Маткі не бойсь, сядай на мой воз. Мы паедзем у чыста поле, На шырокае раздолле, Там мы зажывём.
    Селом ехалі — людзі дзівіліся:
    — Ой, што ж гэта за дзяўчына, Харошая, чарнабровая, 3 панам ехала?
    Лесам ехалі, дрэўя скланяліся: — Ой, што гэта за дзяўчына Харошая, чарнабровая, 3 панам ехала?
    ** Апошні радок кожнай страфы паўтараецца.
    315
    473. У полі вярба, пад вярбой вада...
    J = 90
    там ха_ дэі_ ла, там гу_ ля_ ла дзеу_ ка ма_ ла_ да.