Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл.
Васіль Ліцвінка
Выдавец: Універсітэцкае
Памер: 477с.
Мінск 1995
У полі вярба, пад вярбой вада, Там хадзіла, там гуляла дзеўка малада**.
Ехаў казачок, ехаў малады, Папрасіў у дзяўчыначкі: «Дай каню вады».
— Рада бы я даць — холадна стаяць, Халодная раса, я босая — холадна стаяць.
— Куплю сапожкі на белы ножкі, Улей, улей каню вады, хаця б нямножкі.
Дзяўчына мая чарнабрывая, Скажы, скажы верну праўду, ці будзеш мая?
— Рада тваёй быць, ня ўмею рабіць, Шыці, мыці, кросна ткаці, то ж мне не рабіць.
— Есць у мяне біч, ён научыць рабіць, А белая бярозачка раненька будзіць.
— Яшчэ не ўзяў, абяшчаеш біць,
Багдай ты не даждаўся!— як жа з табой жыць?
** Другі радок кожнай страфы паўтараецца.
474. Ой, у бары сосна тонкая выросла...
316
Ой, у бары сосна тонкая выросла, Й аддаў мяне бацька — лет не даросла.
Вот як не даросла, як маладая, Стрэла мяне доля, доля ліхая.
Ой, ў саду гуляла да ўсю цёмну ночку, Да выцягла ножку аб быліночку.
Баліць мая ножка, баліць яна больна, Любіў барын дзеўку, любіў не давольна.
Любіў барын дзеўку на час, на часочак, А сам сеў, паехаў ў горад-гарадочак.
А сам сеў, паехаў ў горад-гарадочак, А за ім дзяўчына ў след, у слядочак.
Гнала яна, гнала, гнала, не дагнала
Да й у поўдарожкі начаваці стала.
Начаваці стала, моцна заснула, Наехаў дзяцінка — дзяўчына не чула.
- Устань, устань, дзеўка, устань, прабудзіся
Да на мае коні, коні наглядзіся.
Да на мае коні, коні вараныя, Да на мае сёдла, сёдла залатыя.
475. А ішлі, ішлі да валы палавыя...
А ішлі, ішлі да валы палавыя Да ў даліне пасталі**.
317
Ox, любіліся да мы з міленькім, Вот цяпер перасталі.
Скацілася ясная зорачка да й упала дадолу.
Ох, журылася красная дзевачка:
Хто завядзе дадому?
Абазваўся да й маладой казачэнька, Да й на вараном кані:
— Гуляй, гуляй, красная дзевачка, Я завяду дадому.
— Ах, вядзі ж.вядзі, маладой казачэнька, Да вядзі ж, нё баўляйся!
A то па мне, дзеўке-красавіцы Да ўвесь род зажурыўся.
А не так род, да не так жа род, Як ацец, родна маці.
Ой, казаў жа ж ацец, родна маці
За старога аддаці.
Ой, хіба ж ба ліха не даждала, Каб не з любым звенчалась.
** Другі радок кожнай страфы паўтараецца.
476. Я учора су вячора весялюсянька была...
318
Я учора су вячора весялюсянька была, эх**, А сягодня жалка плачу, выпраўляючы дружка. — He плач, міла, чарнаброва, наплачышся без мяне. Прышлю табе падарунак, даражэй будзе мяне.
Як узложыш на галоўку, так і ўспомніш пра мяне, Будзеш плакаць і тужыць — без мілога худа жыць. — Ты, дубочак, ты, зялёны, шырок лісток на цябе. Ты, мой мілы, ты, мой ўдалы, нету праўдачкі ў цябе.
** Кожны радок паўтараецца.
Усе боры пагарэлі, Й асталася поля.
Да ўсім людзям жыці добра, Адной жа мне гора.
Усе людзі жыта сеюць, А я — сваё гора.
Усе людзі Бога просяць, Каб жыта ўрадзіла.
А я, млода, Бога прашу, Каб гора не ўсхадзіла. Як узышло маё гора Густымі кустамі.
Нема цвету сінейшога, Як сіні васілёчак, Нема друга любейшога, Як мілы дружочак.
319
Ты, ранняя кукулячка**, Чаму рана кукавала?
Чаму рана кукавала, Усіх людзей паўбуджала?
Усе людзі рана ўсталі, Сабе долі поўбіралі.
Я ж, малада, спазнілася, Горка доля судзілася.
Яна горкая, няшчасна, Прапаў мой век, як макаў цвет
У ночы зацвіў, удзень адпаў. Етак мой век прапаў.
** Першы радок кожнай страфы паўтараецца.
479. Па садочку я хадзіла...
Л 126
8 Па са_ доч_ ку я ха дзх_ ла, Ф^М^Н=ШёёУ^
па са_ доч_ ку я ха_ дзі_ ла, са_ ма са_ бе га_ ва ры,.,/п/^
Па садочку я хадзіла**, Сама сабе гаварыла.
Сама сабе гаварыла, Няма таго, што любіла.
Няма таго і не будзець, Адсудзілі злыя людзі.
Па пары не хадзілі, Друг дружочка не любілі
А гляну я на ставочак, Плывець гусачак радочак
Адна адну даганяець, Бо кожная пару маець.
Адсудзілі, адраілі, Каб па пары не хадзілі.
Стану, стану падумаю, Бо я парачкі не маю.
А стану падзіўлюся, Горкай слязой зальюся.
** Першы радок кожнай страфы паўтараецца.
480. Зялёны дубочак, куды пахіліўся?
320
V H t (ijjtim.tg j н
8 Ma ла_ ды ка_ эа— ча, ча_го за_ жу рыў ся?
Зялёны дубочак, куды пахіліўся?
Малады казача, чаго зажурыўся?
Малады казача, чаго зажурыўся?
Ці валы прысталі, ці з дарожкі збіўся?
— Валы ня прысталі, з дарожкі ня збіўся, — Ацец-матка помяр, а я не жаніўся.
Ды пайду я з гора, шукаючы долі, — He нашоў я долі, нашоў рыбалоўцаў.
— Ох, вы рыбалоўцы, ўдалыя малойцы, Вы закіньця сеці на быстрыя рэчы'.
Вы закіньця сеці на быстрыя рэчы Да ўлавіця ж долю вы мне, маладому.
Закінулі сеці на быстрыя рэчы, — He ўлавілі долі, да ўлавілі шчуку.
Шчука-рыба йграя, й тая пару мая, А я ж, маладзенькі, парачкі не маю.
1 Рэчы — тут: «рэкі».
481. У полі бероза кудрава стаяла...
J = 84
21. Зак. 979.
321
^^ffflFR^Fff^^^
2. Хто йдзе, не мі на_ е, бе_ро_ зу ^” ма— »
WBffW1
a го_ ра ж та_ му жы_ ці, хто па_ ры ма. . . /е/.
У полі бероза кудрава стаяла, А хто йдзе, не мінае, берозу ламае**.
Хто йдзе, не мінае, берозу ламае***.
А гора ж таму жыці, хто пары не мае.
Да яшчэ найгорша, хто двух-трех кахае, Дадому праводзінь, адзін спаць лягае.
Да сцяны вачыма, на хату плячыма,
Да сцяны гаворэ, а сцяна не чуе:
— Хто ж мяне раздзене, хто ж мяне разуе, У румяны губкі сто раз пацалуе?
Адазвалася Галя ў сенях за дзверымя: — Я ж цябе раздзену, я ж цябе разую.
Я ж цябе раздзену, я ж цябе разую, У румяны губкі сто раз пацалую!
** Другі радок кожнай страфы паўтараецца.
*** Ланцужковая страфа вытрымліваецца і далей.
482. Ой, я хаджу да пахаджаю...
322
Адна Гуртам
сва_ ю гор_ ку до_ лю. До_ лю. . .
Ой, я хаджу да пахаджаю Па чыстаму полю. Полю...
Ой, я сею да высеваю Сваю горку долю. Долю...
— Расці, расці, горка доля, Рувнымі кустамі. Кустамі...
Квеці, квеці, горка доля, Рузнымі цвятамі. Цвятамі...
He спёў, не цвіў, да не спёў, не цвіў Hi адзін васілёчак. Васілёчак...
Ніхто не міл, ніхто не міл, Як мілы дружочак. Дружочак...
Сядзеў жа ён да за столікам, Як сіў галубочак. Галубочак...
— Скажы, скажы, мой міленькі, Чаго кудры ўюцца? Кудры ўюцца...
— Ад роскашы кудры ўюцца, С печалі сякуцца. Сякуцца...
За харошага дзеўкі б’юцца, 3 гэткага смяюцца.
323
^^шя^»
Пе ра стань ты, _ гор_ды хло_ пец, да мя_не ха_ дзіць, ^^^^^^ — Ра_стань ты, гор_ ды хло_пец, да мя_ не ха_ дзіць!
Гневаецца маці ды ўсё хоча біць: — Перастань ты, горды хлопец, да мяне хадзіць!**
— Я не перастану, бо цябе люблю, Як распусціць верба лісце, то тады вазьму.
Дзеўка здагадалася — вербу паліла, «Можа, скора выйду замуж», — думала яна.
Распусціла верба лісце на дварэ, — Хлопец дзеўку толькі зводзіць, замуж не бярэ.
— Паглядзі, дзяўчына, — камень у вадзе, За мяне ты выйдзеш замуж, як ён паплыве.
— Дзе ж ты гэта бачыў, каб той камень плыў, Бела лічка, чорны бровы навек засмуціў.
** Другі радок кожнай страфы паўтараецца.
484. Ды ў зялёнай дуброве, эх!
324
Ды ў зялёнай дуброве, эх! Там Дуня й волы пасла. Напасвіўшы волы, Пайшла ў сад гуляці.
Пакуль Дуня гуляла, эх! Свае волы пагубляла.
Што ж Дуне робіці, Будзе маці біці.
Будзе маці Дуню біць, эх! Стануць бабы гаварыць: — Неўдала дзяўчына, He вазьму, ой, за сына.
Ой, гуляла дзеўчына, ой, па садочку, э-гэй! Накалола ножачку на вішнёчку.
Баліць мая ножачка, ой, ды й не больна, э-гэй!
Любіў хлопец дзеўчыначку да й недоўга.
Збіраюць парнішачку, ой, \ салдаты, э-гэй!
Забылася дзеўчыначка папытаці.
Забылася дзеўчыначка, ой, папытаці, э-гэй!
— Ці мне замуж іцці ці гуляці?
— Гуляй, гуляй, дзеўчынка, ой, як гуляла, й гэ-гэй! He сцялі ты пасцель белу, як ты слала.
Яны ж тваю пасцель белу, ой, апракінуць, й гэ-гэй! Яны ж табе любіць будупь да й пакінуць.
325
486. Цекла рэчка з-пад млынэчка...
J’S1.
1. Цек.ла рэч_ ка з-пад млы.нэч. ка о- хо- хо- хо!
а ДРУ. га. Я ўскрай Ду_ на_ я, ох, я!
Ш^^^^^^^^а
2. ла дзеУ_ ка ко_ ні па_ шь, о- хо- хо-хо!
^Й^|^^^і^^
ко_ ні хра_ пуць, ва_ ды ня пчоць, ох, я!
Цекла рэчка з-пад млынэчка, О-хо-хо-хо!
А другая ўскрай Дуная,
Ох, я!**
Вела дзеўка коні паіць, Коні храпуць,вады ня п’юць.
Коні хрЯГІуць, вады ня п’юць, А за Ду’”й паглядаюць.
А за Дунай паглядаюць —
Там казакі ў карты граюць.
Там казакі ў карты граюць, Млоду дзеўку падмаўляюць:
— Паедзь, паедзь, дзеўка,
з намі,
3 маладымі казакамі!
Дзеўка мамкі не слухала, 3 казакамі паехала.
Едзя поля і другоя, На трэцяя уз’язджая.
— Дзе мы будзем начаваці?
А ўжо пара пасцель слаці.
Дзеўка пасцелі не слала, Белы ручкі заламала.
Белы ручкі заламала, 1 да мамкі ліст паслала:
«А ты, мамка, не турбуйся, За мой венчык не таргуйся.
Я траціла свой веночык Праз свой глупы разумочык.
Пад зялёненькім кусточкам
3 маладзенькім казачочкам».
** Такія прыпеўныя словы спяваюцца ў кожнай страфе.
326
487. А на гарэ сухі дуб...
Умерана J = 92
Сола Хор
WWFffWWp
А на га_ рэ су_ хі дуб, а ў да_ лі_ не а_ ра_ шок, дк, whwHwh* та - дры- та, Ва_ ня, та- pa-pa, а ў да_лі_ не а_ ра_ шок.
А на гарэ сухі дуб,
А ў даліне арашок, да, Та-дры-та, Ваня, та-ра-ра**, А ў даліне арашок.
А ў даліне арашок, Падай, дзеўка, галасок, да.
— Я голасу не падам, Клічуць мене ў сад гуляць, да.
Клічуць мене ў сад гуляць, Ў саду вішэнькі шум’яць, да.
Ў саду вішэнькі шум’яць, Праз нас людзі гавораць, да.
Праз нас людзі гавораць, Пра цебе і пра мене, да.
Пра цебе і пра мене, Што ты ходзіш да мене, да.
Што ты ходзіш да мене, Пагавору не рабі, да.
— Ох, які тут пагавор, Ты не мая, я не твой, да.
* Прыпеў спяваецца з другім радком кожнай страфы.
488. Да куды ляціш, да куды й атлятаяш...
327
Да куды ляціш, да куды й атлятаяш, Чарнесенькі ворля?**
Да хто мене, да такую маладзеньку, Шчыранько прыгорня?
— Эй, прыгартайся, да мая разлюбезна, К другому й такому.
Эй, да не кажы да шчырай праўды, Як мне ж, маладому.
— Ой, да як стане шчыро прыгартаці, To і мушу сказаці.
** Другі радок кожнай страфы паўтараецца.
489. Гэй! Да у полі цёмна ды дымна...
J = 72
Гэй!** Да у полі цёмна ды дымна, За туманам свету ня відна.
Толькі відаць роўная поля, А там казак каня поя.
32Н
Там дзяўчына воду брала, — Ты паедзеш, дзеўка, з намі,
На казака паглядала. Ой, да з намі, казакамі?
— А рада б я паехаці — He пускае мяне маці.
** Слова «Гэй!» спяваецца перад кожным радком.
490. Ой, борам, борам, борам парою...
Ой, борам, борам, борам парою