Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл.
Васіль Ліцвінка
Выдавец: Універсітэцкае
Памер: 477с.
Мінск 1995
** Кожны радок паўтараецца.
515. Чаго ты, кветка, на вадзе звяла...
— Чаго ты, кветка, на вадзе звяла**, Ці ты, сястрыца, сем год ляжала?
— Я не ляжала а ні нядзелькі, Высушыў мяне муж маладзенькі. Муж маладзенькі ходзіць да дзеўкі, Ходзіць да дзеўкі, дзеўку кахаіць, А мне ён сэрца пераядаіць.
** Кожны радок паўтараецца.
516. Выйду я на горачку...
350
Выйду я на горачку, эй**, Пасматру ў пазорачку.
Мой мілы з вайны едзя, Коніка ў руках вядзе.
Я ж яму рада стала, Я ж яго піраймала:
Коніка за ’бротачку, Мілага за ручачку;
Коніка ў стаіньку, Мілага ў спаленку;
Коніку — аўса-сена, 3 міленькім сама села.
А конік ня п’е, ня есць, Міленькі ні гавора.
А конік — па коніках, Міленькі — па дзевачках.
* Першы радок кожнай страфы паўтараецца.
517. А на гарэ соўнюшка, ў даліне туман...
J = 84 v
wwpeofswes
А на га_ рэ соў_ нюш_ ка, ў да_ лі_ не ту_ ман, о, а мне, ма_ла дзю_ се_н/е/_кой, жа_ люш_ ка й пя_чаль.
А на гарэ соўнюшка, ў даліне туман, о, А мне, маладзюсенькой, жалюшка й пячаль.
А мне, маладзюсенькой, жалюшка й пячаль, Што за пячалюшка? — дружка ў доме нет.
Што за пячалюшка? — дружка ў доме нет. Да паехаў мой дружок ў новы гарадок.
Да паехаў мой дружок ў новы гарадок, А я, маладзюсенька, за ім у слядок.
А я, маладзюсенька, за ім у слядок: — Вярніся, мой міленькі, вярніся дамой.
Вярніся, мой міленькі, вярніся дамой, А калі ня вернешся, я сама вярнусь. Да пайду на стайняйку, выберу каня, Да выберу коніка вараненькага.
351
Запрагу калясачку маляваную, Да паеду вулачкай брукаванаю.
Да паеду вулачкай брукаванаю, Да па етай вулушке мой мілай ідзе.
Да па етай вулушке мой мілай ідзе Да чужую шэльмачку пад ручкі вядзе.
Да чужую шэльмачку пад ручкі вядзе, А я, маладзюсенька, здагадалася.
А я, маладзюсенька, здагадалася, Да ў нову каморачку захавалася.
Да ў нову каморачку захавалася, Пакуль маё сердушка наігралася.
518. Ўжэ на дварэ дзень бяленькі...
Умерана j - 88
i'u 4 J I J J I IJ .1JJ J
Ужэ на два_ рэ дзень бя_ ле_ нькі, ўжэ на два_ рэ
дзень бя_ л»_ нькі, да пры_скіў_ся мой мі_ ле_нькі.
Ўжэ на дварэ дзень бяленькі**, Да прысніўся мой міленькі.
— Дзе ты, мілы, валачыўся, Што па пояс умачыўся?
— Па гародам, па пшаніцам, Па харошых маладзіцах.
— Чаму чужа жонка гожа?
— На ёй хустачка хароша,
Рубашачка паркалёва, Сама бела, чарнаброва.
* Першы радок кожнай страфы паўтараецца.
352
Дзе ты, мілы, валачыўся**, Што па пояс абмачыўся?
— Валачыўся за начною, За чужою ўсё й жаною.
— А чым чужа жонка ладна?
— Да на ёй хустэчка вабна,
А кашуля паркалёва, Сама бела, чорнаброва.
** Першы радок кожнай страфы паўтараецца.
520. А ў гародзе хмяліначка...
А ў гародзе хмяліначка, He сцеліцца, ўецца, Усе жонкі з мужыкамі, А мой не хінецца.
Як пайду я, як пайду я Вузкай даліною, Сядзіць мілы за гарою 3 чужою жаною.
Каля яго я прайшла, Слоўца не сказала, Толькі сэрцу цяжка стала, Слёзкі пралівала.
23. Зак. 979.
353
521. Усіх коні па лугах ходзюць...
J = 120
Усіх коні па лугах ходзюць, — Маі — к боражочку1, Усіх коні асаку ядуць, Маі — муражочку.
Усіх коні асаку ядуць, Маі — муражочку, Усіх мужы п’юць-гуляюць, А мой не гавора.
Усіх мужы п’юць-гуляюць, А мой не гавора, Ляжыць жа ён да на белай ложы, Маё сэрца кроя.
Ляжыць жа ён жа на белай ложы, Маё сэрца кроя, Паламайцеся тыя столікі, А дзе я сядзела.
Паламайцеся тыя столікі, А дзе я сядзела,
Да пабудзіцеся тыя шкляначкі, Што я піла-ела.
Да пабудзіцеся тыя шкляначкі, Што я піла-ела, Пазасыпайцеся тыя дарожкі, Да дзе я хадзіла.
Пазасыпайцеся тыя дарожкі,
Да дзе я хадзіла,
Што ўхадзіла, да што я гуляла, С сваім мілым ўпіўшы.
Што ўхадзіла, да што я гуляла, С сваім мілым ўпіўшы,
Што я ўела, да што я ўгуляла, За столікам сеўшы.
«К боражочку» — тут зн. «к беражочку».
522. Стаіць студня шчэ й новая...
354
Стаіць студня шчэ й новая, А ў ёй вада зімовая.
А ў ёй вада зімовая.
Зімовая, бегучая**,
Бегучая, кіпучая, Закіпела сэрца ва мне.
Hi на кога на чужога, Як на свайго все мілога.
Мілы ў доме не бывая, Па дарогах паезжая,
С паўдарожкі ён вярнуўся, Лёг жа спаці, не разуўся.
Я такая дагадліва, Я разула, распранула.
Я разула, распранула, 3 сабой спаці палажыла.
3 сабой спаці палажыла -К сцяне гачмі, к сабе плячмі.
— Адхінайся, нялюбая, У мяне ёсць і другая.
— Няхай сабе тры-чатыры, Я старшая над усімі.
Я ў нэркаўцы пабывала, На ручнечку пастаяла.
Верна Богу прысягала, Каб с табою векавала.
** Ланцужковая страфа вытрымліваецца і далей.
523. Чаму, мілы, ляжыш, ня арэш...
355
— Чаму, мілы, ляжыш, ня арэш Да парою дамоў ня йдзеш?
— А я ляжу да й думаю, Што ўзяў жану нялюбую.
Hi прадаць яе, ні змяняць яе!
— Ці табе ж чорт вочы драў — Ты ж мяне не ўночы браў!
Да браў мяне шэрай гадзінаю
Да с усяею радзінаю.
. 524. Пад ялінаю, пад зяляною...
J = 132
лю_ лі, лю_ лі, ўсё й ба_ ра_ ва. . . /я/.
Пад ялінаю, пад зяляною, Люлі, люлі, пад зяляною**. Расла кветачка ўсё баравая. Вышла дзеўчына чэрнабровая, Вывяла каня да й асядлала. Вынясла сурдут да камязэльку. — Куды паедзеш, Ясю міленькі? Калі да дзеўкі — жыві са мною, Калі да жонкі — едзь дарогаю. Праехаў Ясю чатыры мілі: — Прыстаў мой конік, Божа мой мілы. Каб ня жоначка, ня дробны дзеці, Добра думаці, добра сядзеці. Жоначка жура, дзетачкі плачуць, Што яны ў вочы хлеба не бачуць. Ешце вы, дзеткі, ляннаю кашу, Я для вас хлеба не прызапашу.
** «Люлі, люлі» і другая палова кожнага радка ўтвараюць прыпеў да кожнай страфы.
356
525. Ой, палын, палын...
ой, па_лын, па_лын, тра_ва го_р/ы/_ка_ я.
Ой, палын, палын, ой палын, палын, трава горкая, Мая долечка, мая долечка за ўсіх горшая. Цёмна ноч была, цёмна ноч была ды нявідная, Жонка проч пашла, жонка проч пашла, мяне кінула. Я не ўтрываю, я не ўтрываю, я папытаю:
— Дзе ж ты, мілая, дзе ж ты, мілая, начаваць будзеш? 3 кім ты, мілая, з кім ты, мілая, размаўляць будзеш? — Начаваць буду, начаваць буду я ў татулечкі, Размаўляць буду, размаўляць буду і з мамулечкай.
Ой, пайду я гарой, даліною**, Спаткаў мяне казак маладой.
Стаў ён мяне дарожкі пытацца, Я не ўмела яму адказаць.
— Дзяўчыначка, дзяўчыначка росла, Куды гэта дарожачка пошла,
Ці ў луг, ці ў бор, ці ў роўнае поле? А ў роўным полі пшанічка стаяла.
— У пшанічкі ліповы кусточак, На кусточку шырокі лісточак.
На лісточку салавейка свішчыць, Мяне свёкар да хатачкі клічыць.
Хоць кліч, ня кліч — я не адклікнуся, Без мілога дамоў не вярнуся.
357
А мой мілы дома не начуець, Ночку ў ночку на кані гарцуець.
Скакаў, гарцаў пад гай зеляненькі: Адкуль едзеш, мілы, маладзенькі?
** Кожны радок паўтараецца.
527. Закукуй, закукуй, ды зязюленька, ў леся...
Умерана скора J = 116
За_ КУ_ КУЯ> за_ ку_ куй, ды зя_ зю_ ле_ нька, у ле_ ся. ^uVnjUi^jii мо_ жа, мя_ не пан Бог ды а_ дгэ_ туль вы_ не_ ся.
Закукуй, закукуй, ды зязюленька ў леся, Можа, мяне пан Бог ды адгэтуль вынеся.
Закукуй, закукуй, ды вясёлая пташка, На чужой старонцы, як жыці ж мне цяжка.
Выйду ж я на вулку, ды кугічка кугіча,
Матка дачушку да дадомачку кліча:
Ідзі, мая, ідзі, ты,дачушка, дадому, Я табе пашыю ды сукенку дадолу.
— He хачу я, мамка, ды сукенкі дадолу. He пайду я, мамка, ды з табою дадому.
Дуб ды да дуба да галоўкі ня склоніць, Цёшча да зяця ды слаўца не прамовіць.
— He люблю я зяця і паходачку яго, Ой, заглумляла ж ды дзіцятачка маё.
528. Ой, зяцько, зяцько, ты маё дзіця...
358
Ой, зяцько, зяцько, ты маё дзіця, Ўзяў дачку маю, як квеціначку.
Ўзяў дачку маю, як квеціначку, Ой, ссушыў-змарыў, як лучыначку.
— Ой, ня я ссушыў — ссушыла кросна, Ўсё мая весна, як стаіць красна.
Бёрда бёрдзіцца, а ніць ніціцца, Мая мамачка да ўсё сердзіцца.
Ой, мой бацюшка, ой, мой родненькі, Ня рубай дрэва, куды ня хінецца.
Ня рубай дрэва, куды ня хінецца, He аддай мяне, куды не хочацца.
Hi за старага, ні за малага, А аддай мяне за паромнічка.
А аддай мяне за паромнічка, За паромнічка-палюбоўнічка.
Бо я старага на лажы спалю, Бо я малага у Дунай пушчу.
Бо я малага у Дунай пушчу, А з паромнічкам часта ў госці прыду.
А з паромнічкам часта ў госці прыду, Да й прыду я ў госці да й сярод нядзелі.
359
Ой, пайду я ў госці сярод нядзелі, Да й сярод нядзелі, да й у сераду.
Да й у сераду ўсёй папераду.
У варот стаіць да й мой бацюхна.
У варот стаіць да й мой бацюхна, — Добры дзень табе, ты мой бацюхна!
Добры дзень табе, ты мой бацюхна!
— Ой, здароў, здароў, ты мой зяцюхна!
Ой, узяў дачку, як маліначку, Ой, ссушыў яе у лучыначку.
— Ой, не я ссушыў, а ссушыла вясна, А ссушыла вясна, ой, ткучы кросна.
Ніці ніцяцца, бёрдо бердзіцца, А мая малада усё сердзіцца.
А мая малада усё сердзіцца, А й бёрда б’юцца, а ніткі рвуцца.
А й бёрда б’юцца, а ніткі рвуцца, У мае лёлі усё слёзкі рвуцца.
530. Ой, ліха доля злучыла...
8 1. Ой, л!_ ха до_ ля злу_ чы_ ла, ра_ на за_ муж вы_ ска_чы_ ла.
360
Ой, ліха доля злучыла, Рана замуж выскачыла.
Ух я, бедная, бедна галоўка мая!**
А за тыдзень па вяселлю
Прыносі мілы кудзелю.
Прыносі ён і прасніцу: — To для цябе, няшчасніца.
Прыносі і верацёны:
— To для цябе, мая жона.
Здзявай, жонка, запатылкі, Гані ў поле чорны свінкі.
Чорны свінкі ў поле гнала I да мамкі лісты слала.
А як мамка дазналася, Шасцьмі коньмі прыехала:
— Дзе ты, дочка, падзявала, Што я табе надавала?
— Сукні-маты прадавала, Гора з хаты выганяла.
Як прадала пасцель нову, Дык купіла лысую крову.
— А ты, дурны, нашто хадзіў Маю дачку зводзіў?
Гаварыў, хата муравана, Аж каламі падпірана.
Гаварыў, вокны крышталовы, Аж саломай затыкнёны.
Гаварыў, сталы цісовыя, Аж старыя сасновыя.
Гаварыў, печы кахляныя, Аж благія, гліняныя.
** Прыпеў паўтараецца пасля кожнай страфы.
531. А зяць да цешчы ды галовачку клоніць...
J = 102
зяць да цеш_ чы ды га_ ло_ вач__ ку кло_/ніць/.
А зяць да цешчы ды галовачку клоніць**, Цешча да зяця адным вокам не гляніць: — Аддала да табе да дачушачку добра, У цябе стала мізарнюсенька, дробна, У мяне была як чырвоная ружа, А у цябе стала ды як бела бяроза.
А ў лузе да каліначка жарка, Кожнай маці сваёй дзіцяці жалка. А ў лузе, лузе ды каліна жарэіць, Кожная маці да дзіцяці жалеіць.
** Кожны радок паўтараецца.
24. Зак. 979.
361
532. Сястра ходзіць па вуліцы...
J = 132