• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл.  Васіль Ліцвінка

    Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл.

    Васіль Ліцвінка

    Выдавец: Універсітэцкае
    Памер: 477с.
    Мінск 1995
    198.25 МБ
    Цалаваў, мілаваў Хлопец дзяўчыну.
    Мяне маменька будзіла,
    Ня будзіла — плакала:
    Уставай, маё дзіцятка, Ты ўжо засватана.
    442
    Хоць якое жыта рэдка, Трэба бабачку нажаць. Хоць якая свякроў злая, Трэба мамачкай назваць.
    Ды чаму ж мы ўсё танцуем, Ды чаму ж мы ўсё пяём?
    А таму, што Ваню жэнім, Ганну замуж аддаём.
    На гары на хутары Хлопцы коней путалі.
    Путалі, стараліся, У сваты збіраліся.
    Йдуць кароўкі із дуброўкі, Авечачкі з поля.
    Плача маці па дзіцяці, Што ліхая доля.
    He ідзіце, дзеўкі, замуж, Замужам нядобра жыць. Адна дзеўка выйшла замуж 1 штодзень дамоў бяжыць.
    А каб я ні сірата, А маць мая ні ўдовачка, He была б мая такая Задумана галовачка.
    Камарыкі мае, He кусайце мяне.
    А ляціце дамоў — Укусіце свякроў.
    Мая косачка не косіць I брусочак не бярэць, Мяне мамачка не жэніць I парады не даець.
    Камары, камары!
    He кусайце мяне, А кусайце паноў, Каб пусцілі дамоў.
    Вы, палякі, вы, палякі, За што вы ваюеце?
    Усіх рэкруцікаў пабралі, Голадам марнуеце.
    Здалі брата ў салдаты, А мілога на вайну.
    Я за брата плакаць буду, А за міленькім пайду.
    Ох ты, маць, мая маць, Нашто мяне жэніш: Аддадуць мяне ў салдаты, Кудьі жонку дзенеш?
    Ах ты, міленькі ты мой, Мы апошні год з табой: Цябе ў салдацікі здадуць, Мяне замуж аддадуць.
    Вечарынка ў новай хаце, Стаяць хлопцы ля сцяны. — Чаму яны не танцуюць? — У іх парваныя штаны.
    Мяне сваты сваталі, Сваталі багатыя.
    Кажуць, што скаціны многа: Два каты махнатыя.
    Няхай мышы пражу трубяць, Няхай хлопцы мяне любяць. Мышы пражу патрубілі, Мяне хлопцы палюбілі.
    Дзе мы з міленькім стаялі, Быў вясёлы вугалок.
    А цяпер на гэта месца Бусел жабу прывалок.
    Хадзіў Зэлік па балоту, Рабіў трасцу — не работу: Касіў сена, жыта жаў, Дзевак любіў — бабу ўзяў.
    Гумно з хатаю, А світка з латаю.
    Уцякайця, дзеўкі, Бо пасватаю.
    А ў нашае Алёны Завушніцы зялёны. Па чатыры ды па пяць, За вушамі бразгацяць.
    443
    He хачу я жаці, He хачу вязаці. Зрабі, мілы, халадок, Я буду ляжаці.
    Каля рэчкі я хадзіла, Дзе шумеў зялёны гай. Я Міколу палюбіла Ды не знала, што гультай.
    — Куды ідзеш, Ульяначка? — У агарод, Іваначка.
    — Па што? — Па цыбулю. — Пастой, пацалую.
    Мяне мама нарадзіла, Чорным шоўкам спавіла. Ручак-ножак не сціскала, Каб танцорачка была.
    Ой, іграйце, музыкі, Ў мяне лапці вялікі.
    А мне бацька наплёў, Каб было да Пакроў.
    Ой, танцуйце, чаравічкі, Вам не доўга танцаваць: Замуж выйду, бабай буду, — Вам пад лавачкай стаяць.
    Цераз сад-вінаград Гнала я качата.
    Туды рвецца маё сэрца, Дзе пяюць дзяўчата.
    Цераз сад-вінаград Ганіла індыкі.
    Рвецца, рвецца маё сэрца, Як чую музыкі.
    Пасадзіла стара бабка На тры яйкі гусака. Сама выйшла на вуліцу Й ўдарыла гапака.
    Ой, цяпер пагуляць, Як новая скрыпка, Ручкі-ножкі не баляць, Сярэдзінка гібка.
    Хто полечку дробна скачыць, За кроснамі сядзіць — плачыць. Хто полечку дробна йдзе, Ў берда нітку не ўвядзе.
    Я полечку дробна вытну, За дзень цэвачкі не вытку, Насукаю цэвак пяць Й буду цэлы тыдзень ткаць.
    ДЗІЦЯЧЫ ФАЛЬ'КЛОР
    У жанравым складзе дзіцячага фальклору Міншчыны асобнае месца зай-маюць калыханкі. Запісаныя ў наш час, яны маюць традыцыйныя сюжэты, вобразы, тэматыку. Змест іх абумоўлены функцыяй, прызначэннем — навеяць добры, спакойны сон. Гучаць матывы лагоднасці, бязмежнай мацярынскай люб-ві і спрадвечнага жадання зберагчы сваё дзіця ад хваробы, нядолі.
    Найбольш папулярны персанаж — коцік. У адных* калыханках рас-казваецца, што ён «носіць Свеце сон у хусце», прычым сон падаецца як нейкі прадмет. У другіх жа — яго запрашаюць калыхаць дзіця, абяцаючы за гэта ўзнагароду. У трэціх жа — коцік добры, ён прыносіць дзецям гасцінцы. Сюжэт некаторых калыханак трымаецца на займальных прыгодах, што адбываюцца з катком. Як не пашкадаваць коціка, калі той палез па дулі, памарозіў лапкі або зваліўся ў крапіўку і папёк свае лапкі!
    Сустракаюцца ў калыханках і такія персанажы, як гулі. Гэта, як вя-дома, персаніфікаваныя вобразы галубоў. Аднак можна меркаваць, што гулямі называюць і курэй, якім «пасыпалі грэчкі, яны знеслі два яечкі». Як і коцік, куры дапамагаюць гадаваць дзіця, клапоцяцца пра яго здароўе.
    444
    «Антон з Антоніхай» (батлейка А. Лозя). Фота Я. Казюлі
    Паэтызуюцца свойскія жывёлы, звяры, птушкі, калыска, хлеб. Цэнтральнае месца адводзіцца дзіцяці, якому і спяваецца песня. Некаторыя калыханкі нагад-ваюць звычайныя дзіцячыя песенькі («Баю-баю-баінькі, Прыбяжалі заінькі», «Расце ў полі сасёнка, люлі-люлі-люлі»).
    Большасць калыханак мае маналагічную форму. Тэкст песень у асноўным складаецца з назоўнікаў і дзеясловаў. Кожны радок — новая дынамічная карціна.
    3 а б а ў к і — песенькі рэчытатыўнага гучання, якімі суправаджаюць гуль-ню з пальчыкамі, ручкамі, ножкамі, гушканне на руках і назе. Найбольш папулярныя — «ладу-ладу-ладкі», «кую-кую ножку», «ідзе каза рагатая», «ла-сачка», «чыкі-чыкі, сарока». Большасць з іх жартоўна-гумарыстычнага зместу, маюць дыялагічную форму.
    Асноўную групу дзіцячых песень складаюць творы пра ж ы в ё л ь н ы с в е т. Яны маюць фантастычна-гумарыстычны сюжэт. Папулярнымі з’яўляюц-ца песні «Камар з дуба зваліўся», «Чы-чы, чы-чы, верабей», «Чыжык-чы-жык, дзе ты быў?». Галоўнымі персанажамі выступаюць камар, верабей, зязюлька.
    Шырока распаўсюджаны на Міншчыне заклічкі і прыгаворы. 3 а к л і ч к і — вершаваныя звароты да прыроды (дажджу, сонца). Галоўная просьба — пас-прыяць добраму ўраджаю. Прыгаворы — звароты да жывых істот (божай кароўкі, слімака). Есць прыгаворы, якімі суправаджаюць збіранне ягад («Сунічкі, сунічкі, гарлачык невялічкі. Сыпцеся роўна, каб было поўна»), Заклічкам і пры-гаворам характэрна імператыўная форма звароту.
    445
    Вызначыць чарговасць у гульні, выбраць вядучага, самаарганізавацца дзе-цям дапамагаюць кароткія рыфмаваныя вершы — л і ч ы л к і. Сярод іх ёсць сюжэтныя («Шлі бараны па дарозе»), бессюжэтныя («Эны-бэны»). Некаторыя пачынаюцца з адліку (1 ...5... 10). Гульнёвае прызначэнне не выключае іх этычнай (выхаванне справядлівасці, сумленнасці) і эстэтычнай (выхаванне пачуцця рыт-му) каштоўнасці.
    Матывы дражнілак узяты з наваколыіай рэчаіснасці і звязаны са знешнім выглядам і маральным воблікам чалавека. Некаторыя з іх могуць прык-ладацца да любой асобы, якую трэба пакрыўдзіць. Сатырычную накіраванасць маюць створаныя дзецьмі рыфмаваныя прозвішчы і імёны.
    635. Люлі, люлі, ўсе дзеткі паснулі...
    8	ні спідь, ні гу_ ля_	я, с кат_ка_м± ра_а(ы)_ма_у_ля. . я.
    ^дц^ц^.^	^
    8	Да я ж я_ го, ма_ле_н( х)_ка_ го, па_ ка_ лы_ шу.
    8	___Ой, да-й (1) жа, Бо_жа, я_ \у сон доб_ ры!
    — Ой, да-й ( 1) жа, Бо_жа, я_ му век доў_ гі!
    Люлі, люлі, ўсе дзеткі паснулі.
    Адзін наш каточак ні спіць, ні гуляя, Hi спіць, ні гуляя, с каткамі размаўляя.
    446
    Да я ж яго, маленькаго, пакалышу, За яго Бога папрашу:
    — Ой, дай ж, Божа, яму сон добры!
    Ой, дай жа, Божа, яму век доўгі!
    636. Люлі, люлі, люлі...
    Люлі, люлі, люлі, А ўсе дзеткі паснулі. Адзін Сірожачка ня спіць, Трэба Сірожачку набіць. Люлі, люлі, люляю, Я коціка б’ю-лаю.
    Каб ён ночку не хадзіў, Каб ён дзетак не будзіў. Пайшоў каток, пайшоў вон! А дзіцятку добры сон.
    А дзіцятка будзе спаць, А я буду калыхаць.
    Люлі, люлі, люлі, Ўсе дзеткі паснулі.
    Толька адна Юлячка Ня спіць, ні гуляіць.
    447
    Ня спіць, ні гуляіць, 3 катком размаўляіць. А псік, каток, не вурчы,
    А Юлячка — спі-маўчы!
    А псік, каток, рыбку рваць, А Юлячка — ў люльку спаць!
    638. А псік, а псік, мой каток...
    А псік, а псік, мой каток, Паеў, папіў ўвесь мядок. Патэльнічку аблізаў
    I на котачку сказаў. А котачка плачыць, Верабейчык скачыць.
    639. А псік, каток, па плоця...
    А псік, ка_ток, па пло_ ця, uiy_ ка_ ю_ чы дра_мо_ ця.
    Ён дра_ мо_ ця не на_ шоу, сам5а_ рэ_шкі не па_ шоу.
    А псік, каток, па плоця,	Сам ў арэшкі не пашоў.
    Шукаючы драмоця.	А псік, каток, а псік, вон!
    Ен драмоця не нашоў,	А хлопчыку — крэпкі сон.
    640.	Пайшоў каток пад масток...
    J = 78
    А рыб_ ка слхэ_ка_ я,	э па_па_к(а)у_ці_ ка_ я.
    Пайшоў каток пад масток, Злавіў рыбку за хвасток.
    А рыбка слізкая, 3 лапак уцікая.
    448
    641.	Хадзіў каток па платку...
    Хадзіў каток па платку, Уваліўся ў крапіўку. Папёк коцік лапкі, Палез на палаткі.
    Палез бы вышэй, Ды баюся мышэй Палез бы далоў, Ды баюся валоў.
    Люлі, люлі, люлі, Да пайшоў кот па дулі. Памарозіў лапкі, Палез на палаткі.
    Сталі лапкі грэцца, Недзе коціку дзецца. Люлі, люлі, люлі, спаць!
    643. Люлі, люлі, люлі, палез кот на дулі...
    Па_ ма_ ро_ зіу лап_ кі(	уз лез на па лат_ кі.
    29. Зак. 979.
    Люлі, люлі, люлі, палез кот на дулі, Памарозіў лапкі, узлез на палаткі. Сталі лапкі грэцца, недзе катку дзецца. Палез ба на вышкі, дык баюся мышкі, А палез ба далоў, дык баюся кароў.
    449
    і	644. Ha дварэ цямным-цямно...
    J =120
    ^-J r f r-j i ° u r H N^ ^
    a Ha два_ рэ цям_ ным-цям_ но, Тры звяз_ ды гля_дэяць ў вак но.
    На дварэ цямным-цямно, Тры звязды глядзяць ў вакно. Тры сябровачкі яны.
    А ты, донечка, засні. Першая — красівая.
    Лругая — праўдзівая, Трэцяя — шчаслівая. Каб расла красівая, Каб расла шчаслівая, Малая мая донька.
    645. А-а, люлі, паляцелі гулі...
    А-а, люлі, паляцелі гулі,
    Селі на варотах да у красных ботах.
    Сталі ж яны сакатаць: што дзіцяці есці даць?
    Даці, даці млечка, а ў ручку яечка?
    450
    А ў прыпалок піражок, А хлопчыку паясок, Дзіцяці малому, Каню вараному'.
    646. А-а, люлі, прыляцелі куры...
    се_ лі на ва_ ро.
    лю_ лі, спаць, а я бу_ пу ка_ лы_ хаць.
    А-а, люлі, прыляцелі куры, Селі на вароцех у чырвоных боцех, Сталі сакатаці. Чаго курам даці? Ці ячменьку жменьку, Ці гарошку трошку?
    А-а, люлі, спаць, А я буду калыхаць.
    647. Гушкі,
    Гушкі, гушкі, гушкі, Прыляцелі птушкі. Селі на варотах
    гушкі, гушкі...
    У чырвоных ботах. Сталі шчабятаці, Нельга Дзімку спаці.
    648. Зыбаю, пазыбаю...
    Маць. у_ шла пе_лсн_кі мыць, дзе_ дурі_ка— ара_ ва ру_ біць.
    151
    A - a - a!	Дзе_ душ_ ка—дра_ ва ру_ біць.
    усе дзет_к! па_ сну_ лі,	спі 1 ты, ма_лыш_ка, спх!
    Зыбаю, пазыбаю, Ўшоў ацец за рыбаю.
    Маць ушла пялёнкі мыць, Дзедушка — драва рубіць. А-а-а!
    Дзедушка — драва рубіць, Бабушка — уху варыць. А-а, люлі, ўсе дзеткі паснулі, Спі і ты, малышка, спі!
    Люлі, люлі, спацькі, Німа дома бацькі. Пашоў на работу, Прыдзя у суботу. Прывязе гасцінца Поўную хусцінку.
    Мы з табою будзем браць Будзем татку цалаваць.