Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл.
Васіль Ліцвінка
Выдавец: Універсітэцкае
Памер: 477с.
Мінск 1995
Большэ грамаце наўчуся, Ў ахвіцэры пападу.
607. Із-за лесу, лесу цёмнянькаго...
Із-за лесу, лесу цёмнянькаго, Із-за садзіку зялёненькаго
Прылятае чудны пташачак да нас, Гасударствяны прыносіць наказ.
Слышна, відна, будуць набор набіраць, Яшчэ будуць у салдаты забіраць.
Ці старшаго, сялядоршаго, Ці самаго наймалодшаго.
423
У старэйшаго дзяцей чарада, У сялядоршаго жана малада.
Ў сялядоршаго жана малада, А ў малодшаго нікога німа.
Сялядоршы выкупляяцца, Самы младшы субіраяцца.
Самы младшы субіраяцца, 3 атцам, з маткай распрашчаяцца.
3 атцам, з маткай распрашчаяцца, А з сястрою ні расстаняцца.
— Пастой, пастой, родны брацяйка ты мой, Пастой, пастой, я табе кудры расчашу.
— Ох, расчэша буйны вецер, ідучы, У чыстым полі пры аруддзях стоячы.
608. Ішлі хлопцы дарогаю...
Ішлі хлопцы дарогаю, Запыліліся глаза, эй!**
Запыліліся глаза —
Зірнуць-глянуць хоць нільзя.
Азірнуліся назад — Тры красавіцы стаяць.
Hi хадзіце вы да нас, Hi ўлюбляйцеся вы ў нас.
Hi ўлюбляйцеся вы ў нас, Бо нам цяпер ні да вас.
Бо на^ цепер ні да вас, Беруц” у салдаты нас.
Тры красавіцы стаяць, Самі з сабой гавораць.
— Вы, дзяўчата, маладыя, Hi хадзіце вы да нас.
Беруць у салдаты нас
Да й на дваццаць пяць гадоў.
Да й на дваццаць пяць гадоў. Hi вароцімся дамоў.
** Другі радок кожнай страфы паўтараецца з воклічам «эйі».
424
609. Матка свайго сына ў салдаты аддала...
Умюрана, з рухам J = 96
rtp^WWRPPRRP
Ма_тка свай_ го сы_ на ў са_ лда_ ты а_ дда_'л
^^^PRWRRPiRH
У Са_ лда_ ты а_ дда_ ла да па гай пра_ вя_ ла. . .
Матка свайго сына ў салдаты аддала, Ў салдаты аддала да па гай правяла.
Нада мною, гаям, да і пастаяла, Слёзкамі карэння пападмывала.
Слёзкамі карэння пападмывала, Галаском вяршэчкі павысушвала.
Капайце канавы ўсе й глыбокіе, Станавыя ўсе сталбочкі, ўсе й высокіе.
Штоб свайго сыночка з войска не вяла, Штоб свайму сыночку ручку падала.
Зялёная дубровачка, зялёная, Там плакала удовачка маладая.
Там плакала удовачка маладая, Што паехаў бел малойчык жаніціся**.
Недалёка ён паехаў — у Варшаву, А ў Варшаве слічны горад закупілі,
28. Зак. 979.
425
Каторыя з добрая воляй — прыступілі, Каторыя паняволе — сільно плачуць.
Жана мужа праважала,
У роўным полі пад крушынай начавала.
Ў роўным полі пад крушынай начавала, Яна тую крушыначку выклінала.
Бадай цябе, крушыначка, высушыла, Як ты мяне з добрым, мілым разлучыла.
Забылася я ў мілога папытаці, Ці пазволя мне міленькі пагуляці?
— Гуляй, гуляй, мая мілка, як гуляла, Абы мае родны дзеткі гадавала.
** Ланцужковая страфа вытрымліваецца і далей.
611. 3-пад няроду ўсё й туман да ўсё й туман...
8 2. А па пер_ ша сам па_ руш_ нік ма_ ла_ дой
8 вя_ дзе вой_ ска эа са_ бой, за са_ бой, / і/за са_ бой.
3-пад няроду ўсё й туман да ўсё й туман, 3-пад туману да ўсё й уланы ідуць, усё ідуць.
А па-перша сам парушнік маладой Вядзе войска за сабой, за сабой, за сабой.
— Вы, рабята, не ўстрашысь, не ўстрашысь, Прама к бою да станавісь, станавісь, станавісь!
426
— Мы пасталі, як сцяна, як сцяна, Мяне куля раніла, раніла, раніла.
Палілася кроў з мяне, кроў з мяне, Да й на чужой да старане, старане, старане.
612. У прыграніччы мы, браццы, стаялі...
У прыграніччы мы, браццы, стаялі
1 ня думалі аб чом**.
Толькі думалі, браццы, гадалі Снарадзіцца харашо.
Мы ж ня ўспелі, браццы, снарадзіцца, Нам прыказаў сем прышло.
Прыйшлі, прыйшлі нам, браццы, прыказы Усе з турэцкай стараны.
Дзень і з ноччу мы, браццы, не спалі, У паходзе маршам шлі.
Падыходзім мы, браццы, к Дунаю Турак бераг занімаў.
Турак бераг, браццы, занімаў Да нам праходу не даваў.
Ляцяць кулі, кулі і карцечы, Рассыпаюцца падрад.
Ляжаць туркі ранены, пабіты, Нам праходу з-за іх нет.
Туман з мора, ой, туман падняўся, Тры днцтры дні дождж ішоў.
Генярал Скобеляў у паход снараджаўся, За аблакамі па гарах пайшоў.
** Кожнае двухрадкоўе спяваецца двойчы.
613. Ой, паслухайце, рэбята, я вам песеньку спяю...
427
Ой, паслухайце, рэбята, я вам песеньку спяю, Ой лі, ой да люлі, я вам песеньку спяю**. Я вам песеньку спяю пра службіцу пра сваю. Мы тры гады праслужылі, ні аб чым мы не тужылі. Стаў чацвёрты наступаць, сталі думаць і гадаць. Сталі думаць і гадаць, як нам дома пабываць, Як нам дома пабываць, з маладой жаной паспаць. — Здраствуй, жонка маладая, як ты без мене жыла? — Ой, жылось мне харашо, пайдзі паслужы яшчо!
** Прыпеў «Ой лі, ой да люл і» і другая палова кожнага радка паўтараюцца.
Збіраяцца мой мілянькі Ў вялікую дарогу, ў дарогу.
Параначуй, мой мілянькі, Хаці ночку са мною, мною.
— Да рад бы я, ты мая міла, Тры-чатыры й начаваць, начаваць.
Баюсь, баюсь, ты мая міла, Каб пахода не ўцяраць, не ўцяраць.
— Да й не буйся, муй мілянькі, Я ж малада — чутка сплю, чутка сплю.
Як запяюць раннія пеўні, Та цябе пабуджу, пабуджу:
«Да й устань, мой мілянькі,
Ужэ ж над намі світ-зара, світ-зара.
428
Да ўжэ ж табе, мой мілянькі, Йці на воянку пара, ой, пара.
Да ўжэ тваі коні вараныя Запражоныя стаяць, ой, стаяць.
Да ўжэ тваі слугі вірныя Прыбіроныя сядзяць».
615. І-ой, сюды-туды тры дарожанькі...
І-ой, сюды-туды тры дарожанькі, Э-э-эй, тры дарожанькі**.
Ой, тудой ішло тры салдацечкі.
I што к мамачцэ йдзе — песеньку пяе,
I што к жане ідзе — на скрыпачку грае, I што к мачысе ідзе — сільненька плача.
I сустрэла мамачка ў поўдарожанькі
Із хлебам, з соллю, із шчасцем, з доляю.
I сустрэла жана ў вароцечках
Із белым сырам, з маленькім сынам.
I сустрэла мачыха на парожачку
Із горкім пылам, з дубовым кіям: — I чаму цябе, сыну, куля не забіла? — Мамачка мая, хоць няродная, Каля мяне кулі, як пчолкі, гулі, Каля мяне братцы,як мост, ляжалі, А мяне, сірату, кулі ўсё міналі.
** Такім жа чынам прыпеў ствараецца з кожнага радка.
616. У роўным полі ні дым, ні туман...
429
У роўным полі ні дым, ні туман, Эю-эй, ні дым, ні туман**.
Hi дым, ні туман і тры войскі там: У адным палку малойцы пяюць, У другім войску конікі ірзуць, У трэцім войску навіны чуваць. Навіны чуваць, шабелькі брашчаць, Брат брата убіў, галоўку зрубіў. Сеў ліста пісаць да матулі слаць: «Матуля мая, харані сына! Матуля мая, харані сына!» — Мой жа ты сыночак, а што ж ты зрабіў? Большаму брацітку галоўку зрубіў!
— Служылі, матуля, аднаму цару, Пабілі, матуля, адну гадзіну, Любілі, матуля, адну дзяўчыну.
А ён жа мне, меншаму, з ложы не ўступіў, Ірзалі конікі, яго везучы, Плакала радзінка, за ім ідучы, Стагнала зямелька, труну беручы.
Вазьмі, матуля, калішок вады, Палі, матуля,па жоўтым пяску. 3 жоўтага пяску вады не сабраць, Большага брацейку з гробу не падняць.
** Прыпеў «Эю-эй» і другая палова кожнага радка паўтараюцца.
Ў канцы грэблі,
Ў канцы грэблі стаяць вербы, Усе ж вербы пашумелі.
Мела госцю, Мела госцю с Украіны Маладога жаўнярыны.
Адна верба, Адна верба не шумела, Яна сабе госцю мела.
Ляжыць жаўнер, Ляжыць жаўнер пад вярбою На купіну галавою.
Да ў даліну, Да ў даліну ножачкамі Й абліўшыся слёзачкамі.
430
618. А з-пад лесу цёмна хмарка стала...
з то_ е хма_р7э/_ кі дроб_ ны дож_ джык хвош_ ча.
А з-пад лесу цёмна хмарка стала, 3 тое хмаркі дробны дожджык хвошча.
3 тое хмаркі дробны дожджык хвошча, Нам, салдатам, галоўкі спалошча.
Вышла маці да і воду браці, Як набрала, сыночка пазнала:
— Хадзем, сынку, са мною й дадому, Змыю табе беленька галоўку.
— Нада ж, маці, ды і нас ўсіх клікаць, Змый і нам беленька галоўку!
619. Усе мужы да з вайны ідуць...
Усе мужы да з вайны ідуць, А мой мілы да убіт ляжыць.
Ў правай руке да каня дзяржыць, А леваю да расу бярэць.
Расу бярэ да на сэрца л’е: — Раса ж мая да красушчая.
Раса ж мая да красушчая, Раса ж мая да жывушчая.
Ой, вы, хлопцы, да мае братцы, Накажыце да маёй жонцы:
Няхай яна да мяне не жджэ, Няхай яна да замуж ідзе.
431
Калі пойдзе да па лепш мяне — Калі пойдзе да па горш мяне — Будзе мяне да праклінаці. Будзе мяне да памінаці:
За тым была, як калінушка, А за гэтым, як былінушка.
620. Малады жаніўся, на войну ішоў...
Малады жаніўся, на войну ішоў, эх!
Ідучы на вайну, прашчаўся с сям’ёй, прашчаўся с сям’ёй:
— Прашчай, прашчай, сям’я, жана малада, эх!
Жана малада, ці будзеш вярна, ці будзяш вярна?
Жана маладая, ці будзеш вярна? Эх!
Жана атвячала: «Да гроба й адна! Да гроба й адна!»
Сеў мілы, уехаў ў чужой, дальняй край, эх!
Ды біўся ён, драўся сваею крывёй, сваею крывёй.
Пабіўшыць-падраўшыць, дадому пайшоў, эх!
На пуці-дарозе радзіцель ішоў, радзіцель ішоў.
— Ой, то не радзіцель — ацец мой радной, эх!
Ой, ацец мой роднай, як дома сям’я? Як дома сям’я?
— Сям’я, слава Богу, даўно прыбыла, эх!
Жана маладая закон змяніла, закон змяніла.
Жана маладая закон змяніла, эх!
Ад чужога мужа сына радзіла, сына радзіла.
Ой, аб етам слове садзіцца на каня, эх!
Садзіцца на каня, едзя да двара, едзя да двара.
Матка пяраймая з іконай святой, эх!
Жана пяраймая, эх, з гарачай слязой, з гарачай слязой.
Маці сына просіць: «Прасці, сын, жане». Эх!
— Табе, маці прашчаю, жане нікагда, жане нікагда!
432
Закіпела сэрца, эх, ў салдацкай грудзі, эх!
Забляшчала сабля ў правуй руцэ, у правуй руцэ.
Зляцела галоўка нявернуй жаны, эх!
— Ох, сынок мой, сынок, што ж ты нарабіў, што ж ты нарабіў?
Жану ты лішыў, эх, сабе ты згубіў, эх!
Малую малютку навек ссіраціў, навек ссіраціў!
621. Трава палягае, віхура галосіць
Трава палягае, віхура галосіць, На свежыя раны пясочку наносіць**.
Нясіце вы, ветры, жалобу матулі, Скасілі сыночка варожыя кулі.
Ой, ночка праходзіць, другая мінае, А маці над сынам нямцоў праклінае:
— Бадай вам, нямцове, спазнацца з труною, Як вы разлучылі сыночка са мною.
** Другі радок кожнай страфы паўтараецца.
ой, я ся_ ду над aK^ ном й у_ ва_тру_ся руш_ніч_ком.
433
Ox, я ўстану раненько, Й умыюся беленько, Ой, я сяду над акном Й уватруся рушнічком.
Месяц, зоры высако, Атец, маці далеко, А братішэк на вайне, He думае аба мне.
І-ох, пайду я ў вішнёў сад, Стаяць вішэнькі у рад.
Вішня к вішне хіліцца, Лісце к лісту ліпнецца.
Вішня к вішне хіліцца, Лісце к лісту ліпнецца, А мне, беднай • іраце, He к каму прыхіліцца.
623. Ішоў салдат с пахода...
Сеў сал_ дат на лаў_ ку, да_ вай ку_ рьгаь та_ бак.
Ішоў салдат с пахода, Зайшоў сабе ў кабак. Сеў салдат на лаўку, Давай курыць табак.