• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл.  Васіль Ліцвінка

    Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыц. жанры: Мінск. вобл.

    Васіль Ліцвінка

    Выдавец: Універсітэцкае
    Памер: 477с.
    Мінск 1995
    198.25 МБ
    — Здароў-ка, брат служывы, Мы курым табачок.
    Трубачка на дзіва, Давай курнём разок.
    Трай-рай-ра, Трай-тар, у-ха-ха! Сеў салдат на лаўку, Давай курыць табак**.
    Якая пазалота
    3 разбоем па краях! Дзіўная работа, — Прадай-ка трубку нам
    — Трубка непрадажна, Прадаць не ў сілах я: Ў памяць камандзіра Засталася яна.
    ** Прыпеў з паўторам двух апошніх радкоў утвараецца пасля кожнай страфы.
    434
    624. Жылі чумакі чатыры гады...
    Жылі чумакі чатыры гады, Да не зналі чумакі гора, ні бяды.
    Да прыйшоў к яму чумак маладой
    Да пытае ў чумака: «Што, што ў табе баліць?»
    — Баліць у мяне сільна галава, Да прыдзецца паміраць у чужой старане.
    625. Ляцела зязюля чэраз новы сёлы...
    — Ой, ча_ му вы, му_ жы_ кі, хму_ рны, не_ вя_ й_ лы?
    Ляцела зязюля чэраз новы сёлы:
    — Ой, чаму ж вы, мужыкі, хмурны, невясёлы?**
    Ляцела другая, стала кукаваці:
    — Паслухайце, мужычкі, што буду казаці.
    Во буду казаці, буду гаварыці — Пакінеце, мужычкі, паншчыну служыці.
    435
    Во пайшла жа паншчына за крутыя горы, А за ёю аканом, за ёю ў пагоні.
    — Во вярніся, паншчына, будзем шанаваці, — Было табе мужычкоў так не катаваці.
    Во пайшоў жа стары пан пшаніцу касіці, А за ім жа стара пані пракосы вязаці.
    Hi звязала стара пані ні ’днаго пракоса, Баціначкі патаптала, пайшла дамоў боса.
    Во хацела стура пані мужычкоў наняці, Цапу-лапу да кішэні — недзе грошай ўзяці.
    ** Другі радок кожнай страфы паўтараецца.
    626. Арэ прымак, арэ прымак...
    Арэ прымак, арэ прымак, На свет паглядае, Усе жонкі нясуць есці, А маей немае**.
    Едзе прымак, едзе прымак I ў дудачку грае, Як зачула чота зяця, Абед налівае.
    — Я прынесла, прымачэнька, Боршча з лебядою,
    He хоч боршча з лебядою — Еш хлеб із вадою.
    He хоч боршча з лебядою — Еш хлеб із вадою.
    Запрагай жа сівы валы, Т’яжджай дадому.
    Да не ўспеў жа прымачэнько 3 воза ізлезці, Яму чоіца загадала: — Нясі свінням есці!
    Бадай свінні паздыхалі,
    А хата згарэла!
    Як жа мне гэта прымацкая
    Жызня надаела!
    ** Апошнія два радкі кожнай страфы паўтараюцца.
    436
    627. Ў саду, у саду чэрэмшына...
    Ў саду, ў саду чэрэмшына Да й вішэнь не мае,
    Й а хто ў прымах не бываў жэ, Той гора не знае.
    А я ў прымах пабываў жэ. To й горайко знаю, Белы ручкі пад галоўку Дый лажуся спаці.
    I прыйшла міла чернобрыва, Пачала будзіці:
    — I уставай, мілы; чернобрывы, Будзе табе спаці.
    I ўставай, мілы;чернобрывы, Будзе табе спаці,
    I запрагай жэ сівы волы
    1 едзь поле араці.
    П Р Ы П Е Ў К I
    Самую шматлікую групу прыпевак, што спяваюць на Міншчыне, складаюць любоўныя прыпеўкі. Надзвычай разнастайныя па эмацыянальнай афар-боўцы, яны перадаюць усе адценні пачуццяў закаханых дзяўчыны або юнака. Светлыя і пяшчотныя — калі дзяўчына і хлопец кахаюць адзін аднаго. А вось калі каханне засмучаецца здрадай — з’яўляюцца ноты няўцешнага смутку, а часам і крыўды. Але часцей за ўсё прыродны аптымізм, гарэзлівасць, ча-сам добрая песня або «прыпевачка» дапамагае дзяўчыне перанесці ўсе гэтыя выпрабаванні: «Стала песенькі спяваць і на гора забываць».
    Важнейшай падзеяй у жыцці кожнага юнака і дзяўчыны з'яўляўся і з’яў-ляецца шлюб. А які ж ён будзе? Ці не прыйдзецца аблівацца «горкімі слёз-камі»? Ці не будзе «свякроў злая» здзеквацца з яе? Усе гэтыя пытанні паў-стаюць перад маладой дзяўчынай і яе бацькамі перад шлюбам. Таму ў пры-пеўках, якія тэматычна далучаюцца да вясельных, перш за ўсё ад-чуваецца занепакоенасць гераіні сваім будучым лёсам, няўпэўненасць у доб-рых адносінах да яе будучага мужа. Дарэчы, і на гэтыя творы наклаў адбі-так той факт, што маладая выключна рэдка ўступала ў шлюб па ўзаемнаму каханню. Часцей за ўсё хлопцу нявесту выбіралі яго бацькі.
    Змест с я м е й н а-б ы т а в ых прыпевак таксама, як і песень, абумоў-лены бяспраўным становішчам беларускай жанчыны ў даўнейшыя часы: «баць-коўская воля» на шлюб, дэспатызм свякрухі, жорсткія адносіны мужыка-п’яніцы да жонкі. Таму прыпеўкі гэтай тэматычнай групы маюць у асноўным мінор-ную афарбоўку. I толькі зрэдку сустракаюцца асобныя тэксты, у якіх гаво-рыцца, іншы раз і з гумарам, аб шчаслівым сямейным жыцці.
    Калі гаварыць пра сацыяльн а-б ы т а в ы я прыпеўкі, то трэба зазначыць факт больш шырокага, у параўнанні з іншымі рэгіёнамі Беларусі, бытавання іх на Міншчыне, і асабліва прыпевак салдацкіх і рэкруцкіх. Па
    437
    «Не глядзіце на мяне, Што я худаватая, Мужык сала не дае, Я не вінаватая». Фота А. Нікалаева.
    колькі служба ў царскай арміі заўсёды была няшчасцем для рзкрута, яго сям'і і яго дзяўчыны, гэтыя творы вызначаюцца глыбокім сумам. У некаторых з іх нават гучаць зняважлівыя, пагардлівыя адносіны да рэкрутаў: «Маім міленькім не будзеш, Бо ў салдацікі пайдзеш». Але асноўным лейтматывам сал-дацкіх і рэкруцкіх прыпевак з’яўляецца тэма «Мілы (або сынок) пойдзе ў сал-даты, Дамоў не вароціцца».
    Лепшыя якасці беларускага нацыянальнага характару выяўляюцца ў змесце сатырычных і жартоўных прыпевак. Працавітасць і добрасум-леннасць чалавека пададзены ў гэтых творах як рэзкае асуджзнне гультайства, дэмагогіі, безгаловасці, п'янства і іншых адмоўных рыс грамадства. Таму дзякуючы ўдаламу камічнаму перабольшванню, іроніі, а часам і гратэску некашрыя пры-пеўкі гэтай групы маюць сацыяльную накіраванасць. Асноўную ж частку гэ-тых твораў складаюць прыпеўкі-кпіны з няўдалага ўхажора з «крывымі нага-мі», задавастых хлопцаў, у якіх «парваныя штаны», або «харошых дзевачак, здольных да прыпевачак», а «на работу хворых». Іншы раз сустракаюцца пры-пеўкі-дыялогі з незвычайнай камічнай сітуацыяй: «— Мілы мой, мілы мой, А чаму ж ты не прыйшоў? — Муха лямпачку разбіла, Чаравікаў не знай-шоў».
    Асобную групу традыцыйных прыпевак Міншчыны складаюць прыпеукі т а н-ца в а л ь н ы я і д а с к о к а ў. Часцей за ўсё гэтыя творы выконваюцца пад музычны акампанемент — гармонь, скрыпку, бубен. Разам з тым можна заўважыць, што танцавальныя прыпеўкі распадаюцца на некаторыя асобныя тэматычныя падгрупы: зварот дзяўчыны да гарманіста; зварот гарманіста да гармоні (або скрыпача да скрыпачкі): Зварот дзяўчыны да чаравічак («замуж выйду — бабай буду, — вам пад лавачкай стаяць»); Удалы танцор — дрэнны работнік; уласна танцавальныя («сербіяначка», «полечка» і г. д.). Многія з наз-ваных твораў маюць сатырычную афарбоўку. Асабліва гэта датычыцца апошняй ііадгрупы: «Хто полечку дробна скачыць, За кроснамі сядзіць — плачыць. Хто полечку дробна йдзе, У берда нітку не ўвядзе».
    43«
    Такім чынам, прыпеўкі, гэтыя маленькія песенькі, па шырыні ахопу жыц-цёвых з’яў, выразнасці перадачы імгненных чалавечых пачуццяў, багаццю і раз-настайнасці мастацкіх сролкаў не ўступаюць лепшым узорам беларускай парод-най лірыкі і дзякуючы сваёй жанравай мабільнасці былі і зараз застаюцца адным з самых папулярных і любімых у народзе жанраў народнай творчасці.
    628. Ой, іграй, іграй, гармонь..
    Ой, іграй, іграй, гармонь, Ой, іграй павесялей, Штобы гэта скучна врэмя Прахадзіла весялей.
    Я адзену плацця бела, Замараю й вымаю, А хто з маім мілым сядзе, Я за ручку выведу.
    Ой, падружка верная, Саперніца первая, Нечаму няўстоіла, Усю любов(ь) расстроіла.
    Завівалісь мае кудры Ад вясны да восені, Як услышалі «Разлуку», Завівацца бросілі.
    Маменька бранілася, Каб я не любілася, Ты ж, мамка, забылася, Як сама любілася.
    Я любіла па пяці, Любіла па пяцёрачке, Я любіла пагуляць 3 мілым на вячорачке.
    629.	Дзяўчыначка, чыя ты?
    = 264
    - Дзяў_чы_нач1>.ка, чы_ я ты? Ш ня по_йдзеш гу_ля_ ці?
    439
    ----5 IV P fl № IS—
    - He пы_ тай_ ся, чы_ я я,
    — Дзяўчыначка, чыя ты, Ці ня пойдзеш гуляці?
    — He пытайся, чыя я, Пойдуць людзі, пайду я.
    по_йдуць лю_дэі, па_ йду я.
    Мяне мама нарадзіла I у полачкі павіла, Туга ножанькі сціскала, Каб танцорачкаю была.
    Ох ты, дзедка мой, А я бабка твая. Ох, ня бі ж ты мяне, Каб я гладка была.
    Ох, ня бі ж мяне ўдзень, He смяшы ж ты людзей. Ой, бі ж мяне з паўначы, Каб дзе была уначы.
    Хоць я мала, хоць я мала, Хоць я недаросла, А выткала я, выпрала Шаўковыя кросна.
    Нітачка парвалася, Аж я надвязала, Прыехалі ка мне сваты Вот я адказала.
    Што ж мяне чапаеш, Калі хаты не маеш!
    Пастаў хату, пастаў клець, Тады ў сваты ка мне едзь!
    440
    632. Ду-ду-ду, ду-ду-ду!
    / - 288
    Ду-ду - ду, ду -ду - ду! с сва_ім стат_кам па_ гу_ ляйь, Ду-ду-ду, ду-ду-ду!
    Добра будзе на лугу С сваім статкам пагуляць, Краснай траўкі пашчыпаць.
    Доб_ ра бу_дэе на лу_ гу крас_най траў_кі па_шчы_паць.
    Як павесіў я дуду На зялёным дубу, Дуда з дуба звалілася, На трэсачкі пабілася.
    Ох, і дудка была, Весялушка была, Весяліла меня!
    633. Ой, ня йдзіця, дзеўкі, замуж...
    я й,мо_ ла__ да, за_ муж за_ йшла, ка_ль.с_ку па_ ве_ сі_ ла.
    ў пе_ чы па_ лю, дзя_жу мя_ шу, дзі_ця пла_ ча — па_ ка_ лы_ шу.
    441
    Ой, ня йдзіця, дзеўкі, замуж — А ў замужжы трэба знаць: Замужам нявесела,	Позна легчы, рана ўстаць:
    Я й, молада, замуж зайшла,	Ў печы палю, дзяжу мяшу,
    Калыску павесіла.	Дзіця плача — пакалышу.
    Пакуль дзяжу замясіла, Свіння цеста адна з’ела Ды паваліла карыта, Будзя, будзя свіння біта!
    634. I
    Ой, Васілю, Васілю, Баравое зелле!
    Яшчэ замуж не пайду, He спраўляй вяселля.
    Месячыку, месячыку, He свяці нікому.
    Толькі майму міленькаму, Як ідзе дадому.
    Ой, ты, гора, маё гора, Як не бачыла Рыгора. Як убачыла Рыгора — Нету боле таго гора.
    Руту-мяту пакашу, Вярхі пасцінаю.
    Яшчэ замуж не пайду — Трохі пагуляю.
    Я па верасу хадзіла, Верас — колкая трава.
    Пакуль мілага не знала, Як каліначка цвіла.
    А на небе зорак многа, Адна ясненька гарыць.
    А на свеце хлопцаў многа — Па адным душа баліць.
    Баляць ручкі, баляць ножкі, Балінь сэрца й галава, Каб мілога не любіла — Здаравёшанька б была.
    Ходзе бусел па балоце — Чырвоная дзюбачка.
    Прыйдзе мілы — пацалуе, Скажа: «Мая любачка».
    Прыпеўкі
    Хутка будзя Троіца, Зялёны лес укроішіа.
    Хутка мілая прыдзе — Сэрца супакоіцца.
    Каля рэчкі дзьве парэчкі, Каля возера — адна.
    Каля мілага дзяўчаты, А я, бедная, адна.
    Як пайду я у лясок Па сухія дроўцы.
    А мой міленькі прыгожы — Чорненькія броўцы.
    Дзевачкі, на Яна, Яна Ягадкі зялёныя.
    Ягадкі зялёныя, Дзяўчаткі ўлюблёныя.
    Вецер вее, вецер вее, Я на ганачку стаю.
    Пацалую не чужую, А каханачку сваю.
    На балоце, на купіне Журавінка спее.
    Адзін хлопец пацалуе, А чатыры млеюць.
    Ляцеў кот цераз плот, Паламаў каліну.