• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі кірмаш  Пётр Гуд, Ніна Гуд

    Беларускі кірмаш

    Пётр Гуд, Ніна Гуд

    Выдавец: Полымя
    Памер: 270с.
    Мінск 1996
    88.23 МБ
    П.А.ГУД, Н.І.ГУД шшш® №ШШ
    МІНСК "ПОЛЫМЯ" 1996 0 ...
    ББК 65.9 (4Бен) 421
    Г 93
    УДК 339.17(476)
    Рэцэнзент дэкан факультэта народнага мастацгва Інстытута сучасных ведаў пра<|>есар A. М. Аляхновіч
    Афармленне В. I. Калечыца, М. В. Кончыц
    ISBN 9850701021
    © П. А. Гуд, Н. I. Гуд, 1996
    © Афармленне. В. I. Калечыц, М. В. Кончыц, 1996
    КІРМАШ  СВЯТОЧНЫ РАСПРОДАЖ (Замест прадмовы)
    Росквіту Вялікага княства Літоўскага спрыялі гандаль і тавараабмен. Гандлёвы шлях гйіміж Балтыйскім і Чорным морамі праходзіў па тэрыторыі княства. I гэты шлях з «варагаў у грэкБ ў Цэнтральнай Еўропе лічыўся самым кароткім. Негацыянты праяулялі шмат ісемлівасці і прадпрымальнасці, каб прадаць заморскія рэчы і закупіць танней футра, воск, пянысу, лес, мёд і іншы тавар у мясцовых жыхароў. Многія гарады княства ўжо ў XV стагоддзі мелі магдэбургскае права і дазвол вялікага князя, а затым і караля Рэчы Паспалітай на правядзенне штогадовых таргоў. Удача і рызыка, задавальненне матэрыяльных патрабаванняў і проста чалавечыя адносіны — вось галоўныя складальнікі ісірмашу.
    <Беларускі кірмаш* — перйіая беларуская кніга аб святочных таргах, напісаная энтузіястамі сваёй справы Пятром Адамавічам і Нінай Іванаўнай Гуд. Сабраны аўтарамі унікальны матэрыял, які адлюстроўвае шматвяковы вопыт эканамічнага і культурнат жыцця беларусаў, ]несумнешіа, узбагаціць сусветную нірмайіовую ісультуру і бу№&Ціпавы$і ўсім, хто лічыць сябе Прадаўцом і Пакупніком.
    Аляксандр САВІН, дырэктар «Мінскага кірмашу»
    THE FAIR AS A HOLIDAY SALE (instead of the Preface)
    The growth of the Grand Duchy of Lithuania was favoured by commerce and commodity exchanges. The trade route between the. Baltic sea and the Black sea lay through the territory of the duchy. This route, so to say, «from Varangians to Greeks* was considered theshortestin Central Europe. The merchants displayed great initiative and enterprise in their efforts to sell overseas products and purchase at a low price furs, wax, hemp, wood, honey and other goods from local people. As far back as the 19th century quite a number of towns in the duchy had Magdeburger Right . Храм і плошча перад храмам з’яўляліся тымі нейтральнымі месцамі, дзе толькі і мог здзяйсняцца тавараабмен, дзе прыпынялася варожасць і ўчыняліся таргі пад аховай Бога.
    На Русі, як і ў Заходйяй Еўропе, само ўстройства цэркваў было прыстасавана да гандлёвых мэт: у сутарэннях зберагалі тавар, а ў прытворы яго ўзважвалі. Напрыклад, наўгародскія купцы ў розных месцах ставілі гандлёвыя храмы (царква на таргах у Шчэціне, царква Міхаіла ў Кіеве, якую называлі наўгародскай бажніцай, у шэрагу гарадоў Прыбалтыкі, дзе наўгародскія купецкія абшчыны мелі гандлёвыя пункты). Трывалыя гандлёвыя сувязі полацкіх купцоў з Ноўгарадам даюць падставу меркаваць, што падобныя купецкія абшчыны існавалі ў XII ст. і ў Полацку.
    У XI—XIII стст. на тэрыторыі Беларусі, нягледзячы на рост колькасці гарадоў, гандаль развіваўся ва ўмовах абмежаваных патрэб у прывазных таварах, таму што ў эканамічнай структуры гарадоў пераважала натуральная гаспадарка, і абслугоўваў ён у асноўным заможныя слаі грамадства альбо рамеснікаў. Аб гэтым сведчыць і пералік тавараў, якія прывозілі курцы з розных зямель: сланец для вырабу прасліц з Оўруча на Украіне, бранзалеты, пацеркі, кубкі, белыя гліняныя збаны з зялёнай палівай з Кіева, амфары з аліўкавым алеем і віном, квяцістыя