Беларускі кірмаш
Пётр Гуд, Ніна Гуд
Выдавец: Полымя
Памер: 270с.
Мінск 1996
У Беларусі амаль усе казённыя, манастырскія і большасць памешчыцкіх вадаёмаў здаваліся ў арэнду з аўкцыённых таргоў, аб чым загадзя паведамлялася вусна альбо ў газетах. Велічыня арэнднай платы залежала ад канкурэнцыі паміж пакупнікамі ў час таргоў, ад плошчы вадаёмаў, ад яго рыбных запасаў, а таксама ад колькасці ўладальнікаў.
Аўкцыён прыцягваў людзей не толькі як форма, спосаб выгаднага продажу альбо набыцця тавару, але і як відовішча, дзе рэалізоўваўся галоўны гульнёвы прынцып — конкурс. Аўкцыёны з’яўляліся адметнай асаблівасцю толькі кантрактовьгх кірмашоў. Адзіны аўкцыён на беларускіх агульнанародных кірмашах зафіксаваны толькі ў Століне (Брэсчына) у 30ых гг. XX ст., дзе прадавалі курэй, пеўняў, гусей, качак, індыкаў, а таксама дзікую птушку.
67
У першай трэці сярэдзіне XIX ст. у Расіі пачынаюць арганізоўвацца прамысловыя і сельскагаспадарчыя выстаўкі. Гэта новая форма гандлёвых дзеянняў узнікла пад культурным уплывам Заходняй Еўропы, дзе выстаўкі, якія ладзілі яшчэ ў канцы XVI ст., спачатку мелі чыста паказальнадэманстрацыйныя мэты (збор работ вучняў манастырскіх школ, рамесных майстэрняў). 3 узнікненнем першапачатковых капіталістычных прадпрыемстваў — мануфактур, з’яўляюцца мясцовыя гандлёвыя выстаўкі, пераважна, тэкстьыьнай прадукцыі (тканіны, габелен і інш.). Такія дэманстрацыі адбыліся ў Парыжы (1763), Дрэздэне (1765), Берліне (1786), Мюнхене (1818), Манчэсцеры (1843). Роля выставак узрасла ў перыяд пераходу ад мануфактур да машыннай вытворчасці, асабліва ў сувязі з прамысловым пераваротам (апопіняя чвэрць XVIII ст.) і ўтварэннем грамадскага рынку. Разам з чыста камерцыйнымі мэтамі выстаўкі пачалі служыць і для паказу тэхнічных дасягненняў. У гэты ж час атрымліваюць шырокае распаўсюджанне агульнанацыянальныя гандлёвапрамысловыя выстаўкі. Першая адбылася ў Пецярбургу ў 1829 г. У 1831 г. у Маскве прайшла першая мануфактурная выстаўка, а ў Гродне ў 1837 г. адбылася губернская выстаўка, на якой дэманстраваліся сельскагаспадарчыя машыны, насенне, травы, воўна танкарунных авечак. Але арганізатары гэтай выстаўкі не ставілі сваёй задачай прапаганду аграрных ведаў і новаўвядзенняў у гаспадарках памешчыкаў.
У Беларусі першая выстаўка сельскагаспадарчай тэхнікі і прадуктаў харчавання, мэтай якой стала папулярызацыя дасягненняў памешчыцкіх гаспадарак, адбылася з 16 па 22 жніўня 1850 г. пры Горацкім земляробчым інстытуце ў Магілёўскай губерні. Поспех яе садзейнічаў у далейшым значнаму росту колькасці ўдзельнікаў. У 1853 г. выстаўка сабрала 560 чалавек (45 памешчыкаў
68
з Магілёўскай, Віцебскай, Смаленскай, Мінскай, Гродзенскай і Калужскай губерній, а таксама дзяржаўных сялян), якія прадставілі 1432 розныя экспанаты: хлеб, лён, каноплі, садавіну і гародніну, розныя пароды коней, жывёлу; вырабы з сельскагаспадарчай сыравіны — палатно, сукно, скуры, сельскагаспадарчыя прылады і машыны; вырабы сялянскіх промыслаў — гліняны посуд, колы, вазы, лыжкі і г. д.
Сучаснікі адзначалі, што «выстаўкі даюць вядомасць працы і вынаходніцтву і тым узбуджаюць спаборніцтва — галоўны рухавік усялякага ўдасканальвання». У друку таксама ўдзялялася ўвага гэтай форме гандлёвагульнёвага дзеяння: «Лепшы час для выставак ёсць восень, таму што тады сяляне бываюць вольныя ад працы... Больш таго, трэба мець на ўвазе, каб выбранае месца пры адкрыцці выставак было пунктам прываблівання значнай колькасці наведвальнікаў, як гэта адбываецца, напрыклад, у час кірмашоў». Кірмаш ператвараўся і ў месца правядзення выставак. Прэса таго часу пісала: «Выстаўкі, прывабліваючы, з аднаго боку, вытворцаў, а з другога — пакупнікоў, уяўлялі сабой спосаб: першым збываць, a алошнім купляць у першых сырыя матэрыялы па ўзорах, якія знаходзіліся на выстаўцы», г. зн. наведвальнікі ад. сузірання экспанатаў прыступалі да набыцця матэрыялаў, якія ім спадабаліся. Дэманстрацыя не толькі прамысловых, сельскагаспадарчых, але і кустарных конкурсных вырабаў, а таксама твораў мастацтва (іканапіс, жывапіс, скульптура і інш.) указвае на змешаны характар выставак. Разам з тым, развіццю выставак у канцы XIX ст. спрыяла ўкараненне ў іх структуру гандлёвых аперацый. Так, жыхары Гродзенскай і Мінскай губерній пастаянна ўдзельнічалі ў выстаўках, якія праводзіліся на конным рынку ў Вільні, дзе прадавалі коней верхавой і рысістых парод, кароў, бычкоў, ялавак, а таксама кустарныя pa
69
месныя вырабы. Гэта даказвае, urro кірмашовыя выстаўкі з’яўляліся не толькі сродкам дэманстрацыі дасягненняў, але і месцам гандлёвых акцый, дзе рэалізоўвалі экспанаты, а таксама вырабы штодзённага попыту.
У канцы XIX ст. выстаўкі плённа ўплывалі на развіццё сельскай гаспадаркі. Статыстыкі Гродзенскай губерні зрабілі выснову, што «немалое ўздзеянне на конегадоўлю... аказваюць выстаўкі сялянскіх коней, якія штогод ладзяць у некаторых месцах губерні>.
Конныя выстаўкі карысталіся вялікай папулярнасцю на Беларусі. Напрыклад, у Магілёве яны збіраліся штогод з 1860 па 1872 г. Пасля ўтварэння конных заводаў з 1897 г. выстаўкі такога роду ў Магілёўскай губерні праводзіліся адразу ў пяці месцах.
Віленская земская стайня ў Гродзенскай губерні арганізоўвала выстаўкі коней з заахвочвальнымі прэміямі — сялянскіх рабочых коней (жарабкоў і кабьы) і сялянскіх жарабкоўгадавікоў. 3 1892 г. выстаўкі засталяваліся ў Кобрыне (21 красавіка), Гродне (31 мая), у мястэчку Азярніца Слонімскага павета (4 жніўня). Такім чынам, распаўсюджанне конных .выставак набыло даволі шырокія памеры.
Побач з коннымі ў Беларусі праводзіліся выстаўкі, якія наладжвалі розныя сельскагаспадарчыя таварыствы: Мінскае, Магілёўскае, Віцебскае. Значную ролю ў прапагандзе выставак іграла адна са старэйшых навуковых арганізацый не толькі Расіі, але і Еўропы — «Вольнае эканамічнае таварыства», якое займалася распаўсюджаннем аграрных ведаў. У сваіх публікацыях гэта таварыства знаёміла і са спецыялізаванымі выстаўкамі Беларусі. Так, V 1879—1880 гг. выстаўківыпрабаванні коней адбыліся ў Віцебску, Цімкавічах, Кобрыне, Турцы, у 1888— 1889 гг. у Міры, у 1894 г. у Любчы, у 1900—1901 гг. у Навагрудку і г. д. Штогод у кастрьпнікулістападзе ла
70
дзілі выстаўкі сельскагаспадарчых прадуктаў, машын і прылад. Таварыствы сельскіх гаспадароў дэманстравалі свае дасягненні і на агульнарасійскіх, і на міжнародных выстаўках. Таварыства віцебскіх сельскіх гаспадароў у верасні 1894 г. за ўдзел у міжнароднай выстаўцы пладаводства, якая праходзіла ў Пецярбургу, атрымала срэбны і бронзавы медалі (экспанаты садавіны і гародніны маёнтка Юзэфава). У верасні 1880 г. Мінскае таварыства садаводаў правяло першую выстаўку садавіны, кветак і гародніны, і адабрала на яе 27 экспанатаў. Выстаўкі гэтага таварыства сталі штогоднімі. 3 1 па 14 верасня 1892 г. Мінскім таварыствам садаводаў была здзейснена, па прыкладу мінулых гадоў, выстаўка, на якой 16 экспанентаў прадставілі 120 розных прадметаў. Звярталі на сябе ўвагу тры гарбузы ў 4—5 пудоў, буракі, каляровая капуста, буйныя антонаўкі, апорт і цітаўка. Па аддзелу кветак былі прадстаўлены I. Семайлам шыкоўная калекцыя кветак з 89 гатункаў, а таксама велізарныя экземпляры пальм.
Выстаўкі, ініцыятарам якіх выступаў урад, ці асобныя групы мелі на мэце павышэнне культуры сельскай гаспадаркі. Гэтаму садзейнічалі конкурсныя дэманстрацыі і продаж экспанатаў. Пераможцы выставак атрымлівалі прызы.
У станаўленні гульнёвых форм на кірмашовых выстаўках галоўную ролю адыгрывалі так званыя атракцыёны, яція надавалі ўсёй выстаўцы характар часта забаўляльнага мерапрыемства. Яскравым таму прыкладам з’яўлялася народнае гулянне ў мястэчку Горкі Магілёўскай губерні, дзе на першай выстаўцы выступаў хор. На конных выстаўках у Магілёве прадугледжвалася < вып рабаванне дамарослых сялянскіх коней з выдачай лепшым конюхам прэмій, а таксама медалёў і пахвальных лістоў». Архітэктары, праектуючы будынак выстаўкі, прадугле
71
джвалі балкон для аркестра. Віленскае скакавое таварыства, якое з 1887 па 1897 г. праводзіла на конным рынку выстаўкі (удзельнічалі жыхары Мінскай і Гродзенскай губерняў), таксама ўдзяляла ўвагу арганізацыі культурнай праграмы. Так, у 1896 г. «...на скакавых выпрабаваннях прымалі ўдзел 8 жадаючых, якія прадставілі да скачак 16 коней, між якімі было разыграна 18 прызоў на суму 5697 рублёў>.
У пачатку XX ст. Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі пачало праводзіць выстаўкітаргі жывёлагадоўлі. Поспех першай выстаўкі (чэрвень 1912) прадвызначыў штогоднюю іх арганізацыю. Ужо на другой выстаўцы (18—20 мая 1913) значна пашырылася геаграфія ўдзельнікаў, у склад якіх увайшлі прадстаўнікі Магілёўскай, Выенскай, Седлецкай і Мінскай губерняў. Самым прадстаўнічым па колькасці ўдзельнікаў з’яўляўся аддзел конегадоўлі, дзе 116 экспанентаў выставілі 208 коней. За ім як па колькасці экспанентаў, так і па колькасці прадстаўленых экспанатаў ішлі аддзел буйной рагатай жывёлы і дробнай жывёлагадоўлі. Сельскагаспадарчыя машыны бьыі багата прадстаўлены Мінскім земляробчым сіндыкатам, таварыствам сельскагаспадарчых машын і прылад «Вілія». Акрамя таго, дзейнічаў павільён з вінакурнымі апаратамі, пабудаваны па праекце інжынера Г. Янушэўскага, абсталяванне курсаў па малочнай гаспадарцы і партатыўная маслабойня. На выстаўцы з ткацкімі вырабамі ўдзельнічала Койданаўская ткальня. Прадаваліся вырабы саматужнікаў і глуханямых, конныя экіпажы, фурманкі, падковы. Лепшыя экспанаты ўзнагароджвалі дыпломамі, медалямі і пахвальнымі лістамі, а іх вытворцам выдаваліся грашовыя ўзнагароды. На гэтай выстаўцы ў рамках культурнай праграмы выступалі народныя музыкі, іграў духавы аркестр. 5720 наведвальнікаў прынялі актыўны ўдзел у купліпродажы на выстаўцы, агульная
72
Грашовая латарэя ў Лідзе. Рэканструкцыя
сума абароту якой склала 4955 рублёў, а з аўкцыённых таргоў было прададзена коней на суму 2871 рубель.
Такім чынам, выстаўкі, якія праводзіліся на кірмашах Беларусі і Літвы, паступова набылі комплексныя формы, якія арганічна спалучалі ў сваёй структуры дэманстрацыю працоўных дасягненняў прадпрымальнікаў, гандаль і забаўляльную праграму. Арганізатары выставак імкнуліся прыцягваць да ўдзелу людзёй розных сацыяльных груп, разумеючы, што поспех у галоўнай ступені залежыць ад масавага характару мерапрыемства.