Беларускі кірмаш
Пётр Гуд, Ніна Гуд
Выдавец: Полымя
Памер: 270с.
Мінск 1996
Такім чынам, рыначная плошча, дзе размяшчалася ратуша, гандлёвыя рады, гасціны двор, культавыя будынкі, жылыя дамы і г. д., з’яўляліся цэнтрам не толькі гандлёвага, але і адміністрацыйнага жыцця, камунікацыйным цэнтрам для жыхароў.
У кірмашовай дзейнасці беларускіх купцоў вялікае месца займаў крэдыт. У лік крэдытораў беларускіх купцоў уваходзіла не толькі мясцовае купецтва, але і купцы Любліна, Гданьска, Таруні, Крулеўца, Рыгі, Масквы, Бранска, Старадуба, Таропца, Вязьмы і іншых гарадоў. Сярод запісаў у магістрацкіх кнігах зафіксаваны спрэчкі па даўгах купцоў Магілёва з купцамі Віцебска, Полацка, Мінска, Слуцка... Налрыклад, у 1647 г. магілёўскі купец з’явіўся ў Віцебск «для росшуку сваіх крэдытораў», у 1650 г. адзін полацкі купец спаганяў з іншага доўг у 100 коп і з іх «інтарэс па 15 коп у год», г. зн. 15 працэнтаў. На вельмі буйныя сумы заключаліся крэдытныя здзелкі з іншаземнымі купцамі. Рыжскі купец Генрых Куза ў 1643 г. даў магілёўскаму купцу Івану Кандратовічу пазыку ў 656 талераў з уплатай
45
30 працэнтаў <нагароды>... Ліхвярства стала крыніцай павелічэння капіталу купцоў і для некаторых з іх ператварылася ў свайго рода прафесію.
Звьпайны тэрмін вяртання доўга ў купцоў розных гарадоў, асабліва іншаземных, назначаўся ў чарговы кірмаш у тым горадзе, дзе заключалася здзелка.
Недахоп грашовых сродкаў вымушаў купцоў і дробных гандляроў аб’ядноўваць свае капіталы. Пастаянная небяспека быць абрабаваным у дарозе прыводзіла да стварэння своеасаблівых кас узаемадапамогі на той выпадак, калі тавар прападзе па дарозе. Такія касы арганізоўвалі купцы Магілёва, Слуцка ў 1621 г. Купецкія цэхі існавалі ў Пінску, Мінску. Цэх магілёўскіх купцоў у 1636 г. атрымаў устаў, у якім дадзена дакладнае вызначэнне рамесніка, гандлярапрасола і купца. Рамеснікам прызнаецца той, хто гандлюе сваімі вырабамі на месцы. Калі ж ён з імі раз’язджае па кірмашах, то павінен плаціць столькі ж, колькі бяруць з купца. Прасол той, хто гандлюе ў горадзе і акрузе на адлегласці 10 міль (да 80 км), а ў чужыя краіны не ездзіць. Купец гандлюе таварамі, вырабленымі і купленымі ў розных гарадах і на кірмашах, у розныя гарады і чужыя краіны ездзіць і прывозіць, аплочваючы тое, што належыць плаціць купцам у Рэчы Паспалітай.
У другой палове XVII ст. у буйных прыватнаўласніцкіх гарадах таксама існавалі купецкія карпарацыі, сходныя па сваёй структуры з аналагічнымі арганізацыямі каралеўскіх гарадоў. Але ў адрозненне ад каралеўскіх гарадоў купецкія карпарацыі ў прыватнаўласніцкіх паселішчах кіраваліся ў сваёй дзейнасці не толькі пастановамі сойма і каралеўскімі прывілеямі, а і нарматыўнымі актамі мясцовага магістрата, праз які ўладар горада, ці яго намеснікі здзяйснялі кантроль над купецкім гандлем. Такія купецкія цэхі ўзніклі ў Нясвіжы, Слуцку, Шклове. Дзейнасць няс46
Гандлёвыя рады на гандлёвай плошчы ў Навагрудку. Канец XVIII — пачатак XIX ст.
віжскага купецкага цэха адрознівалася ад падобных гандлёвых арганізацый у каралеўскіх гарадах тым, што тут яму падпарадкоўваліся (па загаду ўладара горада) і яўрэігандляры, якія па прывілею 1661 г. былі абавязаны плаціць цэхмістру купецкага цэха «вкупное» (падатак за права адкрыць гандаль), а таксама гандлёвыя зборы. У 1712 г. у нясвіжскі купецкі цэх уваходзіла 9 чалавек. Трэба сказаць, што лавачнікаў, шынкароў і дробных гандляроў не называлі купцамі, купецкі цэх аб’ядноўваў людзей, якія займаліся аптовым гандлем, і такая невялічкая колькасць купцоў сведчыць аб сканцэнтраванні знешняга
47
Гродзенская ратуша і гандлёвыя рады. Канец XVIII ст.
і іншагародняга гандлю ў руках невялікай групкі буйных купцоў. Купецкая карпарацыя ў Нясвіжы напамінала гільдыю купцоўалтавікоў у нямецкіх гарадах.
Такім чынам, дзейнасць купцоў фарміравала ўнутраныя і замежныя гандлёвыя сувязі беларускіх гарадоў.
Найвышэйшага росквіту кірмашы дасягнулі ў XVIII — пачатку XIX ст. на зары капіталістьгчнага ладу. На гэтым 48
этапе яны з’яўляліся галоўнай формай таварнага абароту, эканамічных сувязяў паміж вёскай і горадам, поўнасцю кампенсавалі слабаразвіты крамны гандаль.
Самы буйны на тэрыторыі Беларусі ў гэты перыяд так званы Анненскі кірмаш у Зэльве (Гродзеншчына) штогод ладзілі з 20 ліпеня па 20 жніўня ў гонар святой Ганны. Гэты кірмаш, які заснавалі продкі князя Сапегі ў пачатку XVIII ст., сярод беларускіх купцоў лічыўся важнейшым пасля Лейпцыгскага як па абаротах, так і па колькасці гандлюючых удзельнікаў. Характэрна, што ў сярэдзіне XVIII ст. сюды з’язджаліся купцы не з краін Цэнтральнай Еўропы, а з краін Поўдня і Усхода — Італіі, Грэцыі, Турцыі і, нават, Персіі. Прыганялі цэлыя статкі турэцкіх коней (верагодна, з балканскіх краін, якія знаходзіліся тады пад ігам Турцыі). Прадавалі турэцкі тытунь, персідскія хусткі, шалі, мастацкія вырабы італьянскіх рамеснікаў, дамаскія тавары, стракатыя каіпаміравыя тканіны. Тут збіраліся таксама купцы з Прусіі, Прыбалтыкі, Украіны, Расіі, аднытолькі маскоўскія купцы прывозілі футра на 1 мільён злотых, а чысты прыбытак арганізатараў складаў велізарную па тых часах суму — 29 мільёнаў злотых у год. У канцы XVIII ст. абарот гэтага кірмашу вызначаўся некалькімі мільёнамі злотых, а Зэльва ператварылася ў важнейшы гандлёвы цэнтр.беларускіх зямель.
Другім па гандлёваму абароту з’яўляўся Петрапаўлаўскі кірмаш у Бешанковічах, дзе з 6 па 27 ліпеня гандлявалі купцы з Вільні, Мінска, Брэста, Слуцка, Слоніма, з гарадоў Расійскай імперыі. У 1791 г. агульная сума тавараў на гэтым кірмашы складала 1 мільён злотьгх, а прыбытак — 400 000 злотых.
У гандлі Мінска ў гэтыя часы асабліва важнае значэнне мелі два кірмашы, якія адбываліся ў горадзе кожны год. Адзін з іх — летні — захоўваў традыцыйны характар. На
49
Мінская ратуша і плопіча на Высокім рынку. Канец XVIII ст.
яго з’язджаліся галоўным чынам сяляне з зернем, жывёлай, вясковымі сукнамі, хлебам, драўляным і гліняным посудам. Прадаваліся коні. Працягваўся ўсяго адзін дзень. „ ..
Кірмаш зусім іншага характару збіраўся вясной. Ен атрымаў назву «кантрактовы». Яго арганізоўвала шляхта з Беларусі, Літвы, Украіны, з расійскіх і прускіх гарадоў, з Вільні, Варшавы, Гданьска для заключэння рознага роду кантрактаў па продажу, здачы ў заклад і арэнду зямельных уладанняў. Працягваўся торг 10 дзён і больш. Гэта першы кантрактовы кірмаш на тэрыторыі Беларусі.
Для беларускіх кірмашоў XVIII ст„ характэрна спецыялізацыя гандлю па асобных гарадах. Віцебск стаў цэнтрам гандлю соллю, ляснымі матэрыяламі і сельскагаспадарчымі прадуктамі; Полацк — сырымі і вырабленымі скурамі, воскам, мёдам, алеем; Мазыр — буйной рагатай жывёлай, коньмі; Мсціслаў — пянькой і скурамі; Слонім — збожжам, жывёлай, гарэлкай; Ваўкавыск — збожжам і жывёлай.
50
Спецыялізацыя гандлю дапамагала купцам, рамеснікам і сялянам больш мэтанакіравана арыентаваць пакупнікоў на набьшцё патрэбных тавараў, а таксама з’яўлялася своеасаблівай рэкламай прадукцыі пэўнай мясцовасці.
СПЕЦЫЯЛІЗАЦЫЯ ТАРГОЎ
Пасля трох падзелаў Рэчы Паспалітай царскі ўрад Расіі выдаў у 1798 г. указ аб дазволе збіраць кірмашы ў Віцебску, Кобрыне, Беліцы і іншых месцах. Да канца XVIII ст. у Беларусі было адкрыта 20 новых кірмашоў, а ўсяго дзейнічала 86 штогодніх святочных таргоў, у тым ліку ў Віцебскай губерні — 7, у Гродзенскай — 44, уМінскай — 16, у Магілёўскай — 19. Аб значэнні кірмашоў гаворыць і тое, што, калі дваранін (які меў на гэта права) ладзіў у сваім маёнтку таргі і кірмаш, гэтую вёску пераводзілі ў разрад мястэчак. Кірмашовы рух беларускіх зямель дасягнуў кульмінацыйнай кропкі ў сваім развіцці.
У першай палове XIX ст. значна вырасла колькасць насельніцтва ў гарадах што выклікала павышаны попыт на харчовыя, сельскагаспадарчыя і прамысловыя тавары.
У 1804 г. завяршылася рэканструкцыя Агінскага канала — часткі шляху паміж Дняпром і Нёманам, у 1848 г. скончылася пракладка ДняпроўскаБугскага канала, у 1839 г.— Аўгустоўскага, праз які траплялі з Нёмана ў Віслу. У Кобрынскім павеце быў збудаваны Батаўскі канал. Рэзка ўзрасла інтэнсіўнасць руху па рэках розных відаў паруснага транспарту, такіх, як баркі — для транспарціроўкі леса, віціны — для сыпкіх матэрыялаў, лайбы — для каменя, друзу і да т. п., грузападымальнасць якіх складала да ста тысяч пудоў, а хуткасць даходзіла да 80 вёрст у дзень. На рэках з’явіліся параходы, першы з якіх стаў хадзіць па Дняпры ў 1850 г.
51
Магілёўская ратуша на Гандлёвай плошчы. Канец XVIII ст.
Акварэль Н. Львова
У гэтыя гады паляпшаюцца дарогі, як галоўныя — Маскоўска—Варшаўская, Маскоўска—Рыжская і Пецярбургска—Кіеўская,— так і губернскія, якія выконваюць важную ролю гандлёватранспартных шляхоў.
Пашырэнне дарожнага будаўніцтва, рэканструкцыя і рамонт старых дарог, развіццё транспарту, а таксама будаўніцтва новых каналаў, якія злучылі басейны розных рэк — усё гэта забяспечвала хуткі і пастаянны тавараабмен як паміж асобнымі беларускімі паветамі і губернямі, так і з іншымі рэгіёнамі і замежжам.
У гарадах разам з кірмашовым развіваецца і стацыянарны лавачны гандаль, абарот якога толькі ў Віцебскай губерні ўжо ў 1828 г. у 6 разоў перавышаў гандлёвы абарот кірмашоў. Усё гэта не магло не адбіцца на стане
52
кірмашовага гандлю, значэнне якога ў эканамічным жыцці некалькі памяншаецца. Тым не менш у першай трэці XIX ст. кірмашовы гандаль многіх беларускіх губерняў складае ад 18 да 25 працэнтаў агульнай сумы гандлёвых абаротаў, а ў Магілёўскай губерні нават 37 працэнтаў. У 50ых гг. XIX ст. на Беларусі ва ўсіх губернях налічвалася каля 270 кірмашоў, але пераважную большасць з іх трэба вызначыць як дробныя аднадзённыя таргі з невялікім абаротам у некалькі тысяч рублёў, бо сфера іх гандлёвага ўплыву ахоплівала вёскі ў радыусе да 20 км. Тыдзень і больш цягнуліся кірмашы ў Магілёўскай губерні (Гомель, Любавічы, Шклоў, Жлобін, Хіславічы), Мінскай (Мінск, Рэчыца, ДавыдГарадок), Віцебскай (Бешанковічы), Гродзенскай (Зэльва). У 30—50ыя гг. XIX ст. кірмашы адбываліся больш чым у палове гарадоў Беларусі. Гэта сведчыць пра тое, што гадавыя таргі захавалі вядучую ролю ў эканамічным жыцці гарадоў, асабліва ў штогодніх таргах сельскагаспадарчай накіраванасці.
У кірмашовым гандлі ўдзельнічалі сяляне, мяшчане, купецтва, дваране, а таксама невялікая колькасць чужаземцаў. Гараджане менш адчувалі патрэбу ў пакупках’на кірмашах, таму што неабходныя прадукты сельскай гаспадаркі, вырабы сялянскіх промыслаў і мануфактурныя тавары яны маглі набыць на базарах, куды прыбывалі сяляне як гандляры, а таксама ў лаўках. Памешчыкі ў вёсках збывалі сваю прадукцыю па кантрактах ці на прыстанях або везлі на сваім транспарце за мяжу, часцей у прыгранічныя раёны. Рамеснікі, хто не працаваў на заказ, прадавалі свае вырабы на базарах, а заможнейшыя адкрывалі невялікія крамкі, займаліся скупкай.