Беларускі кірмаш
Пётр Гуд, Ніна Гуд
Выдавец: Полымя
Памер: 270с.
Мінск 1996
У 1655 г. Мір падвергнуўся нападку атрадаў літоўскага войска. Дзве харугвы літоўскай кавалерыі, якія складаліся са шляхты «Белая казацкая»і «Блакітная» (назвы па
26
Гандлёвыя рады ў Пінску. XVIII ст.
колеру мундзіраў), падначаленыя жмудскаму старосту Ежы Каралю Глябовічу, дамовіліся з мяшчанамі Міра, што пойдуць на месца размяшчэння міма горада. Парушыўшы ўмовы пагаднення, узброеныя салдатышляхціцы са сваімі слугамісалдатамі (пахолікамі) напалі на горад. Яны ўзламывалі амбары, лаўкі, а гараджан білі, секлі, бралі грошы, рэчы, зерне, учыніўшы шкоды на 2388 злотых.
У 1689—1693 гг. насаду мірскага старосты займаў пан Ябланоўскі. Яго злоўжыванні дасягнулі такіх памераў, што мірскі гараднічы Якуб Кісель падаў скаргу Радзівілу. У скарзе пералічваліся шкодныя дзеянні старосты: купляў зерне і іншыя тавары на рынку ў мяшчан па ўстаноўленай ім самім заніжанай цане, чым выклікаў «пракляцці ў па
27
сольства», браў у мяіпчан, акрамя мыта, збор з гандлю ў сваю карысць; займаўся гандлем і ліхвярствам; прымушаў дробных гандляроў распрадаваць свае сельскагаспадарчыя прадукты, а грошы яму выплачваць загадзя.
Афіцэры і салдаты, якія знаходзіліся ў Слуцку ў 1764— 1767 гг. у часы кіравання горадам і княствам камісарамі генеральнай літоўскай канфедэрацыі, рабавалі гараджан, адбіраючы ў іх хлеб, муку, напоі, кралі рэчы, тавары, гропіы, узламвалі замкі і залазілі ў лаўкі і амбары, пагражалі спаліць горад і г. д.
Гандляры, мяшчане гарадоў Беларусі і Літвы вялі ўпартую барацьбу за свае правы з феадаламі, прадстаўнікамі магнатаў, замкавых адміністрацый. У красавіку 1636 г. жыхары горада Біржы прасілі Крыштофа Радзівіла аб вызваленні іх ад старой пошліны, аб увядзенні двух кірмашоў, аб арэндзе мяшчанамі гандлёвага збору. На некаторыя з гэтых прашэнняў магнат даў станоўчы адказ. Ен разлічваў, што заможныя гараджане прынясуць яму больш прыбыткаў. У жніўні 1654 г. Міхал Казімір Радзівіл па просьбе мяшчан Нясвіжа пацвердзіў усе правы і прывілеі і звыш таго вызваліў ад збору ў казну з гандлю спіртнымі напіткамі — «капшчыны>. Ён вызначыў, што гандлёвае мыта ў 60 коп літоўскіх грошаў павінна ісці не ў княжацкую, а ў гарадскую казну («скарбонку»), а таксама даў шэраг іншых ільгот, у тым ліку перадачу прыбыткаў з «капшчыны» ад яўрэяў, якія жылі ў Нясвіжы, у гарадскую казну.
Аднак не заўсёды барацьба гараджан за свае прывілеі ішла мірным шляхам. У 1661 г. у Слуцку пачаліся хваляванні гандляроў, рамеснікаў і іншых жыхароў пасля ўвядзення магнатам у горадзе новага падатку з гандлёвага абароту («ліцэнты»). Князь Багуслаў Радзівіл, які знаходзіўся ў гэты час у Брандэнбургу, загадаў намесніку 28
«задушыць непаслухмянасць горада, строга спагнаць новы падатак — ліцэнту».
У XVIII ст., асабліва ў першай яго палове, фармальна горадам кіраваў магістрат — бурмістры, радцы, лаўнікі. Але фактычна ўсё залежала ад магнатаў і шляхты, ад каралеўскага старосты. Яны ўмешваліся ў рашэнні магістратаў, камандавалі, калі і дзе праводзіць кірмашы. Матушэвіч, напрыклад, скардзіўся, што ў Расне «на святога Ілью рускага» былі добрыя кірмашы, на іх «маскоўскія купцы прывозілі футры, турэцкія з Хоціма — коней». Прыязджалі немцы з Гданьска і Брацлава. Але вось ваявода самавольна рашыў перанесці кірмаш у Высокае і сілай стаў заварочваць туды купцоў, якія ехалі ў Расну. Злоўжыванні шляхты (Занковіча ў Магілёве, старосты Іваноўскага ў Мінску) выклікалі ўзброенае супраціўленне мяшчан.
У той час ва ўмовах узмацнення анархіі ў палітычным жыцці Рэчы Паспалітай з прыватнаўласніцкіх гарадоў адбыўся адток гарадскога насельніцтва, таму што прывілеі і льготы, дадзеныя магнатамі, якія былі зацікаўлены ў павелічэнні прыбыткаў з гарадоў, не маглі абараніць іх ад прыгнёту феадалаў і рабунку з боку войск.
У канцы XVIII ст. пасля трох падзелаў Рэчы Паспалітай Беларусь увайшла ў склад Расійскай імперыі, урад якой праводзіў вялікадзяржаўную, шавіністычную палітыку і ставіў сваёй мэтай русіфікацыю беларускага насельніцтва. Свецкія і праваслаўныя чыны царскай Расіі лічылі кірмаш параджэннем каталіцкай царквы і польскага рэжыму і пачалі весці барацьбу з народнымі традыцыямі. Нават само слова «кірмаш» падпала пад забарону, і яго замянілі словам «ярмарка>>, якое бытавала ў рускай мове. Напрыклад, у XIX ст. віцебскі губернатар адмяніў штогоднія кфмашы і ўвёў два трохтыднёвыя таргі («ярмаркі»). Аднак на іх народ не збіраўся, аддаючы пе
29
Хлебныя і саляныя крамы ў Віцебску
равагу традыцыйным кірмашам. Такая ж карціна назіралася і ў іншых гарадах Віцебскай губерні. Прынятыя адміністрацыйныя меры не змаглі знішчыць народную традыцыю, і ярмаркі, гвалтоўна насаджаемыя ўладамі, спачатку не прывіліся: народ не знаходзіў прынцыповай розніцы паміж гэтымі аднапаняційнымі формамі гандлю, паколькі і на кірмашах, і на ярмарках царква толькі асвячала таргі, а ў астатнім гандлёвая плошча з’яўлялася месцам фінансаваэканамічных аперацый і забаў, народнага гуляння. Аднак пазней на тэрыторыі Беларусі пад націскам царскіх улад для абазначэння назвы пггогодняга гандлю з забавамі сталі карыстацца і тэрмінам «ярмарка» (на мясцовых дыялектах — ярмонка, ярмолка, ярмолак). Разам з тым у народзе шырока карысталіся словам кірмаш, якое ў Цэнтральнай і Усходняй Беларусі абазначала два паняцці: прастольнае (храмавае) свята, а таксама штогодні святочны гандаль з забавамі. У Заходняй Беларусі пад уплывам каталіцкай царквы за храмавымі святамі замацавалася назва «фэст» (ад лацінскага festum — свята), які арганізоўвалі ў дні хрысціянскіх святых. Асабліва пышна адзначалі фэсты на Пакровы, якія ў народзе лічылі формай святкавання завяршэння восеньскіх сельскагаспадарчых работ.
Духавенства надта негатыўна ставілася да святочных гандляў і падвяргала ганенню богазневажанне, якое, на яго думку, праяўлялася ў выступленнях скамарохаў, выкананні песень. Напрыклад, рускі купец з Таропца Кабылкін трапіў на суткі за краты за тое, што спяваючы ў Дзісне на рынку, кпіў з ксяндзоў і католікаў і быў вызвалены, калі паабяцаў унесці 10 фунтаў воску на карысць касцёла. Іераманах Сергій у апісанні віцебскага Маркава манастыра адзначаў: «існуючы звычай кірмашства не можа не быць абуральным для рэлігійнамаральных пачуццяў усялякага веруючага і святасці святочных дзён і
31
саміх месцаў, паблізу якіх так публічна з’яўляюцца святочныя сходы>>.
Параўноўваючы высказванні сучаснікаў аб штогодніх святочных таргах, якія арганізоўвалі як у дні храмавых святаў, так і па загаду свецкіх улад, трэба адзначыць, што ніводны з даследчыкаў не заўважаў царкоўнага ўплыву непасрэдна ў кірмашовых акцыях. Адны пісалі, што людзі наведваюць кірмаш, каб папець, затанчыць, пакачацца на арэлях, другія — што кірмаш (фэст) — гэта сродак збліжэння моладзі, куды прыходзяць дамарослыя музыкі, пад музыку якіх моладзь скачыць у мясцовых танцах, а таксама выглядае жаніхоў, нявест. Кірмаш толькі прымяркоўвалі да рэлігійных святаў, а па сутнасці гэта форма эканамічных сувязяў і народнага гуляння, у рамках якога можна было набыць тавар, адпачыць, павесяліцца, г. зн. рэалізаваць свае матэрыяльныя і духоўныя патрэбы.
ПРОДКІ
ЎМЕЛІ ГАНДЛЯВАЦЬ
КІРМАШОВАЕ АСЯРОДДЗЕ
Р озныя крыніцы данеслі да нас звесткі аб тым, як выглядала ў сярэднявеччы месца, дзе адбываліся перыядычныя таргі і кірмашы.
У многіх гарадах рынак меў сваё прасторавае і канструктыўнае вырашэнне, мясцовыя дэталёвыя адрозненні. Напрыклад, у Магілёве ў 1604 г. ён быў плошчай у 3 моргі 20 прэнтаў (больш 2 гектараў), уяўляў замкнёны прамавугольнік, дзе размяшчаліся ларкі, лаўкі, склады, прылаўкі. Уваход і выхад ажыццяўляўся праз дзве брамы. На ноч рынак закрываўся і ахоўваўся вартавымі. Рыначная плошча ў Слуцку ў 1613 г. дзялілася на рады з асобнай брамай, якая зачынялася на замок, і пад навесамі прадавалі свае вырабы рамеснікі і гандляры харчовымі таварамі, а ў 1661 г. на мосце, які злучаў Стары і Новы горад, як у некаторых гарадах Заходняй Еўропы (напрыклад, у Лондане) адводзілася месца для лавак і лямусаў: 14 лямусаў з аднаго боку і 12 мясніцкіх лавак і 5 лямусаў з другога.
35
У Нясвіжы цэнтрам брукаванай рыначнай плошчы з’яўлялася Ратуша, пабудаваная каля 1586 г. Шасціпавярховы будынак меў манументальны, маляўнічавелічны выгляд, яго фасады былі добра дэкарыраваны. На вежы знаходзіліся званы, гарадскі гадзіннік і назіральная пляцоўка, адкуль вартавы сачыў за парадкам на рыначнай плошчы. Ратушу з усіх бакоў абкружалі аднапавярховыя гандлёвыя рады, якія складаліся з асобных крам і ячэек. Утвораныя паміж імі і будынкам праезды закрывалі моцнымі варотамі. Частка памяшканняў і падвалаў адводзілася пад склады тавараў, там жа захоўваліся гарадскія шалі, кантрольныя бочкі, якімі адмервалі збожжа. Паводле інвентару 1637 г., на рынку тады існавала 52 каменныя крамы, якімі валодалі мяшчане, рамеснікі. Ратуша і гандлёвыя рады — яскравае сведчанне таленту і высокай будаўнічай культуры нашых продкаў.
Многія рынкі (Полацк, Пінск, Мінск, Кобрын, Гародня) размяшчаліся каля ракі, і гандлёвыя рады цягнуліся ўздоўж берага. У ДавыдГарадку ў 1760 г. лаўкі стаялі пасярэдзіне рыначнай плошчы ў форме квадрата з чатырма варотамі. У некаторых гарадскіх паселішчах (Зэльва, Свіслач і інш.) у час правядзення штогодніх кірмашоў з прычыны вялікага прытоку наведвальнікаў месца камерцыйнай дзеі выносілі за межы горада, дзе ставілі часовыя гандлёвыя пабудовы.
Аднак, нягледзячы на гэтыя асаблівасці, агульным для рыначных плошчаў, з’яўлялася дзяленне іх на рады спецыялізаванагагандлю: мясны, хлебны, ганчарны, рыбны, суконны і інш. Паводле інвентару Віцебска 1644 г., тут, у ганчарным радзе, бьыо 8 лавак, у саляным — 6, у мясным — 23. Запісы кніг магілёўскага магістрата называюць 26 спецыялізаваных радоў на рынку горада. Аб тэндэнцыі спецыялізацыі ў гандлі на рынках сведчыць і інвентар Слуцка 1728 г., які пералічвае шэраг спецыяліза36
ваных лавак і ларкоў на рыначнай плошчы Старога горада — крамы жалезныя, шкляныя, мясныя, крупяныя, ларкі з ганчарнымі вырабамі, абуткам. Дзяленне рынка па радах лічылася абавязковым правілам, і яго парушэнне не дапускалася. Калі ў Слуцку на рынку пачалі будаваць многа лавак, не прытрымліваючыся радоў, магістрат звярнуўся ў 1655 г. да князя Радзівіла з просьбай усталяваць парадак, «каб сукнамі і дробнымі вырабамі польскімі заўсёды гандлявалі ў адным радзе, а дробнымі вырабамі мясцовымі, такімі, як жалеза, шкло і ім падобнымі,— у другім». На рынках акрамя прафесійных меліся таксама рады купецкіх дынастый, азначаныя іх прозвішчамі, напрыклад рады Палуянавічаў, Іўкавічаў, Казановічаў, Якімавічаў, Вырвы. Часцей за ўсё рад, у якім гандаль вяло буйное купецтва, называлі «крамны», ці, як у Полацку,— «вялікі крамны», а на рынку ў Бярэсці знаходзіўся рад «крамніц перакупскіх».