• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі кірмаш  Пётр Гуд, Ніна Гуд

    Беларускі кірмаш

    Пётр Гуд, Ніна Гуд

    Выдавец: Полымя
    Памер: 270с.
    Мінск 1996
    88.23 МБ
    На рынку не кожны рамеснік валодаў асобнай лаўкай. He маючы неабходных сродкаў для набыцця яе ва ўласнасць, майстар мусіў звяртацца да арэнды. Гэтым карысталіся феадалы, якія набывалі на рынку дзялянкі і здавалі іх за плату гараджанам. Каб абмежаваць імкненні феадалаў ці процідзейнічаць ім і павялічыць гарадскія прыбыткі, лаўкі ны рынку ставіў магістрат. Незаможнасць многіх майстроў вымушала рамесныя цэхі будаваць агульныя складскія памяшканні, лаўкі, ларкі. Аб гэтым упамінаюць уставы брэсцкіх шаўцоў, мінскіх і гродзенскіх краўцоў.
    Магістраты гарадоў удзялялі значную ўвагу захаванню чысціні на рынках. Пасля таргоў гандлёвую плошчу ачышчалі ад бруду мяшчане, асуджаныя за розныя правіннасці, а таксама пакараныя за амаральныя ўчынкі жанчыны лёгкіх паводзін, якіх арыштоўвалі ў корчмах. У Слуцку гэтыя абавязкі ўскладалі на ката — майстра
    37
    Крамы на гандлёвай плошчы ў Паставах. Пачатак XIX ст.
    заплечных спраў, які ўтрымліваўся пры замкавым судзе. Па пастанове ад 9 лютага 1661 г. ён павінен быў акрамя сваіх галоўных абавязкаў (выкананне судовых прыгавораў) браць пэўную плату з гандляроў на рынку, прыбіраць рынак, вывозіць смецце, раз у месяц адлоўліваць бяздомных сабак на вуліцах. Такім чынам на рынках падтрымліваўся санітарны парадак.
    На тэрыторыі рынкаў у вялікіх гарадах Беларусі, пачынаючы яшчэ з XIV ст., разам з часовымі гандлёвымі пабудовамі сталі ўзнікаць гасціныя двары. Комплекс збудаванняў, дзе пражывалі і гандлявалі купцы, а таксама захоўваліся іх тавары, складаўся з гандлёвых і складскіх пабудоў, важніцы, мерніцы, гасцінага дома. Цэнтральным пунктам гасцінага двара з’яўляўся гасціны дом — месца для часовага пражывання «гасцей» (купцоў). Гасціныя дамы, вядомыя з XIV ст., будавалі на гандлёвых плошчах і гарадоў (Полацк, Гародня, Орша, Мінск), і буйных мястэчак (Грэцк Слуцкага, Крывічы Мядзельскага раёнаў). Гасціныя дамы ўключалі жылыя пакоі, каморы, сенцы і іншыя памяшканні. Манументальны комплекс гасцінага дома існаваў у XVII ст. у Віцебску. У Тураве ў XVIII ст. атрымаў распаўсюджанне прамавугольны драўляны комплекс гасцінага двара з двухпавярховых крам. Багатыя заезныя дамы — аўстэрыі (ад італьянскага — osteria), якія будавалі на рыначных плошчах ці каля іх пачынаючы з XVI і асабліва з XVIII ст., вельмі пашыраюцца ў Гародні, Паставах, Глуску і іншых гарадах Беларусі. Адметнай асаблівасцю аўстэрыі з’яўлялася камінная зала. У Зэльве, дзе ў сярэдзіне XIX ст. налічвалася 163 двары, тым не менш для абслугоўвання гасцей Анненскага кірмашу збудавалі вялікі мураваны гасціны двор на 200 лавак, размешчаных часткова ў галоўным корпусе і ўнутраным двары (так званыя квадратныя лаўкі), часткова — у вялікіх драўляных балаганах, якія прымыкалі
    39
    да галоўнага ўвахода. Гасціныя двары і дамы з’явіліся першапачатковай формай арганізацыі сферы бытавога абслугоўвання ўдзельнікаў штогодніх святочных таргоў.
    Пункт грамадскага харчавання на кфмашах — карчма — узнік яшчэ ў старажьггнаславянскі перыяд. Агульнаславянскае паходжанне слова карчма пацвярджаецца і лінгвістычнымі дадзенымі. У шэрагу славянскіх моў назва гэтага старажытнага <клуба> мае агульны корань, які ўзыходзіць да слова «корм». Корчмы на тэрыторыі Беларусі вядомы яшчэ з часоў Кіеўскай Русі. Карчма, якая ўзнікла на скрыжаваннях гандлёвых шляхоў, у гандлёвых паселішчах, спачатку адыгрывала ролю грамадскага месца, дзе не толькі ў кірмашовыя, святочныя, але і ў буднія дні можна было падсілкавацца ежай і лёгкім пітвом, пераначаваць, вырашыць свае гаспадарчыя справы, наняць работніка, заключыць здзелкі. Пасрэднікам купліпродажу тут выступаў карчмаруладальнік, або арандатар карчмы.
    Корчмы з’яўляліся неад’емнай часткай гандлёвых плошчаў гарадоў і мястэчак. Па функцыянальным прызначэнні яны падзяляліся на шынковыя (харчэўні) і заезныя (гасцініцы). Пры буйных корчмах, напрыклад у Слуцку, меліся комплексы гандлёвых памяшканняў.
    У XVI ст. корчмы сталі месцам гандлю моцнымі алкагольнымі напіткамі. Гарэлка, якую як лекавы сродак завозілі ў Беларусь з Генуі і Германіі яшчэ ў XV ст., ужо ў XVI ст., як адзначае Баркулабаўскі летапіс (канец XVI — пачатак XVII ст.), стала пітвом агульнага ўжытку. У XVI ст. у корчмах, шынках, аўстэрыях гэты шырокараспаўсюджаны тавар даваў велізарныя даходы. Так, у Нясвіжы продаж гарэлкі прыносіў князю каля паловы ўсіх прыбыткаў, а колькасць корчмаў за 107 гадоў павялічылася амаль у тры разы. Выраб гарэлкі паглынаў вялікую колькасць збожжа. На брэсцкім рынку ў 1624 г.
    40
    прададзена больш як 1400 бочак соладу, на прыгатаванне якога пайшло не менш 1100 бочак ячменю. I гэта ў тым годзе, калі ў Брэсце з голаду пухлі людзі і паміралі проста на вуліцах. «Многія памерлі...», удакладняеадзінззапісаў магістрацкай кнігі. А хлеб тым часам спакойна пераводзіўся на гарэлку. Адны пакутавалі ад хранічнага недаядання, другія, задаволеныя, пералічвалі барышы, якія прыносілі бровары і корчмы. «Князю Міхалу Заслаўскаму 15 коп грошаў з корчмаў, а чатыры рублі з віна». 15 коп грошаў — столькі каштавала каля 10 тон жыта або 30 валоў, адкормленых да тоны вагою кожны. У Гальшанах у XVI ст. за 1 капу і 3 грошы прадавалі добрага каня.
    Карчма станавілася месцам спойвання народа. У XVII ст. на Беларусі адчыняюцца спецыялізаваныя пітныя дамы па продажу аднаго з алкагольных напіткаў. За запіс у рэестр Вялікага княства Літоўскага плацілі падаткі па 4 пенязі з мядовых корчмаў і піўных (дзе прадавалі шляхецкае, кляштарнае, марцыпанавае і аўсянае піва). Корчмы для гарадскіх і асабліва сельскіх жыхароў былі сапраўдным сацыяльным злом. Напрыклад, у Зэльве, дзе на кірмашах XVIII ст. адсутнічалі памяшканні для правядзення камерцыйных здзелак, удзельнікі свае сустрэчы для заключэння кантрактаў праводзілі ў піцейных установах, што абавязкова заканчвалася ўжываннем алкагольных напіткаў у велізарных колькасцях і вельмі часта прыводзіла да разнастайных негатыўных з’яў (бойкі, рабаванні, забойствы і да т. п.). Падобная карціна назіралася на кірмашах многіх гарадоў і мястэчак Беларусі. Нялепшай народнай традыцыяй «замочваць» кожную здзелку на кірмашах шырока карысталіся ўладальнікі і арандатары корчмаў, якія прадавалі гарэлку па свабоднай цане, рознымі спосабамі заахвочвалі наведвальнікаў да пітва, махлявалі. А памешчыкаў прага да нажывы штурхала на ганебныя акты. Кожны прыгонны селянін павінен
    41
    быў выпіць за год акрэсленую колькасць сівухі. А не вьш’е — усё роўна заплаціць яе кошт, бо так патрабаваў няпісаны закон аб прымусовым ужыванні спіртных напіткаў. Тых, хто не піў, скажам, у мястэчку пасля таргоў, ці кірмашоў, білі розгамі або нават садзілі ў ледзяную палонку. Калі ж селянін не меў грошай, арандатар даваў яму ў доўг, запісваючы, як захоча, а потым браў апошні кавалак хлеба. За паўцаны прыгонныя прыносілі ў карчму збожжа і воўну, ільняное палатно і курэй.
    Корчмы трымалі не толькі феадалы, але і святыя айцы, якія ў кірмашовыя, святочныя ці будзённыя дні прымушалі вернікаў наведваць сваю карчму і жорстка каралі тых, хто наведваў «чужыя корчмы». Беларускі этнограф С. Цярохін адшукаў цікавы запіс у судовай кнізе вёскі Касіна, якая яшчэ ў 1748 г. стала ўласнасцю кляштара: айцецэканом «скардзіўся на свавольных касінцаў, што яны купляюць гарэлку, дзе ім уздумаецца, таму зніжаюцца прыбыткі і абраза божая робіцца... Айцецпрыёр прысудзіў усіх сялян на такую кару: каб кожны з іх заплаціў 8 злотых штрафу і атрымаў 15 бізуноў. Акрамя таго, усёй грамадзе загадаў... не піць нідзе ў свецкіх корчмах пад пагрозай фізічнага пакарання і грашовага штрафу. А жыхары вёскі Мышынец у Зялёнай пушчы наогул трапілі зза гарэлкі паміж кавадлам і молатам. Пойдуць у езуіцкую карчму — староставыя чыноўнікі караюць штрафам і бізунамі тых, хто «з абразай для яснавяльможнага пана грэбавалі дваровым віном>, пачнуць хадзіць у староставу карчму — езуіты адмаўляюць у споведзі і святым прычасці ды да ўсяго папракалі са злосцю, што замест «прававернага> спажываюць піва меншай «духоўнай> вартасці.
    У XVIII ст. справа дайшла да таго, што корчмы сталі страчваць значэнне гасціных дамоў, у іх было цяжка пераначаваць, але лёгка дастаць гарэлку. Ну і, вядома, Ba
    42
    Карчма ў вёсцы Гняздова пад Ваўкавыскам.
    Канец XVIII — пачатак XIX ст.
    кол корчмаў цікавалі зладзеі і распусніцы. Апошнія заклікалі публіку ў свае «замтузы». Праўда, прадстаўніц «першай старажытнай прафесіі» часам жорстка каралі. У сярэдзіне XVIII ст. падваявода Абуховіч загадаў абрэзаць вушы, нос і губы старой шляхцянцы, якая адчыніла ў Навагрудку «тракцірнк» і садзейнічала там «сустрэчам». А Слуцкі магістрат загадаў «непачцівых жанчын, распуст», якія канцэнтраваліся ў корчмах, браць пад арышт і пасылаць на самыя брудныя работы — чэрпаць твань з абарончых рвоў, рамантаваць вуліцы і інш.
    На кірмашы ў Зэльве шырока была прадстаўлена дзейнасць «сферы абслугоўвання »: адкрываліся часовыя тракціры, вінніцы, піўныя, кавярні. Вялікую папулярнасць набьыа «ўстанова» нейкай пані Валабрыньскай з Слоніма, якая штогод прыязджала ў Зэльву. Скляпок прадпрымальнай пані славіўся сваімі напіткамі. Паводле беларус
    43
    Гандлёвая плошча ў Шклове. XIX ст.
    кага гісторыка I. Казлоўскага, яе «выбарныя віны імпортэр... саграваюць усе шлункі і галовы ў Зэльве. Там жа кожны купец мог працверазіцца і адпачыць». У сярэдзіне XIX ст. на Зэльвенскім кірмашы нават афіцыйна працаваў публічны дом, у якім паслугі ўдзельнікам штогодняга гандлю аказвалі 9 жанчын розных нацыянальнасцей, узросту, вагі і прыгажосці. Адсюль па Беларусі распаўсюдзіліся і вядомыя сэксгульні <рамонак> і «дамскі таталізатар>.
    Пасля далучэння Беларусі да Расіі ўказам 1772 г. за шляхтай было захавана права вольнай вытворчасці і продажу спіртных напіткаў. Усе прыбыткі ад рэалізацыі гарэлкі ў сельскай мясцовасці, як і ў часы Рэчы Паспалітай, ішлі ў кішэні ўладальнікаў бровараў. Але дзяржава не доўга мірылася з такім становішчам і ў 1783 г. права продажу памешчыкамі спіртных напіткаў абмежавалася
    44
    прыватнаўласніцкімі вёскамі і сёламі, а дзяржаўны гандаль хмельным пітвом перайшоў у рукі казны. У 1861 г. пасля адмены прыгону ганебнае права прапінацыі было скасавана і ўведзена вінная манаполія.
    Але вернемся да кірмашоў, дзе наогул грамадскаму харчаванню адводзілася значнае месца. Напрыклад, у Мінску ў XIX ст. на Ніжнім рынку (у раёне Нямігі) гандляркіпякаркі прапанавалі ўдзельнікам кірмашу даволі разнастайны асартымент — посныя і масляныя баранкі, сітніцы, крэндзелі, булкі, сухары, куханы (асобага гатунку белы хлеб) з маслам, кмінам і цыбуляй, таўкачыкі з грэцкай мукі, «картафляшкі» (з бульбы). Апрача гарэлкі прадавалі і мінскі збіцень, які рыхтавалі з лістоў аеру, мёду, патакі. Шырокае распаўсюджанне набыў продаж кавы.