• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі кірмаш  Пётр Гуд, Ніна Гуд

    Беларускі кірмаш

    Пётр Гуд, Ніна Гуд

    Выдавец: Полымя
    Памер: 270с.
    Мінск 1996
    88.23 МБ
    Разам з будаўніцтвам чыгункі адной з прычын заняпада часткі кірмашоў стала адкрыццё ў гарадах і мястэчках стацыянарных пунктаў гандлю. Мінскі губернатар Чарыкаў у справаздачы аб развіцці гандлю губерні за 1883 г. з сумам адзначаў, што нават некалі багацейшы Святаміхайлаўскі кірмаш у Нясвіжы Слуцкага павета, абарот якога раней перавышаў 200 000 рублёў, «цяпер на працягу трохтыднёвага тэрміну з 28 верасня абмяжоўваецца прывозам на 3500 рублёў, а продажам на 2200 рублёў».
    Але сваё значэнне кірмашы захавалі ў мясцовасцях, аддаленых ад гарадоў і асабліва чыгунак. Вялікую ролю яны ігралі ў Магілёўскай губерні, дзе чыгуначная сетка бьыа адносна менш развітая. Тут кірмашы насілі сельскагаспадарчы характар і толькі ў Гомелі і мястэчку Любавічы на іх гандлявалі прамысловымі таварамі.
    У 1889 г. на Беларусі адбылося 1313 кірмашоў, у асноўным аднадзённых, сельскагаспадарчай накіраванасці. Значны рост кірмашоў у параўнанні з 60—70мі гг. можна тлумачыць тым, што ў іх лік, верагодна, уключалі таксама таржкі і базары. Як адзначаў беларускі гісторык X. Бейлькін, у 80—90ых гг. XIX ст. у арганізацьгі сельскагаспадарчага гандлю на Беларусі істотная роля належала скупшчыкам.
    60
    Сялянскі кірмаш у Быхаўскім павеце Магілёўскай губерні ў 1903 г. Фота С. Р. Рамансава
    прадстаўнікам гандлёваліхвярскага капіталу. Пераважалі дробныя гандлёвыя прадпрыемствы. У льняным гандлі жывёлай і, часткова, хлебным вылучаліся буйныя мясцовыя фірмы, абарот якіх складаў сотні тысяч рублёў. Але ў цэлым гандаль сельскагаспадарчымі таварамі Беларусі залежаў ад рыжскіх, лібаўскіх, варшаўскіх, кёнігсбергскіх фірм. Крэ дытаваннем гандлю пачалі займацца банкі.
    Да 1913 г. прамысловыя кірмашы канчаткова прыходзяць у заняпад. Ужо ў 1904 г. у агульным кфмашовым абароце Беларусі доля 15 кірмашоў па продажу прамысловых і кустарных вырабаў складала толькі 5 працэнтаў (138 тысяч рублёў). А спецыялізаваныя кірмашы кустар
    61
    ных вырабаў, гандлёвыя ябйроты якіх оылі зусім нязнач нымі, да 1910 г. амаль цалкам зніклі.
    Штогоднія кірмашы сельскагаспадарчай накіраванасці працягвалі існаваць. Значна павялічылася колькасць і аб’ём продажу на іх хатняй жывёлы. У 1909 г. было пастаўлена больш за 500 тысяч коней, валоў, кароў, свіней, авечак і г. д. На продажы льну ў 1912 г. спецыялізавалася 24 кірмашы, 22 з якіх — на Магілёуіпчыне і Віцебшчыне. У гэтым жа годзе з кірмашоў, арыентаваных галоўным чынам на продаж сельскагаспадарчай прадукцыі, 459 збіраліся ў Гродзенскай, 315 — у Віленскай, 256 — у Мінскай і 238 — у Магілёўскай губернях. Яны ў пераважнай большасці працягваліся дватры дні і толькі некаторыя да дзесяці дзён. У немалой ступені павелічэнню колькасці кірмашоў садзейнічала недастатковае ўкараненне стацыянарнага гандлю, а таксама вызваленне ад падаткаабкладання кірмашоў працягласцю менш двух тыдняў. Але, нягледзячы на тое, што колькасць кірмашоў у 1913 г. дасягнула 1094, гандлёвыя абароты іх сістэматычна скарачаліся зза выкарыстання крэдыту, грашовага абароту, разрастання стацыянарнай гандлёвай сеткі. 3 паяўленнем магчымасці хутка дастаўляць патрэбны тавар да месца спажывання па чыгунцы адпала неабходнасць рабіць запасы тавараў.
    Буйнейшымі кірмашамі Беларусі гэтага перыяду з’яўляліся штогоднія лясныя таргі Мінска і Гомеля. Канкурэнтная барацьба паміж імі прывяла да заняпаду Гомельскага ляснога кірмашу, абароты якога з 1900 па 1910 г. упалі з 3 да 2 мільёнаў рублёў. Гэта тлумачылася наступнымі прычынамі: папершае, галоўны рынак збыта Гомельскага кірмашу — губерні Паўднёвай Украіны з пачаткам эксплуатацыі чыгункі сталі закупляць лес у Цэнтральнай Расіі. Падругое, Мінскі лясны кірмаш, арыентаваны на гандаль з Германіяй, ставіў болып прымальныя
    62
    фінансавыя ўмовы гандлю, чым на паўднёвым рынку, таму што замест доўгатэрміновых вэксаляў нямецкія фірмы плацілі гатоўкай.
    Як бачым, у кірмашовым руху Беларусі пачатку XX ст. можна адзначыць дзве тэндэнцыі: заняпад кірмашоў, арыентаваных на продаж прамысловых тавараў; далейшае развіццё кірмашоў сельскагаспадарчых прадуктаў і спецыялізацыя іх па продажу пэўных тавараў, а менавіта, хатняй жывёлы, ільну.
    Істотна адрозніваўся і характар гандлю на кірмашах рознай арыентацыі. Так, на лясных кірмашах Мінска і Гомеля ён набыў формы біржавога гандлю. На кірмашах сельскагаспадарчай накіраванасці таргі адбываліся ў форме традыцыйнай купліпродажу, дзе ў гэтым працэсе ўдзельнічалі скупшчыкі, сельскагаспадарчыя таварыствы памешчыкаў, а таксама купецтва, якое кантрактавала з фірмамі Германіі, Польшчы, Прыбалтыкі. Кірмашы з’яўляліся адлюстраваннем культурнаэканамічнай рэчаіснасці таго часу.
    Такім чьшам, беларускі кірмаш феадальнай і капіталістычнан эпох у працэсе эвалюцыі прымаў разнастайныя ўвасабленні: ад продажу змешаных тавараў да спецыялізацыі гандлю асобных гарадоў і спецыялізацыі продажу аднаго віду тавару, ад кантрактовых аптовых таргоў да біржавых форм гандлю.
    Аднак, нягледзячы на адрозненні, штогоднія святочныя таргі мелі падобную структуру.
    Умоўна ўсе кірмашовыя дзеі можна падзяліць на тры жанравыя разнавіднасці: гандлёвагульнёвыя дзеянні, кірмашовы тэатр, гульнёвыя дзеянні, якія ладзілі як непасрэдна ў час таргоў, так і ў час адпачынку пасля кірмашовага гандлю.
    Разгледзім, як жа развіваўся кожны з відаў штогодняга святочнага гандлю.
    63
    ГАНДЛЁВАГУЛЬНЁВЫЯ ДЗЕЯННІ
    Самая старажытная разнавіднасць гандлёвай дзеі — акт купліпродажу — мае нямала рыс гульні, гэта свайго роду спаборніцтва паміж прадаўцом і пакупніком, задачы якіх адпаведна заключаліся ў наступным: прадаць даражэй і купіць танней. Зыходзячы з гэтага, у мэтах выгаднай рэалізацыі тавару, гандляры вялікую ўвагу ўдзялялі рэкламе, якая насіла, пераважна. славесны характар. Кожны прадавец расхвальваў свой тавар, пгго асабліва ўласціва было каробачнікам. Вось чаму ў нейкай меры кірмаш прыцягваў пакупнікоў не толькі як сродак задавальнення матэрыяльных патрэб, але і як своеасаблівая гульнёвая форма гандлёвай здзелкі, у выніку якой прадавец альбо зніжаў цану на тавар, альбо прадаваў яго за пачаткова названы кошт.
    На жаль, беларускія этнографы і фалькларысты не занатавалі запісы рэкламных тэкстаў. Толькі разглядаючы сюжэты беларускай народнай гумарыстыкі, якія захаваліся ў вуснапаэтычнай творчасці, мы можам уявіць, як адбывалася рэклама на кірмашах. Адна з такіх «заклічак» адлюстравана ў тэксце батлеечнага прадстаўлення на Віцебшчыне, дзе гандляр гарэлкай усхваляе свой тавар прыёмам «ад адваротнага», што прыдае рэкламе камічны характар: «А ў мяне гарэлка... дзяшовая, з мельніцы, зпад кола, дзе круціць, муціць, пенай б’ець, назад валакець. Так і таго будзе біць, хто яе будзе піць. Але хто хоча яе піць, трэба грошыкі плаціць».
    Часам у працэсе гандлю жаданне купца прадаць свой тавар ператварала яго рэкламную характарыстыку ў камічнае «выкрыццё»:
    — Купіце выйгрышны білет.
    — He трэба, я не хачу выйграць.
    ____Дык я маю такі білет, што нічога не выйграе.
    64
    Калядоўшчыкі на ігрышчах. Рэканструкцыя
    У беларускіх гумарэсках знаходзім і такі прыклад, дзе непасрэдна пасля продажу гандляр, у апраўданне на прэтэнзіі да якасці тавару, надзяляў яго неіснуючымі якасцямі:
    — Слухай, цыган, ты прадаў мне сляпую кабылу.
    — Табе ж лепей,— адказвае цыган,— бо яна будзе есці салому, а думаць, што сена.
    Неабходна адзначыць, што ў працэсе гандлю пакупнікі любілі паджартаваць над гіпербалізаванай рэкламай тавару:
    — Купляйце каня, не здзіўляйцеся, што такі худы, ён як разбяжыцца, дык бяжыць пятнаццаць вёрст не спыняецца.
    — Я б яго купіў,— кажа адзін чалавек,— але ж мне да дому ўсяго дзесяць вёрст, дык ён перабяжыць маю хату.
    Наколькі спрацоўвала пераўвасабленне купцоў і каробачнікаў у час славеснай рэкламы свайго тавару і на
    3.	"Беларускі кірмаш".
    65
    колькі моцнае ўражанне аказвала яна на удзельнікаў таргоў, сведчыць той факт, што на Раство Хрыстова калядоўшчыкі ў час абходу хат, а таксама на ігрышчах капіравалі, альбо парадзіравалі манеры яўрэяўкаробачнікаў, рускіх купцоў, цыганоў.
    Ф. Сарэбранікаў адзначае, што «Маладыя хлопцы, асабліва пабываўшыя ў Пецярбургу, прыбіраюцца купцамі і, з’явіўшыся ў хату з хусткамі, завушніцамі, маністамі... пераймаюць говар і прыёмы рускіх купцоў, расхвальваюць свой тавар самымі мудрагелістымі словамі і дабаўляюць да кожнага слова літару «с»... Іншыя, засвоіўшы прыёмы каробачнікаў... навешваюць сабе каробкі, якія набіваюць рознымі анучамі і, прапаноўваючы свой тавар, расхвальваюць яго з адчайнай бажбой і запэўненнем, што тавар іх замежны, сто разоў згортваюць і разгортваюць якуюнебудзь трохкапеечную хустку і ў заключэнні са словамі «але толькі для вас> аддаюць за пучок шчаціння. Некаторыя прадстаўляюць цыганоў, пераймаючы іх манеры пры абмене і куплі коней».
    У другой чвэрці XIX ст. пад уплывам традыцый Заходняй Еўропы на штогодніх святочных кірмашах з’яўляецца новы від гандлёвага дзеяння — аўкцыён — продаж з публічных таргоў загадзя выстаўленай маёмасці альбо тавараў. Гэты від гандлю меў свае разнавіднасці. Існавалі прымусовыя аўкцыёны, якія праводзілі банкі, ламбарды, суды. Правядзенне аўкцыённых публічных таргоў, якія заключаліся ў продажы закладзенай і не выкупленай маёмасці, адбывалася на рыначнай плошчы, у залах суда альбо дваранскіх сходаў.
    У 40—50ых гг. XIX ст. у губернскіх газетах публікавалі шмат аб’яў аб продажы за даўгі памешчыцкіх маёнткаў з публічных таргоў. У Мінскай губерні ў 1853 г. было апісана і выстаўлена на распродаж 75 маёнткаў, a ў Гродзенскай у 1859 г. 50 маёнткаў.
    66
    Добраахвотныя аўкцыёны праходзілі па ініцыятыве прыватных асоб з мэтай найбольш выгаднага продажу тавару. Газеты пастаянна публікавалі аб’явы аб аўкцыёнах. Так, у «Віленскім весніку» за 1853 г. паведамлялася, што «з прьпыны закрыцця дыліжансавай язды між гарадамі Вільня і Коўна дыліжансавых коней будуць прадаваць з аўкцыённых таргоў у Вільні на конным рынку 13 снежня». Карэспандэнт «Вестнмка Западной Росснн» канстатаваў, што <ў пачатку Кіеўскага каляднага кірмашу ахвотнікаў прадаць маёнтак бьыо многа, так што цэны былі аб’яўлены добрыя». Аўкцыёны станавіліся папулярнай формай правядзення кірмашоў, таму што на іх можна было з выгадай рэалізаваць альбо набыць неабходны тавар. Аўкцыённыя таргі як прымусовыя, так і добраахвотныя праводзіліся так: аўкцыянер называў пачатковую цану выстаўленага ддя продажу тавару, а затым паміж прэтэндэнтамі ішоў гандаль і, урэшце, тавар набываў удзельнік, які назваў большую цану.