Беларускі кірмаш
Пётр Гуд, Ніна Гуд
Выдавец: Полымя
Памер: 270с.
Мінск 1996
Рост унутранага гандлю, таварнаграшовых адносін стаў прычынай развіцця стацыянарнага крамнага гандлю, значэнне якога як больш арганізаванай формы паступова ўзрастала. У 1823 г. у гарадах Беларусі налічвалася 2817
53
крам, 90 працэнтаў якіх размяшчалася ў губернскіх і буйных павятовых гарадах. У невялікіх мястэчках лаўкі, як правіла, працавалі ў перыяд правядзення кірмашоў, a пасля іх зачынялі. Для продажу ў гарадскіх крамах выстаўляліся шматлікія вырабы мясцовых фабрык, прамысловыя тавары з Прыбалтыкі, Полыпчы, Расіі. У Маскве закупляліся тканіны, металічныя вырабы, бакалейныя тавары, у Варшаве — дарагое сукно і баваўняныя тканіны, у Рызе, Данцыгу, Кёнігсбергу — шаўковыя тканіны, бронза, прадметы раскошы. Вінаграднае віно дастаўлялася з Пецярбургу і Рыгі. Акрамя таго, крамы вялі дробны гандаль селядцом, посудам, мылам, соллю, абуткам, скурамі, харчовымі таварамі — крупой, мясам, мукой, гароднінай, садавінай. Разам з тым, на штотыднёвых базарах побач з мяснымі і рыбнымі радамі існавалі і так званыя «сундукі» — часовыя лаўкі, у якіх прадавалі хлеб, булкі, муку, крупу, бульбу, гарох, цыбулю, гарэлку і інш. Усё гэта істотна падрывала значэнне кірмашоў, бо тавары зручней стала набываць у стацыянарных крамах.
3 развіццём капіталізму мяняўся характар кірмашовага гандлю і адбываўся пераход ад наяўнага тавару да продажу яго па ўзорах, а затым па стандартах. У пачатку XIX ст. буйныя аптовыя кірмашы набываюць форму кірмашоўвыставак таварных узораў. 3 прычыны гэтага на Беларусі значнае пашырэнне атрымліваюць кантрактовыя кірмашы, якія распаўсюджваюцца ва ўсіх губернях. Сэнс гэтых таргоў заключаўся ў аптовым гандлі сельскагаспадарчых і закупцы тэкстыльных тавараў, продажы і пакупцы маёнткаў, здачы іх у заклад альбо арэнднае карыстанне, выкупе закладных маёнткаў і плаце пазык. Кантрактовыя штогоднія таргі, дзе збіраліся ўплывовыя і заможныя слаі грамадства, пастаянна праводзіліся ў Нясвіжы, Кобрыне, Парычах, Навагрудку, Мазыры, a такія кірмашы, як Зэльвенскі, Мінскі і Свіслацкі, набылі
54
Шляхі кірмашовыя. Мястэчка Свіслач Гродзенскай губерні.
Пачатак XIX ст. 3 малюнка невядомага мастака
міжнародны статус. Зэльвенскі штогодні кантрактовы KipMam, вядомы яшчэ з пачатку XVIII ст., заставаўся буйнейшым на Беларусі і ў першай палове XIX ст. Яго абарот у 30ыя гг. складаў да 1 мільёна рублёў. Кірмаш меў, як правіла, прамысловую арыентацыю: тканіры, галантарэя, бакалея, футра, посуд, жалезныя вырабы. Таксама сюды для продажу прыганялі коней і хатнюю жывёлу.
На Мінскім кантрактовым кірмашы, які пачынаўся 9 сакавіка (па старому стылю) і працягваўся каля 10 дзён, з’язджаліся купцы, памешчыкі і мяшчане з Беларусі, Літвы, Украіны. Тут адбываўся аптовы продаж розных тавараў — хлеба, гарэлкі, леса, смалы і інш.
55
Новай рысай, характэрнай для перыяду зараджэння капіталізму на вёсцы і ўцягванне яе ў таварнаграшовыя адносіны, было з’яўленне на кантрактовых кірмашах гандляроўсялян. У 1837 г. у Мінск прыехала каля 1620 дваран, 33 купцы, 206 мяшчан, а таксама 20 сялян з сельскагаспадарчымі таварамі. Пошліны з рознага роду здзелак гэтага кірмашу склалі 70 тысяч рублёў, а абароты грашовых сум дасягалі 1 мільёна рублёў. Разам з тым у Мінску дзейнічаў і мясцовы кірмаш — так званая дзесятуха,— які арганізоўвалі на другі дзень пасля Вялікадня. На гэтых таргах сельскагаспадарчай накіраванасці сяляне прадавалі гарадскім жыхарам хлеб, сукны, посуд, жывёлу.
У 30ыя гг. XIX ст. у Мінску сталі ладзіць толькі кантрактовыя кірмашы. Кірмаш прыходзіўузаняпад, не вьггрымліваючы канкурэнцыю з пастаянным крамным гандлем прамысловымі таварамі. Калі ў 3040ыя гг. на Зэльвенскім, Мінскім і Свіслацкім кірмашах абарот складаў адпаведна 1,5 мільёна рублёў, 500 тысяч рублёў і 200 тысяч рублёў, то ў другой палове 50ых гг.— толькі 500 тысяч рублёў (Зэльва), 37 тысяч рублёў (Мінск) і 150 тысяч (Свіслач).
Аднак заняпад буйных аптовых кантрактовых кірмашоў яшчэ не сведчыў аб агульным адміранні кірмашовага гандлю. Кірмашовы рух працягваў сваё развіццё ў штогодніх перыядычных таргах сельскагаспадарчай прадукцыі. Атрымліваюць пашырэнне спецыялізаваныя кірмашы па продажу аднаго віду тавару, канцэнтрацыя якога ў канкрэтным месцы была вельмі зручнай для скупшчыкаў і купцоў. У розных гарадах і мястэчках Беларусі сталі ўзнікаць ягадныя, грыбныя, рыбныя, конныя, лясныя, свіныя штогоднія таргі. Так, асенні кірмаш у Парычах (Гомельшчына) славіўся грыбамі, якіх тут за адзін дзень прадавалі на суму да 20 тысяч рублёў. Таварны характар
56
набыло і рыбалоўства. Напрыклад, калі ў Мінскай губерні ў 1854 г. рыбныя кірмашы прынеслі даход у 24 185 рублёў, то ў 1890 г. у адным толькі Мазырскім павеце гэтай губерні выручка склала 37 500 рублёў.
У Відзах на рыбным кірмашы, які штогод адбываўся на Ілью (20 ліпеня), акрамя рыбы прапаноўваліся розныя рыбацкія прылады: двухгорлавыя буды для лоўлі ракаў, мярэжы, сеткавае палатно, якое, паводле сцверджання нарачанскіх рыбакоў, лепшае па якасці, чым сеткі, купленыя ў Мядзеле. Штогоднія таргі арганізоўвалі і на некаторых вадаёмах у час інтэнсіўнай лоўлі рыбы. Вялікая колькасць скупшчыкаў з’язджалася штогод на раку Славатку, у якую напрадвесні заходзіла з Прыпяці і Дняпра шмат рыбы. Тут на працягу некалькіх тыдняў вылоўлівалася ад трох да пяці тысяч пудоў рыбы.
У вёсцы Дзякавічы на возеры Князь знаходзілася так званая рыбарня, якая ажыўлялася ў зімовы час. Сюды прыязджалі рускія купцы з Рыгі і Дынабурга. 3 суседняга Слуцка таксама прыбывалі купцыяўрэі, і рыбарня прымала выгляд гандлёвага мястэчка.
Паводле беларускага этнографа I. Браіма, прыезд на вадаёмы «многіх скупшчыкаў, здавалася б, выгадны для рыбакоў, бо канкурэнцыя паміж пакупнікамі давала магчымасць даражэй прадаць свае ўловы. У сваю чаргу скупшчыкі, каб мець выгаду, часта звярталіся да наступнага прыёму: дамаўляліся паміж сабой, што таргавацца будзе хтонебудзь адзін. Астатнія давалі яму пэўны задатак. Выбраная асоба назначала самую нізкую цану, з якой рыбакі звычайна згаджаліся, бо бачылі, што тут знаходзяцца ўсе іх пастаянныя пакупнікі і ўловы, у выніку адмовы апошніх, могуць прапасці зусім. Купіўшы рыбу, скупшчыкі наладжвалі ператорг паміж сабой. Тут ужо тавар даставаўся таму, хто назначаў большую цану. Розніца паміж сумай, якая выплачвалася рыбакам, і сумай,
57
атрыманай пры ператоргу, дзялілася паміж усімі ўдзельнікамі. Такім чынам, нават у самыя выгадныя дні для заробку рыбакі заставаліся ашуканымі».
Сярод штогодніх спецыялізаваных таргоў вельмі распаўсюджанымі былі кірмашы па продажу хатняй жывёлы і, асабліва, коней. Гэтыя штогоднія таргі ў форме кірмашоўвыставак існавалі ў Віленскай, Гродзенскай, Магілёўскай губернях, дзе вырошчвалі коней рысістых і скакавых парод, а таксама сялянскіх цяглавых коней.
Самы буйны Гомельскі лясны кірмаш, з абаротам сродкаў у першай палове XIX ст. у сотні тысяч рублёў, абслутоўваў патрэбы поўдня Расіі. Дзякуючы выгаднаму геаграфічнаму становішчу кірмаш павялічваў грашовыя накапленні і да канца XIX ст. набыў выключнае значэнне для лесагандлю Беларусі. Яго абарот да пачатку XX ст. дасягнуў трох мільёнаў рублёў.
Разам са спецыялізаванымі ў Беларусі ладзілі, як і па ўсёй Еўропе, універсальныя кірмашы, дзе побач з прамысловымі таварамі прадавалі сельскагаспадарчую прадукцыю. Апісанні кірмашоў першай паловы 60ых гг. XIX ст., якія захаваліся ў архівах, даюць уяўленне аб асартыменце тавараў: збожжа, лён, пянька, сала, скуры, буйная рагатая жывёла, коні, свінні. Акрамя таго, дастаўляліся дзёгаць, посуд, розныя прылады працы, палатно, сукно. Прадавалі таксама гатовае адзенне, абутак, свечкі, мыла і іншыя тавары. Прамысловыя тавары пераважалі толькі на буйных кірмашах. У 1863 г. сярод 340 кірмашоў Беларусі толькі 6 мелі абарот больш за 50 тысяч рублёў (Бешанковіцкі, Зэльвенскі, Гомельскі (Васілеўскі) і інш.). Афіцэр генеральнага штабу Расіі палкоўнік П. Баброўскі дзяліў кірмашы Гродзенскай губерні на тры разрады: кірмашы сельскагаспадарчай накіраванасці; тыя, дзе пераважала купляпродаж жывёлы і коней; дзе вёўся гандаль прамысловымі таварамі. У губерні
58
ў канцы 50ых — пачатку 60ых гг. да першага і другога разраду адносілі 102 кірмашы са 104.
У другой палове XIX ст. адбываюцца істотныя змены ў кірмашовай культуры беларусаў, якія былі выкліканы далейшым станаўленнем капіталізму. Пасля адмены прыгоннага права ў 1861 г. значна павялічылася транспартная сетка Беларусі. Рыначныя адносіны перайшлі ў новую стадыю развіцця, дзякуючы будаўніцтву чыгунак, якія далі магчымасць хутчэй і ў большай колькасці дастаўляць разнастайныя тавары, садзейнічалі пашырэнню ўнутранага рынку, а таксама сувязяў са знешнім рынкам.
У снежні 1862 г. на паўночным захадзе Гродзенскай губерні ўвайшла ў эксплуатацыю частка Пецярбургска— Варшаўскай чыгункі, у траўні 1866 г. лінія Дынабург— Полацк, у кастрьпініку 1868 г. Раслаў—Віцебск. Ў лістападзе 1871 г. МаскоўскаБрэсцкая чыгунка злучыла усходнія, цэнтральныя і паўночназаходнія раёны Беларусі з прамысловымі губернямі Расіі і Полыпчы. У 1873— 1874 гг. ЛібаваРоменская чыгунка ўступіла ў строй і дала магчымасць збываць таварную прадукцыю ў Лібаве на беразе Балтыйскага мора. 3 прычыны гэтага частка гарадскіх і местачковых кірмашоў, што знаходзіліся каля чыгунках і дзе пераважалі прамысловыя тавары, сталі прыходзіць у заняпад.
Лепельскі павятовы спраўнік 22 жніўня 1881 г. дакладваў віцебскаму губернатару, што Бешанковіцкі кірмаш з года ў год занепадае. Галоўную прычыну такога становішча ён бачыў у тым, што з адкрыццём чыгунак, у асаблівасці ДынабургскаВіцебскай, большая частка не толькі сярэдніх, але і дробных гандляроў асабіста адпраўляліся за таварамі ў вялікія гандлёвыя пункты — СанктПецярбург, Маскву, Варшаву і нават за мяжу. Бешанковіцкі кірмаш, па водгуках купцоў, падтрымліваўся таму, што аптовыя гандляры, якія мелі даўгі на рознічных і дробных
59
гандляроў, разлічваліся на гэтым кірмашы па крэдытах, а затым зноў давалі тавар у крэдыт. На кірмашы адбываўся больш аптовы, чым рознічны гандаль, пераважна «красным» таварам, жалезнымі і меднымі вырабамі. Рознічны ж продаж адбываўся выключна мясцоваму насельніцтву.
Параўнальны аналіз продажу паказвае, што калі ў 1881 г. у Бешанковічах на кірмашы продаж складаў 106 251 рублёў, то ў 1882 г,— толькі 71 430 рублёў, г. зн. на 30 працэнтаў менш. Падобная карціна назіралася ў многіх месцах.