Беларускі кірмаш
Пётр Гуд, Ніна Гуд
Выдавец: Полымя
Памер: 270с.
Мінск 1996
У 70ых гг. XIX ст. на кірмашах і народных гуляннях Расійскай імперыі з’яўляюцца латарэі — разнавіднасць гандлёвага дзеяння з мэтай рэалізацыі тавару праз гульню. Латарэі ўяўлялі сабой фінансавую аперацыю, якая складалася з выпуска і вольнага продажу латарэйных білетаў з далейшым іх розыгрышам і ўручэннем выйгрышных білетаў, каштоўных рэчаў, грашовых сум. Права на пра
73
вядзенне латарэі давалі дзяржаўныя ўстановы. Калі спачатку розыгрышы наладжвалі з дабрачыннымі мэтамі, то ў далейшым яны трапілі ў рукі розных махляроў, якія арганізоўвалі так званыя1 «бяспройгрышныя латарэі». Гэтыя «бяспройгрышныя латарэі» часцей за ўсё з’яўляліся проста аферай, якая выклікала нямала непаразуменняў скандальнага характару. Даследчык рускага тэатра А. АляксееўЯкаўлеў расказваў аб народных гуляннях Расіі: «...якінебудзь гасцінадварэцкі гандляр спрытна абдурваў даверлівых пакупнікоў латарэйных білетаў, што спакусіліся заманлівай выстаўкай прадметаў, якія разыгрываліся, а на самой справе ў лік выйгрышаў не ўключаліся, тады як той, хто набыў білет, выйграваў якуюнебудзь зубную шчотку, чайную лыжачку. Для «заману» па манежу хадзілі дватры наёмнікі, трымаючы ў руках самавар або дыванчык. На пытанні прастадушных наведвальнікаў такія гаваркія, заўсёды вельмі сімпатычныя на выгляд «шчасліўцы» тлумачылі, што яны хвіліну таму выйгралі гэтыя прадметы. Я не раз скардзіўся граданачальніку, але добра аплачваемыя паліцэйскія ўлады закрывалі вочы на падобнае адкрытае жульнічанне пад сцягам дабрачыннаспі».
У канцы XIX — пачатку XX ст. латарэі пачалі праводзіць на штогодніх святочных таргах Беларусі. Аднак, з прычыны непрацягласці большасці беларускіх кірмашоў і немагчымасці папярэдняга распаўсюджання білетаў, значную папулярнасць набылі латарэіалегры, у якіх розыгрыш адбываўся адразу пасля купліпродажу білетаў.
Гэтыя гандлёвафінансавыя дзеянні, у асноўным аднолькавыя па форме ўвасаблення і па характару разыгрываемых прызоў, мелі тэрытарыяльныя адрозненні. Так, у Пружанах, Івацэвічах, Целяханах па прынцыпу рулеткі разыгрывалі кандытарскую латарэю. Як сведчаць інфарматары, «вакол кола бьыі раскладзены цукеркі, пернікі,
74
Палеская рыбная латарэя. Рэканструкцыя
усялякія прысмакі. Потым запускалася круцёлка, якая круцілася пакуль не зачэпіцца за цвічок і спыніцца. A там відаць, ці выйграў, ці не».
У Лідзе карысталася папулярнасцю грашовая латарэя, дзе выйгрышы вызначаліся пры дапамозе марской свінкі. Расказвалі, што гулец клаў у рот свінкі манетку ў 10 грошаў і яна са скрынкі выцягвала пустую паперку альбо выйгрышы ад 10 грошаў да 5 злотых. У другім варыянце свінка выцягвала «лёсы» — паперкі з разнастайнымі пажаданнямі ўдзельнікам латарэі. Падобная латарэя, але ўжо пры дапамозе папугая, які размяркоўваў галантарэйныя тавары (муштукі, грабяні, завушніцы н да т. п.), ладзілі ў Браславе, Лідзе, Пружанах, Мінску, вёсцы Стары Востраў Бабруйскага павета (цяпер Клічаўскі раён).
Шматлікімі асаблівасцямі вылучаліся латарэі, што праводзіліся на Беларускім Палессі. У Століне вялікі поспех у пакупнікоў мела сельскагаспадарчая латарэя, дзе
75
разыгрывалі парсюкоў, бычкоў, бараноў, авечак, коз, курэй, пеўняў, качак. У Пінску у форме латарэі рэалізоўвалі рыбу, якую «для пацехі прадавалі, загорнутай у паперу альбо ручнік. Угадаеш, дзе галава рыбы — бярэш дарма, а не ўгадаеш — плаціш невялікую суму грошай гаспадару латарэі». У Тураве існавала унікальная латарэяалегра, якая называлася «рыбны жарт> з наступным зместам: на воднай акваторыі ўсталёўвалі драўляныя паплаўкі, да іх прымацоўвалі доўтія вяроўкі, якія цягнуліся аж да дна. Да канцоў вяровак прывязвалі прызы (жывую рыбу ў плеценых кошыках, гаспадарчыя тавары, рыбныя прынады, шклянку гарэлкі, а таксама жартоўныя прызы — лапаць, рваны хамут, галёшы, дзіравы бот і да т. п.). Жадаючыя за невялікую плату на працягу пэўнага часу спрабавалі вудай зачапіць за цвічок на паплаўку і выцягнуць прыз. Адначасовы ўдзел некалькіх, a то і дзесяткадругога чалавек адрозніваў гэты від латарэі ад іншых. Такім чынам, палеская латарэя насіла ярка выражаны спаборніцкі характар і была своеасаблівым конкурсам удзельнікаў.
У Мінску разыгрывалі латарэю садавіны, якая мела наступны гульнёвы змест (з расказа старога гандляра): «Стаіць прьыавак з фруктамі, а побач вісіць вялікая паперка з лічбамі. Круцяць і адкрываюць барабан. Выцягваеш паперку з нумарам і глядзіш на вялікую паперку. Пад кожнай лічбай «замацаваны» прыз. Напрыклад, лічба Ю — «груша». А ў мяне паперка з лічбай 10. Ну, мне і даюць грушу. А бывае калі выйграеш і апельсін, і баначку мёду».
Латарэі, як від гандлёвага дзеяння, увасабляліся на кірмашах у разнастайных формах, з’яўляліся своеасаблівым стымулятарам да ўдзелу людзей у кірмашах.
У канцы XIX — пачатку XX ст. у Расіі значна развіўся стацыянарны гандаль, і кірмашы пачалі страчваць сваё
76
Тураўская гандлёвая рыбалка. Рэканструкцыя
значэнне ў эканамічным жыцці дзяржавы. Ва ўмовах вострай канкурэнтнай барацьбы стацыянарнага і рознічнага гандлю на некаторых кірмашах Беларусі сталі выкарыстоўвацца лакальныя формы гандлёвых атракцыёнаў з мэтай прываблівання пакупнікоў і хуткай рэалізацыі тавараў. Так, у Тураве з’явілася гандлёвая рыбалка, у час якой пакупнікі з маскдй на твары на працягу 15 секунд рукамі лавілі рыбу ў чане з вадой. Рыба, злоўленая за абумоўлены прамежак часу, заставалася ў гульца. Старыя жыхары Турава сцвярджаюць, што гэтая рыбалка карысталася вялікім поспехам, людзі здымалі абутак, закатвалі штаны, а то і ў бялізне лезлі ў ваду, што, зразумела, выклікала зацікаўленасць прысутных. Вакол гэтага атракцыёна пастаянна тоўпіўся народ, гучаў рогат, кпіны з няўдалых гульцоў. У Браславе замест чанаў ставілі драўляныя бочкі з вадой. У Пружанах з мэтай вызначэння канкрэтнага тавару для продажу пакупніку выкарыс
77
Гандлёвая плошча ў Барысаве. Пачатак XX ст.
тоўвалі жывога пеўня, які быў спецыяльна выдрэсіраваны: «Стаяць вялікія гіпсавыя статуэткі, да якіх прывязаны вяроўкі. Гэтыя вяроўкі трымае ў кулаку гаспадар. За якую вяроўку дзёўбне певень — тую статуэтку і прадаюць».
На кірмашах вёскі Пераброддзе (Дзісенскі павет Віленскай губерні) ладзілі гандлёвы атракцыён пад назвай «Павук>> (са слоў мясцовага жыхара): «Вырыта была яма здаравенная, дліной метры з чатыры і з трох старон яе жонка купца і тры дачкі прадавалі рыбу. У зямлю было ўрыта здаровае браўно метраў з 10, якое нахілялася над вадой. Нада было прайсці па ямў, выцягнуць «павука» (рыбацкую прынаду.— П. Г.) з рыбай, узяць з «павука» рыбы сколькі зможаш — а колькі яе возьмеш, яна жывая, слізкая — і вярнуцца назад і трэба не зваліцца з браўна, а так прайграў. Удавалася мальцам некаторым, дойдзець, рыбы набярэць... А каб пайграць, стоіла гэта капейкі. A другі ідзець, ідзець, а тады як сарвецца і чах у ваду, толькі брызгі на бакі. Ну, тут рогату».
78
Як мы бачым з апісання, перабродскі гандлёвы атракцыён уяўляў надзвычайна цікавае гульнёвае дзеянне, якое несла тры функцыі: папершае — давала магчымасць удзельніку праявіць спрыт, моц, падругое — у нетрадыцыйнай форме рэалізаваць тавар і патрэцяе — прыва біць пакупніка да свайго гандлёвага рада.
Параўноўваючы штогоднія святочныя таргі ў Беларусі, Расіі, на Украіне, у Польшчы і Прыбалтыцы, можна сцвярджаць, што арганізацыя на кірмашах гандлёвых атракцыёнаў — з’ява беларуская, і аналогіі ёй пакуль што не знойдзены. На жаль, далейшага развіцця на Беларусі атракцыёны не атрымалі, бо кірмашы паступова ператварыліся ў аднадзённыя таргі, дзе было ўжо немэтазгодна будаваць канструкцыі атракцыёнаў.
Такім чынам, гандлёвыя дзеянні беларускіх кірмашоў у працэсе развіцця пры захаванні традыцыйнай формы купліпродажу мелі значныя відазмяненні і набывалі розныя ўвасабленні.
КІРМАШОВЫ ТЭАТР
Кірірашовы тэатр — умоўная назва комплексу тэатральных і паратэатральных дзеянняў, якія праводзіліся ў Беларусі ў XIV—XX стст. у час штогодніх святочных таргоў.
Дзеі кірмашовага тэатра адбываліся як у час, так і пасля гандлю і былі размежаваны.
Штогоднія святочныя таргі з моманту свайго ўзнікнення цесна перапляталіся з духоўнай культурай народа. Творчасць скамарохаў, якая складала неадменную частку кірмашовых забаў — яркае таму пацвярджэнне. Захаваліся гравюры і малюнкі розных часоў на тэму скамароства: скамарох (Аршанскае Евангелле XIV ст.), танцор з ле
79
бедзем (Евангелле XVI ст.), блазан (Біблія Ф. Скарыны 1517 г.), важак з вучоным мядзведзем (народная карціна XVIII ст. невядомага мастака) і інш.
На ўсіх этапах свайго гістарычнага развіцця гэта форма народнай творчасці мела антыклерыкальны характар, што, зразумела, не задавальняла пануючы клас і духавенства. Ужо ў XIII ст. епіскап Кірыла Тураўскі асуджаў мастацтва скамарохаў, у якім «срамословне, безстыдные словеса н плясанне... на нгршцах н улнцах». У XVI ст. беларускія скамарохі сталі падвяргацца ганенню не толькі духавенства, але і свецкіх улад. У 1565—1566 гг. Віленскі сейм вынес рашэнне аб грашовым абкладанні жыхароў БеларускаЛітоўскага гаспадарства, паводле якога скамарохі павінны былі плаціць вялікі падатак: «...А з медведніков, дудніков, скрнпннков, н с каждлого гудна... по осьмн грошей». Аднак Вундэдэр, апісваючы Вялікае княства Літоўскае ўжо ў 1590 г. адзначаў, што «жыхары яго асабліва многа трымаюць мядзведзяў, якіх вучаць гульням, барацьбе, танцам, вярчэнню млыноў, чэрпанню вады, лоўлі рыбы». Зыходзячы з гэтага, можна сцвярджаць, што ўлада так і не змагла знішчыць скамароства як з’яву, і яно працягвала існаваць.
Беларускія скамарохі падзяляліся на вандроўных і аселых. У інвентары Магілёва за 1604 г. адной з прафесій яго грамадзян указана скамароства, якім у той час займаліся 13 чалавек. Гэтая катэгорыя жыхароў магла выступаць толькі на святах, бо штодзённыя прадстаўленні аселых скамарохаў патрабавалі б пастаяннага абнаўлення рэпертуару. Верагодна, для матэрыяльнага забеспячэння сваіх сем’яў скамарохі дадаткова займаліся якімнебудзь рамяством ці земляробствам. Доказам прысутнасці ў Беларусі вандроўных скамарохаў з’яўляецца ўпамінанне вядомага даследчыка скамароства С. Фамінцына аб тым,
80
што «літвякі мядзведзяў вучоных па гарадах водзяць і на сурмах пры гэтым іграюць».