Беларускі кірмаш
Пётр Гуд, Ніна Гуд
Выдавец: Полымя
Памер: 270с.
Мінск 1996
13
тканіны (павалокі), вострыя прыправы, грэцкія арэхі, шкляны посуд з Візантыі і Блізкага Усходу, фаянсавы посуд з Ірана, самшьгг для вырабу грабянёў з Каўказа, бурштын з Прыбалтыкі.
У 1212 г. полацкі князь Уладзімір заключыў з Рыгай гандлёвы дагавор, які зацвердзіў права купцоў свабодна рухацца па Дзвіне і гандляваць. Артыкулы «Смаленскай гандлёвай праўды» 1229 г. дазвалялі купцам з Полацка, Віцебска, Смаленска праезд у Рыгу, Любек, Готланд, a нямецкім купцам — у крывіцкія землі, рэгулявалі тавараабмен, устанаўлівалі парадак праезду купцоў, вызначалі памер пошліны. Але развіццё гандлю не мяняла агульнага натуральнаі а характару гаспадаркі. Таварная вытворчасць з’яўлялася толькі невялікай часткай грамадскай вытворчасці.
Такім чынам, вытокі кірмашу як формы эканамічных сувязяў выразна прасочваюцца ў эпоху Кіеўскай Русі. Аднак само слова < кірмаш> у гэты перыяд адсутнічае ў лексіконе насельніцтва той тэрыторыі, якую займае цяперашняя Беларусь. Для абазначэння месца абмену і продажу ўжываўся толькі тэрмін «таргі> (альбо «торг»).
У перыяд ранняга сярэднявечча, г. зн. у перыяд панавання натуральнай гаспадаркі і эканамічнай раздробленасці, поруч з нерэгулярнымі таргамі ўзнікаюць ярмаркі (ад ням. jahrmarkt) — штогоднія таргі, якія наладжваліся ў пэўным месцы. Галоўная роля ў гандлі належала купцам. Вузкасць рынка і небяспечнасць занятку прымушалі купцоў канцэнтравацца ў спецыяльна выбраных і добра абараняемых месцах (каля сцен замка ці манастыра, на перакрыжаванні гандлёвых шляхоў, там, дзе адбываліся народныя сходы, вялікія царкоўныя святы).
Таргі звычайна прымяркоўвалі да рэлігійных і іншых святаў. Пра гэта сведчыць назва кірмашу на розных мовах — messe ад месы: французскае — foir, італьян
14
скае — fiers, англійскае — fair, вытворныя ад познелацінскага — feria — дзень рэлігійнага свята. Таргі ў Расіі таксама былі звязаны з тым ці іншым рэлігійным святам, і праводзілі іх спачатку каля манастыроў (КірылаБелазерскі, ТройцаСергіевы і інш.).
На тэрыторыі БеларускаЛітоўскага гаспадарства перыядычна арганізаваныя ва ўстаноўленых месцах таргі ў гэты час атрымалі назву «кірмаш». Прасочым этымалогію слова. У рускафранцузсканямецкаанглійскім слоўніку Р. Рэйфа слова «kermasse», ці «karmess» перакладаецца як «храмавае свята». У слоўніку У. Даля слова «кірмаш» — рынак, торг, базар. У раскольнікаў заходніх губерняў (г. зн. на Беларусі.— П. Г.) — гулянне, народнае свята. Ужо ў гэтай трактоўцы мы бачым, што слова «кірмаш» згубіла паняцце рэлігійнага свята і тлумачыцца як з’ява эканамічнага і духоўнага жыцця народа. Рускі і беларускі этнограф А. Семянтоўскі ў артыкуле «Аб кірмашах Віцебскай губерні» піша: «Слова кірмаш прыйшло да нас ад немцаў, у якіх яно пішацца як спалучэнне слоў «die Kirche» — царква і «die Messe» — літургія. Нямецкае паходжанне тэрміна «кірмаш» падцвярджаецца і тым, што ў ГаЛандыі верасень — месяц шматлікіх гарадскіх і сельскіх кірмашоў, якія суправаджаюцца народнымі гульнямі і працэсіямі... атрымаў назву месяца кермеса (kermis) — пагаландску — ярмарка».
Рускі этнограф Т. Філімонава, спасылаючыся на думку нямецкага даследчыка Ю. Ліперта, даказвае, што кермес як найбольш распаўсюджанае свята сярэдняй і паўднёвай Германіі спачатку было старажытнагерманскім святам у гонар духазаступніка. Пазней хрысціянскае духавенства ўстанавіла храмавае свята (Kirchmess, Kirmes, Kirta), з’яднаўшы яго з германскім язычніцкім. Такім чынам, у многіх мясцовасцях кермес зліўся са святам уборкі ўраджаю, стаў адзначацца восенню, а ў пратэстан
15
Прывілей магдэбургскага права ў Мінску (1499 г.)
цкіх раёнах паўночнай Германіі, дзе пасля Рэфармацыі пакланенне святым спынілася, на кермес учынялі штогоднія таргі.
У XIV—XV стст. на Беларусі назіраецца прыкметны рост гарадоў, і ў найбуйнейшых з іх штогод з дазволу феадалаў арганізоўвалі таргі, якія садзейнічалі ўстанаўленню і ўмацаванню гандлёвых сувязяў паміж горадам і вёскай. Аднак феадальная раздробленасць, самавольства велікакняжацкіх улад, каралеўскія пошліны, бездарожжа і разбой — усё гэта ўскладняла развіццё гандлю, і таму гарады Беларусі імкнуліся стварыць сваю сістэму кіравання, заснаваную на магдэбургскім нраве. На працягу XIV—XV стст. самакіраванне атрымалі Бярэсце (1390), Гародня (1391), Слуцк (1441), Полацк (1498), Мінск (1499), пгго дало магчымасць магістратам у рамках магдэбургскага права ладзіць штогоднія кірмашы з дазволу велікакняжацкіх ці каралеўскіх улад. Улічваючы тое, што на многіх кірмашах Беларусі (у Бярэсці, Полацку, Смаленску, Гародні) таргі праводзіліся ў ліку іншых і нямецкімі купцамі, а ў Полацку, у прыватнасці, яны штогод абслугоўвалі транзітны гандаль паміж Смаленскам і Прыбалтыкай, можна меркаваць, што слова «кірмапі» упершыню з’явілася пад іх уплывам, бо для нямецкіх купцоў — членаў Ганзейскага саюза паняцце «кермес» атаясамлівалася з ярмаркай.
Гарады Беларусі ўсё шырэй уключаліся ў сферу еўрапейскага гандлю; Полацк і Віцебск мелі даволі трывалыя сувязі з заходнееўрапейскімі краінамі, Прыбалтыкай, a таксама Ноўгарадам, Псковам, Масквой, Смаленскам; купцы Брэста свае гандлёвыя караблі вялі па Заходняму
Бугу і Вісле ў Варшаву, Гданьск, Торунь, вары ў Аўгсбургу, Познані, украінскіх зеі гандляваў з Полынчай і гарадамі Беларусі гаспадарства (Навагрудак, Драгічын, Вільн
шавдліта
іЛіто^сн^ ^ДІОўію),
У гэты перыяд у буйнейшых гарадах Беларусі (Полацк, Брэст, Гродна) ладзілі кірмашы — штогоднія перыядычныя таргі, якія сталі центрамі ўнутраных і знешніх эканамічных сувязяў.
У граматах на магдэбургскае права, як сцвярджае беларускі гісторык I. Юхо, «прадугледжваліся пэўныя льготы жыхарам дадзенага горада і абмежаванні для пабочных>>.
У спецыяльна выбраныя дні пачыналіся кірмашы (да чатырох у год), якія маглі працягвацца па два тыдні, a таксама вызначаліся гандлёвыя дні кожнага тыдня. Мяшчане Вільні, Полацка, Трок вызваляліся ад уплаты мыта (падатак на гандаль) на тэрыторыі ўсяго БеларускаЛітоўскага гаспадарства. Мінск, які ў XV ст. займаў больш значнае месца ў эканамічным жыцці дзяржавы, атрымаў ад каралеўскіх улад шэраг ганддёвых прывілеяў. Так, у грамаце 1499 г. вызначалася мінімальная колькасць тавараў для продажу чужаземным і іншагароднім купцам (якія маглі рабіць аптовыя закупкі толькі на гарадскім рынку), таксама ім забаранялася купляць тавары ў вакольных паселішчах і весці рознічны гандаль непасрэдна ў Мінску, што адпавядала інтарэсам мясцовых гандляроў.
Кірмашы XV ст. можна ахарактарызаваць як змешаныя. На рыначных плошчах з’яўляюцца першыя стацы янарныя пункты гандлю — «крамніцы», клеткі мясныя, хлебавыя, мядовыя і да т. п. У Полацку, напрыклад, акрамя мясцовых тавараў (попел, смала, скуры, мёд, сала, хмель, гарбарныя і рымарскія вырабы) можна было набыць рускае футра, фландрскія, нямецкія і англійскія сукны, галандскае і вестфальскае палатно, селядцоў, жа леза, медзь, волава, гатовыя рамесныя вырабы з жалеза. Праз балтыйскія порты завозілі соль, галоўным чынам з Францыі (у 1503 г., напрыклад, праз Полацк яе было
18
вывезена 19 375 мяшкоў), а таксама розныя прыправы, тканіны. Аб значэнні і колькасці ўвозу замежных тканін можна меркаваць хоць бы па тым, што дзяржаўны падатак (ардышчыну) многія гарады — Полацк, Віцебск, Мінск, Брэст, Гродна, Навагрудак, Ліда, Слонім, Орша і іншыя — плацілі сукном і палатном. На берасцейскіх кірмашах разам з мясцовымі таварамі (футра, паташ, скуры, лес, пянька, прадзіва, збожжа) прадавалі прывезеныя цукар, соль, салёную рыбу, сукно шаўковыя тканіны, a таксама спецыяльныя лесаматэрыялы для вырабу лукаў і стрэл. Адно з ранніх упамінанняў пра віно на кірмашах мы знаходзім у актавых дакументах XV ст.: «Могуць быць чатыры яткі суконныя, а іншыя чатыры каля сябе пастаўлены для продажу і захавання віна, мёда, піва>>. У гэты час віно як прадукт кірмашовага гандлю завозілі на Беларусь з Заходняй Еўропы і называлі па імпартуючых краінах і мясцовасцях — малмазія, лакгонскае, венгерскае і г. д. Пыі яго выключна феадалы і зрэдку, толькі «ў дні ўрачыстыя», заможная шляхта, бо каштавала яно надзвычай дорага. Найбольш распаўсюджаную і танную малмазію прадавалі па 50 талераў за бочку. За гэтыя грошы на мінскім рынку ў 1507 г. можна было купіць 50 добра адкормленых валоў, а ў 1592 г.— 44 тоны жыта першага гатунку. Змешаны характар гандлю на кірмашах даваў магчымасць пакупнікам адначасова задаволіць розныя спажывецкія патрэбы.
У XVI ст. у каралеўскіх і прыватнаўласніцкіх гарадах БеларускаЛітоўскага гаспадарства пачынае развівацца лавачны гандаль, які канцэнтруецца на рыначных плошчах. У час правядзення перыядычных таргоў лаўкі адкрывалі, выкладвалі розныя тавары, а пасля заканчэння кірмашоў — закрьшалі. У прыватнаўласніцкіх гарадах, якія складаліся з некалькіх асобных частак і прадмесцяў, амаль у кожнай быў рынак. У 1621 г. такія рынкі існавалі ў
19
Слуцку (у старым горадзе, у Новым горадзе і востраве), у 1623 г.— у Горках (два ў самім горадзе і адзін у Казіміравай слабадзе), у 1673 г.— у Нясвіжы (у Старым горадзе, у прадмесці Казімеж і ў Новым горадзе), у сярэдзіне XVII ст,— у Шклове і Глыбокім (па два), у Друі яны знаходзіліся ў некалькіх частках горада. Стварэнне і існаванне двух, ці некалькіх рынкаў тлумачыцца розначасовым заснаваннем асобных частак горада, іх першапачатковым прававым становішчам, належнаспю гэтых частак, слабод, прадмесцяў розным уладарам, а таксама спецыялізацыяй гандлю.
У канцы XIV — на пачатку XV ст. пачалася масавая міграцыя яўрэяў з нямецкіх зямель у Польшчу, Літву і Беларусь. Сяліліся яны пераважна ў гарадах і мястэчках.
Беларускі гісторык А. Грыцкевіч адзначае, што па граматах вялікіх князёў літоўскіх яўрэям дазвалялася займацца гандлем, ліхвярствам, некаторымі відамі рамёстваў. 3 другой паловы XVII ст. на рьшках і кірмашах Беларусі пачаўся працэс выцяснення яўрэямі мяшчанбеларусаў з крамнага гандлю. Ужо ў XVIII ст. на рынку Слуцка з 88 крамнікаў 50 бьыі яўрэі. Па інвентару ДавыдГарадка (1760) з 50 крам гарадскога рьшку 39 належалі гандлярамяўрэям, а ў Нясвіжы (1810) з 40 крам адной валодаў беларус, астатнімі — яўрэі. Падобная карціна назіралася і ў іншых гарадах. Гэты працэс адбываўся таму, што магнаты і гарадскія ўлады разлічвалі атрымліваць пастаянныя даходы з яўрэяў, звязаных кагальнай кругавой парукай. У XIX ст. яўрэі складалі да 60 працэнтаў насельніптва ў многіх гарадах і мястэчках Беларусі (у Слоніме, Брэсце, Баранавічах, Оршы нават 70 працэнтаў), а ў Сянно ўсе вольныя жыхары з’яўляліся яўрэямі. Таму заслугоўвае ўвагі гіпотэза А. Семянтоўскага аб тым, што «пад іх уплывам нямецкае слова «Kirchmess» перайшло ў агульную мясцовую назву — кірмаш альбо