• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі кірмаш  Пётр Гуд, Ніна Гуд

    Беларускі кірмаш

    Пётр Гуд, Ніна Гуд

    Выдавец: Полымя
    Памер: 270с.
    Мінск 1996
    88.23 МБ
    Аб найболып распаўсюджаным відзе выступленняў артыстаў у фрае пісаў беларускі краязнавец М. Нікіфароўскі: «ходы на ківілах суправаджаюць гульца ад nep
    87
    Віцебская ратуша і гандлёвыя рады. Пачатак XIX ст.
    Акварэль Ю. Пешкі
    шага ўмення валодаць імі да пары жаніцьбы, дзякуючы чаму асобныя выканаўцы выпрацоўваюць такую спрытнасць, што яна можа супернічаць з уменнем вядомых ківільных гульцоў». Думка М. Нікіфароўскага пацвярджаецца і выказваннямі інфарматараў, што ходы на ківілах спачатку папулярныя сярод моладзі, затым сталі прафесіяй лепшых выканаўцаў, якія выступалі ўжо з ускладненымі нумарамі на штогодніх святочных таргах.
    Кірмашовыя артысты разам з дэманстрацыяй скокаў на ківілах паказвалі акрабатьгчныя нумары, фокусы, хадзілі па канаце, выконвалі вакальныя, слоўныя і танца
    88
    вальныя нумары. П. Шпілеўскі пакінуў запісы аб Нясвіжскім кірмашы, у якіх указваў, што асаблівую ўвагу гледачоў прыцягвалі фокусы і скокі вандроўнага гурта цыганоў: «праўдзівая прыказка нясвіжская: цыган скача, цыган іграе, цыган песні спявае на кірмашы». Мастацтва кірмашовых артыстаў знайшло адлюстраванне і ў аповесці пісьменніка У. Зотава «Вальтыжорка», дзе аўтар гаворыць аб вандроўным гурце Яна Вілейкі, які разам з сябрамі гастраляваў па гарадах і вёсках Беларусі. У беларускім мястэчку Семяжова (Магілёўская губерня) існавала школа фокуснікаў, выхаванцы якой выступалі на святах і кірмашах Беларусі, Літвы, Украіны, Польшчы. П. Шпілеўскі ў сваіх успамінах аб Кобрынскім кантрактовым кірмашы называе прадстаўленне канатных «плясунов н разных штукарей под предводнтельством нзвестного белорусского фокусннка Довглы> адным з традыцыйных відовіпічаў.
    Выступленні вандроўных артыстаў на кірмашах працягваліся ў беларускіх губернях да 1917 г. Пасля ўстанаўлення савецкай улады на тэрыторыі Цэнтральнай і Усходняй Беларусі гэтыя творчыя гурты паступова сталі знікаць. Аднак у раёнах Заходняй Беларусі, якія згодна Рыжскага дагавора 1921 г. паміж РСФСР і Польшчай увайшлі ў склад польскай дзяржавы, вандроўныя артысты выступалі аж да Вялікай Айчыннай вайны. Сюды з Польшчы прыязджаў пераезны заапарк, у якім за 50 грошаў дэманстравалі дрэсіраваных звяроў, выступалі мясцовыя і замежныя цыркавыя групы.
    Такім чынам, кірмашовы тэатр разнастайны па формах і жанрах, дазваляў гледачу не толькі атрымаць асалоду ад убачанага, але і самому прыняць актыўны ўдзел у прапанаваным дзеянні. Менавіта таму, што прадстаўленні кірмашовага тэатра былі блізкія і зразумелыя народу, адлюстроўвалі яго думы, спадзяванні і жаданні, яны карысталіся вялікай папулярнасцю.
    89
    ПАЦЕХІ I ЗАБАВЫ
    Паралельна з варыянтамі кірмашовага тэатра на беларускіх штогодніх святочных таргах узнікаюць, замацоўваюцца і развіваюцца пацехі і забавы масавага характару, якія ладзілі як у час гандлю, так і пасля яго.
    Часта на кірмашах наладжвалі танцы. Паводле П. Шпілеўскага, на кантрактовых кірмашах Нясвіжа «на сабраныя... грошы (ладзілі.— П. Г.) так званыя рэдуты, або рэсурсы, г. зн. нешта накшталт танцавальных збораў, дзе людзі «путают ногамн в танцах», а ў Кобрыне на кантрактовы кірмаш, які штогод арганізоўвалі з 22 чэрвеня на працягу тыдня, з усіх канцоў павета збіралася шляхта — «правінцыяльныя снобы ўсіх магчымых парод, франты ў венгерках і шарачковых сурдутах... фраках даўно мінулых гадоў, аканомы, валасныя пісары... падпанкі ў рыпсавых казакінах з аблавухімі шапкамі без казыркоў і з імі>. На танцавальных вечарынах, за ўдзел у якіх кожны плаціў загадзя вызначаную суму грошай, пад гукі музыкі ў танцах «вырашаўся лёс не адной палескай панначкі». Танцавальныя вечары кантрактовага кірмашу ў Зэльве (Грбдзенская губерня) праходзілі ў спецыяльным памяшканні на «Сабачай горке>, дзе звечара і да самай раніцы танцы «абслугоўваў» аркестр скрыпак у складзе 15 музыкантаў. Падобныя вечары за кошт публікі ў сярэдзіне XIX ст. арганізоўвалі амаль што на ўсіх кантрактовых кірмашах у губернскіх і павятовых гарадах Беларусі. Найбольш распаўсюджанымі ў гэты час былі разнастайныя полькі, кракавякі, кадрылі, мазурка.
    На вясковых кірмашах танцы таксама складалі неад’емную частку забаў. Так, П. Шэйн у апісанні KipMama Чырвоналуцкай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні адзначаў, што «звычайна на кірмашы з’яўля
    90
    юцца дамарослыя музыкі, большай часткай са скрыпкамі, а ў апошні час і з гармоніямі, пад музыку якіх моладзь скачыць мясцовыя танцы: крутуху, бычка, барьшю, лявоніху, мяцеліцу, а таксама кадрылю, запазычаную ў мясцовай шляхты... Хлопцы паказваюць сваю ўдаласць моцным прытопваннем абцасамі ў такт музыцьі, ламаннем шапкі набок, размахваннем рукамі і спяваннем далёка не сціплага зместу прыпевак і ў апошнім, дарэчы, дзяўчаты ніколькі не адстаюць ад хлопцаў, ніколькі не саромеючыся>. П. Шэйн у сваіх работах заўважаў, што прыпеўкі часта спявалі самі дудары і скрыпачы, прыводзіць тэксты, якія выконвалі ў Лепельскім, Віцебскім і Барысаўскім паветах:
    А ці відзіш Наталка Як танцуе Міхалка? А як жа ён нясецца, Аж чупрына трасецца.
    * * *
    Хадзі дзеўкачорнабрыўка Смела ў скокі!
    Прьгчашыся і вазьміся Смела ў бокі!
    Рускі мастак I. Захараў, вандруючы па Беларусі ў 50ыя гг. XIX ст., таксама вылучае танцавальныя забавы як адметную рысу беларускіх кірмашоў: «Давялося мне быць на кірмашы ў Беларусі. На гэтыя святы збіраецца, звычайна, шмат народу, які... скача да позняй ночы... Да ліку абавязковых членаў кірмашу належаць музыкі, якіх у беларускіх вёсках называюць дударамі, згодна свайго інструмента — дуды, альбо рускай «валынкі». П. Шпілеўскі, робячы аналіз народнага гуляння на таргах вёскі
    91
    Кірмаш местачковы. XIX—XX стст. Мастак Пётр Драгау
    Сеняўка (каля Клецка) піша: «Плошча была ўсеяна рознакаляровымі касцюмамі, вопраткай, фізіяноміямі і тварамі... Адзін з хлопцаў... з’явіўся са скрыпкай, ударыў дугападобным смыком і жадаючыя скакаць мігам сабраліся каля музыканта, утварыўшы вялізны карагод дзяўчат. Паміж скокамі я заўважыў два танцы зусім не
    92
    падобныя на скокі велікарускага прастанароддзя: мяцеліцу і пацяруху». Этнограф XIX ст. Ю. Гарбатоўскі прысвяціў спецыяльны артыкул беларускім ігрышчам Магілёўскай губерні, у якім адзначаў танцы, як састаўную частку кірмашу.
    У пачатку XX ст. на асобных кірмашах Беларусі (Расоны і інш.) танцы насілі характар своеасаблівага спаборніцтва, дзе ўдзельнікі як паасобку, так і ў парах імкнуліся заваяваць найбольшыя сімпатыі гледачоў. У Бабруйскім павеце ў час танцаў адбываўся неафіцыйны конкурс фальклорнаінструментальных ансамбляў. Відавочцы адзначалі, іпто на кірмаш збіраліся музыканты з усіх вакольных вёсак. Дамаўляліся аб гульні. Хто ў гэтым годзе лепшы на кірмашы, таму і перавага ігры на вяселлях усёй акругі. А ігралі ўсе разам адначасова ў розных месцах. Дзе больш народу спявае, скача — той аркестр і пераможца. У ПаўночнаУсходняй і Паўночнай Беларусі на кірмашах ладзілі карагоды, а ў перапынках паміж танцамі моладзь спявала, праводзіла гульні. Напрыклад, у Браславе ігралі ў вельмі папулярную агульнавядомую гульню «фанты>>, любілі і гульню пад назвай «Галаўня», дзе ўдзельнікі станавіліся ў два рады на адлегласці 5 метраў, аднаму з іх завязвалі хусткай вочы і ён імкнуўся схапіць таго з гульцоў, хто стаіць насупраць.
    Калі на кантрактовых кірмашах прапагандаваліся пераважна модныя тады бальныя танцы, запазычаныя ў заходнееўрапейскіх і суседніх народаў, то на агульнанародных кірмашах танцы і карагоды адлюстроўвалі традыцыйную харэаграфічную творчасць беларусаў. Толькі ў канцы XIX — пачатку XX ст. у вьшіку этнакультурных сувязей, угвяточным жыцці беларускіх сялян з’явілася руская «барыня», а пад уздзеяннем шляхецкіх забаў — «кадрыль».
    93
    Беларускі музычны інструментарый узбагаціўся новым інструментам — на кірмашах зайграў гармонік.
    На гарадскіх і вясковых кірмашах Беларусі XIX ст. пачынаюцца азартныя гульні. Адной з такіх гульняў, што панавала на кірмашы ў Зэльве, была рулетка. I. Казлоўскі, спасылаючыся на Ю. Крашэўскага, адзначае, што з’яўленне ігральнага дома ў Зэльве звязана з забаронай французскага ўрада іграць у рулетку ў Парыжы (1840). Парыжскія і расійскія купцы, якія там прысутнічалі, прывезлі яе да нас і назвалі фартунай. Менавіта рулетка прывабіла ў Зэльву велізарную колькасць памешчыкаў, чыноўнікаў і многіх іншых аматараў вострых адчуванняў. Няма чаго і казаць, што вынікі гульні былі для ўсіх часцей за ўсё мізэрныя. Затое ўладары ігральнага дома атрымлівалі вялікія барышы. На вясковых кірмашах у пачатку — сярэдзіне XIX ст. папулярнай з’яўлялася азартная гульня «тронка» наступнага зместу: на зямлі абцасам выкручвалі ямку, па баках якой рабілі роўныя равы глыбінёй у таўшчыню ўказальнага пальца. Праз 2—3 крокі праводзілі рысу — бцр’ер. Гулец размяшчаў на сваёй далоні папарна тронкі (гліняныя або свінцовыя шарыкі дыяметрам 1 см, якіх часцей за ўсё было пяць) і, нахіліўшыся наперад, кідаў тронкі ў ямку. У няўдалага гульца частка тронак падала ў ровік альбо ззаду ямкі. Калі ніводная з тронак не трапляла ў ямку, то нешчаслівец перадаваў чаргу іншаму. У гэтай гульні магло ўдзельнічаць разам чалавек 20 і болей. Аднак яна прыйшла ў заняпад з прычыны ганенняў не толькі з боку сем’яў гульцоў, але і з боку вясковых і паліцэйскіх улад, дзякуючы чаму «тронкі» зніклі з грамадскіх месцаў на кірмашах.
    У Заходняй Беларусі з сярэдзіны XIX ст. аж да пачатку Вялікай Айчыннай вайны на кірмашах існавала традыцыйная азартная гульня «цотлішка>. Напрыклад, у Лідзе,
    94
    як пішуць інфарматары, «Сядзеў спрытны чалавек. Меў цукеркі. Сядзеў і лічыў: «Пара, пара, пара...», але не ўгледзіш, як паложыць тры. Хто угадае, той забіраў цукеркі, а хто не — плаціць грошы. Трэба было ўгадаць — ці цот, ці лішка. Ён увесь час паўтараў: «Ваша дзела замячаць, маё дзела — замяшаць». Аналагічная гульня зафіксавана і ў Пружанах і іншых мясцовасцях Беларусі.
    Картачныя азартныя гульні з’явіліся на кірмашах у XVII ст. Карты — гульня старажытная. Яшчэ Герадот паведамляў, што яны былі вядомы ў Мідзіі ў VIII— VII стст. да нашай эры. У XIV ст. карты распаўсюджваюцца ў Іспаніі, Італіі, куды іх завезлі ўдзельнікі крыжовых паходаў, а ў канцы гэтага ж стагоддзя пранікаюць і ў іншыя заходнееўрапейскія краіны. Спачатку іх ужывалі толькі для варажбы, потым увялі грамадскія альбо так званыя камерцыйныя гульні і, нарэшце, гульні азартныя. У XVII ст. карты як азартная гульня ўпамінаюцца ў актавых матэрыялах БеларускаЛітоўскага гаспадарства як забароненая форма адпачынку. Гульня ў косці і карты падвяргалася ганенню. Магілёўскі рэзнік Рыгор Гаўрылавіч Янчура і два яго хаўруснікі па гульні ў карты былі аштрафаваны за гэта як за парушэнне магдэбургскага права. У XVIII ст. з Германіі ў Расію пападаюць французскія ігральныя карты. Аляксандр I у 1801, г. пісаў санктпецярбургскаму ваеннаму гебернатару Кутузаву, што «сне зло прнзнается вреднейшнм в свонх последствнях, нежелн самое открытое грабнтельство». Азартныя картачныя гульні, нягледзячы на негатыўныя адносіны да іх з боку ўлад, квітнелі не толькі ў гарадах, але і ў вёсках Расійскай імперыі. Прычына ўмацавання іх у беларускіх вёсках сярод сялянства дваякая. 3 аднаго боку, як заяўляў журналіст XIX ст. А. Сас «імператар Мікалай I учыняў расправы з гульцамі, высылаў іх са