• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі кірмаш  Пётр Гуд, Ніна Гуд

    Беларускі кірмаш

    Пётр Гуд, Ніна Гуд

    Выдавец: Полымя
    Памер: 270с.
    Мінск 1996
    88.23 МБ
    113
    цэнтраў, многія прыкардонныя раёны, асабліва ў Мазырскай, Барысаўскай і Полацкай акругах, знаходзіліся ў цяжкіх умовах тавараабмену. Прадукты сельскай гаспадаркі там абясцэньваліся, прамысловыя ж тавары моцна даражэлі зза транспарціроўцы. Каператыўныя арганізацыі і іншыя гандлёвыя ўстановы звьпайна пазбягалі весці нарыхтоўку ў гэтых раёнах, акрамя закупкі найбольш ходкіх прадуктаў.
    Вышэй названымі прычынамі тлумачыцца, чаму ў гэты перыяд на Беларусі кірмашы не ажыццяўляліся. Толькі з 1922 г. пачалася работа па аднаўленню разбуранай гаспадаркі. Аднак значэнне Мінска як аднаго з міжнародных цэнтраў гандлю ўпала. У значнай ступені гэтаму садзейнічала палітычная канфрантацыя з Польшчай, Літвой, Латвіяй, якія вялі прыхаваную эканамічную блакаду Савецкай Беларусі. Што тычыцца ўнутранага гандлю, то ў гэтыя гады ён меў, пераважна, дробны, рознічны характар. У 1921 — 1922 гг. у сувязі з узвядзеннем новай эканамічнай палітыкі ажыўленне гандлю суправаджалася ростам нэпманскай буржуазіі. У гарадах і мястэчках Беларусі за кароткі тэрмін адкрылася вялікая колькасць прыватных гандлёвых устаноў. За гэты перыяд з 19 400 зарэгістраваных розных гандлёвых арганізацый 10 309 належала прыватным прадпрыемствам.
    На долю прыватніка ў рознічным гандлі прыпадала 90 працэнтаў усіх гандлёвых прадпрыемстваў, а на долю кааператыўнага — усяго 10 працэнтаў. Абарот тавараў у прыватным гандлі адбываўся ў некалькі разоў хутчэй, чым у дзяржаўным і кааператыўным. Вывучаючы спажывецкі попыт, прыватны гандляр раней, чым кааператар, набываў неабходныя тавары і часта лепшай якасці. Ен прадаваў іх у крэдыт. 3 прычыны слабасці гандлёвага апарату кааперацыі і дзяржаўнага гандлю нэпман нярэдка выступаў пасрэднікам паміж дзяржаўнай прамысловасцю
    114
    і пакупніком. У 1922/23 гаспадарчым годзе праз прыватную гандлёвую сетку на шырокі рынак прайшло 41,5 працэнта прадукцыі прамысловасці.
    Прыватны гандаль у БССР у 1922—1923 гг. характарызуецца большым распаўсюджаннем, чым у РСФСР. Гэта тлумачылася тым, што значная колькасць гандлёвых кропак, раскіданых далёка адна ад адной, садзейнічалі з даўніх часоў укараненню дробнага рознічнага гандлю.
    3 нацыяналізацыяй буйных гандлёвых прадпрыемстваў у паслярэвалюцыйныя гады, якая закранула толькі гарады і найбольш буйныя мястэчкі, маса дробных прадпрыемстваў засталася ў прыватных руках. Але дадзеныя аб стане прыватнага гандлю БССР у 1923 г. сведчаць, што калі ў першым квартале ў рэспубліцы было зарэгістравана 6238 гандлёвых прыватных прадпрыемстваў, то ў канцы года іх колькасць скарацілася амаль да 3000. Прычына гэтага бачыцца ў актывізацыі дзяржаўнай палітыкі ў нацыяналізацыі прадпрыемстваў. Тым не менш у 1923 г. гадавы абарот усяго прыватнага гандлю склаў 12 427 383 рублёў, г. зн. адпавядаў гандлёваму абароту ўсіх відаў кааперацыі і 63 працэнтам гандлёвага абароту па ўнутранаму гандлю дзяржорганаў.
    У 1923 г. галоўным рынкам збыту экспартнай сыравіны і закупкі замежных тавараў для Дзяржгандальбела з’яўлялася Германія. Значэнне Полыпчы ў гэтых адносі нах першапачаткова (1921 —1922 гг.) дамінуючае, стала падаць па меры таго, як высветлілася, што дзяржава іграе ролю выключна перадатачнапасрэдніцкага звяна і транзітнага рынку для тавараў, якія прыходзяць з Германіі і іншых краін Еўропы. У дадзены перыяд з Савецкай Беларусі экспарціраваліся шчаціна, футра, конскі волас, дываны і мастацкія каштоўнасці, лекавая сыравіна, цялячыя страўнікі і г. д. Экспартныя тавары нарыхтоўвалі як у Беларусі, так і ў Расіі на міжнародным кірмашы ў
    115
    Ніжнім Ноўгарадзе. Імпарт складалі харчовыя прадукты, хімічныя тавары, металы і вырабы з іх, папера і канцэлярскія тавары, галантарэя і да т. п.
    У гады нэпа кірмашовы і базарны гандаль БССР трохі ажывіўся, але ў параўнанні з дарэвалюцыйным часам таргі зараз адбываліся ў лічаных населеных пунктах. У гэты перыяд на Міншчыне налічвалася толькі 64 месцы кірмаіповага гандлю (а ў 1913 г.— 252), на Віцебшчьше — 5, Магілёўшчыне — 26 кірмашоў. Акрамя таго, існавалі штотыднёвыя базарныя таргі (1—3 дні) у шасці гарадах Міншчьшы, на Магілёўшчыне і Віцебшчыне — у 14 гарадах.
    У гарадах як на кірмашовых, так і на базарных таргах ішоў продаж галоўным чынам прадуктаў сельскай гаспадаркі, коней, жывёлы, саматужных вырабаў. Падлікам збытых тавараў спецыяльна не займаліся. На Віцебшчыне ў дарэвалюцыйныя гады лічылася, што сума гэтых продажаў складала ў сярэднім 2500 рублёў за адзін дзень гандлю. У Мінску, па дадзеных мясцовага разавага збору, з прыезджых на базарны гандаль з красавіка 1923 па сакавік 1924 г. было зарэгістравана 23 875 вазоў з прадуктамі сельскай гаспадаркі, дровамі, сенам, саломай, малочнымі прадуктамі, зернем, бульбай і інш., 5859 штук свіней, дробнай скаціны, 4048 штук буйной рагатай жывёлы і коней і 16 976 ручных карзін, мяхоў і інш. Ведаючы цэны таго часу (воз дроў каштаваў 4 рублі, карова — 50, конь — 100, свіння — 40, авечка і цяля па 5 рублёў, дзённы продаж з рук — 2,5 рублі), агульную суму базарных таргоў у Мінску можна вызначыць прыблізна ў 500—550 тысяч рублёў, ці 3500 рублёў у сярэднім за адзін дзень гандлю. Калі ж абарот аднаго базарнага гандлёвага дня прыняць па Віцебскаму памеру ў 2500 рублёў для ўсьх астатніх месцаў, то агульная сума кірмашовага і базарнага гандлю Беларусі ў год даходзіла да 4 мільёнаў.
    116
    Далейшаму развіццю кірмашоў у БССР вельмі шкодзіла тое, што Мінская таварная біржа, створаная 24 лістапада 1924 г., аддавала перавагу аптоваму набыццю тавараў і заключэнню здзелак не на беларускіх кірмашах, а на Ніжагародскім у Расіі, які адбываўся штогод у жніўні.
    у 1924—1925 гг. у Беларусі дзейнічала дзве біржы (Віцебская і Мінская) з агульным таварным абаротам адпаведна ў 10 950 544 і 37 898 842 рублёў. Пераважна прадаўцом тавараў на біржах з’яўляліся дзяржаўныя органы, яны ажыццяўлялі 86,2 працэнтаў усіх продажаў, яны ж выступалі пакупнікамі 53,3 працэнтаў тавараў; прыватныя ж контрагенты ў пакупках удзельнічалі толькі на 10 працэнтаў. У гэтыя гады амаль 2/3 прадпрыемстваў аптовага гандлю ў Беларусі належала дзяржаве. У аптоварознічнай справе прыватнаму капіталу ўжо належала болып паловы ўсіх прадпрыемстваў. Рознічны рынак на 84 працэнта знаходзіўся ў руках прыватных гандляроў і на 13 працэнтаў у кааператараў. Нарэшце, базарны, дробязны гандаль амаль поўнасцю абслугоўваўся прыватным капіталам. Але, як сведчаць статыстычныя крыніцы БССР, ужо ў 1928 г. прыватны гандаль бьгў «амаль цалкам выціснуты з гуртовага, ды ў дробязным гандлі, дзе ён у першыя гады новай эканамічнай палітыкі займаў 70 працэнтаў, ён усё больш і больш уступае свае пазіцыі кааператыўнаму гандлю». Прычынай гэтага з’яўлялася тое, што савецкія і партыйныя органы ў сферы рыначных адносін сталі праводзіць палітыку актыўнай падтрымкі дзяржаўнага, а таксама грамадскага сектара гандлю — кааперацыі.
    У барацьбе з капіталістычнымі элементамі дзяржава выкарыстоўвала кантроль над рыначнымі цэнамі. Крэдыты выдаваліся пераважна, грамадскаму сектару. 3 буржуазіі спаганялі прамысловы, падаходны і іншыя падаткі, што перашкаджала ёй замацаваць свае эканамічныя пазіцыі.
    117
    У 30ыя гг. масавая калектывізацыя сельскай гаспадаркі, нацыяналізацыя прамысловасці і гандлёвых прадпрыемстваў, рост кааператыўнага гандлю, а таксама інтэнсіўнае распаўсюджанне крамнага гандлю прывялі да знікнення на тэрыторыі Савецкай Беларусі штогодніх кірмашоў. У гарадах і вёсках засталіся толькі штодзённыя і штотыднёвыя базары. У Заходняй Беларусі, якая да 1939 г. знаходзілася ў складзе Польшчы, дзе ў эканоміцы панавалі рыначныя адносіны, кірмашы захаваліся да Вялікай Айчыннай вайны.
    Разам з палітычнымі і эканамічнымі прычынамі, якія тармазілі далейшае развіццё штогодніх святочных таргоў Беларусі, існавалі і іншыя. У 20—30ыя гг. у БССР пачаўся працэс стварэння новай сацыялістычнай абраднасці. У актыўную барацьбу са старымі формамі побыту ўключыліся некаторыя дзеячы культуры. Гэтая знішчальная навала пахавала не толькі традыцыйныя народныя святы каляндарнага цыклу (Каляды, гуканне вясны, Юр’я, Вялікдзень, Сёмуха, Купалле і інш.). Пад гарачую руку будаўнікоў новага ладу нават восеньскія кірмашы трапілі ў разрад «перажыткаў мінулага» і сталі забараняцца. Восеньскі каляндар беларусаў у гэтыя гады папаўняецца святам Ураджаю, у структуры якога пераважалі мітынговыя і рытуальнавідовішчныя формы (ушанаванне перадавікоў калгасаў і саўгасаў, парады сельгастэхнікі, выстаўкі дасягненняў сельскай гаспадаркі, канцэрты аматарскіх і прафесійных творчых калектываў). 3 кожным годам новае свята ўсё больш губляла галоўную вартасць — актыўны ўдзел людзей, бо, адышоўшы ад народнага гульнёвага пачатку, яно стала мерапрыемствам па стандарту «сходканцэрт», дзе прысутныя з’яўляліся толькі назіральнікамі, спажыўцамі, а не стваральнікамі культуры. Таму святы ўраджаю даволі цяжка прывіваліся на беларускай зямлі.
    118
    ВЯРТАННЕ ЗАБЫТАГА СВЯТА
    Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў раёнах Заходняй Беларусі, дзе пачалі арганізоўвацца калгасы і саўгасы, праблема ўкаранення сацыялістычнага свята ўраджаю стаяла асабліва актуальна, таму што тут даволі ўстойліва захавалася традыцыя правядзення восеньскіх кірмашоў і фэстаў. У пасляваенныя гады ў многіх раёнах (а на Столінпічыне нават і ў 60—70ыя гг.) пасля завяршэння сельскагаспадарчых работ жыхары суседніх вёсак збіраліся на кірмаш, пасля царкоўнай службы ладзілі гандаль прывезенымі таварамі, затым прыходзілі да сваіх сваякоў альбо знаёмых на застолле, спявалі здравіцы ў гонар самых працавітых, танцавалі, гулялі ў розныя гульні (асабліва моладзь). Гэтыя рэлігійныя кірмашы, нягледзячы на ганенні з боку ўлад, працягвалі існаваць, прыносячы людзям радасць творчых кантактаў, станавіліся месцам абмену гаспадарчым вопытам і рэалізацыі сельскагаспадарчых тавараў. Даволі часта ў адной і той жа вёсцы адбывалася так, што свята ўраджаю праводзілі <для галачкі», г. зн. як пройдзе, але затое кірмаш адзначалі пышна.
    Дзеячы культуры задумаліся: як жа быць далей? Якую новую форму шукаць? I тут прагучалі мудрыя меркаванні знаўцаў народных звычаяў і традыцый: вынаходзіць нічога не трэба, спрадвеку народная, стагоддзямі правераная форма ёсць — кірмаш! Многія даследчыкі лічылі неабходным адраджэнне кірмашу, звярталі ўвагу на старанную падрыхтоўку культурнабытавога абслугоўвання ўдзельнікаў, а таксама стварэнне кірмашовых камітэтаў, куды б уваходзілі прадстаўнікі грамадскіх, культурных і відовішчных арганізацый.