• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі кірмаш  Пётр Гуд, Ніна Гуд

    Беларускі кірмаш

    Пётр Гуд, Ніна Гуд

    Выдавец: Полымя
    Памер: 270с.
    Мінск 1996
    88.23 МБ
    144
    ІІрапануюць народныя ўмельцы
    беларусаў аказала значную падтрымку развіццю народньгх промыслаў.
    Справа ў тым, што за гады Савецкай улады многія народныя рамёствы прыйшлі ў заняпад. На Гомелыпчыне, напрыклад, ужо к сярэдзіне 80ых гг. амаль знікла аплікацыя саломкай, не атрымала развіцця гліняная цацка, ганчарства, мастацкая апрацоўка дрэва і інш. Такое ж становішча было характэрна ў цэлым і для рэспублікі. У многім гэта тлумачылася тым, што народныя майстры свае вырабы маглі прадэманстраваць на выстаўцы, але без наступнага збыту. Манаполія на збыт вырабаў дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва і мастацкіх промыслаў
    145
    стала належыць прадпрыемствам і аб’яднанням Упраўлення мастацкай прамысловасці міністэрства мясцовай прамысловасці БССР, якія праз сетку фірменнага гандлю малымі серыямі рэалізоўвалі высакаякасную прадукцыю. Многім народным майстрам, асабліва тым, хто вырабляў рэчы для хатняга спажывання і для працы ў гаспадарцы, на гэтыя прадпрыемствы проста немагчыма было прабіцца.
    У 60—70ыя гг. у раёнах Гомельскага Палесся тамсям стыхійна ўзнікалі таргі саматужнымі вырабамі. Майстры гандлявалі сельскагаспадарчымі прыладамі, бочкамі, цэбрамі, лапцямі (у якіх вельмі зручна працаваць на касьбе ва ўмовах вільготнага клімату Палесся), кошыкамі, прыгожымі пляценнямі з лыка і саломкі, косамі, граблямі і г. д. Але мясцовыя ўлады чамусьці не дазвалялі афіцыйна ўсталяваць у пэўным месцы такія таргі. Таму майстрам даводзілася кожны раз дамаўляцца аб будучых таргах, пераносячы іх на новае месца. Такім чынам, гэты вандроўны кірмашок з’яўляўся то ў адным, то ў другім раёне, і працаваў толькі адзін дзень.
    На прапанову аўтараў кнігі аб арганізацыі свята народных рамёстваў першым адгукнуўся дырэктар гродзенскага навуковаметадычнага цэнтра культасветработы М. А. Копп — удумлівы, энцыклапедычна адукаваны чалавек, сапраўдны энтузіяст адраджэнчаскага руху Беларусі, які адразу зразумеў вялікую карысць і перспектыву прапанаванай ідэі.
    Першае на Беларусі свята майстроў народных промыслаў, якое адбылося ў траўні 1986 г. у гарадскім пасёлку Воранава Гродзенскай вобласці (рэжысёры П. А. Гуд і Н. I. Гуд) дало магчымасць не толькі правесці наглядную дэманстрацыю творчых дасягненняў народных умельцаў Гродзеншчыны, але і рэалізаваць іх прадукцыю, заключыць пагадненні з прадпрыемствамі аб іх далейшым
    146
    Запрашаем на кірмаш
    вырабе, пазнаёміць шырокае кола насельніцтва з багаццем творчасці народных майстроў. Свята пачалося шэсцем народных майстроў са старажытнымі гербамі рамесных цахоў гродзенскай зямлі, на ўрачыстым адкрыцці Воранаўскі краязнаўчы музей атрымаў у якасці падарункаў лепшыя вырабы. У рамках мерапрыемства прайшоў конкурс народных мастакоў, кірмаш народных рамёстваў, фестываль фальклорнага мастацтва і народнае ігрышча з традыцыйнымі і кірмашовымі забавамі Гродзеншчыны.
    У воранаўскім парку, які быў пераўтвораны ў сапраўдны горад майстроў, на вазах, фурманках, брычках, падводах, размясціліся народныя ўмельцы. Пакупнікам тут прапанавалі плеценыя сявенькі, гарцы, карабы. Раз
    147
    Па вуліцах вярблюдаў вадзілі
    ныя куфэркі цеіцылі гаспадарскае вока. А на сялянскіх вазах стракацелі дываны колераў вясёлкі, вытканыя «дымкай», «у гурочкі», «у акенцы», белаблакітныя альбо залацісташэрыя. А побач — посцілкі «у кветкі», «зорачкі>, «пеўнікі», «вавёркі». Тутжа на вачах улюдзей спрытна ткалі ткачыхі, апранутыя ў прыгожыя беларускія нацыянальныя касцюмы, ганчары ляпілі ўсялякія збаны, кварты, цацкі, прапанавалі керамічныя вырабы, сталяры выстругвалі лыжкі, дэкаратыўныя дошкі, бандары — вёдры і бочкі ўсіх памераў. Вялікім попытам у модніц карысталіся беларускія ўзоры з нітак (наміткі), сувенірныя лапці з лазы, куфэркі, кошыкі, сумачкі. Рэзчыкі выставілі драўляныя статуэткі, кавалі — металічныя вырабы. Paa148
    Фальклорны ансамбль «Валачобнікі» віншуе маладых
    настайны асартымент страў апетытных радоў так і прыцягваў: вяндліна, каўбасы, дранікі, рыба смажаная, вэнджаная, печаная, пірагі і піражкі, медавуха і збіцень, прахаладжальныя напіткі і кандытарскія вырабы.
    Але свята рамёстваў прываблівала не толькі сваім гандлёвым зместам. Шматлікіх наведвальнікаў захаплялі фрай і балаганы з цыркавымі нумарамі Навагрудскага народнага цырка, выступленнямі акрабатаў, наезднікаў Шальчынінкайскай коннаспартыўнай школы, праграмы самадзейных фальклорных калектываў, пацехі скамарохаў, незвычайныя атракцыёны і цікавыя гульні. Завершьыася свята эфектным вялікім фейерверкам, здзейсне
    149
    ным на аснове ўвасаблення старадаўніх піратэхнічных фігур беларускіх феерверкаў XVIII ст.
    Увага да чалавека, жаданне прьшесці яму задавальненне ад сваяцкіх, сяброўскіх, зямляцкіх кантактаў, магчымасць прыемна і з карысцю правесці час — гэта вызначала поспех свята.
    Вопыт воранаўскага свята народных рамёстваў быў выкарыстаны на рэспубліканскім свяце народных майстроў, якое адбылося ў гэтым жа годзе ў Гомелі. Практыка паказала, пгго святы народных рамёстваў у форме кірмашу аказваліся настолькі прыцягальнымі, што іх пачалі ладзіць па ўсёй Беларусі не толькі як самастойныя мерапрыемствы: цяпер яны абавязковая састаўная частка амаль што кожнага свята горада.
    У 1992 г. беларускі кірмаш у Мсціславе стаў асновай першага ў рэспубліцы народнага свята Пакровы, якое сумесціла народныя і хрысціянскія традыцыі святкавання (рэжысёр — В. Басько).
    Калакольны звонблагавест запрасіў усіх гасцей на святочную службу ў саборнай царкве Аляксандра Неўскага. Пасля заканчэння боскай літургіі, на якой прысутнічалі экзарх Беларусі, мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі айцец Максім, а таксама члены Сінода Беларускага Экзархата, адбылася брацкая трапеза і хрэсны ход на цэнтральную плошчу горада.
    На ўрачыстым адкрыцці свята з пранікнёнымі царкоўнымі песнапеннямі выступілі хор духоўнай музыкі Магілёва, мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт справіў на плошчы ўрачысты малебен, у час якога асвяціў дары Восені — вазы са снапамі жыта, ячменю, льну, сена, а таксама сталы з хлебам хатняга вырабу і рознымі стравамі, прыгатаванымі жыхарамі вакольных вёсак. Адбыўся цікавы дыялогразмова аб гістарычных і народных каранях свята, які перамяжоўваўся пакроўскімі жартамі, пры
    150
    Эх, пракачу!
    маўкамі, паданнямі, выступленнямі фальклорных калектываў з Мсціслаўшчыны, Магілёва, Мінска.
    Стрыжань свята — пакроўскі кірмаш сабраў шматлікіх гасцей і жыхароў Мсціслаўшчыны. Цэнтральным мізансцэнічным пунктам кірмашу з’яўлялася канструкцыя вялікай дэкаратыўна аформленай карзіны, якая была запоўнена садавінай, гароднінай, снапамі збажьшы, льну і т. п. Вакол гэтай канструкцыі фарміраваліся зоны дзеяння кірмашу — гандлёвыя рады, сцэнічная пляцоўка, плошча народных майстроў, фотабалаган, сельгаслатарэя, дзіцячая гульнёвая пляцоўка, аўкцыён кулінарных вырабаў. Рэалізацыі тавараў на кірмашы ў пэўнай ступені
    151
    Гульнёвы тэатр «Жарт» са сваёй праграмай
    садзейнічалі скамарохі, якія хадзілі па гандлёвых радах і рэкламавалі розныя тавары.
    Паглядзіце, калі ласка, Тут вяндліна і каўбаска, Пірагі і пернікі — Ласункам усім сапернікі. Ай, людцы, сала, ой, якое сала! Ешце, ешце сала, каб душа скакала. Аладкі, аладкі, Для дзеда і бабкі, Для малых рабятак — Па сто рублёў дзесятак.
    Налятайце, купляйце! А вось квас у самы раз! Мсціслаўскі з ільдом, Дарам грошай не бяром — Пробкі рве, дым ідзе, У нос шыбае, аж рот перасыхае. He бойся! Гэты квас зачынаўся, Калі белы свет пачынаўся, Купляй квас, пі ў запас. А вось і мядок — душу пасаладзіць, Ды на хвіліну пра ўсе турботы забыць.
    Музычныя, акрабатычныя і вакальныя выступленні скамарохаў, стваралі асаблівую атмасферу старадаўніх часоў, надавалі святу каларыт. Яскравай падзеяй пакроўскага кірмашу ў Мсціслаўе стала тэатралізаванае прадстаўленне, пабудаванае на аснове інсцэнізацыі фальклорных кірмашовых замалёвак мінулых часоў з персанажамі з беларускай народнай вуснапаэтычнай творчасці (Несцерка і Цярэшка, дзед Тамаш і бабка Еўка, скамарохі, цыганы, яўрэйкарчмар і інш.).
    Мсціслаўскае свята, заснаванае на лепшых народных традыцыях, выклікала вялікую зацікаўленасць у удзельнікаў і мела пэўны рэзананс у Беларусі. Поспех і папулярнасць
    153
    Дзеці — самая ўдзячная публіка
    адроджанага агульнанароднага беларускага кірмашу, a таксама яго ўнікальная магчымасць адначасова задаволіць многія запатрабаванні чалавека аказалі значны ўплыў на развіццё сучаснай святочнай культуры гарадоў Беларусі.
    Пачьшаючы з сярэдзіны 80ых гг. ніводны юбілей, ці свята горада, ніводная ўрачыстасць гарадскога, абласнога, тым больш рэспубліканскага маштабу не абыходзіліся без святочнага гандлю з відовішчамі і забавамі. Сапраўды грандыёзная дзея такога роду на працягу 1986—1990 гг. адбывалася на свяце Мінска (рэжысёры — П. Гуд, Г. Ададаў, Н. Осіпава, В. Мароз). Спецыфічная асаблівасць гэтага кірмашу заключалася ў тым, што ён уяўляў сабой шэраг спецыялізаваных таргоў, якія ахоплівалі знач
    154
    I на вадзе свята
    ную тэрыторыю цэнтральнай часткі беларускай сталіцы. Так, на праспекце Машэрава працавалі выстава народных рамёстваў, кветкавы рынак, птушыны базар, прапаноўваліся бытавыя паслугі, прамысловыя і сельскагаспадарчыя тавары. У Траецкім прадмесці і скверы імя Я. Купалы наладжваліся выстаўкіпродаж вырабаў беларускіх мастакоў, экспазіцыі, абмен і продаж экспанатаў прыватных калекцыянераў, а ў дзіцячым парку імя A. М. Горкага выстаўкапродаж вырабаў навучэнцаў прафесіянальнатэхнічных вучылішчаў, а таксама дзіцячы кірмаш, дзе юныя жыхары горада гандлявалі таварамі асабістай вытворчасці. Папулярнасці гэтага кірмашу ў жыхароў горада спрыяла не толькі тое, што яны, у адпаведнасці са сваім густам, ці інтарэсамі маглі вырашыць свае спажывецкія
    155
    праблемы, але і тое, што кожны спецыялізаваны гандаль меў свой спецыфічны комплекс гульняў і забаў. Таму не дзіва, што гэты аднадзённы святочны гандаль наведвала большасць жыхароў Мінска, а таксама шматлікія госці з розных куткоў Беларусі і зза мяжы.
    У пачатку 90ых гг. у кірмашовай культуры Беларусі адбылася новая падзея — у Гродне на штогодніх святочных гандлях у рамках свята горада сталі арганізоўваць спецыялізаваныя нацыянальныя таргі для розных этнічных груп насельніцтва. Ужо некалькі год запар тут на свяце ладзяць беларускі кірмаш, польскі рынак і літоўскую ярмарку як асобныя гандлёвагульнёвыя зоны. На гэтыя святочныя таргі прывозяць прамысловыя і сельскагаспадарчыя тавары з Полыпчы, Літвы, Беларусі, гандлююць імі ў адпаведных нацыянальных зонах, дзе наладжваюць таксама выступленні нацыянальных творчых і спартыўных калектываў, праводзяць нацыянальныя гульні і танцавальназабаўляльныя праграмы.