Беларускі кірмаш
Пётр Гуд, Ніна Гуд
Выдавец: Полымя
Памер: 270с.
Мінск 1996
Хлопцы ў адказ спявалі:
Маю мілку зваць Хрысцінка — Рукадзельніцай была: Рашатом кароў даіла, Тапаром авец стрыгла».
Параўнальны аналіз паказвае, што гэтыя прыгіеўкі маюць аналогіі з купальскімі і вясельнымі песеннымі перапеўкамі, дзе юнакі і дзяўчаты ў песнях паджартоўвалі над недахопамі асобных удзельнікаў ці жыхароў іншых вёсак. Спаборніцтвы ў песнях і прыпеўках былі таксама распаўсюджаны на Браслаўшчыне. У вёсцы Ахрэмаўцы на кірмашах у перапынках паміж танцамі вадзілі карагодыжарты: чалавек дзесяць, седзячы ў крузе, спявалі песні, чатыры хлопцы выбіралі дзяўчат і хадзілі з імі па кругу, а астатнія падбіралі і прысвячалі прыпеўкі кожнай пары адпаведна асабістым якасцям удзельнікаў. Песен ныя спаборніцтвы паміж вёскамі былі папулярны таксама ў Чачэрскім раёне на Гомельшчыне (вёска Бабічы), у Расонах (Віцебшчына), Пінску.
У Бабруйскім павеце праводзілі неафіцыйны конкурс народных музычньЕх ансамбляў. Пераможцаў вызначалі па актыўнасці і масавасці прымаўшых удзел у музычнагульнёвым дзеянні. Аналагічны конкурс, але ўжо без узнагароды музыкаў, праводзыі ў Полацкім павеце як сродак маральнага сцвярджэння ўдзельнікаў музычных Ka
103
лектываў. У вёсцы Рабушкіна гэтага павета музычнае выкананне прымала тэатралізаваны характар: хлопцы ў вывернутых кажухах імітавалі мядзведзяў, ігралі на гармоніках, а потым хадзілі па кругу і прасілі, каб іх адарьыі. Разам з тым, як сведчаць інфарматары, <на кірмашы ў Шацілаве збіралася вельмі многа музыкантаў... на гармоніках ігралі лоўка. Калі хлопцы з нашай, ці другой вёскі перайграюць на гармоніках другіх хлопцаў, тады іх усе хваляць, а яны фарсяць».
Неабходна адзначыць, што творчыя конкурсы на кірмашах Усходняй Беларусі мелі неафіцыйны характар і ўзнікалі стыхійна. Але гэта цікавая форма праявы народной творчасці не атрымала падтрымкі арганізатараў кірмашоў і ў першыя дзесяцігоддзі XX ст. перастала існаваць.
У канцы XIX — пачатку XX ст. пад уплывам чэмпіянатаў барцоў, што праводзіліся ў цырках, на кірмашах Беларусі з’яўляюцца турніры асілкаў і барцоў, на якія кожная вёска выстаўляла свайго прадстаўніка. Жыхарка вёскі Стары Востраў Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці О. П. Калячка (1897 г. н.) успамінала, што да іх «цырк не прыязджаў, ну , мы і рабілі свае чэмпіянаты. Барцы высупалі з кожнай вёскі, усе скідваліся грашыма і куплялі барана. Хто пераможа ўсіх (каго пабаролі — той ужо не ўдзельнічаў), таму давалі прыз — барана». На аналагічным турніры ў вёсцы Пераброддзе Дзісенскага павета Віленскай губерні ў якасці ўзнагароды пераможца атрымліваў грошы, якія збіралі з усіх удзельнікаў спаборніцтва. Падобныя турніры праводзіліся на кірмашах Браслава, Пінска, Століна, Мінска. У Пінску, напрыклад, барацьба часам прымала тэатралізаваы характар: на кірмашы з’яўляліся «мядзведзі», апранутыя ў мядзведжую скуру хлопцы і мужчыны, дужаліся з жадаючымі, а пасля
104
Абгонкі на «казе>>. Рэканструкцыя
паядынкаў пераможаны даваў выкуп грашамі або таварам, які ён прывёз на продаж. Часам такая барацьба адбывалася па дамоўленасці старон — і тады гэта выглядала весела, прывабна, як у цырку пад ухваленне гледачоў і рогат. У Мінску сваімі выступленнямі на Ніжнім рынку набыў папулярнасць вядомы мясцовы асілак Мацей Цярэшка, які паказваў розныя нумары з цяжарам, а таксама выклікаў на паядынак.
Барацьба на кірмашах насіла характар сумленнага адзінаборства, дзе барцы дэманстравалі сваю сілу, спрыт, розум і таму сяляне асуджалі тых, хто пераступаў закон гонару. Напрыклад, у памяці сталых жыхароў Дзісенскага павета захавалася імя мясцовага барца — маскаля Парфунція, якога не хацелі браць у склад удзельнікаў турніру, бо ён заўсёды, калі прайграваў, кідаўся біцца, пачынаў бойкі на кірмашы, чым амрочваў свята.
105
Сельскія чэмпіянаты барцоў сталі адным з спосабаў далучэння людзей да ігравой дзеі кірмашу, рабілі забаўляльную частку святочных таргоў больш змястоўнай, давалі магчымасць кожнаму праявіць свае фізічныя якасці, рэалізаваць сябе як асобу.
У пачатку XX ст. на кірмашах Беларусі з’яўляюцца конныя гульні. У вёсцы Полцева Полацкага павета Віцебскай губерні праводзіліся екакавыя конныя спаборніцтвы, выпрабаванні коней рысістых парод, а ў вёсках Чэрчыцы, Клетчына, Ходараўка, Обаль незвычайным поспехам карысталіся «абгонкі на казе» — так называлі перадок ад воза, у які ўпрагалі каня. У заходніх раёнах Беларусі конныя гульні захаваліся аж да пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Так, у Лідзе выязджалі навыперадкі хлопец з паненкай, дзве пары. Той, хто раней прыязджаў да загадзя вызначанай мэты, забіраў паненку саперніка, а потым за яе патрабаваў выкуп. У Століне, як сцвярджае інфарматар «бьыа джыгітоўка. У нас Арцём Мельнік увесь час браў першыя прызы на джыгітоўцы. Потым праводзілі выпрабаванні цяглавых коней: на дыстанцыі паўкіламетра клалі на зямлю торбы з пяском, а конь з возам ішоў міма іх. Людзі кідалі торбы або мяшкі з пяском на воз — колькі конь павязе. Конь, які спыняўся, выходзіў з гульні, а калі давозіў груз да мэты — тады прыз. Гаспадара каня ўзнагароджвалі грашовай прэміяй у 8 злотых і дармовай падкоўкай каня на чатыры нагі>. Жыхары Століншчыны «самі недаядалі, а жарабкоў адкармлівалі к гэтым кірмашам>.
У канцы XIX — пачатку XX ст. на штогодніх святочных таргах Беларусі пачалі ўсталёўваць атракцыёны. У кірмашовую забаву ператварыўся старажытны веснавы магічны звычай беларусаў — гушканне на арэлях, якое ў народзе лічылі сродкам ачышчэння чалавека пры дапа
106
Палескі прызавы слуп. Рэканструкцыя
мозе паветра. Арэлі ў Беларусі мелі тэрытарыяльныя канструктыўныя адрозненні: у Расонах іх рабілі на галінах паміж дрэў; у Мінску арэлі складаліся з двух слупоў і дошкі, перавязанай канатамі на папярэчным бярвенні; у Сіроціне Віцебскай губерні — з двух слупоў з папярэчным бярвеннем, да якога мацавалі два шасты з вяровачнымі петлямі для рук. У многіх мясцовасцях Беларусі на кірмашах працавала платная карусель.
На асобных кірмашах Беларусі карысталася папулярнасцю перацягванне каната, якое ў Віцебскай губерні мела адметную асаблівасць. Удзельнікі каманд прывязваліся вяроўкамі за пояс і да каната, каб ніхто не мог выйсці з гульні самастойна; канат цягнулі праз невялікую рэчку альбо ручаіну і тыя, каго сапернік перацягваў, валіліся ў ваду, што выклікала вясёлае ажыўленне ў прысутных. А на Міёршчыне такое перацягванне каната ўключала яшчэ і папярэдняе грашовае пары паміж камандамі
107
Пінскі кірмаш. Пачатак XX ст.
ўдзельніцамі, а затым прайграўшыя запрашалі пераможцау на келіх піва.
На многіх кірмашах арганізоўваўся атракцыён «прызавы слуп», у розных раёнах са сваімі канструкцыйнымі адрозненнямі. Так, у ПаўночнаУсходняй і Цэнтральнай Беларусі (Браславе, Дзісне, Бабруйску) на верхавіну слу
108
па клалі кола ад воза, да якога прывязвалі прызы. У Паўднёвай Беларусі (Столін, Тураў, Пінск, Пружаны, Целяханы) у слуп забівалі металічны стрыжань даўжынёй у адзін метр, на якім вертыкальна ўсталёўвалі вобад з рознымі прызамі. Для таго, каб выбраць і ўзяць прыз, удзельніку трэба было не толькі дабрацца да макаўкі слупа, але і сесці на яго. Такая дадатковая складанасць патрабавала ад удзельніка разам з сілай і спрытам яшчэ і пэўнай смеласці. Унікальны прызавы слуп меў на Гродзеншчыне арыгінальнае тэхнічнае рашэнне. Укапаныя ў зямлю два слупы, злучаліся рухомай вяроўкай з прывязанымі прызамі. За адзін канец яе трымаў чалавек, які апускаў і паднімаў прыз. Гулец пачынаў лезці па бервяну, а прыз падымаўся ўсё вышэй і вышэй. Калі гулец не вытрымліваў і пачынаў спускацца, прыз накіроўваўся за ім. Гэта падахвочвала гульца і ён зноў стараўся далезці да самага верху слупа, каб узяць прыз. Атракцыён меў ярка выражаны гульнёвы характар, што садзейнічала стварэнню ўселякіх камічных сітуацый.
у 20—30ыя гг. XX ст. на кірмашы ў Пружанах дзейнічаў унікальны атракцыён — шацёррозыгрыш, верагодна, пераняты з заходнееўрапейскіх гульняў. Арганізатар будаваў будку з надпісам «Сакалова матка>>. Жадаючыя за 50 грошаў набывалі права ўвахода ў будку, дзе бачылі звычайную варону. Адной з умоў атракцыёна з’яўлялася захаванне тайны ўбачанага, і менавіта гэтая таямнічасць прыцягвала людзей. У вёсцы Дудкі Полацкага павета на кірмашы ўсталёўвалі гарызантальнае бервяно на вьшіыні 1,5 м. Сэнс гульні заключаўся ў наступным: два чалавекі станавіліся на бервяно і імкнуліся спіхнуць адзін аднаго. Хто ўтрымаўся — сустракаўся з новым гульцом, пераможца пецярых удзельнікаў запар, узнагароджваўся прызам.
109
У першай трэці XX ст. на асобных кірмашах Беларусі (асабліва ў заходніх раёнах) актыўна праводзіліся спартыўныя гульні. У Пружанах арганізоўвалі спаборніцтвы па бегу, пераможцаў узнагароджвалі бронзавымі медалямі. У Століне перавага аддавалася спаборніцтвам на вадзе: грэбля ў бочках цераз раку Гарынь; класічнае плаванне; пераход рэчкі па дну з кавалкам дзёрну і камнем на галаве. Жартоўныя спартыўныя мерапрыемства прыдавалі кірмавіам мясцовы каларыт і своеасаблівасць, далучалі да кірмашовых гульнёвых дзей шырокія слаі насельніцтва.
ЗАНЯПАД I АД РАДЖЭН HE
ПАСЛЯ СЕМНАЦЦАТАГА
У першыя гады пасля кастрычніцкіх падзей 1917 г. гаспадарка Беларусі была ў надзвычай складаным стане. Пачынаючы з 1915 г. па канец 1921 г. краіна амаль бесперапьшна служыла тэатрам ваенных дзей і месцам дыслакацыі велізарных армейскіх мас. За перыяд першай сусветнай і грамадзянскай войн амаль 2/3 тэрыторьгі Беларусі падвергліся глабальным разбурэнням. Эканамічная сітуацыя ўскладнялася яшчэ і тым, што 18 сакавіка 1921 г. у Рызе паміж Савецкай Расіяй і Полыпчай (без прадстаўнікоў Беларусі) адбылося падпісанне мірнага пагаднення, згодна якога частка тэрыторьгі Беларусі (сучасныя Брэсцкая і Гродзенская вобласці, некалькі заходніх паветаў Мінскай і Віцебскай губерняў) адышлі да Полыпчы.
Пазбаўленая сувязі з Захадам, Усходняя Беларусь страціла выгадныя пазіцыі, якія мела раней, будучы адным з ажыўленых гандлёвых шляхоў паміж Еўропай і Азіяй. Разам з тым штучная мяжа з Польшчай адрэзала ад сваіх былых цэнтраў прыцягнення многія раёны БССР, стварыла тупікі, якія парушылі тавараабменны паток. Застаўшыся без зручных шляхоў і знаходзячыся на значнай адлегласці ад сваіх адміністратыўных і эканамічных