Беларускі кірмаш
Пётр Гуд, Ніна Гуд
Выдавец: Полымя
Памер: 270с.
Мінск 1996
У гэты перыяд найбольш цікавыя і змястоўныя па сваей структуры кірмашы адбываліся ў Гродзенскай, Брэсцкай і Віцебскай абласцях. Хочацца асоба адзначыць ініцыятараў гэтых святочных гандляў: Ю. Сульжыцкі (В°Ранава), А. Стоўба (Столін), Э. і Н.Анецькі (Міеры), Д. Грышкевіч (Валожьш), М. Котаў (Тураў). Дзякуючы іх супрацоўніцтву і пры дапамозе кафедры рэжысуры святаў Мінскага інстытута культуры аўтарам гэтай кнігі ўдалося наладзіць у вышэйазначаныя раёны надзвычай плённыя фальклорнаэтнаграфічныя экспеды цьіі, у выніку якіх былі расшуканы забытыя кірмашовыя забавы беларусаў.
Адным з самых запамінальных гандлёвых атракВ°РанаЎскага кірмашу (Гродзенская вобласць „ 61990 H^ отша жьірмунская рыбалка (па назве вескі Жырмуны), дзе рэалізоўвалі рыбу сродкамі гульні.
133
у «Воранаўскі чыгун» зараз гуляюць і дзеці...
Гульцы за невялікую плату атрымлівалі берасцяныя MacKi, распраналіся і на працягу некалькі секунд па камандзе вядучага арганізатара лавілі рыбу ў драўляным чане даўжынёй 10 м і шырынёй 2 м. Гэты атракцыён карыстаўся велізарным поспехам, вакол яго пастаянна гучаў рогат, ён прыцягваў увагу амаль усіх удзельнікаў кірмашу і, зразумела, даваў прыбыткі, намнога перавышаючыя кошт злоўленай рыбы. Мясцовая кірмашовая гульня пад назвай «Воранаўскі чыгун» таксама збірала шмат народу. 3 маскай на твары і вілкамі ў руках гулец перакручваўся тры разы вакол сябе і ішоў да фанернай печкі, дзе павінен быў падняць вілкамі чыгун. Правіла гэтай простай гульні патрабавала ад удзельніка дакладнай арыентацыі ў прасторы, каб не пераблытаць і не накіравацца прама на гледача, выклікаўшы тым самым над сабой смех. Гульня
134
... і дарослыя
«Воранаўскі чыгун> атрымала шырокае распаўсюджакне на ўсёй Беларусі і зараз яе ладзяць не толькі на кірмашах, але і на іншых святочных мерапрыемствах.
Тэрытарыяльнай асаблівасцю палескіх кірмашоў стала тураўская рыбная латарэя, у якой гульцы за плату выцягваюць вудачкамі з разнастайных водных ёмкасцей паплаўкі, да якіх прывязаны як каштоўныя, так і жартоўныя прызы. N Століне нязменны поспех мае турнір атлетаў, якія спаборнічаюць у тым, хто больш разоў падыме з «козлаў» вялікае бервяно.
У апошнія гады ўдалося знайсці, аднавіць і ўключыць У структуру штогодніх святочных гандляў і кірмашовыя забавы Міншчыны. Напрыклад, на Валожыншчыне існа
135
Зловіць ці не?
ваў раней, ды і цяпер сустракаецца на кірмашах старадаўні атракцыён «Не ляпніся ў лужыну». Змест заключаецца ў наступным: у начоўках, поўных вады, плавае прыз. Гулец павінен з маскай на твары прайсці дзесяць крокаў і апусціць рукі ўніз. Калі рукі пападаюць на прыз — бярэ яго, як узнагароду, а калі не — то выбывае з гульні.
У Івянцы вярнулі з забыцця кірмашовую забаву «Івянецкія гаршкі»: на пяціметровай падоўжнай жэрдцы, якая мацуецца на двух слупах (і можа мяняць сваю вышыню) вісяць гаршкі на адлегласці 70 см адзін ад аднаго. Прыз атрымлівае той, хто з гаршком на галаве пройдзе «змейкай» уздоўж жэрдкі і не зачэпіцца за падвешаныя гаршкі. Але выканаць умовы гульні можа далёка не кожны, і тады... пад звон гаршкоў і вясёлы рогат прысутных удзель
136
Атракцыён «Грунвальд». Рэканструкцыя
нік выбывае з гульні. Гэты атрыкцыён раней існаваў таксама у Ракаве, вёсцы Падневічы на Валожыншчыне.
У Дзяржынску ўсім жадаючым даецца магчымасць праверыць свю дакладнасць — з маскай на твары з аднаго ўдару разбіць палкай гаршчок, які вісіць на дрэве. Можна таксама паспрабаваць сябе на спрыт і сілу — адразу забіць кувалдай у пень доўгі цвік (па самую шляпку), што аказваецца вельмі нялёгкай справай. На раённых кірмашах Мінска аднавілі старажытныя ходы на ківілах, дзе каманды школ імкнуцца хутчэй прайсці вызначаную дыстанцыю.
Мясцовыя кірмашовыя забавы стваралі на кірмашах вясёлую, нязмушаную атмасферу, надавалі таргам адметныя асаблівасці, спрыялі далучэнню людзей да святочных гульнёвых дзяў.
Разам з традыцыйнымі беларускімі кірмашовымі забавамі ў праграмы святочных гандляў уваходзяць і новыя
137
Яшчэ існуюць сапраўдныя мужчыны
атракцыёны, і гульні. Ва ўсіх раёнах Беларусі абавязковай часткай кірмашу стала спартыўная праграма. Паколькі на раённых, ці рэгіянальных кірмашах прысутнічае, як правіла, большасць насельніцтва гэтай мясцовасці, то спартсмены выкарыстоўваюць гэтую сітуацыю для папулярызацыі розных відаў спорту. Ладзяць фіналы раённых спаборніцтваў па барацьбе, футболу, валейболу, шахматам, шашкам, перацягванню каната, а ў асобных месцах — па найбольш папулярнаму віду спорту — веславанню (Скідзель), коннаму спорту (Вілейка, Шуміліна, Гродна, Воранава) і г. д. На некаторых кірмашах паказальныя выступленні праводзяць баксёры, фехтавальшчыкі, майстры баявых адзінаборстваў, майстры гімнастыкі, культурысты. Людзі розных узроставых катэгорый удзельнічаюць у старажытных і сучасных забавах: вызначэнне «караля курка>> (стральба з арбалета, вінтоўкі, паляўнічая стрэльба), лепшага лучніка ў стральбе са спартыўнага лука, спаборніцтва на лепшага кольцакідальніка, самага спрытнага «канатаходца», які ідзе па тонкай жэрдцы, самага дужага ў атракцыёне «сіламер». Новай спартыўнай забавай на кірмашах Беларусі стаў атракцыён «Грунвальд». На гімнастычным бярвенні зьгходзяцца два саперніка ў шлемах. Абодва ў правай руцэ трымаюць сетку, у якую закручаны вялізны дзіцячы гумавы мяч, a ў левай — шчыт. Задача гульцоў — абараняючыся шчытом, збіць шлем, альбо саперніка на зямлю мячом, які знаходзіцца ў сетцы. Як паказвае практыка, гэты атракцыён карыстаецца вялікім поспехам, у ім з задавальненнем удзельнічаюць як дарослыя, так і малыя.
Спартыўныя праграмы на кірмашы сталі дзейсным сродкам актывізацыі ўдзельнікаў свята, садзейнічаюць вырашэнню праблемы фізічнага выхавання чалавека, уносяць дынамізм у святочны штогодні гандаль.
139
Хто дужэйшы?
Разам з тым існуе факт з’яўлення на кірмашах бадай што на ўсёй тэрыторыі СНД, надзвычай разнастайных азартных гульняў. «Тры лісты», «косці», «платочная латарэя», «напарстак» і інш. апусташальнай навалай пракацілася па кішэнях многіх даверлівых грамадзян.
He аднойчы ў перыёдыцы друкаваліся папярэджванні аматарам «ліхіх грошай» не спакушацца на запрашэнне прыняць удзел у той ці іншай гульне. Але ж і дагэтуль «саманадзейныя» людзі становяцца ахвярамі махляроў.
Правілы «рулеткі XX века», як называюць гульню «напарстак» самі арганізатары, здаецца, простыя і зразумелыя. Трэба адгадаць пад якім з трох каўпачкоў альбо «напарсткаў» знаходзіцца шарык. Увесь сакрэтутым, што шарык знаходзіцца пад напарсткам пакуль у гульні ўдзельнічаюць падстаўныя асобы. Але калі пачынае гуляць выпадковы прахожы, які паверыць у сваю назіральнасць і
140
На пляцоўках артысты цыркавой студыі ДК МАЗ заплаціць грошы за ўдзел, шарык адразу шляхам маніпуляцый «напарстачніка» знікае зпад напарстка. У гэты момант падстаўныя гульцы спрабуюць адцягнуць увагу наіўнага, або загарадзіць напарстачніка, калі той пераварачвае каўпачок. «Напарстачнікі> — сапраўдны злачынны еындыкат, нягледзячы на шматлікія сутычкі з міліцыяй, паспяхова «дзейнічалі» на кірмашах, рынках і базарах Беларусі, а затым перанеслі свой бізнес у Полыпчу, Чэхаславакію, Германію, Данію, Галандыю, дзе і працягваюць ашукваць людзей.
На Чэрвеньскім кірмашы і Мінску адзін час існавала мадэрнізаваная старажытная беларуская гульня «тронка».
141
А вы так зможаце?
У 1986—1988 гг. многія спакушаліся набыць за тры рублі (а тады яны яшчэ нешта каштавалі) каляровы тэлевізар, піяніна або транзістар. Каб атрымаць жадаемую рэч патрабавалася набраць пэўную колькасць балаў. Для гэтага ўдзельнік імкнуўся закаціць шэсць шарыкаў у прасверленыя на драўлянай пляцоўцы ямкі, размешчаныя ў шэсць радоў па шэсць штук. 6 балаў «каштаваў» каляровы тэлевізар, 8 — піяніна, 38 — транзістар, а калі набіралася іншая сума, гульцу ўручаўся невялічкі дробязны прыз (аловак, блакнот, паштоўка і г. д.). Але верагоднасць закаціііь усе шарыкі ў ямкі аднаго радка была вельмі малая
142
і пакуль гульцы ў гэтым не пераконваліся, яны фактычна проста аддавалі свае грошы дзялкуарганізатару.
Зараз азартныя гульні згубілі сваю папулярнасць, бо многія зразумелі эканамічную і маральную шкоду гэтай з’явы. Таму думайце самі — гуляць у іх ці не гуляць.
Аналіз развіцця сучасных кірмашоў Беларусі сведчыць, што ў іх актыўна ўдзельнічаюць людзі розных узростаў. Таму на многіх святочных гандлях арганізатары шмат увагі ўдзяляюць дзецям, спецыяльна для якіх ладзяць гульнёвыя зоны, дзе выступаюць дзіцячыя калектывы мастацкай самадзейнасці школ, Дамоў і Палацаў культуры, Палацаў піянераў, дзяцінства, юнацтва, культарганізатары праводзяць разнастайныя беларускія сюжэтнагульнёвыя праграмы длядзяцей, вялікую цікавасць выклікаюць і сучасныя дзіцячыя пацехі. Паспрабуйце адгадаць імя жывога пеўня, якое напісана на паперцы, прывязанай да яго лапкі? Адгадаеце — ваш певень. А вось дзіцячая рыбалка: за двухмятровай чатырохграннай шырмай сядзіць чалавек з прызамі, а перад размалёванай пад возера шырмай стаіць скамарох. За невялікую плату дзіця атрымлівае вудачку, закідвае за шырму... і выцягвае прыз (які чапляе яму ўдзельнік, што сядзіць за шырмай). A там бацька з маці і дзецьмі становяцца на шалі, і калі іх вага будзе складаць, напрыклад, 160 кг 300 г — яны заслужваюць прыз (падарунак)...
На дзіцячых пляцоўках амаль заўсёды араганізоўваюцца выстаўкіпродаж дзіцячых вырабаў, конкурсы юных канструктараў, майстроў малюнка і лепкі, паказальныя выступленні клубаў службовага сабакаводства, спаборніцтвы авіа і судамадэлістаў і да т. п. Гульнёвая дзіцячая пляцоўка — адметная асаблівасць сучаснага беларускага кірмашу — дазваляе з маленства далучаць дзяцей да на цыянальнай культуры, выхоўваць у іх павагу і любоў да спадчыны бацькоў і дзядоў.
143
На дзіцячай пляцоўцы
Такім чынам, кірмаш, як форма святкавання завяршэння сельгасработ, увабраўшы народныя традыцыі і здабыткі сучаснай святочнай культуры, з’явіўся многафункцыянальным святам, якое дало магчымасць раскрыць прыгажосць і грамадскае значэнне працы, ушанаваць чалавекапрацаўніка, выклікаць пачуццё задаволенасці вынікамі сваёй працоўнай дзейнасці, рэалізаваць разнастайныя матэрыяльныя і духоўныя запатрабаванні людзей.
Разам з тым кірмаш, як унікальная форма арганічнага спалучэння гандлю, відовішчаў і забаў, стаў асновай стварэння новай з’явы беларускай духоўнай культуры — свята народных рамёстваў. Гэта падзея ў культурным жыцці