• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі кірмаш  Пётр Гуд, Ніна Гуд

    Беларускі кірмаш

    Пётр Гуд, Ніна Гуд

    Выдавец: Полымя
    Памер: 270с.
    Мінск 1996
    88.23 МБ
    95
    сталіц (Пецярбурга і Масквы.— П. Г.}, што, у сваю чаргу, садзейнічала распаўсюджванню азаргнай гульні ў правінцыях>>. 3 другога боку, як лічыць М. Запольскі, «многія хлопцы, без заробкаў на месцы, адпраўляліся ў Рыгу, a некаторыя і ў Пецярбург. Вяртаючыся, хлопцы грошай не прыносілі, затое вывучыліся... гуляць у карты і... перадалі сваё мастацтва таварышам>>. Азартныя картачныя гульні станавіліся сапраўднай бядой для сем’яў, дзе меліся аматары картаў, якія прайгравалі велізарныя сродкі, нават даходзілі да поўнага разарэння. Урад на працягу XVIII—XIX стст. вёў з гэтым відам «забаў» упартую барацьбу (закрыццё ігральных дамоў, высылка гульцоў з гарадоў, ганенні на ўдзельнікаў азартных пацех на кірмашах), аднак карныя мерапрыемствы не дасягалі поспеху. Азартныя гульні працягвалі існаваць у клубах у якасці рознаварыянтных камерцыйных картачных гульняў.
    Такім чынам, розныя па форме азартныя гульні з’яўляліся састаўной часткай пазагандлёвых кірмашовых дзеянняў, якія ладзілі ўладары ігральных дамоў і асобныя прыватныя прадпрымальнікі. Азартныя гульні карысталіся папулярнасцю пэўных катэгорый людзей як на кантрактовых, так і на вясковых кірмашах. Разам з танцамі гэты від «забаў>> набыў распаўсюджанне амаль што на ўсёй Беларусі.
    У астатнім пацехі і забавы, якія адбываліся на кантрактовых і агульнанародных кірмашах, істотна адрозніваліся: народныя пацехі ўвасабляліся ў масавагульнёвых дзеяннях, якія не патрабавалі спецыяльнай падрыхтоўкі і таму ядналі людзей розных узростаў, а забавы дваранскага грамадства, галоўным чынам прымалі форму разнастайных прадстаўленняў, дзе існаваў падзел на артыс
    96
    таў і гледачоў, што дазваляла толькі сузіраць відовішча, а не ўдзельнічаць у ім.
    Адметнай асаблівасцю кантрактовых кірмашоў Мінска з’яўлялася арганізацыя аматарскіх канцэргаў. Створаны ў 1803 г. у Мінску гарадскі аркестр у святочныя кірмашовыя дні іграў на адкрытай галерэі паміж каланадай будьшка ратушы на плошчы Высокага рынку. Адным з кіраўнікоў аркестра быў Дамінік Сцефановіч — настаўнік, педагог маладога Станіслава Манюшкі. У 40ыя гг. XIX ст. ніводнае свята, ніводны кірмаш не абыходзіліся без канцэртаў. Канцэрты давалі часам прыезджыя спевакі і музыканты, але часцей яны ладзіліся мясцовымі сіламі. Вялікім поспехам на гэтых аматарскіх канцэртах карысталіся харавыя народныя песні, якія выконвалі выхаванцы пансіянатаў. У тэатры, заснаваным у 1840 г. у Мазыры, ігралі акцёры, якія прыязджалі сюды з Мінска ў час Спаскага кірмашу (з 1 па 16 жніўня.— П. Г.), а таксама музыканты, катрыншчыкі, вальтыжоры, канцэрцісты, што сцякаліся з розных старон. Разам з гэтымі відамі забаў на некаторых кірмашах (напрыклад, на Кобрынскім) пасля таргоў ладзілі карнавалы, якія рэгулярна праходзілі ў чэрвені.
    Рускі вучоны, доктар, настаўнік, даследчык рускага цырка Ю. Дзмітрыеў, даследуючы грамадскае жыццё Шклова XVIII ст., згадваў водныя маскарады ці прадстаўленні, якія рэгулярна рабілі ў маёнтку памешчыка Зорыча пасля кірмашу ў канцы чэрвеня. На вадзе плавалі расквечаныя караблі, ішлі «марскія бітвы», інсцэніраваліся нападзенні «піратаў* на судны. Пазней падобныя водныя прадстаўленні знайшлі ўвасабленне ў цыркавых імпрэзах, першая з якіх адбылася ў Вільні ў 1895 г. у цырку Гадфруа.
    4.	"Беларускі кірмаш".
    97
    Шклоўская ратуша і гандлёвыя рады. XVIII ст.
    Грунтоўныя даследаванні аднаго з аўтараў гэтай кнігі паводле архіўных крыніц дазваляюць зрабіць вывад, што водныя маскарады ў Шклове з’яўляліся пазагандлёвай часткай штогодняга чэрвеньскага кантрактовага кірмашу. Традыцыя правядзення водных маскарадаў у кірмашовыя дні існавала таксама ў Кобрыне, Нясвіжы і іншых гарадах Беларусі.
    У XIX ст. адной з папулярных відовішчных форм кантрактовых кірмашоў з’яўляліся тэатральныя дзеі. Творчыя работнікі беларускіх зямель і гастралёры з іншых краін паказвалі ў кірмашовыя дні спектаклі, якія карысталіся вялікім поспехам. П. Шпілеўскі ўспамінае аб тэатральных дзеях у Нясвіжы і Кобрыне, П. Баброўскі і I. Казлоўскі — аб існаванні тэатра на кірмашы ў Зэльве, В. Грыцкевіч і А. Мальдзіс — аб тэатральных спектаклях на кірмашах Мазыра і Оршы.
    У Мінску тэатральныя прадстаўленні ў час штогодніх святочных таргоў адбываліся ў цэнтры горада на Высокім рынку, у доме купца Саламонава. У Зэльве для тэатральных спектакляў былі спецыяльна пабудаваны памяшканні. У артыкулах тых часоў, якія апісвалі забавы зэльвенскага кірмашу, намі знойдзены некаторыя несупадзенні. Калі Ю. Крашэўскі, артыкулы якога выйшлі ў свет у 40ыя гг. XIX ст., пры абазначэнні будынка для відовішчаў у Зэльве карыстаецца тэрмінам «тэатр», то афіцэр Генеральнага штаба Расіі, палкоўнік П. Баброўскі, апісваючы Зэльву 1863 г., тэрмінам «тэатр» ужо не карыстаецца, а толькі ўказвае, што «відовішчная ўстанова ў Зэльве — гэта невялікі драўляны павільён, дзе няма саслоўных адрозненняў», і пералічвае розныя відовішчы, якія адбываліся ў гэтым будынку.
    Ю. Крашэўскі ў апісанні зэльвенскага тэатралаўважае, што «насуперак звьгчаям тых гадоў у тэатры адсут
    99
    нічалі ложы, дзе маглі б сядзець прадстаўнікі арыстакратыі. Ложы замяніў «дэмакратьгчны» балкон, які запаўняла розная публіка». У гэтый фразе аўтар адзначае незвычайнасць канструкцыі тэатральнай пабудовы. Аналізуючы план размяшчэння месцаў гледачоў у тэатральных памяшканнях XIX ст., няцяжка заўважыць, што адсутнасць ложаў, а таксама падзел глядзельнай залы на першыя, другія месцы і загон (прастора, дзе публіка стаяла.— П. Г. ) характэрна для архітэктурных канструкцый рускіх балаганаў. Матывавалася такая канструкцыя імкненнем размясціць у памяшканні максімальную колькасць людзей.
    Параўноўваючы імператарскія тэатры Расіі з відовішчным памяшканнем у Зэльве, увагу звяртае на наступнае: калі ў імператарскіх тэатрах прадстаўленні складаліся толькі з тэатральных пастановак, то ў Зэльве яны былі рознажанравымі. Тут часта выступаў тэатр з Вільні, вандроўныя артысты з Расіі і зза мяжы, дэманстраваліся цыркавыя праграмы, а таксама ладзіліся імпрэзы, складзеныя з танцаў і індыйскіх гульняў. Напрыклад, у 1860 г. французскі антрэпрэнёр Людвіг Персуар паказаў у Зэльве 12 цыркавых прадстаўленняў, а таксама ,ладзіў танцавальныя вечарыны. Зыходзячы з гэтага, становіцца зразумелым, чаму П. Баброўскі, раскрываючы змест забаў зэльвенскага кірмашу, не абазначыў будынак для відовішчаў тэрмінам «тэатр» — гэта супярэчыла звыклым паняццям. I хаця П. Шпілеўскі адзначае толькі факт правядзення рознажанравых відовішчаў, аднак, параўноўваючы дзеі, якія існавалі ўтэатральных памяшканнях Зэльвы, Кобрына, Мазыра і Оршы, можна канстатаваць, што іх рэпертуар вельмі нагадваў рэпертуар рускіх балаганаў (п’есы народнага тэатра, выступленні цыркавых калек
    100
    тываў, фокуснікаў, акрабатаў, лялечнікаў, прафесійных артыстаў з тэатральнымі прадстаўленнямі і т. п.).
    Але ні П. Шпілеўскі, ні Ю. Крашэўскі, ні іншыя даследчыкі гэтага часу пры апісанні кірмашовых відовішчаў не карыстаюцца тэрмінам «балаган», што няцяжка растлумачыць. Да сярэдзіны мінулага стагоддзя слова «балаган» на большай частцы тэрыторыі Расійскай імперыі азначала лёгкую пабудову для гандлю (гэтае паняцце захавалася ў некаторых раёнах Беларусі і дагэтуль). Так, П. Шпілеўскі ўжывае слова «балаган» толькі для вызначэння гандлёвых збудаванняў.
    Тэрмін «балаган» у прымяненні для кірмашовых відовішчаў упершыню з’яўляецца ў Расіі. Ёсць пісьмовае таму падцверджанне: у першай трэці XIX ст. Ніжыгародскі кірмаш наведваюць таксама акрабаты, вальтыжоры, фокуснікі і камедыянты, размясціўшыся вакол тэатра ў наўмысна пабудаваных для іх балаганах, прывабліваюць народ вялізнымі шыльдамі і воклічамі паяцаў. Калі ў Расіі тэрмін «балаган» паступова замацаваўся за пабудовамі тэатральнавідовішчнага прызначэння аж да апошняй чвэрці XIX ст., то на тэрыторыі Беларусі гэтага не адбылося.
    Улічваючы канструктыўныя асаблівасці тэатральных памяшканняў і рознажанравы характар відовішчаў на кірмашах Кобрына, Нясвіжа, Зэльвы, Мазыра і Оршы, можна зрабіць вывад, што гэта быў тыповы тэатр балаганнага тыпу. У адрозненне ад рускіх балаганаў, дзе атрымаў развіццё народны тэатр, на беларускіх кантрактовых кірмашах тэатры балаганнага тыпу існавалі выключна на патрэбы дваранскага грамадства, якое зняважліва ставілася да мастацтва <«нізоў>> і не дапускала народную творчасць на сцэнічныя пляцоўкі.
    101
    У Расіі да 80ых гг. XIX ст. існавала манаполія імператарскіх тэатраў і таму кірмашовы тэатр як відовішча больш «нізкай» катэгорыі заставалася паза межамі інтарэсаў даследчыкаў. Нават у перыяд бурнага росквіту балаганаў на народных гуляннях Пецярбурга і Масквы і іншых гарадоў, паводле А. АляксееваЯкаўлева, «аб прадстаўленнях ў балаганах водгукі... у друку... насілі характар некалькі пагардлівых адносін: упаміналі аб гуляннях і як бы між іншым адзначалі аб балаганных прадстаўленнях. Рэцэнзенты як бы асцерагаліся страціць сваю годнасць». У другой палове XIX ст., у сувязі з памяншэннем эканамічнага значэння кірмашоў і развіццём прафесійнага тэатра ў Беларусі, тэатр балаганнага тыпу ў беларускіх губернях не атрымаў далейшага развіцця
    Калі на кантрактовых кірмашах забавы і пацехі насілі відовішчны характар і складаліся галоўным чынам з рознага роду прадстаўленняў (спектаклі, канцэрты, выступленні цыркавых калектываў, аматарскіх творчых груп і асобных выканаўцаў), то на агульнанародных кірмашах яны прымалі форму масаваімправізацыйных дзей. Так, у канцы XIX — пачатку XX ст. некаторыя віды забаў па існуючай традыцыі праводзілі як своеасаблівы конкурс паміж жыхарамі асобных вёсак. Прычынай гэтаму былі, на наш погляд, узросшыя духоўныя патрабаванні насельніцтва, якія былі выкліканы дыспрапорцыяй паміж колькасцю і якасцю забаў агульнанародных і кантрактовых кірмашоў.
    На кірмашах Полацкага павета адбываліся песенныя конкурсы жыхароў суседніх вёсак, у якім прымалі ўдзел прадстаўнікі розных пакаленняў. Як сведчаць інфарматары, «на кірмашы збіраліся з адной кампаніі хлопцы, a дзеўкі і бабы з другой. Спаборнічалі, якая кампанія лепш спяе прыпеўкі. Вось адна з іх:
    102
    Замараўся белплаточак У мяне на галаве, Загуляўся мой мілочак У чужой, дальняй стране, А я ўвосенькі сасніла, Што ў палонцы ён утапіўся Відна стоіў ён таго, Што дзеўкі ўкінулі яго.