• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі кірмаш  Пётр Гуд, Ніна Гуд

    Беларускі кірмаш

    Пётр Гуд, Ніна Гуд

    Выдавец: Полымя
    Памер: 270с.
    Мінск 1996
    88.23 МБ
    Першыя спробы правядзення традыцыйнага раней кірмашу былі зроблены ў 70ыя гг. у Брэсце, дзе ён увасобіўся ў форме працоўных рапартаў раёнаў вобласці.
    119
    Цікава, які ж дастанецца прыз?
    Састаўнымі фрагментамі кірмашоў з’яўляліся ўрачыстае адкрыццёмітынг з прамовамісправаздачамі сакратароў райкамаў партыі ці старшынь райвыканкамаў, гандаль сельскагаспадарчай прадукцыяй калгасаў і саўгасаў, канцэрты калектываў мастацкай самадзейнасці. На жаль, у правядзенні гэтых урачыстасцей не прадугледжваўся ўдзел шырокіх мас людзей, не ўдзялялася ўвага самадзейнай творчасці народа. Вось чаму асаблівай папулярнасцю гэтыя кірмашы не карысталіся.
    Але ж ідэя адраджэння кірмашу ўжо існавала, і жаданне стварэння штогодняга гандлёвага свята на традыцыйнай народнай аснове прымусіла аўтараў гэтай кнігі звяртацца да дзяржаўных улад. Аднак сустракалі скеп
    120
    тыцызм, недавер. Маўляў, навошта гэтыя кірмашы, калі кругом усё ёсць у магазінах, каму патрэбны старадаўнія гульні, калі зараз і на сучасныя нікога не выцягнеш. Адным свята здавалася звычайнай «таўкучкай», ад якой больш шкоды, чым выгоды. Іншыя зусім шчыра не разумелі: традыцыі, абрады, рытуалы? Ды каму ж гэта ўсё трэба, калі можна пайсці на цікавы канцэрт або, нарэшце, уключыць тэлевізар? Некаторыя прызнаваліся, што ідэя добрая, але палохаліся арганізацыйнай работы. Нарэшце, у Століне Брэсцкай вобласці — адным з нешматлікіх куткоў беларускай зямлі, дзе ў некаторых вёсках жыла традыцыя рэлігійнай формы святкавання кірмашу, зберагліся многія віды народных рамёстваў, глыбокай пашанай карысталіся фальклорныя калектывы, з энтузіазмам успрынялі гэтую ідэю.
    Як адзначаў карэспандэнт часопіса «Беларусь» В. Жук, першы кірмаш у Століне пачаўся, калі ўсё насельніцтва горада (нават гандлёвыя рады пусцеюць) збі ралася на цэнтральнай плошчыпаляне, дзе дзяўчына Восень са снапом у руцэ сустракала ўдзельнікаў сёлетняга жніва. Ім уручаліся пульхныя боханы маладога хлеба... А затым усе кірмашоўцы накіроўваліся да выставакпродаж, якія прывезлі калгасы раёна. Прыглядаліся, чаго варты бульба, буракі, капуста... I адсутнасць дакладаў і звонкіх рапартаў не перашкаджала ўведаць, чым багаты Столінскі край, якія цудоўныя людзі тут жывуць і працуюць. Кірмашовае багацце было, бадай, самым важкім сведчаннем добрых вынікаў працы жыхароў раёна.
    Абрадам «Палескае жніво» пачаўся фестываль самадзейнага фальклорнага мастацтва. Шмат чаго цікавага пабачьыі палешукі. Выступленні вясёлых скамарохаў і гумарыстаўчастушачнікаў, дэманстрацыя моднага адзення, прадстаўленага раённай службай быту і птушыны аўкцыён, атракцыёны і забавы для дзяцей і дарослых.
    121
    Галоўны прыз сельскагаспадарчай латарэі ў Століне
    Выступае фальклорны тэатр «Жалейка»
    Першы пасляваенны беларускі кірмаш, адраджэнне якога на народнай аснове з вялікім поспехам адбылося ў Століне ў кастрычніку 1981 г., з самага пачатку існавання значна пашырыў сваю геаграфію. У 1982—1984 гг. з завяршэннем сельгасработ ён праводзіўся ў Гродне, Скідзелі, Шчучыне, Ваўкавыску, Жыткавічах, Валожыне, Міёрах і іншых мясцовасцях Беларусі. Свята атрымала новае асэнсаванне. Яно стала днём падвядзення вынікаў працы, ушанавання лепшых работнікаў сельскагаспадарчай вытворчасці. Беларускі кірмаш з’явіўся новым многафункцыянальным святам, якое дало магчымасць кожнаму ўдзельніку праявіць свой талент, сваё майстэрства.
    Аналіз сцэнарыяў гэтых кірмашоў, а таксама этнаграфічныя назіранні паказалі, што ў болыпасці раёнаў Kip
    123
    прысвечанае 500годдзю Ф. Скарыны
    маш арганічна спалучаў у сабе гандаль і мастацкую творчасць народа. Звычайна свята складалася з пэўных момантаў: урачыстае адкрыццё, на якім па традыцыі падымалі кірмашовыя сцягі, узнагароджванне лепшых работнікаў калгасаў і саўгасаў прэміямі, каштоўнымі падарункамі, ганаровымі дыпломамі, а таксама разнастайныя гандлёвыя выстаўкі, фестываль мастацтваў і спартыўныя спаборніцтвы, конкурсы народнай музыкі і выканаўцаў прыпевак, народныя кірмашовыя атракцыёны, гульні, забавы. На конкурснай аснове работнікі кааператыўнага гандлю змагаліся за леншае мастацкае афармленне свайго павільёна, рэкламу і продаж прадстаўленых тавараў, кал
    124
    Гучыць песня
    гасы і саўгасы арганізоўвалі конкурсныя выстаўкігандлі сельскагаспадарчай прадукцыі, кожны сельсавет выстаўляў на кірмаш народных умельцаў, вёска — асілка на турнір барцоў, сельскі клуб — калектыў мастацкай самадзейнасці, а таксама выканаўцаў прыпевак, гумарыста, гарманіста.
    Нягледзячы на агульную драматургічную аснову, новае свята ў кожным раёне атрымлівала шырокія магчымасці для імправізацыі і арыгінальную трактоўку, розныя спосабы прасторавага вьграшэння. Так, у Століне кірмаш праводзілі ў парку, у Скідзелі, Шчучыне і Гродне — на стадыёне, у Жыткавічах і Міёрах — на плошчах і вуліцах горада. Месца дзеяння патрабавала і адпаведнай формы мастацкага ўвасаблення, у выніку чаго кожны кірмаш набываў толькі яму ўласцівыя рысы. У значнай ступені гэтаму садзейнічалі і мясцовыя старажытныя забавы, якія
    125
    Тураўская рыбалка. Рэспубліканскі кірмаш у Жыткавічах
    Спяшайцеся! Вас чакае прадстаўленне! Тэатр «Валачобнікі»
    выклікалі вялікую зацікаўленасць удзельнікаў свята. Напрыклад, у Століне папулярнасцю карысталася гандлёвая латарэя, дзе галоўнымі прызамі з’яўляліся бычкі, парсючкі, авечкі, у Скідзелі — птушыны аўкцыён, у Міёрах — рыбалка і «міёрскі павук>>, у Жыткавічах — гандлёвая рыбалка, дзе рыбу лавілі ў вялізным чане, а таксама гандлёвагульнёвыя дзеянні «цыганскага табару» з ліку мясцовых цыган (конкурс кавалёў, гаданне, конкурс цыганскага танца, табарныя песні, конныя выпрабаванні).
    Неабходна адзначыць, што першыя адроджаныя кірмашы насілі інтэрнацыянальны характар. У Скідзелі, Жыткавічах і Міёрах, напрыклад, у кірмашах удзельні
    127
    Восеньскі кірмаш у Пінску
    чалі дэлегацыі працоўных і творчыя калектывы з суседніх рэспублік, а палескі кірмаш, які штогод праводзіцца на Століншчыне, етаў сумесным святам жыхароў Столінскага і Дубровенскага (Украіна) раёнаў. Суседзі з іншых рэспублік старанна рабілі запісы ў блакнотах і прызнаваліся, іпто здзіўлены непауторным каларытам беларускіх народных гульняў, атракцыёнаў. Такога багацця яны нідзе яіпчэ не бачылі, нават на славутым Сарочынскім кірмашы ( Міргарадскі раён Палтаўскай вобласці). Удзел у беларускіх святах гасцей з суседніх рэспублік спрыяў духоўнаму ўзбагачэнню беларускага народа. Беларускія кірмашы ўзбагаціліся атракцыёнамі і «апетытнымі» радамі іншых нацый (літоўская карчма, украінскі шынок, рускі тракцір, польская кавярня, сярэднеазіяцкая чайхана, малдаўскі вінны склеп), а таксама конкурснымі выступленнямі творчых калектываў на фестывалі мастацтваў. Кірмаш нёс на сабе вялікую эстэтычную нагрузку, стаўшы магутным стымулам развіцця народнай творчасці, мастацкіх промыслаў, вядома, меў эканамічную мэтазгоднасць. Нездарма ж так зацікавіўся кірмашамі Белкаапсаюз.
    Аднак у працэсе адраджэння кірмашу выявілася і негатыўная тэндэнцыя: пры арганізацыі на асабісты гандаль звярталася нязначная ўвага, між тым, жадаючых прадаць лішкі сельскагаспадарчай прадукцыі хапала. Істотным недахопам з’яўлялася і недастатковая падрыхтаванасць райспажыўсаюзаў, якія вырашалі праблемы харчавання на кірмашах: часта здаралася так, што кірмаш у поўным разгары, а прадуктаў ужо не засталося альбо етвараліся вялікія чэргі зза нераўнамернага размеркавання па гандлюючых кропках. Такое становішча выклікала незадаволенасць удзельнікаў.
    Палескія восеньскія кірмашы. у якіх спалучаюцца гандаль, відовішчы і забавы, атрымалі масавы характар. На
    5. "Беларускі кірмаш".
    129
    Саламяная прыгажосць. Свята Магілёва
    іх прысутнічалі ад 20 да 70 тысяч чалавек, г. зн. значная колькасць жыхароў раёна, што важна з эканамічнага пункту гледжання. Менавіта ў асенні перыяд гарадскія і сельскія жыхары праводзяць нарыхтоўку сельскагаспадарчых прадуктаў на зіму і ім вельмі зручна адразу набыць увесь неабходны тавар. Акрамя таго, на кірмашах адначасова гандлююць усе магазіны раёна. Эканамічная эфектыўнасць правядзення кірмапюў падцвярджалася і тым, што толькі за адзін дзень святочнага гандлю выручка райспажыўсаюзаў складала вельмі вялікія грошы. Разам з тым, як паказала практыка, кірмашы, у дзеючую струкТУРУ якіх не ўваходзілі гандлёвагульнёвыя формы (аўкцыёны, латарэі, выстаўкіпродаж, гандлёвыя атракцыёны) і разнастайныя народныя забавы, не збіралі шмат пакупнікоў і іх эканамічны эфект рэзка зніжаўся (кірма
    130
    Мнагалюдна на набярэжнай Сожа ў час кірмашу
    шы ў Гродне і Гомелі — 1982 г., Мінску — 1983— 1984 гг., Брэсце — 1982—1985 гг.). Такім чынам, відавочна, што старажытны прынцып арганізацыі кірмашу — своеасаблівы конкурс — павінен з’яўляцца асновай любога штогодняга святочнага гандлю, які існуе ў рамках свята заканчэння восеньскіх палявых работ.
    У другой палове 80ых — пачатку 90ых гг. кірмашы заваявалі такую папулярнасць, што іх сталі ладзіць амаль што ва ўсіх раёнах Беларусі і не толькі ў гарадах і раённых цэнтрах, але і ў калгасах і саўгасах. Сярод вясковых кірмашоў Беларусі асабліва вылучыўся святочны гандаль у КажанГарадку Лунінецкага раёна (рэжысёр I. Каратышэўскі), дзе ў традыцыю ўвайшло безалкагольнае застол
    131
    Вырабы навучэнцаў аршанскага ПТВ101 знойдуць месца ў любой гаспадарцы
    ле, на ім усе прысутныя частаваліся рознай садавінай, прахаладжальнымі напіткамі, кандытарскімі вырабамі. Сярод гандлёвых забаў вялікі поспех мела гандлёвая рулетка, пры дапамозе якой вельмі жвава рэалізоўваліся разнастайныя тавары, сельскагаспадарчая латарэя, турнір асілкаў, у якім змагаліся атлеты, падымаючы цяжкае бервяно. Вельмі цікава прайшоў першы міжнародны вясковы кірмаш у Гомельскім раёне, які атрымаў назву «Улукаўскі» (рэжысёр В. Чорны). У гэтым кірмашы прынялі ўдзел творчыя калектывы Расіі і Украіны, якія прывезлі не толькі мастацкія праграмы, але і вырабы народных рамёстваў. Шматлікія беларускія кірмашовыя забавы гэ
    132
    тага святочнага гандлю (разнастайныя рыбалкі, аўкцыёны, гульнёвыя праграмы), загадзя разрэкламаваныя, з’явіліся дзейсным сродкам зацікаўленасці ва ўдзеле многіх жыхароў Гомелыпчыны.
    У эпоху каманднаадміністрацыйнай сістэмы арганізацыя гандлю не патрабавала вялікіх намаганняў, усё ішло па загаду вышэйшых органаў улады. Таму сельскія гаспадаркі раёнаў і райспажыўсаюзы імкнуліся зарэкамендаваць сябе перад кіраўніцтвам з лепшага боку. Кірмаіпы напаўняліся такім чынам і вострадэфіцытнымі, і таннымі таварамі, што таксама ў пэўнай ступені арыентавала людзей на ўдзел у кірмашы. 3 прычыны гэтага на пачатковым этапе развіцця адроджанай кірмашовай культуры, арганізатары перш за ўсё ўдзялялі ўвагу пошуку, асэнсаванню і аднаўленню мясцовых гандлёвых кірмашовых дзей і забаў з тым, каб прыдаць штогоднім святочным таргам восеньскага цыклу прыцягальнасць, адметныя мясцовыя асаблівасці і нацыянальны каларыт.