• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі кірмаш  Пётр Гуд, Ніна Гуд

    Беларускі кірмаш

    Пётр Гуд, Ніна Гуд

    Выдавец: Полымя
    Памер: 270с.
    Мінск 1996
    88.23 МБ
    Ва ўмовах горада, з яго поліэтнічным складам насельніцтва такая форма ўвасаблення мае перспектыву далейшага развіцця, асабліва ў мясцовасцях, дзе жывуць кампактна расселеныя групы рускіх, украінцаў, палякаў, літоўцаў, яўрэяў, татар і інш. Такія кірмашы спрыяюць людзям нацьіянальных меншасцяў Беларусі далучыцца да здабыткаў сваёй нацыянальнай культуры, пагаварыць на роднай мове, паслухаць родную музыку, песні, пагуляць у гульні, затанчыць, адным словам, не адчуваць сябе чужынцамі ў Рэспубліцы Беларусь.
    Такім чынам, новая праява беларускай святочнай культуры — кірмаш, адрадзіўшыся на нацыянальнай аснове, стаў многафункцыянальным святам, якое дае магчымасць чалавеку рэалізаваць разнастайныя матэрыяльныя і духоўныя запатрабаванні.
    156
    МІНСКІ КАМЕРЦЫЙНЫ КІРМАШ
    1990 г. стаў годам нараджэння Мінскага міжрэгіянальнага камерцыйнакантрактовага кірмашу харчовых і прамысловых тавараў. Яе заснавальнікі — выканкам Мінскага гарадскога Савета народных дэпугатаў і Мінскі гарадскі Саюз кааператараў, даручылі арганізацыю і правядзенне кірмашу Савіну Аляксандру Альбертавічу, які вывучаў міжнародную кірмашовую культуру як у Савецкім Саюзе, так і за мяжой. Узначаліўшы дырэкцыю «Мінскага кірмашу>, ён здолеў аб’яднаць сапраўдных энтузіястаў, якія паставілі сваёй мэтай адраджэнне традыцый старадаўняга мінскага кантрактовага кірмашу, усталяванне прамых камерцыйных сувязяў, развіццё міжнароднага гаядлю і таварасыравіннага абмену паміж рэгіёнамі і рэспублікамі СССР.
    Першая ластаўка рыначнай эканомікі Беларусі — «Мінскі кірмаш. Восень90», які праходзіў ва ўмовах вострага таварнага дэфіцьггу, складаных палітьпных абставін і аслаблення гаспадарчых сувязей удзяржаве, адбыўся 30 кастрычніка — 1 лістапада 1990 г. у памяшканні і вакольнай тэрыторыі выставачнага комплексу «Мінскэкспо». Фінансаванне гэтага мерапрыемства ўзялі на сябе заснавальнікі кірмашу, а таксама спонсары, амаль усе гандлёвыя арганізацыі горада і Камерцыйны цэнтр Дзяржбанка БССР. Агульная сума сродкаў фінансавання склала 283 тысячы рублёў. На экспазіцыі былі прадстаўлены сыравіна, прамысловыя і харчовыя тавары, паслугі, сучасная тэхніка і тэхналогіі. Кірмаш даваў магчымасць аптовага гандлю таварамі народнага спажывання, сыравіннымі рэсурсамі за свабодна канвертуемую валюту і за рублі, садзейнічаў устанаўленню дзелавых кантактаў, заключэнню доўгатэрміновых пагадненняў, пратаколаў намераў з прадпрыемствамі ўсіх рэгіёнаў дзяржавы і замеж
    157
    Выставачны комплекс «Мінскэкспа» па праспекце Машэрава
    нымі фірмамі. На Першым камерцыйным мінскім кірмашы 628 савецкіх удзельнікаў і 65 замежных фірм заключылі шэраг выгадных кантрактаў. Як сведчыць справаздача дырэкцыі «Мінскага кірмашу», агульны абароттаргоў перавысіў 1 мільярд рублёў. Рэспубліка атрымала дадаткова неабходных тавараў на суму 75 мільёнаў рублёў, 90 працэнтаў якіх прыйшлося на Мінск.
    Поспех Першага камерцыйнага мінскага кірмашу як рыначнай структуры не вызывае сумнення. У цяжкія часы палітычнага распаду былога Савецкага Саюза і глыбокага эканамічнага крызісу ён з’явіўся, па сутнасці, адной з форм усталявання і замацавання міжрэспубліканскіх га рызантальных эканамічных сувязяў.
    Аналіз развіцця кірмашовай культуры Беларусі 90ых гг. паказвае, што з пачаткам увахода ў рынак у рэспубліцы значна павялічылася колькасць рыначных структур. Напрыклад, толькі восенню 1991 г. кірмаш як своеасаблівая форма святкавання завяршэння сельгасработ і масавага продажу сельскагаспадарчых прадуктаў прай
    158
    Сустракаем пакупнікоў
    шоў у большасці раёнаў Беларусі, як выстаўкапродаж вырабаў навучэнцаў прафтэхвучылішчаў — у Гомелі, як прыкардонныя рэчавыя таргі — на Гродзеншчыне і Брэстчыне, як спецыялізаваныя таргі — у Мінску. Пашырылася геаграфія і камерцыйных ярмарак. Так, аб’яднанне рамеснікаў г. БялаПадляска запрасіла жыхароў Брэста на міжнародны прыкардонны кірмаш з мэтай устанаўлення прамых кантактаў вытворцаў Полыпчы і Беларусі. Значнай падзеяй у жыцці Магілёва стаў межрэгіянальны кірмаш месных і польскіх дзяржаўных і ўласных прад прыемстваў. Арганізатары гэтага мерапрыемства — Магілёўскі гарадскі Савет народных дэпутатаў і рэгіянальная гандлёвасыравінная біржа ўмела падрыхтавалі таргі, у
    159
    Тут заключаюцца кантракты
    выніку якіх бьыі заключаны дагаворы на агульную суму 2,5 млн. рублёў. I хаця, на жаль, гэтае пачьшанне не знайшло падтрымкі ў такіх кітоў магілёўскай эканомікі, як «Хімвалакно», «Тэхнапрыбор», «Электрарухавік»,— першая спроба магілёўскіх бізнесменаў заслужыла ўвагу мясцовых улад і падзяку жыхароў горада за насычэнне рынку таварамі.
    Самай яркай зоркай у гандлёвым жыцці Беларусі ў 1991 г. стаў міжрэгіянальны камерцыйны «Мінскі KipMam. Восень91>>, які адбыўся 13—15 лістапада. Удзельнікі кірмашу з’ехаліся практычна з усіх рэгіёнаў СНД, a таксама з Прыбалтыкі, Афганістана, Польшчы, Германіі, Швейцарыі, Балгарыі, Англіі, Індьгі, ЧэхаСлавакіі. У іх
    160
    ліку — пастаянныя ўдзельнікі мінскіх кірмашоў — італьянская фірма «Рэсціталл», польская «Іта>>, савецкаафганскае сумеснае прадпрыемства «Афгест>, электрамеханічны завод (Рыга), маскоўскі завод «Мікрон», вытворчае аб’яднанне «Электрамашына» (Чалябінск), фірма «Вольва» (Вільнюс), завод «Арггэхніка» (Краснадар), мінскія заводы «Камертон», «Калібр», імя Леніна, завод «Оптык» (Ліда) і інш. А ўсяго 36 замежных фірм з Еўропы, Азіі, 577 арганізацый былога Саюза прынялі ўдзел у рабоце мінскага кірмашу. На гэтым універсальным гандлі пакупнікам прапанаваліся разнастайныя тавары. Польская фірма «Абіс» прадставіла прадукты харчавання, шкло, пластмасавыя вырабы; швейцарская фірма «Вагнер» — лакакрасачнае абсталяванне, ад аўтаматычных ліній да невялікіх майстэрань; індыйскія фірмы — касметыку, фармацэўтычныя тавары, камп’ютэры, вязальньія машыны, інжэнернае абсталяванне; афганскія бізнесмены — мэблю, абутак, вопратку і г. д. He горш замежных выглядалі і шматлікія стэнды нашых прадпрыемстваў. Так, вытворчае аб’яднанне індывідуальнага пашыву абутку «Праца» выставіла каля 30 узораў сваёй прадукцыі, сярод навінак — мадэль бота «батфорт», па сваёй якасці лёгка пайшла б на экспарт, але калектыў аб’яднання вырашыў яе прадаваць толькі ў межах сваёй рэспублікі. Пастаянны ўдзельнік кірмашу завод «Калібр» дэманстраваў першыя плады канверсіі — вучэбны камп’ютэрны клас «Няміга>, асцылографы, праграматары, вымяральнікі, аналізатары. Трэба адзначыць, што прадукцыя беларускіх прадпрыемстваў карысталася значным попытам. Абарот гэтага кірмашу склаў 177 мільёнаў рублёў.
    Адметнай асаблівасцю мінскага камерцыйнага кірмашу 1991 г. з’явіўся конкурс народных кірмашоў, удзельнікамі якога сталі дзевяць раёнаў горада. Справа ў тым, што штогоднія восеньскія таргі, якія адбываліся ў Мінску
    6. "Беларускі кірмаш”.
    161
    Блакітная мара
    Ў розныя тэрміны, ператварьыіся ў звычайныя базары па продажу сельгаспрадукцыі. Адсутнасць адзінага тэрміну правядзення восеньскага кірмашу ў розных раёнах горада, каардынацыйнага кірмашовага камітэта, традыцыйных гандлёвых і гульнёвых забаў перашкаджалі развіццю бе■іарускіх кірмашовых традыцый, стварэнню ў горадзе святочнай атмасферы, збяднялі духоўнае жыццё гараджан. Таму дырэкцыя «Мінскага кірмашу* ўнесла прапанову правесці штогодні гарадскі восеньскі гандаль разам з міжнародным камерцыйным кірмашом і ўвасобіць яго ў форме конкурсу адначасова ва ўсіх раёнах Мінска. Меркавалася, што камерцыйныя структуры ў гэты дзень арганізуюць льготны продаж тавараў народнага спажывання, 162
    Ля парфумнага стэнда
    продаж з рознымі скідкамі. 3 мэтай максімальнага насычэння рьшку таварамі ўдзельнічаць у таргах запрашаліся гарадскія прадпрыемствы гандлю, аграфірмы, калгасы і саўгасы рэспублікі, кааператыўныя і прыватныя фірмы. У рамках гандлю прапанаваўся таксама фестываль фальклору: выступленні творчых калектываў розных этнічных груп насельніцтва горада, кірмашовыя атракцыёны, спаборніцтва спартсменаў. Усе гэтыя мерапрыемствы павінны былі выклікаць практычную зацікаўленасць у жыхароў сталіцы.
    Вынікі конкурсу паказалі, што ўжыты прынцып арганізацыі восеньскага кірмашу ва ўмовах вялікага горада __гэта не толькі дзейсны сродак дапамогі жыхарам у
    163
    нарыхтоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі на зіму, але і яркая форма дэманстрацыі і прапаганды беларускай народнай творчасці. Напрыклад, на кірмашы Партызанскага раёна, які стаў пераможцам конкурсу, сваю прадукцыю прадставілі розныя гандлёвыя і творчыя арганізацьгі, гаркаапгандаль, гаспадарчы гандаль, спорткультгандаль, райхарчгандаль, трэст сталовых і рэстаранаў, малыя прадпрыемствы і кааператывы. Прадстаўнікі самахвалавічскага інстытута раслінаводства выставілі на продаж высакаякасныя сарты флянсаўсаджанцаў яблынь, груш і т. п. У культурную праграму ўвайшлі выступленні фальклорных і іншых мастацкіх калектываў, духавога аркестра. Асаблівай папулярнасцю карысталася праграма тэатрагульні «Скамарохі», артысты якога выступалі і на імправізаванай эстрадзе, і сярод натоўпа, уцягваючы людзей у гульнёвыя дзеянні. Рэклама кірмашу ў газетах «Вячэрні Мінск», «Нзвестня», «Аргументы н факты», расшыраныя выстаўкіпродажы гародніны і садавіны, кулінарных вырабаў, беларускіх нацыянальных страў, менавіта ўсё гэта прывабіла людзей. Конкурс народных кірмашоў — адзін з перспектыўных напрамкаЎ У развіцці кірмашовай культуры, таму што з’яўляецца асновай унікальнага ў сваім родзе зліцця кантрактовакамерцыйнага і агульнанароднага кірмашоў, сродкам задавальнення матэрыяльных і духоўных патрэб людзей усіх сацыяльных катэгорый.
    У апошнія пяць гадоў на айчынным рынку, як адзначаюць даследчыкі, паралельна з адраджэннем кірмашовага руху адбывалася станаўленне і біржавых структур. Маючы, на першы погляд, схожыя функцыі, гэтыя камерцыйныя структуры, тым не менш, займалі зусім розныя эканамічныя нішы. У странах з адрэгуляванай эканомікай біржа ў якасці прадаўца сыравінай першай узаемадзейнічае з вытворцамі тавару. У сваю чаргу вытворцы 164
    Замежныя госці
    шукаюць пакупніка, аптовыя базы, спецыялізаваныя магазіны, экспертнаімпартныя фірмы і т. п. Айчынныя ж фірмы прымушаны былі выступаць у выглядзе даволі складаных кангламерацый, сумяшчаючых рысы вышэйпералічаных структур. Зараз знойдзены найбольш аптымальны варыянт: свайго пакупніка прадавец знаходзе на спецыялізаваным кірмашы, напрыклад, па мэблі, хіміі, таварам народнага спажывання і г. д.