Беларускі кірмаш
Пётр Гуд, Ніна Гуд
Выдавец: Полымя
Памер: 270с.
Мінск 1996
202
«ОЙ, TAM, НА ТАРГУ, HA БАЗАРЫ...>
Ой там, на таргу, на базары, Жонкі мужыкамі таргавалі. Як прыдзецца да ладу, To я свайго павяду да й прадам. Ой, з ніт матузка іссукала, Узяла свайго чалавека, залыгала. Да й павяла на базар, Да церніцы прывязала.
Як наехалі таргаваці, Як наехалі таргаваці, Сталі думаць і гадаць, Што за тога мужа даць. А за майго мужа трэба даці, А за майго мужа трэба даці: Пару коней вараных Да й сто рублёў залатых.
А я стала, падумала, А я стала падумала: 3 коньмі трэба вадзіцца, 3 грошмі трэба насіцца.
3 коньмі трэба вадзіцца, 3 грошмі трэба насіцца. А мой мілы чарнабрывы, Да работы не лянівы — Ён для мяне знадабіцца.
Ён пасее, паарэ, He для каго, для сябе. А мой мілы, сэрданька, Пажалею я цябе! (He прадам!)
203
<ОЙ, НА КІРМАШЫ Ж НА ТЫМ>
Ой, на кірмашы ж на тым, Ды мужык каня прадаваў, Добры конь, удалы, Ніхто за яго цаны не даваў. Ой, на кірмашы ж на тым Другі мужык барана таргаваў, Добры баран, спраўны, Ніхто за яго цаны не даваў. Ой, на кірмашы ж на тым Ды дзяўчына малада, Ды дзяўчына малада Увесь дзень стаіць адна.
Ці адна, ці не адна — А на руках яе дзіця, А на руках яе дзіця, А ў вачах яе сляза.
— Ой, дзяўчьшачка мая, А чаму ж не весяла?
— А таму не весяла, Што маці родна не пускае. He пускае родна маці У хату сваю з дзіцяцем Кажа маці — у падоле Я дзіця ёй прьшясла Я дзіця ёй прынясла, Да каб пайшла ды прадала, Я дзіця ёй прынясла, Да каб пайшла, ды прадала.
204
Ой, на кірмашы ж на тым
Ды дзяўчына сваю дзяціну прадавала, Прадавала шкадавала, Яе слязамі палівала.
«СТУКАЛКАГРУКАЛКА>
Пайшоў дзед на базар Люльку прадаваці, Як дазналіся мужыкі, Ды сталі ругаці.
Стукалкагрукалка, Барабалкагукалка, Сама грае, сама б’е, Сама песенькі пяе.
Хацеў люльку прадаць, Каб і не курыці, Як дазналіся мужыкі — Хацелі пабіці
Стукалкагрукалка, Барабалка гукал ка, Сама грае, сама б’е, Сама песенькі пяе.
Як пачаў ён уцякаць Праз усе гароды, Зачапіўся за гарбуз — Нарабіў там шкоды.
Стукалкагрукалка, Барабалка гукалка, Сама грае, сама б’е, Сама песенькі пяе.
205
«ПАРА ДАМОЎ
3 КІРМАШУ>
Пара дамоў з кірмашу, Халодная раса пала, Халодная раса пала, Цёмная ночка стала.
Ой, пара дамоў, пара, Ужо пара мінаецца, А свята кірмашовае He заканчваецца.
А ў мяне дома не мамачка, А ў мяне дома свякровачка He скажа, што прадавала, А скажа, што гуляла
He скажа, што прадавала, А скажа, што гуляла, He скажа, што ўмарылася, А скажа, што лянілася.
Ужо пара дамоў, пара, Ужо пара спарылася, Ужо пара спарылася, Я дамоў спазнілася
Да пара дамоў з кірмашу, Хопіць гандляваці, Трэба грошы падлічыць, Ды да хаты падкаціць.
206
«А ПАЙШОЎ КАЗЁЛ
У ГАРОД»
А пайшоў казёл у гарод, Паламаў казёл лукчаснок. Вазьму казла за рогі, Павяду казла на таржок. Прадала казла на таргу, Яна прасіла тры рублі, А ў прыдачу тры кані; Прыйшла дамоў — скаялася, Што дзёшава аддала.
«ОЙ, Я ВЧЭРА НА КІРМАШУ БУВ>
Ой, я вчэра на кірмашу був, Я сэгодня на кірмашу був — А хто ж тобі, да мій мілэнькі, Да обідаць подносыв?
— Подносыла дівчына, Подносыла рыбчына, Чорнява ды бялява Да галубка мая.
— Ой, я вчэра продавав, Я сэгодня продавав
— А хто ж тобі, да мой мілэнькі Лычыць гроші памагав?
— Помогала дівчына, Помогала рыбчына, Чорнява да бялява Да галубка мая.
207
«ЧАМУ HE БЫЎ?»
— Ой, чаму не быў, Чаму не прыбыў, Хлопец на кірмаш? Ці дома не быў, Ці каня не меў, Ці маці не пусціла?
— А я дома быў Коніка карміў, Мяне маці вьшраўляла. А ў мяне сястра, Лет не дарасла, Яна ж мяне не пусціла.
— He едзь, братнейка, He едзь, родненькі, He едзь на кірмаш: Там ты увап’ешся, 3 каня звалішся, 3 хлопцамі пасварышся.
Ай, людзі будуць Усе прымячаці, Для цябе смяяціся, Ай, чэйта сьш, Кастусь п ’ яніца, Ды Лявонаў сьшочак!
208
ГАНДЛЁВАГУЛЬНЁВЫЯ АТРАКЦЫЁНЫ
♦ПАЛЕСКАЯ РЫБАЛКА»
Запісалі Б. В. Каралёў і П. А. Гуд у 1983 г. у Пінску ад мясцовых жыхароў К. Ф. Невядомскага (1911 г. н.) і У. У. Баравікова (1902 г. н.).
«Палескую рыбалку», як адну з форм гандлёвагульнёвага дзеяння, у старадаўнія часы ладзілі на кірмашах Пінска, Століна, Турава, Жыткавіч, КажанГарадка Чунінецкага раёна.
Змест: у драўляны чан з вадой запускалі жывую рыбу. Удзельнікі, заплаціўшы пэўную суму грошай (заўсёды невялікую), рыхтаваліся да рыбалкі. Адначасова ў атракцыёне маглі ўдзельнічаць да двух дзесяткаў чалавек. У час гульні ім дазвалялася або стаяць з краю чана, або залазіць прама у чан, але лавіць рыбу яны павінны былі толькі голымі рукамі.
Па свістку арганізатара атракцыёну гульцы пачыналі лавіць рыбу. Тэрмін — толькі 5 секунд, якія ўсе гледачы лічылі хорам. Каб злавіць рыбіну за гэты кароткі час, трэба было праявіць нямала кемлівасці, рашучасці, сілы і хуткасці. Усё што зловіш — тваё! Некаторыя гульцы стваралі своеасаблівыя кааператыўныя саюзы: адзін з іх залазіў у чан і гнаў рыбу ў другі канец, а астатнія выцягвалі яе з вады і ўжо затым дзялілі паміж сабой.
Гэты атракцыён і раней, і цяпер збірае мноства людзей як назіраючых, так і ўдзельнікаў. Смех, рогат, разнастайныя рэплікіпарады, жарты заўсёды суправаджаюць дзеянне гэтага атракцыёна.
Чан для «Палескай рыбалкі» ўяўляе сабой прамавугольную канструкцыю з дрэва даўжынёй 7—10 м, шырынёй 1,5 м і вышынёй 0,75—1 м. Спачатку гэтыя чаны
8. "Беларускі кірмаш”.
209
рабілі на драўляных стыках і загадзя запаўнялі вадой, каб шчыліны разбухлі і не прапускалі ваду, а ўжо непасрэдна ў час свята ваду ў чане замянялі. Гэтая канструкцыя ў старыя часы на кірмашах стаяла два — чатыры тыдні і выраблялі яе звычайна з драўляных дошак, або цэлых слупоў. У наш час з мэтай захавання сухога дрэва, якое затым можна выкарыстаць на іншыя патрэбы, на дно драўлянай канструкцыі укладваюць паліэціленавую плёнку, каб чан не прапускаў ваду.
♦ЖЫРМУНСКАЯ РЫБАЛКА»
Запісаў П. А. Гуд у 1984 г. у гарадскім пасёлку Воранава Гродзенскай вобласці ад Ю. К. Сульжыцкага (1950 г. н.) і Я. В. Жукава (1948 г. н.), якія занатавалі гэтую кірмашовую забаву з успамінаў бацькоў.
«Жырмунская рыбалка» — кірмашовы гандлёвы атракцыён, які ладзілі ў вёсцы Жырмуны Воранаўскага раёна і які быў адноўлены ў 80ыя гг. у парку гарадскога пасёлка Воранава на раённых кірмашах, свяце народных рамёстваў і іншых святах. Арганізатары гэтай дзеі сродкамі гульні рэалізуюць рыбу, вырашчаную ў сваёй гаспадарцы. Дзякуючы арыгінальнай адметнасці гульнёвага зместу, гэты атракцыён напаўняе святочныя дзеянні Воранаўшчыны непаўторным мясцовым каларытам. «Жырмунская рыбалка» мае прынцыповыя адрозненні ад «Палескай».
У агароджанай івавым плотам пляцоўцы стаіць канструкцыя драўлянага чана, які запоўнены вадой і жывой рыбай. Гульцы, заплаціўшы грошы за ўдзел, заходзяць на пляцоўку і становяцца на адлегласці трох крокаў ад чана. Арганізатары на твар кожнага ўдзельніка надзяваюць закрытую маску з берасты. Па камандзе распарад
210
чыка атракцыёна ўдзельнікі павінны тры разы павярнуцца вакол сябе, падайсці да чана і пачаць лоўлю рыбы рукамі. Час дзеяння адной групы ўдзельнікаў, пачынаючы ад каманды распарадчыка да фіналу лоўлі,— 15 секунд.
Чан для «Жырмунскай рыбалкі» — гэта прамавугольная канструкцыя з неабглябаваных дошак, якія знугры пакрыты толлю, або паліэціленавай плёнкай. Памеры чана: дліна — 10 м, шырыня — 1,5 м, вышыня — 0,8 м.
♦ПЕРАБРОДСКАЯ РЫБАЛКА»
Запісалі Э. Г. Анецька і П. А. Гуд у 1980 г. ад жыхара вёскі Пераброддзе Міёрскага раёна Віцебскай вобласці К. В. Рудзь (1900 г. н.).
«Перабродская рыбалка» — старадаўні кірмашовы гандлёвы атракцыён у мястэчку Пераброддзе Дзісненскага павета, які быў адроджаны ў 1983 г. на свяце 350годдзя Міёраў у іарадскім парку.
Месца дзеяння атракцыёна мае наступнае дэкаратыўнае афармленне: частка возера на мелкаводным месцы каля берага агароджана рыбацкімі сеткамі з мелкімі вочкамі. Частка берага агароджана плотам і мае ўваходную браму, перад якой прадаюць білеты жадаючым паспытаць сваё шчасце. У атракцыёне адначасова могуць прымаць удзел да 30 чалавек (пераважна падлеткі, маладыя хлопцы, мужчыны).
Па камандзе арганізатара гульцы заходзяць у возера і, трымаючы дзвюма рукамі сачокпадхватнічак, на працягу адной мінуты імкнуцца падчапіць рыбу, якая ў вялікай колькасці плавае ў агароджаным садку.
Але злавіць рыбіну прапанаваным чынам — справа даволі нялёгкая зза вельмі вузкай гарлавіны сачкапад
211
хватнічка. Той хто не злавіў ні воднай рыбіны — выбывае з гульні, або за дадатковыя грошы працягвае «спаборніцтва». Рыба, якая трапіла ў сачок, застаецца ў гульца.
Як паказала статыстычная справаздача свята 350годдзя Міёраў у гэтым атракцыёне прьшялі ўдзел 608 чалавек, што гаворыць аб мэтазгоднасці яго арганізацыі.
«ПАВУК»
Запісалі Э. Г. Анецька і П. А. Гуд у 1980 г. ад жыхара вёскі Пераброддзе Міёрскага раёна Віцебскай вобласці К. В. Рудзь (1900 г. н.).
Рыбны гандлёвы атракцыён «Павук» з’яўляўся адметнай асаблівасцю гандлёвагульнёвых кірмашовых дзей асобных раёнаў Віцебшчьшы, і сёння гэтая своеасаблівая забава прыцягвае да сябе шматлікіх удзельнікаў і гледачоў.
На канцы ашкуранага бервяна (даўжынёй 8—10 м), пад нахілам укапанага пад вадой, замацоўваўся кошык з некалькімі буйнымі рыбінамі. Гулец, заплаціўшы загадзя вызначаную суму грошай за ўдзел у атракцыёне, павінен быў прайсці па бервяне, змазаным воскам, дастаць кошык з рыбай і вярнуцца назад. I калі ўдзельнік не зваліваўся ў ваду, рыбу пакідалі яму ў якасці прыза.
Больш складаны варыянт гэтага атракцыёна існаваў у мястэчку Міёры і Пераброддзе Дзісненскага павета.
У запоўненую вадой яму памерамі 12 х 16 м і глыбінёй 1,5—2 м укапвалі змазанае вашчынай дзевяціметровае бервяно. Да яго канца, якое ўзнімалася над вадой доўгай вяроўкай замацоўвалі рыбацкую прынаду пад назвай «павук>>. Гэты «павук» ляжаў на дне штучнага вадаёма, які «кішэў> рыбай. Патрабавалася прайсці па бервяне, і ўзяць з «павука» рыбы і вярнуцца назад. Перамагчы ў гатым атракцыёне ўдавалася далёка не ўсім.
212
Рыбны гандлёвы атракцыён «Павук». Рэканструкцыя
Гэты гандлёвы атракцыён уяўляў гульнёвае дзеянне, якое несла трайную функцыю: магчымасць праявіць удзельніку свой спрыт, кемлівасць, у незвычайнай форме рэалізаваць тавар і зацікавіць, далучыць пакупніка да свайго гандлёвага рада.
Рыбацкі атракцыён «Павук» дагэтуль карыстаецца вялікай папулярнасцю на святах у Міёрах.