Беларускі кірмаш
Пётр Гуд, Ніна Гуд
Выдавец: Полымя
Памер: 270с.
Мінск 1996
Сорка: Ай, Хаім, ідзі папрасі музыкантаў, хай зайграюць!
Музыкі іграюць! Сора і Хаім танцуюць яўрэйскі народны танец.
Хаім: Ой, Сорка! Полна нам гуляць. У мяне будуць тут гарэлку браць. Заўтра сабас, на гросы табе троску, 236
сзар мне рыбкі нямнозка. А толькі хадзі — я цябе правяду. A то туг ёсць хандогі — яны цябе схандозуць.
Сорка і Хаім адыходзяць ад пляцоўкі.
(Тэкст ўзяты з батлейкавага прадстаўлення на Магілёўіпчыне.)
Несцерка і Цярэшка на галоўнай пляцоўцы, дзе ідзе кірмаш.
Несцерка: Колькі прыгожых дзяўчат сёння на свяце! Так і бліскаюць вачыма на хлопцаў.
Цярэшка: На чужых дзявок не разявай раток, a то ўбачыць жонка і будзе галавамойка.
Несцерка: He, Цярэшка, я не к таму. Нездарма кажуць у народзе: «Прыходзіць Пакрова — раве дзеўка, бы карова».
Цярэшка: Вось яны і радзяцца, каб хлопцам падабацца. Яшчэ за нядзелю да Пакроваў на Івана Шаптуна свахі сакрэтна дамовіліся з хлапцамі, якім упару жаніцца, да якой дзяўчыны ў сваты пайсці.
Несцерка: А яшчэ кажуць: «Іван Багуслаў дружкі разаслаў, а аб Пакровах і дзеўка гатова». Вось яны і прыглядаюцца, у цыганак варожаць на свайго сужанага, і каб узнаць свой лёс. Слухай, Цярэшка, сёння ж вяселле ў Мсціславе, трэба зайца злавіць.
Цярэшка: А дзе маладыя будуць ехаць?
Несцерка: Па галоўнай вуліцы цэлы картэж.
Сваха: Несцерка, Цярэшка, вось вы тут размаўляеце, а я ўжо сёння на кірмашы такіх удалых дзяўчат прыгледзіла, што самы лепшы хлопец не адмовіцца.
Цярэшка: Цётка Гануся! Твая работа сёння нікому не патрэбна. Цяпер самі маладыя адзін аднаго знаходзяць.
Сваха: To не кажы, гуляцьгуляюць, а жаніцца — выбіраюць. Без нашай работы, бацькам заботы. Сыны і дома не работнікі, і па начах валочацца, а калі жэняцца — двара пільнуюць. Мы ўсё ведаем, дзе які тавар ёсць, па
237
тавару і купца дастаўляем. Вось Марысю я засватала: і ў іюлі работай цешыць, а дзе глазам маргнець, дзе рукой павядзець — парадак і спор там ідзець.
Цярэшка: Ды іпто мы тут языкамі чэшам, вунь хлапцы ўжо «зайца ловяць». Хутчэй, можа і нам чарка перападзе.
Несцерка: Яно бьыо б не грэх, але ж каго мы тут пакінем для пацех?
Цярэшка: Па гэтым не тужы. Тут столькі гасцей з усіх валасцей. Глядзі, «Люлечка» ідзе — музыкі з Асіповіч (кліча музык і запрашае на пляцоўку).
Ідзе тэатралізаваная замалёўка «Ехалі мы ў сваты» ў выкананні ансамбля народнай музыкі і песні «Люлечка». Несцерка, Цярэшка, сваха, бабка Еўка, дзед Мацей бягуць на вуліцу, дзе ўжо хлопцы загарадзілі маладым дарогу. Паставілі стол, пакрылі абрусам, на якім хлеб, соль ды пустая чарка.
Сваха: Ой, якую прыгажуню вязеіп. За такую маладую чарку нальеш.
За такую маладу давалі тры гарады з прыгарадамі, тры сялы з прыселкамі, тры сады з прысадкамі, рыбінусястрыну, ды віна вядрыну. Вось і налівай ды на свадзебку спяшай.
Адзін з дружкоў маладога налівае гарэлку, гаворачы:
— Вось наш выкуп за маладую, даю гарэлку «залатую».
Госці з натоўпу: — He самагонку?
He.
Цярэшка: Ай як гарэлка смачна нам,
Прыстаець язык к губам!
Несцерка, дзяўчатЬі, хлопцы: Прыхожыя, прыезжыя, дальнія, бліжнія, благаславіце маладых песняй, добрым словам!
Фальклорны калектыў выконвае вясельную песню.
238
Бабка Еўка: На вяселлі так вядзецца — маладым пасаг даецца.
Дзед Мацей: Дарую вам грошай — каб дзеці былі харошы.
Бабка Еўка: Дару цябе дугой, каб не бегаў да другой.
Аддае ўпрыгожаную рознакаляровай паперай бутафорскую дугу.
Цярэшка: Каб былі багатыя, як восень, і вясёлы, як вясна.
Несцерка: А семяністыя, як вярба, дзе ні садзіш — расце.
Цярэшка: Каб шчаслівы быў ваш род, запрашаем мы народ мудрасць вам сваю сказаць!
Нехта з натоўпу, загадзя падрыхтаваны: — Дарую дзве анучы, каб усё жыццё былі ў кучы! — Дарую пару галубоў, каб была моцная любоў!
— Дару запалкі, каб усе вашы сваркі былі, як мінутка, і знікалі хутка!
— Жадаю столькі сынкоў, колькі ў лесе пянькоў! Скамарох:
Маладых спяшыў глядзець
Паваліўся з горкі,
Узяў цукар у раток, А той цукар — горкі! Браткі! Горка! Горка!
Маладыя кідаюць у народ цукеркі і ад’язджаюць.
Пасля выступлення ансамбля «Люлечка» на эстраду выбягае Мальвіна (у руках дзержыць міскі).
Мальвіна (крычыць): Дык што ж гэта робіцца, людцы добрыя! Паразяўлялі раты ды байкі тут слухаеце, а каля маіх вазоў — пуста! А для каго ж я міскі маляваныя ў такую далеч везла — коніка прытаміла? (Звяртаецца да народа):
— Міскі фарбаваныя! Прыгожыя! Маляваныя!
239
Глядзіце — што за кветкі (паказвае міскі), каб былі здаровы вашы дзеткі. А крыжыкі! А рыскі! Дальбог — цуд, а не міскі! (Звяртаецца да Несцеркі): — Зірні, панок, які збанок. Чуеш, як звініць? — На цябе глядзіць.
Несцерка: Купіў бы. I праўда, як цацка, але грошай няма.
Мальвіна: Няма! Ат навіна! Дык чаго ты на кірмаш прыперся? Ну і панок, трасца табе ў бок. Каб на цябе ліха.
Несцерка: Ціха, кабета, ціха. Трымай пры сабе сваё ліха.
Мальвіна (да Цярэшкі, які стаіць збоку): А ты чаго тут стаіш, вылупіўся, зубы скаліш. Зараз як дам гаршком па галаве! Згінь бліскавіцай. Шаляніцы! Дурніцы!
Цярэшка: Ну і ну! Вось дык баба, ведзьма злая. Цётка, ці ты шалёная, ці ты дурная. Скуль у цябе злосці поўныя косці?
Мальвіна (перабіваючы): Каб цябе людзі забыліся! Каб цябе чорт схапіў!
Несцерка: У чорта спіна сцёрта, на ім не паедзеш. He бойся, нас чорт не возме. Хутчэй цябе, бо вельмі на яго падобна!
Цярэшка: Супакойся, цётка Мальвіна, годзе. Бяжы да гаршкоў, а то іх хутка раскрадуць цыганы.
Мальвіна: Хай толькі паспрабуюць, я ім рукі пераламаю (гвалтуючы бяжыць да гаршкоў).
Цярэшка (да Несцеркі): Паглядзі, хто гэта з песнямі там ідзе? Ды гэта ж у госці да нас завітаў фальклорны калектыў.
(Жартоўна сустракаюць калектыў.)
На базарнай плошчы вызначана месца для цыган, без якіх кірмаш ніколі не праходзіў.
Іх пляцоўку можна абазначыць наступным чынам. Стаяць калёсы, на іх — сена, побач конь. Яны расчынілі 240
агонь і пякуць бульбу. Цыган і цыганкі, іх дзеці апранутыя ў нацыянальнае адзенне. Цыганкі ходзяць па кірмашы, прыстаюць да дзяўчат, хлопцаў з гаданнем. 2—3 цыганкі сядзяць з гітарай каля агню, пяюць песні, дзеці за плату танцуюць, цыган падковы прадае і інш.
Пакуль на сцэнічнай пляцоўцы ідуць кірмашовыя замалёўкі, скамарохі ходзяць па кірмашы і даюць рэкламу творам народных майстроў: кулінарным вырабам, якія на выстаўкупродаж прывезлі гаспадыні.
Скамарохі: Калі ласка, даражэнькія. Сюды зірніце, чгамосці! Які цуд! Ткацтва і вязанне, рэзь па дрэву, мак,>амэ, рэчы з саломкі! I ўсе ўласнага вырабу. Дальбог, добрыя! Дальбог, прыгожыя! Кожнаму да патрэбы, кожнаму да спадобы. Падыходзьце, патаргуйцеся, але ж помніце: над сваім таварам усякі панам!
Ай, што за тавар! I той харошы, і гэты харошы.
Даставайце хутчэй грошы.
А нашы гаспадыні цуда кулінары.
Паглядзіце, калі ласка! Тут вяндліна і каўбаска.
Пірагі і пернікі.
Ласункам усім сапернікі.
Ай, людзі, сала, ой якое сала!
Ешце, ешце сала, каб душа скакала.
Аладкі, аладкі
Для дзеда і бабкі,
Для малых рабятак — на сто рублёў дзесятак.
Налятайце, купляйце!
Мамы, таты, кашалі даставайце.
А вось квас у самы раз!
Мсціслаўскі з ільдом,
Дарам грошай не бяром —
Пробкі рве, дым ідзе,
У нос шыбае, аж рот перасыхае.
9. "Беларускі кірмаш".
241
He бойся! Гэты квас зачыняўся, калі белы свет пачынаўся.
Купляй квас, пі ў запас.
А вось і мядок — дупіу пасаладзіць, Ды на хвіліну пра ўсе заботы забыць.
Выступленні калектываў на кірмашовай пляцоўцы змяняюць забавы і гульні культарганізатараў. Несцерка і Цярэшка, у асноўным, працуюць на імправізацыі, прадстаўляюць калектывы з гумарам і жартамі.
Прадстаўленне працягваецца да той пары, пакуль ідзе гандаль і ёсць народ.
БАТЛЕЙКАВАЕ ПРАДСТАЎЛЕННЕ
НА ВІЦЕБШЧЫНЕ
На месца паядынку прыбягае цыган і шукае сваю кабылу.
Цыган: Ому! Чачынькачачынька, Гдзе ж ты дзелась, мая клячанька? Хадзі сюды, кабыла! А кабыла!
Кабыла імкліва бяжыць прама на гаспадара. Цыган ад страху траціць прытомнасць. Прыходзіць яго жонка.
Цыганка: Сенька, а Сенька!
Цыган: Чаго ты, мая жонка?
Цыганка: Што за ліха ета табе стала:
Ці ад круп, ці ад сала?
Цыган: He ад круп, не ад сала,— Мяне кабыла растаптала! А ты гдзе, жонка, прападала?
Цыганка: Ому, радуйся, СямёнГаўрылка,— Прыехала к табе Куліна з рынку! Я хадзіла варажыць і прасіць капусты,
242
Штоб не былі цыганскія жываты нашы пусты!
Цыган (б’е цыганку):
Ах, ты шэльма, ах, ты зладзейка!
А ці ўкрала ж ты мне куронка і парасёнка?
Цыганка: Украла, мой цыганочак,
Украла куронка і парасёнка!
Цыган: Вот калі б ты мне ета ўпярод сказала,_ Я б цябе не біў і не наказываў, Пацалуемся з табою, Белая мая, як галавешка!
Каму гадка, а нам з табой сладка!
Цыганка: Сенька! Досыць табе мяне цалаваць, Ці не хочаш лепш паскакаць?
Пачынаюцца танцы пад песню «Я цыганка маладая».
Уваходзіць казак.
Казак (б’е цыгана):
Полна, цыган, гуляць — Пара коней мяняць!
Цыган: А за што ты мяне біў?
Я б табе харошага каня дабыў.
Казак: Я крадзеных коней не прынімаю, А цябе, цыгана, у шыю талкаю!
Б’е яго і выходзіць.
Уваходзіць тоўсты яўрэй з бочкай гарэлкі і пяе марш.
Яўрэй: Ой, калі з ба на мяне Цорны год няхай напаў, Ейей, няхай напаў, Калі б мяне казацынька На сем месце не застаў! Татухімамухі, ЕселіМоселі, Гуцгуц! (да публікі) Здраствуйце вам, гашпада!
243
Я прісоў і к вам сюда,— Я цуў — у вас кірмас I гарэлацкі немас.
Я знаў узе васа гора ■ I тасцыў гарэлацкі паболе.
А ў мяне сабасовая і дзясовая, 3 мельніцы, зпад кола, Гдзе круціць і муціць, I пенай б’ець, і назад валакець. Так іна і таго будзець біць, Хто яе будзець піць...
Ідзе Сора.
Сорка: Гут морген, мой Абрумцык!
Яўрэй: Гут морген, мая Сорацка!
А гдзе ты, Сорка, прападала? Сорка: На рынкі кабацок прадавала!
А сто ета я цябе так доўга не відала?
Ідзе ты быў, Хаім?
Яўрэй: Ай, я буў у Полацку, Велізу, У Невелю, Дарагабузу, I ў Склові, і ў Мугулёві, У Старым Быхові і ў Орсы, I гдзе сам цорт не хадзіў! I сто я відзеў, уй, гевалт!..
Казак: Ах ты, нехрысь...
Чаго ты так арэш!
Ці не водку тут без пацэнта прадаеш? Яўрэй: Ціха, ціха, пан Станеўскі!
Я не водку, а воцат!
Казак: Врош!.. Давай піціма!
Яўрэй: Піціма, піціма,— а хто будзе грошы плаціць? Казак: А вот ета доўбня табе заплоціць!
Яўрэй: На, пі, толькі мяне не бі!